«Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы». На працэсе па «справе Аўтуховіча» зачыталі абвінавачванне Паўлу Саву
Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў).
Згодна з матэрыяламі следства, разам з Аўтуховічам яны планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў; здрадзілі дзяржаве, аказваючы дапамогу Украіне ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі; разам з кіраўніком групы — Аўтуховічам — набывалі ва Украіне агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, піратэхнічныя вырабы, ваенную амуніцыю і іншыя прадметы, якія маглі быць выкарыстаны ў тэрарыстычнай дзейнасці; незаконна іх дастаўлялі ў Беларусь; рабілі сховы гэтага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі.
Сава пракаментаваў абвінавачванне на судзе: «Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Mw472L

❗️«Прафулік па экстрэмізме — гэта свет Оруэла». Экс-палітвязні і юрыст — пра жоўтыя біркі
Жоўтыя біркі зрабіліся своеасаблівым сімвалам палітвязняў у Беларусі. Такога колеру нашыўкі на адзенне і таблічкі на ложкі выдаюць зняволеным, якія пастаўленыя на прафілактычныя ўлікі як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Затрыманых паводле «палітычных» артыкулаў ставяць на такі ўлік аўтаматычна, таму сотні чалавек у месцах зняволення цяпер ходзяць з жоўтымі біркамі.
Былыя палітвязні расказалі «Вясне», як прафулік уплываў на іх умовы ўтрымання ў СІЗА, калоніі і «хіміі», а юрыст Павел Сапелка пракаментаваў такую практыку.
«Гэта пакаранне за думказлачынства, таму што людзі нічога дрэннага не зрабілі. Гэта абсалютнае варварства. Гэта абсалютная дыктатура. Гэта абсалютна недапушчальна».
Чытаць па спасылцы

🕊Беларускі Моладзевы Хаб далучаецца да Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🇵🇱Далучайся да акцыі ў Варшаве!
Падчас імпрэзы ў Беларускім Моладзевым Хабе праваабаронца «Вясны» Зміцер Салаў'ёў распавядзе гісторыі палітвязняў у Беларусі, прадстаўнікі мясцовага праекта «Лісты палітвязням» распавядуць пра важнасць лістоў салідарнасці, а былы палітвязень Данііл Касенка распавядзе, як выглядае жыццё па той бок кратаў.
Акрамя гэтага, на будынку Хаба дзве ночы — 20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;
📍Plac Konstytucji 6
⏰Субота, 21 траўня, 13:00-14:00
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🗣Распавядзі ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў
На 19 траўня ў Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. Гэта не проста лічба. Гэта тысячы ўнікальных гісторый, якія змянілі лёс нашай краіны. Мы заклікаем вас распавесці ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў, бо кожны голас павінен быць пачуты. Распавядайце пра палітвязняў, дзяліцеся іх лістамі, пачуццямі і фотаздымкамі з хэштэгам #МойСябраПалітвязень.
📍21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня.
💔Чытайце гісторыю загінулага Вітольда:
«Героі не паміраюць»: 21 траўня — гадавіна са дня смерці Вітольда Ашурка

«Калі нам патэлефануюць – тады і адкрыем!». Крымінальную справу за скандаванне «Ганьба» пасля абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку прыпынілі
Нагадаем, пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць людзей, якія прыйшлі падтрымаць Вітольда ў дзень прысуду, паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Падазраваныя – усе, хто прысутнічаў на працэсе і скандаваў «Ганьба!» ды «Верым, можам, пераможам!», у тым ліку сябры і брат Вітольда. Праз гэта яны вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі.
Як кажа Андрэй Ашурак, справу прыпынілі трэці раз, але ён не выключае, што яе могуць аднавіць чацвёрты раз.
«Я не планаваў выязджаць. У мяне нават візы не было. Я прынцыпова не збіраўся з’язджаць, але абставіны склаліся так, што давялося ўсё гэта рабіць у вельмі кароткі прамежак.
Я спытаў у следчага, калі прыпынялі гэта справа, калі зноў яго адкрыюць. На што ён адказаў: "Калі нам патэлефануюць – тады і адкрыем!”»
🔹«Спыняцца ніхто не збіраецца». Распавядаем, што цяпер з расследваннем смерці Вітольда Ашурка

❗️Палітвязню Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, пракурор запрасіў яшчэ 1,5 года
У судзе Лідскага раёна сёння распачаўся разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Ён адбываў тэрмін у пяць гадоў зняволення па мінскай «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года. Цяпер па тых падзеях яму выставілі абвінавачванне па трох артыкулах КК: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Віну Арцём прызнаў, але растлумачыў, што на прыпынках маляваў БЧБ-сцягі, каб «людзі не забывалі».
«Вядома, ён не чакаў, што запытаюць тэрмін, прям збялеў, калі абвінаваўца заявіў. Але выгляду не падаў.
З каледжа прыйшоў ліст, патрабуюць пакрыць сродкі, выдаткаваныя на яго навучанне, бо не адпрацаваў два гады. Сын вучыўся на павышаную стыпендыю, быў прафоргам групы, усюды на добрым рахунку. Сёння зачытвалі характарыстыку з месца працы, вельмі добра адклікаюцца аб ім», — распавяла маці Арцёма.
Прысуд будзе абвешчаны заўтра ў 16:00.
🔹Маці палітвязня Святлана распавяла, што вядома пра суд і новую справу
💌Падтрымаць палітвязня:
Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Арцём Ігаравіч Касакоўскі

