Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу ад імя палітзняволенага Віктара Бабарыкі

Як тлумачыць адвакат Дзмітрый Лаеўскі, Камітэт ААН па правах чалавека распачаў вытворчасць па справе, зварот разгледзяць па сутнасці. Цяпер КПЧ чакае адказ ад уладаў Беларусі.

У звароце юрысты просяць прызнаць парушэнні правоў Віктара Бабарыкі (як мінімум 11), а таксама абавязкі дзяржавы вызваліць яго і ліквідаваць наступствы неправамернага асуджэння, піша @viktarbabarykaofficial

💌Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Ілля Вайцяховіч, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі, асуджаны да двух гадоў калоніі

36-гадовага сына вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча затрымалі 15 студзеня 2022 года, калі ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі.

Амаль праз чатыры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска Ілле быў вынесены прысуд. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла два гады калоніі, паведамляе @zerkalo_io.
У кнігарню «Кнігаўка», адкрытую выдавецтвам «Янушкевіч», прыйшлі з ператрусам

Сёння раніцай ў «Кнігаўку» прыходзілі прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца кнігі на беларускай мове.

Пасля абеду ў кнігарню прыйшлі сілавікі з ператрусам, паведамілі чытачы @nashaniva.
МУС: З пачатку 2022 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек

Па дадзеных ведамства, у мінулым годзе з гэтай нагоды было затрымана 315 чалавек.

На 16 траўня ў Беларусі 633 Telegram-канала прызнаныя экстрэмісцкімі.
Супраць мінскай айцішніцы распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 23-гадовай супрацоўніцы адной з IT-кампаній Дар'і Ляўко. У «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог. Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Дар'і «заробак 3300$».

Ляўко інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PsyqJU

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🕊Акцыя салідарнасці ў Тэль-Авіве да Дня палітвязня

21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.

🇮🇱Далучайся да акцыі ў Тэль-Авіве! Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Месца: Амбасада Беларусі ў Ізраілі, Reines St 3 (ля плошчы Дізінгоф)
Час: пятніца, 20 траўня, 10:30

Свабоду палітвязням!
Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў

Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей.

Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
❗️Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай.

Вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС. Родныя спрабуюць высветліць акалічнасці, паведамляе @radiosvaboda

У судах няма інфармацыі, ці будуць разглядацца адміністрацыйныя справы Янушкевіча і Карнацкай.
Палітвязня Арцёма Касаўкоўскага, асуджанага да пяці гадоў калоніі, будуць судзіць яшчэ па трох артыкулах

У судзе Лідскага раёна 19 траўня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Ён адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць па новых артыкулах Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года.

Маці палітвязня Святлана Міхайлаўна распавяла, што вядома пра суд і новую справу

💌Падтрымаць палітвязня:
- Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Арцём Ігаравіч Касакоўскі.
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Тры гады «хатняй хіміі» па артыкуле за навучанне ці падрыхтоўку для ўдзелу ў групавых дзеяннях

У судзе Заводскага раёна Мінска 13 траўня вынесены прысуд палітзняволенай Кацярыне Нікіценцы. Яе абвінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кацярына была затрыманая ў Менску 28 лістапада 2021 года.

Суддзя Жана Хвайніцкая прысудзіла палітзняволенай абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Далучайся да вышывання партрэтаў палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. 

На знак салідарнасці з тымі, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, вы можаце далучыцца да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net. Для гэтага вам трэба запоўніць гугл-форму, пасля чаго на электронную пошту вы атрымаеце схемы і інструкцыі.

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Ідэя ў тым, каб намаляваць кожнага чалавека, які быў несправядліва асуджаны, ствараючы «партрэты» гэтых людзей з кароткай гісторыяй іх зняволення. Выкарыстоўваючы старую традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне, арт-праект фіксуе важную эпоху беларускай гісторыі з дапамогай народнага кода-арнаменту. 

⁉️Што можна яшчэ зрабіць да Дня палітвязня?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай. Вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС. Родныя спрабуюць высветліць акалічнасці, паведамляе @radiosvaboda У судах…
Сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і забралі ў яго 200 кніг

Па 15 з іх будзе «праведзена экспертыза», паведамляе @mediazona_by са спасылкай на праўладныя каналы.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Янушкевіч нібыта вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

Нагадаем, учора ў Мінску адкрылася кнігарня «Кнігаўка». На адкрыццё прыйшлі прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца гістарычныя кнігі на беларускай мове. Пазней у кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
Затрыманага старшыню Беларускага Незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова будуць судзіць па адміністрацыйнай справе

Судовы працэс пройдзе сёння ці заўтра. За што будуць судзіць Максіма — пакуль невядома.
🇦🇹У Вене праходзіць сустрэча ў межах Дадатковай нарады АБСЕ па чалавечым вымярэнні, прысвечаная функцыянаванню дэмакратычных інстытуцый у часы крызісу

Сярод спікераў — юрыст «Вясны» Павел Сапелка, які выступіць па тэме важнасці свабоды асацыяцый у рэгіёне АБСЕ і ў тым ліку ў Беларусі.

Прамую трансляцыю сустрэчы можна глядзець па спасылцы
17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй

У гэты дзень 32 гады таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыбрала гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.

Мэты гэтага Дня — супрацьдзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў адносінах да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй; падтрымка і каардынацыя ўсіх ініцыятыў па ўсім свеце, якія дапамагаюць усім грамадзянам дасягнуць роўных правоў; правядзенне больш шырокай кампаніі па абароне правоў чалавека.
⚡️Больш за два месяцы за кратамі знаходзіцца журналіст Дзмітрый Лукша

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 11 сакавіка пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску быў затрыманы журналіст Дзмітрый Лукша. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Вядома, што раней Лукша шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».
⚖️З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі мінімум 455 чалавек

Учора начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук заявіў, што з пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі 237 чалавек. Але па дадзеных праваабаронцаў, за амаль пяць месяцаў беларускія суддзі паспелі разглядзець мінімум 455 справаў па арт. 19.11 КаАП.

Акрамя гэтага, Ткачук кажа, што цяпер разглядаецца ініцыятыва, у адпаведнасці з якой змогуць судзіць за падпіску на падобныя інтэрнэт-рэсурсы. Пры гэтым, суддзі і так прызначаюць «суткі» і велізарныя штрафы менавіта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы.

На 16 траўня ў Беларусі 633 тг-канала прызнаныя экстрэмісцкімі. Але суды не звяртаюць увагі на тое, што некаторыя беларусы могуць не ведаць, якія каналы знаходзяцца ў «экстрэмісцкім» спісе. У адной з судовых пастановаў суддзя адзначыў:

«Ацэньваючы дадзеныя асобы, суддзя прыйшоў да высновы, што ў сілу сваёй адукацыі, сацыяльнага становішча, мужчына меў магчымасць азнаёміцца з рэспубліканскім спісам».
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і анархіст Мікола Дзядок на прэзентацыі турэмнай кнігі "Фарбы паралельнага свету", 12 чэрвеня 2018 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Мікола Дзядок асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📍Палітвязень Алег Якунін — на волі

Алега Якуніна затрымалі 17 лютага 2022. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука». Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25,41 рублёў і 54,93 рублёў адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста яго асудзілі да трох месяцаў арышту.

Тэрмін Алег адбываў у брэсцкім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.

📸Фота ілюстрацыйнае.
«Накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года». ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус ў кнігарні «Кнігаўка»

Яны пішуць, што «ворагі сваёй краіны накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з канала «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт».

Адзначым, што гэта быў першы запіс ГУБАЗіКа на сваім канале на беларускай мове.
🎉 З Днём народзінаў, Андрэй Чапюк!

Сёння валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк адзначае свой Дзень народзінаў. Андрэю спаўняецца 26 гадоў, але ўжо другі раз сустракаць яго ён будзе за кратамі СІЗА.

І сёння ж працягваецца закрыты судовы працэс над Андрэем, Марфа Рабковай і яшчэ васьмю палітвязнямі ў Мінскім гарадскім судзе.

💌 Вы можаце павіншаваць Андрэя, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіць грашовы перавод або даслаць тэлеграму:
- СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Чапюку Андрэю Сяргеевічу

🔻Як павіншаваць палітзняволенага?