Двух братоў асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў судзе Савецкага раёна Мінска 17 сакавіка да двух гадоў калоніі асудзілі двух братоў Андрэя і Сяргея Клютчэняў. Іх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Такі прысуд братам вынес суддзя Аляксандр Волк.
Цяпер Андрэй і Сяргей чакаюць разгляду апеляцыі ў магілёўскай турме.
💌Падтрымайце братоў па адрасе: турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А
- Клютчэня Андрэй Мікалавевіч 21.02.1989
- Клютчэня Сяргей Мікалаевіч 17.06.1994

🕊Акцыя салідарнасці ў Празе да Дня палітвязня
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🇨🇿Далучайся да акцыі ў Празе!
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Malostranské náměstí
⏰Субота, 21 траўня, 12:00
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітзняволенага блогера Паўла Спірына з Днём народзінаў!
Беларускі палітычны блогер Павел Спірын заўтра, 20 траўня, адзначыць 38-годдзе. Павіншуйце яго паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.
Нагадаем, палітвязня асудзілі на 4,5 гады калоніі агульнага рэжыму за «распальванне сацыяльнай варожасці». Спірыну прад’явілі абвінавачанне за два відэа на Youtube: гэта фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі, а таксама ролік «Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-бланш на садызм» пра падзеі 9 жніўня і гвалт амапаўцаў супраць мірных дэманстрантаў. Тёрмін Павел адбывае ў бабруйскай калоніі.
💌Павіншаваць палітвязня: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Мікалаевіч Спірын

🕊Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Беластоку
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
Беларусы Беластоку запрашаюць прыняць удзел у вечарыне ягонай памяці. Таксама Беларуская Дыяспара прапануе ў гэты дзень напісаць лісты тым беларусам, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах.
📍Рэдакцыя Беларускага Радыё Рацыя (вуліца Ciepla, 1)
⏰21 траўня (субота), пачатак у 15.30
✌️21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе па «справе Аўтуховіча»
У судзе ад раніцы зачытваюць абвінавачванні фігурантам справы. Супрацоўніца дзяржаўнага выдання «СБ. Беларусь сегодня» публікуе некаторыя вытрымкі з абвінавачванняў:
«Групоўка Аўтуховіча па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў рыхтавалася захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Для катаванняў, перадачы атрыманых у іх звестак».
Нагадаем, падзеі, у якіх вінавацяць фігурантаў, адбыліся ў кастрычніку 2020 года. Таксама стала вядома, што Аўтуховіча і Маёраву абвінавачваюць у стварэнні і адміністраванні тэлеграм-канала «ДаВолі!», дзе, паводле следства, публікавалася «экстрэмісцкая» інфармацыя, заклікі да пратэстаў і да гвадтоўнага захопу ўлады.
Таксама на судзе гучыць інфармацыя, што Гундар разам з Аўтуховічам дапамагаў у аб'яднанні іх групоўкі з міжнароднай злачыннай арганізацыяй. Нібыта абвінавачаныя па нелегальным калідоры ездзілі ва Украіну, дзе мясцовыя спецслужбы прызначылі Аўтуховіча «кіраўніком іх ячэйкі на тэрыторыі Беларусі». Усё гэта, як перадае супрацоўніца СБ, «стваралася менавіта для тэрактаў і захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Mw472L

Год таму затрымалі палітзняволеную Вольгу Такарчук
Яе родныя даслалі @belsat фота лістоў і паштовак. На другім фотаздымку малюнак малодшай дачкі. Як напісаў муж Вольгі:
«Наша сям'я: Мацвей, Тата, Анюта і Мама. А яшчэ наша машына, светлафор, зялёная трава, сонца і блакітныя аблокі».
Блогерку Вольгу Такарчук затрымалі 19 траўня 2021 года. 20 снежня ёй прысудзілі 1,5 года калоніі. Вольгу абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК). На волі палітзняволеную чакаюць двое непаўнагадовых дзяцей і муж.
💌 Падтрымаць Вольгу:
- ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Андрэеўна Такарчук