🇪🇺Спыненне рэпрэсій у Беларусі і адмена смяротнага пакарання — еўрапарламент падпісаў рэзалюцыю па Беларусі
🔹Еўрапарламентарыі рашуча асуджаюць падтрымку, якую беларускі рэжым пры дыктатары Аляксандры Лукашэнку аказаў нічым не справакаванай вайне Расеі ва Украіне;
🔹Адзначаюць, што санкцыі супраць Расеі павінны быць люстранымі для Беларусі;
🔹Заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць прафсаюзаў і палітычнай апазіцыі;
🔹Таксама Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Беларусь неадкладна адмяніць смяротнае пакаранне назаўсёды;
🔹Таксама адзначаецца неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку праз рэгулярныя саміты і моцную фінансавую дапамогу.
Крыніца: @belsat

Мінчанку затрымалі за бел-чырвона-белыя шторы — супраць яе распачата крымінальная справа
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Мінска Алены Жарынай. У «пакаяльным відэа» жанчына «прызнаецца» ў тым, што павесіла бел-чырвона-белыя шторы, а таксама ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
Алене інкрымінаваны артыкул 342 КК Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх).

😁Тэлеграм у восьмы раз выдаліў канал ГУБАЗіКа
Сёмы канал ведамства праіснаваў ажно 10 дзён.
На сваім канале ГУБАЗіК публікаваў «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах.
Крыніца: @motolkohelp

Прамысловага альпініста з Магілёўскай вобласці затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 48-гадовага Паўла Якімюка. У «пакаяльным відэа» ён кажа, што восенню 2021 зарэгістраваўся ў плане «Перамога», бо быў не згодны з вынікамі выбараў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Паўлу інкрымінаваны артыкул 361-1 КК Беларусі («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»)
⁉️Што вядома пра крымінальныя справы за стварэнне і ўдзел у «Плане Перамога»

Супраць Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка распачалі чарговую крымінальную справу
На гэты раз паводле ч.1 арт.290-5 КК Беларусі (Арганізацыя дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнай). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў.
Следчы камітэт называе Пуціла і Рудзіка «кіраўнікамі тэрарыстычнай арганізацыі».

🕊Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Лондане
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🏴Далучайся да акцыі ў Лондане!
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍усходні бок Westminster Bridge, London
⏰28 траўня, 14:00 — 15:30
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Лондане | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Карупцыя, хуліганства, беспарадкі: самыя гучныя справы палітвязняў Беларусі да 2020 года У палітычнай гісторыі Беларусі барацьба ўладаў з апанентамі пачалася далёка да падзей 2020 года. Ад самага пачатку рэжыму Лукашэнкі да нязгодных ужываліся знаёмыя ўжо…
Карупцыя, хуліганства, беспарадкі: самыя гучныя справы палітвязняў Беларусі да 2020 года. Частка 2
У палітычнай гісторыі Беларусі барацьба ўладаў з апанентамі пачалася далёка да падзей 2020 года. Ад самага пачатку рэжыму Лукашэнкі да нязгодных ужываліся знаёмыя ўжо многім беларусам захады: катаванні, сфабрыкаваныя справы, абвінавачанні ў «парушэнні грамадскага парадку» і «хуліганстве», хоць прычыны пераследу былі відавочна палітычныя.
Пад рэпрэсіі траплялі самыя розныя людзі: актывісты, палітыкі, бізнесоўцы, журналісты, непаўналетнія… Некаторым давялося заплаціць за свае погляды не толькі здароўем, але і жыццём.
Напярэдадні Дня палітвязня ў Беларусі «Новы Час» узгадаў тых, хто прайшоў праз гэты канвеер пачынаючы з 1995 года.

🕊Акцыя салідарнасці ў Кракаве да Дня палітвязня
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🇵🇱Далучайся да акцыі ў Кракаве!
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Каля помніка Адаму Міцкевічу (Rynek Główny)
⏰21 траўня, 14:00
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Кракаве | Лондане | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве

📍Палітвязень Аляксандр Палівода выйшаў на волю
22-гадовы Аляксандр Палівода 19 траўня цалкам адбыў свой тэрмін на «хіміі» і выйшаў на волю.
Аляксандр — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны на адзін год «хіміі» па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК). Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго непадалёк. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе. З 20 траўня 2021 года адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №48.

ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў некалькіх адміністратараў тэлеграм-каналаў, якія «працавалі на офіс тэрарыстычнай арганізацыі "NEXTA"»
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

🕊Акцыя салідарнасці ў Эдынбургу да Дня палітвязня
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🏴Далучайся да акцыі ў Эдынбургу!
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Mercat cross
⏰21 траўня, 15:00
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Эдынбургу | Кракаве | Лондане | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве

💔Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Перадаю прывітанні праз чаек»
Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў на волю падзяліўся сваім метадам перадаваць прывітанні на волю:
«Настрой у асноўным у мяне добры. Канечне, часам находзіць, чаго тут хаваць. Самае цяжкае — гэта ўласна сама ізаляцыя. Ты раптам згубіў магчымасць ісці, куды хочаш, гуляць па вуліцы, бачыцца са сваімі роднымі і сябрамі. І гэта вось самае цяжкае. Я ўжо забыў, як выглядае траўка, дрэўцы. Магу бачыць толькі неба ды сваіх сябровак-чаек. Я перадаю праз іх свае прывітанні сваім дарагім людзям. Птушкі, яны вольныя, ім не вядомыя дзяржаўныя месцы, турмы і ваенкаматы».
💌Перадайце праваабаронцу свае прывітанні праз чаек, а таксама праз лісты і паштоўкі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

✌️«Justice for Vitold». Дзень палітвязня адзначылі ў Тэль-Авіве
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
Сёння беларусы Тэль-Авіва сабраліся на акцыю каля амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць Вітольда.
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Празе | Беластоку | Эдынбургу | Кракаве | Лондане | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве