Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

Палітычныя падзеі 2020 года наклалі свой адбітак на жыццё беларусаў. Пачуццё віны знаёмае практычна кожнаму, хто браў у іх актыўны ўдзел ці зрабіўся іх сведкам. Не так важна, застаўся чалавек у краіне ці вымушана пакінуў яе, бо праблема не вырашылася і большасць дагэтуль у той ці іншай ступені жывуць у стане стрэсу.

Самыя распаўсюджаныя думкі, пры якіх узнікае пачуццё віны:

• Яны ўдзельнічалі, а я — не (ці рэдка);
• У іх крымінальны артыкул, а ў мяне штраф;
• Шмат хто ў турме, а я на волі;
• Іх збівалі, а мяне — не;
• Я з'ехаў, а іншыя засталіся ў небяспецы.

Паспрабуем разабрацца, як навучыцца даваць рады пачуццю віны і вярнуцца да спакойнага жыцця, наколькі гэта дазваляюць акалічнасці.

👀Чытаць па спасылцы
🟨Далучайся да акцыі «Жоўтая бірка экстрэміста»

📍21 траўня Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі. 

Загінулы Вітольд Ашурак быў першым палітзняволеным, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі. Амаль усе палітвязні цяпер стаяць на прафуліку як «схільныя да экстрымізму», за што на іх накладаюць дадатковыя абмежаванні.

Тры гады таму, 25 лютага, актывіст Мікола Дзядок распачаў кампанію «#яэкстрэміст» з патрабаваннем адмяніць закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Цяпер палітзняволены Дзядок у калоніі таксама лічыцца «схільным да экстрэмізму».

❗️Кожны з вас можа далучыцца да акцыі «Жоўтая бірка экстрэміста». Прычапіце жоўтую бірку, намалюйце плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, распавядзіце ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў.

Публікуйце фотаздымкі з біркай пад хэштэгам #жоўтаябіркаэкстрэміста.
‼️Супраць палітвязня Алега Рубца распачалі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Стала вядома, што супраць Алега Рубца, асуджанага да 5,5 гадоў калоніі, у наваполацкай калоніі №1 узбудзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Акрамя гэтага, яго хочуць перавесці на «крытую» турму. Пра гэта яму паведамілі 12 траўня падчас дысцыплінарнай камісіі ў ПК-1.

Нагадаем, у лютым адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ. Яго пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Але, па словах яго блізкіх, хлопец не губляе бадзёрасці духу.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). 30 красавіка Алегу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

⁉️Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
📍Вярхоўны суд 27 траўня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенага Паўла Вінаградава

Нагадаем, блогера і актывіста затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. А ўжо 16 сакавіка Паўлу прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымайце палітвязня:
- СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Павел Юр'евіч Вінаградаў
📍Палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк будуць судзіць у будынку СІЗА-7

Справу Зінаіды Міхнюк заўтра будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко. Але, як паведамляе @viasna_brest, судовы працэс адбудзецца ў будынку брэсцкага СІЗА-7. Пасяджэнне не закрылі, але, каб трапіць на суд, трэба атрымаць дазвол ад начальніка ізалятара.

Нагадаем, у Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

💌Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк
Лукашэнка падпісаў «расстрэльныя» папраўкі за «замах на тэрарызм»

Яны ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 29 траўня.

Цяпер за замах на ўчыненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — расстрэл.

🔹Андрэй Палуда: Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму — гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі

🔹Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст
📨 Запрашаем падпісаць паштоўкі ў межах Дня палітвязня ў Беларусі

Правабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі.. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі пры невысветленных абставінах памер палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак.

21 траўня ў Вільні і іншых гарадах пройдуць акцыі салідарнасці ў памяць пра Вітольда і ў падтрымку палітвязняў.

А 22 траўня «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам ў Вільне @razamnews запрашаюць падпісаць паштоўкі для зняволеных беларусаў.

На сустрэчы абмяркуем, як пачаць пісаць лісты за краты, дзе браць матывацыю для гэтага і як павялічыць шанец праходжання лістоў да палітвязняў!

📍Дзе: Vilniaus g., 20
Калі: 22 траўня ў 14.00
У Мінску быў затрыманы 19-гадовы Андрэй Раптуновіч

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У гарадзенскай турме пачынаецца суд па справе «групы Аўтуховіча»

Некалькі чалавек трымаюць у асобных клетках — нібыта яны «асабліва небяспечныя».

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей, затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/37TLlmW
Судовы працэс «групы Аўтуховіча» вядзе суддзя Максім Філатаў

Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невыстветленых абставінах.

У гарадзенскай турме пачынаецца суд па справе «групы Аўтуховіча»
Стала вядома, што ўчора ў Мінску была затрыманая 53-гадовая Вольга Кавалёва

Зараз яна ўтрымліваецца ў жодзінскім ІЧУ.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
На заснавальніка BYSOL Андрэя Стрыжака завялі чарговую справу

Пракуратура паведамляе, што ў дачыненні да Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

Па дадзеных следства, праз сацыяльныя сеткі Стрыжак «сумесна з іншымі асобамі займаўся дзейнасцю, звязанай з вярбоўкай, навучаннем, іншай падрыхтоўкай і фінансаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ў далейшым накіроўваліся для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе ўзброеных фармаванняў і нацыяналістычных батальёнаў названай дзяржавы».
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў

Гэта Іван Чарнаморчанка, Ілля Вайцяховіч, Андрэй Лакцевіч, Алена Балтрукова, Іван Куляшоў, Іна Шырокая, Дар’я Верамейчык, Уладзіслаў Навіцкі, Дар’я Ляўко, Дзяніс Карэйа-Ландзім і Дзмітрый Лукша.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3PFHknt

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Павіншуйце палітзняволенага Ігара Лосіка з 30-годдзем

Палітзняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо 23 месяцы. 20 траўня ён у другі раз адзначыць свой Дзень народзінаў за кратамі. Яму споўніцца 30 год. Кожны з вас можа павіншаваць яго, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіць грашовы перавод. Больш за два месяцы Ігар атрымлівае лісты толькі ад сваякоў, але вы можаце даслаць яму тэлеграму з віншаваннямі або заказны ліст. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

📌Нагадаем, Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». За кратамі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020. У красавіку Ігар упершыню за 22 месяцы пабачыў сваю дачку.

💌 Павіншуйце Ігара са святам: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ігару Аляксандравічу Лосіку

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
У Новалукомлі затрымалі мастака-афарміцеля з мясцовай ДРЭС за надпісы ў падтрымку Украіны

23-гадовы хлопец на цеплатрасе напісаў «Слава Украіне» і «Рускі ваенны карабель ідзі на х*й». А пад Чашніками каля вёскі Старыя Лаўкі на ваеннай гармаце намаляваў БЧБ і украінскі сцяг.

Крыніца: @zamkadomby

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У гарадзенскай турме пачынаецца суд па справе «групы Аўтуховіча» Некалькі чалавек трымаюць у асобных клетках — нібыта яны «асабліва небяспечныя». Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей, затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады…
Мікалай Аўтуховіч заявіў суддзі адвод

Ён запатрабаваў замены Максіма Філатава, аднак заявіў, што будзе заяўляць адвод і любому іншаму суддзі, якога прызначаць замест яго, паведамляе @belsat.

Пасля нарады Філатаў адмовіў у адводзе, бо для гэтага «няма падстаў».

У гарадзенскай турме пачынаецца суд па справе «групы Аўтуховіча»