Forwarded from "Вясна" назірае
🤯Арыштанта ў ІЧУ Маладзечна прымушалі глядзець выступы Лукашэнкі, стоячы ўсю ноч
Жыхара Вязынкі затрымалі ў лютым у першыя дні рэферэндуму. Яго асудзілі на 13 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Арышт хлопец адбываў у маладзечанскім ІЧУ.
Праваабаронцам паведамілі, што першыя тры дні яго ўтрымлівалі ў «стакане», а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 хлопца выводзілі ў «спецыяльны» кабінет. Там некалькі гадзін яму паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён павінен быў увесь час стаяць і глядзець. Пры гэтым прысутнічалі і міліцыянты, якія кантралявалі працэс. Але яны мяняліся, каб паспаць.
Перадачы яму перадалі ўжо амаль перад вызваленнем, калі ў камеру зайшоў начальнік ІЧУ і здзівіўся, чаму ў арыштантаў нічога няма. Тады ім прынеслі тры перадачы ад сваякоў. У палітычнай камеры было вельмі холадна.

❗️Палітвязня Юрыя Бялько, якога перавялі ў «крытую» турму, змяшчаюць у ШІЗА
Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязня Юрыя Бялько адміністрацыя жодзінскай турмы ўжо ў другі раз змясціла ў штрафны ізалятар. За апошнія пяць месяцаў Юрыя закідвалі ў ШІЗА пяць разоў, а апошнія два месяцы ў калоніі яго ўтрымлівалі ў ПКТ.
Нагадаем, у канцы красавіка Юрыю па рашэнні суда ўзмацнілі рэжым і перавялі на «турэмны» рэжым тэрмінам на тры гады за «парушэнне рэжыму ўтрымання ў бабруйскай калоніі». Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ», «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць палітвязня: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юрыю Валер'евічу Бялько
Чытайце, як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

Пракуратура распачала крымінальную справу супраць мужчыны, які ў ЗША абліў беларускі дзяржсцяг фарбай і побач павесіў БЧБ
Па дадзеных следства, 28-гадовы беларус, знаходзячыся на алеі сцягоў дзяржаў свету, абліў фарбай размешчаны там дзяржаўны сцяг Беларусі. Пасля чаго вывесіў пад ім таблічку з тэкстам «Country agressor» і размясціў на тым жа месцы БЧБ-сцяг.
У адносінах да мужчыны распачата крымінальная справа па арт.370 (здзек над Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

✍️Блог Алеся Бяляцкага: «Сьмерць палітычнага зьняволенага Вітольда Ашурка»
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
Напярэдадні гэтай даты ўзгадваем тэкст Старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, напісаны ім у траўні 2021 года. У ім Алесь выказаўся пра трагічную сьмерць грамадзкага актывіста і палітычнага вязьня.
«Ці можна спадзявацца, што сьледчы камітэт правядзе аб’ектыўнае разсьледваньне і дакапаецца да праўды? Той самы камітэт, які правёў “пасьпяховае” сьледзтва супраць Вітольда Ашурка і паспрыяў, каб ён апынуўся ў турме, які не ўзбудзіў аніводнай крымінальнай справы па сотнях заяваў аб катаваньнях грамадзянаў пасьля выбараў. Я ў гэтым моцна сумняваюся.
Праўду мы будзем ведаць крыху пазьней».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
Старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў атрымаў 15 сутак арышту
Яму прысудзілі іх за аватарку ў Facebook: сцяг Украіны і выраз «я за незалежнасць».
Крыніца: @profbelonline

❗️Як пераследуюць сям'ю палітзняволенай Аніты Бакуновіч
18-гадовую палітзняволеную Аніту Бакуновіч затрымалі 3 месяцы таму. Зранку дзверы ў кватэру, дзе яна жыла з маці і братам, выламалі невядомыя. Яны не прадставіліся, правялі вобшук і забралі Аніту і яе брата Яна. Спачатку палітзняволеную асудзілі на 15 сутак, а ейны брат пасля допытаў у РУУС і ГУБАЗіК трапіў у лякарню ў перадінфарктным стане. Пазней у яго атрымалася сысці адтуль.
Пра гісторыю пераследу сям'і распавяла жонка Яна — Хрысціна: ёй удалося пагутарыць з мужам у лякарні, але пасля таго, што здарылася, яна была вымушаная пакінуць краіну.
«Калі я чытала пра рэпрэсіі ў Беларусі, заўсёды жахалася, але ніколі не думала, што гэта адбудзецца са мной. Калі гэта адбываецца з тваёй сям'ёй, ты разумееш, наколькі не перабольшаны ўсе навіны, наколькі ўсё менавіта так, як пішуць».
🗣Аповед блізкіх 👉 bit.ly/3lnWmjJ
💌Падтрымаць Аніту:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аніта Алегаўна Бакуновіч
💵Дапамога ў аплаце адваката і падтрымка сям'і Аніты

