Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязня з апошняй стадыяй рака пачнуць судзіць 2 чэрвеня

Справу жыхара Маладзечна Паўла Кучынскага будуць разглядаць у 10:30 2 чэрвеня ў Вілейцы. Працэс будзе весці суддзя Канстанцін Калядаў.

Павел мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У зняволенні яго ўтрымліваюць амаль чатыры месяцы.

Родныя ездзілі у Бараўляны за паперамі, што яму неабходна лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло. Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якога бачна, што стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следачай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён нібыта не скардзіцца ды што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

💌Падтрымайце Паўла: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
У Беластоку прайшла сустрэча памяці Вітольда Ашурка

21 траўня ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя сустрэліся тыя, хто хацеў выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

✌️Акцыі салідарнасці па ўсім свеце: як прайшоў Дзень палітвязня ў Беларусі
У Варшаве ў Дзень палітвязня адбыўся вечар памяці Вітольда Ашурка

«Ён адчуваў адказнасць за іншых людзей, калі б яго не забілі, ён бы вырас у палітыка рэспубліканскага ўзроўню. Ён бяссрэбнік, за праўду і за ідэю, чалавек такі. На жаль, яго няма, на жаль», – распавёў ягоны брат Андрэй Ашурак.

Крыніца: @byplradio

✌️Акцыі салідарнасці па ўсім свеце: як прайшоў Дзень палітвязня ў Беларусі
💔Палітвязень Уладзімір Гундар напісаў за кратамі верш да гадавіны смерці Вітольда Ашурка

Дачка палітзняволенага Уладзіміра Гундара распавяла, што ўчора яе бацька перадаў на волю верш, напісаны 5 траўня 2022 года, які прысвяціў загінуламу год таму ў шклоўскай калоніі Вітольду Ашурку. Пры гэтым, дачка адзначае, што Уладзімір не памятаў дакладна, што менавіта ўчора была гадавіна смерці.

«Вітольду Ашурку прысвячаецца!

Хай шлях — да раю, пекла ці палону —
Усё прайдзі і вынесці здалей.
Васіль Стус

Дружа, ішлі мы поруч вызвольным тропам.
Тропам да запаветнай свабоды,
Да нашае свабоднае шчаслівае Айчыны.

Ён нас знайшоў, ён нас абраў…
Ты гэты троп як мог прайшоў,
А я іду, яшчэ сваім зямным змагарным тропам.

Тропам, які наканаваў сам Госпад нам…
І пастараюся, і за сябе, і за цябе дайсьці
Да нашае свабоднае Айчыны».

Нагадаем, у будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. 28 траўня палітвязню споўніцца 62 гады.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
🟨Фотафакт. У Вільні на акцыю праваабаронцы прынеслі Чалавека-палітвязня з 1204 «жоўтых бірак экстрэміста»

На іх напісаныя прозвішчы і імёны палітвязняў, якія прама цяпер утрымліваюцца ў беларускіх турмах, калоніях, ізалятарах і «хіміях». Жоўтыя біркі выкарыстоўваюцца за кратамі для меткі «палітычных», якія аўтыматычна трапляюць на прафілактычны ўлік як «склонныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Першы, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў за падзеі 20 года ў калоніях жоўтымі біркамі, быў загінулы ў калоніі Вітольд Ашурак. Падобная практыка выкарыстоўвалася і раней, а яшчэ — ў канцлагерах падчас Другой сусветнай вайны.

Палітзняволены Максім Знак у нядаўнім лісце з віцебскай калоніі напісаў:

«Светит желтенькими лучами каждый и греет. Я, кстати, подумал, что у Кларка Кента (also knows as Супермен) тоже на груди была жёлтая бирка. И ничего».

🔹«Ён застанецца вечным палітвязнем з жоўтай біркай». Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Вільні
📍Палітвязня Канстанціна Дудзікава перавялі ў калонію 

Палітзняволенага Канстанціна Дудзікава 18 красавіка замест працы ў ПУАТ №36 адвезлі ў суд. У выніку, яму замянілі «хімію» на калонію ўзмоцненнага рэжыму. Канстанцін быў асуджаны судом Быхаўскага раёна на 1 год і 6 месяцаў «хіміі» паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады.

Нядаўна Канстанціна накіравалі ў наваполацкую калонію №1.

💌Падтрымайце палітвязня па новым адрасе: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Канстанцін Анатольевіч Дудзікаў
💌Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты з віншаваннямі і словамі падтрымкі чэрвеньскім палітзняволеным імяніннікам

✌️Акцыі салідарнасці па ўсім свеце: як прайшоў Дзень палітвязня ў Беларусі

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Экономика Беларуси» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне прыняў суд Баранавіцкага раёну 18 траўня.
Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд крымінальнай справы 20-ці гадовага Руслана Міхайлава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Па матэрыялах абвінавачання, Руслан, разам з іншымі, выходзіў на праезную частку, парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі

Суддзя Мікалай Сергіевіч прызначыў Міхайлаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3sRXUGC
Сёння працягваецца суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ васьмю палітвязнямі

Ужо месяц як у Мінгарсудзе ідзе суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем. Справу разглядае суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Раман Бізюк.

Усіх палітзняволеных агулам абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Траіх з іх, у тым ліку Марфу, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са саімі лідарамі».

❗️Суд у першы дзень зрабілі закрытым. У справе 160 тамоў. Вядома, што цяпер дапытваюць сведак па справе.

💌Падтрымайце палітвязняў лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
📍Тры палітвязні, асуджаныя па «справе цюкоў», выйшлі на волю

Па інфармацыі праваабаронцаў, днямі на волю выйшлі Андрэй Арыка, Максім Дубешка і Аляксандр Бабко, якіх асудзілі да аднаго года калоніі. Агулам свой тэрмін адбылі шэсць фігурантаў справы.

📌Нагадаем, суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
❗️Палітзняволенай з Пружанаў, пакуль яна пад вартай, зрабілі аперацыю. А разгляд яе крымінальная справы накіравалі па-за межы Брэсцкай вобласці

У Юліі Лаптановіч, пакуль яна ўтрымліваецца ў СІЗА №7, выявіўся апендыцыт. Як вядома @viasna_brest, жанчыне зрабілі аперацыю, яе стан добры. А тым часам крымінальную справу Юлію накіравалі ў абласны суд Гродна. Дата паседжання пакуль невядомая.

Юлія і Ігар Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо больш за год. І Юлію, і яе мужа асудзілі па «справе карагодаў». Але жанчыну будуць судзіць яшчэ раз.

Стала вядома, што Юліі , якую ўжо вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, хочуць прад'явіць абвінавачванне яшчэ па трох артыкулах.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Працягваецца суд па «справе Аўтуховіча». Фігурантам зачыталі абвінавачванні

У Гродне працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча». 20 траўня ў судзе скончылі зачытваць абвінавачванні. Вядома, што Уладзімір Гундар сваю віну не прызнаў і, як піша Людміла Гладкая, зачытаў верш пра чорнага лебедзя, якога ўкрыжавалі.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы складаюць 65 тамоў. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава.

Справу разглядае суддз Максім Філатаў. Дзяржабвінавачванне на судзе падтрымліваюць Людміла Герасіменка і Рабаў. Народныя засядацелі— Ставорка, Ждановіч і Нічыпор.

💌Падтрымайце фігурантаў справы: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1