🕊Акцыя салідарнасці ў Варшаве да Дня палітвязня
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🇵🇱Далучайся да акцыі ў Варшаве!
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍22 траўня а 11.30 у касцёле св. Аляксандра (plac Trzech Krzyży, 00-535) адбудзецца імша па Вітольду Ашурку. Адтуль а 13.00 людзі рушаць шэсцем да помніка Каперніку, дзе а 14.00 адбудзецца акцыя, на якой ушануюць памяць ахвяраў рэжыму.
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве

У Полацку за абразу Лукашэнкі судзяць Святлану Фірсаву: пракурор просіць два гады пазбаўлення волі
У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць жыхарку гарадскога пасёлку Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар «Дебил бл***ть» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.
У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.
Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3PqZf13

«Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы». На працэсе па «справе Аўтуховіча» зачыталі абвінавачванне Паўлу Саву
Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў).
Згодна з матэрыяламі следства, разам з Аўтуховічам яны планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў; здрадзілі дзяржаве, аказваючы дапамогу Украіне ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі; разам з кіраўніком групы — Аўтуховічам — набывалі ва Украіне агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, піратэхнічныя вырабы, ваенную амуніцыю і іншыя прадметы, якія маглі быць выкарыстаны ў тэрарыстычнай дзейнасці; незаконна іх дастаўлялі ў Беларусь; рабілі сховы гэтага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі.
Сава пракаментаваў абвінавачванне на судзе: «Прызнаю дзеянні, але не прызнаю артыкулы».

❗️«Прафулік па экстрэмізме — гэта свет Оруэла». Экс-палітвязні і юрыст — пра жоўтыя біркі
Жоўтыя біркі зрабіліся своеасаблівым сімвалам палітвязняў у Беларусі. Такога колеру нашыўкі на адзенне і таблічкі на ложкі выдаюць зняволеным, якія пастаўленыя на прафілактычныя ўлікі як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Затрыманых паводле «палітычных» артыкулаў ставяць на такі ўлік аўтаматычна, таму сотні чалавек у месцах зняволення цяпер ходзяць з жоўтымі біркамі.
Былыя палітвязні расказалі «Вясне», як прафулік уплываў на іх умовы ўтрымання ў СІЗА, калоніі і «хіміі», а юрыст Павел Сапелка пракаментаваў такую практыку.
«Гэта пакаранне за думказлачынства, таму што людзі нічога дрэннага не зрабілі. Гэта абсалютнае варварства. Гэта абсалютная дыктатура. Гэта абсалютна недапушчальна».
Чытаць па спасылцы

🕊Беларускі Моладзевы Хаб далучаецца да Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.
🇵🇱Далучайся да акцыі ў Варшаве!
Падчас імпрэзы ў Беларускім Моладзевым Хабе праваабаронца «Вясны» Зміцер Салаў'ёў распавядзе гісторыі палітвязняў у Беларусі, прадстаўнікі мясцовага праекта «Лісты палітвязням» распавядуць пра важнасць лістоў салідарнасці, а былы палітвязень Данііл Касенка распавядзе, як выглядае жыццё па той бок кратаў.
Акрамя гэтага, на будынку Хаба дзве ночы — 20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;
📍Plac Konstytucji 6
⏰Субота, 21 траўня, 13:00-14:00
✊Свабоду палітвязням!
Інфармацыя пра акцыі да Дня Палітвязня ў Вільні | Батумі | Тэль-Авіве | Празе | Беластоку | Вечарына памяці ў Варшаве | Імша і шэсце ў Варшаве | Імпрэза ў БМХ у Варшаве