Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Палітзняволеную ўдаву Андрэя Зельцэра могуць накіраваць на прымусовае лячэнне

Марыю Успенскую ў Мінскім гарадскім судзе 31 траўня будуць судзіць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным засмучэннем (захворваннем)» (п. 13 арт. 6 КПК). Гэта значыць, што ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Прымусовыя меры бяспекі і лячэння — гэта від крымінальна-прававога ўздзеяння, які не з'яўляецца крымінальным пакараннем і ўяўляе сабой сістэму псіхатэрапеўтычных, медыка-прафілактычных і медыка-рэабілітацыйных, а таксама медыцынскіх мер па доглядзе і наглядзе за асобамі, якія пакутуюць на псіхічнае расстройства (захворванне), што пазбаўляе іх магчымасці ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў ці кіраваць імі, калі гэтыя асобы па характары ўчыненага імі дзеяння і сваім псіхічным стане ўяўляюць небяспеку для грамадства.

У залежнасці ад характару захворвання (расстройства) асобы, ступені небяспекі ўчыненага ёй грамадска небяспечнага дзеяння суд можа прымяніць наступныя прымусовыя меры бяспекі і лячэння:
🔻прымусовае амбулаторнае назіранне і лячэнне ва ўрача-спецыяліста ў сферы аказання пісхіятрычнай дапамогі;
🔻прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным, узмоцненым або строгім назіраннем.

Успенская — удава Андрэя Зельцэра, забітага ва ўласнай кватэры пры перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ 28 верасня. У жанчыны ёсць непоўнагадовы сын ад першага шлюбу. Спачатку жанчыну трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА. На пачатку снежня 2021 стала вядома, што Марыя тры тыдні правяла ў Навінках — яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.
❗️Danone cпыніла рэкламу на беларускім дзяржаўным тэлебачанні

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights паведаміла, што вядомы французскі вытворца малочных прадуктаў Danone спыніў рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні.

Паводле назіранняў валанцёраў, Danone — адна з апошніх заходніх кампаній, якая канчаткова спыніла рэкламу на беларускім дзяржТБ.
Затрымалі фармацэўта, які зняў пратэст працоўных у Маладзечне

Работнікі маладзечанскага малочнага камбіната 11 траўня выйшлі на прахадную са скаргамі на малыя заробкі. У сваім інстаграме гэты сход асвятляў мясцовы фармацэўт Расціслаў Чапурны. Як стала вядома @nashaniva, у той жа вечар Чапурнога схапілі сілавікі.

«Яго затрымалі ў той жа вечар, калі ён здымаў работнікаў малочнага камбіната. Як і дзе яго схапілі, я не ведаю. Але ў той жа вечар прыйшлі па яго жонку, сказалі: «Прайдзёмце». Яна пацікавілася, дзе Расціслаў, адказ быў: а Расціслаў ужо ў нас, — расказаў «Нашай Ніве» сябар блогера. — Пасля ў іх дома быў ператрус, забралі мабільнікі, камп’ютарную тэхніку».

Дакладна лёс блогера невядомы. Яго сябар кажа, што Чапурному ўжо прысудзілі 10 сутак.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3N8k2o6
Пасля 75 сутак за кратамі на волю выйшла старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава

Вольга ў жніўні 2020 года публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расеі на Украіну.

Брыцікаву пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак.

🔺За што ўжо два месяцы ўтрымліваюць за кратамі Брыцікаву?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Параілі радавацца, што не кранулі родных. У Мінску затрымалі і збілі брата палітвязня 11 траўня ў Менску быў затрыманы былы палітвязень Арцём Дубскі — брат палітзняволенага Іллі Дубскага, асуджанага да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сам Арцём з 2011…
Збіты сілавікамі Арцём Дубскі не выходзіць на сувязь

Пасля затрымання мінулай ноччу і збіцця Арцём не выходзіць на сувязь. Прыкладна а 12 гадзіне дня, 12 траўня, ён напісаў, што едзе ў Мінск на допыт і больш на сувязь не выходзіў, паведамляе @MAYDAYMog

Нагадаем, 11 траўня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Арцём Дубскі — брат палітзняволенага Іллі Дубскага, асуджанага да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сам Арцём з 2011 года жыве ў Польшчы і ў Беларусь прыехаў наведаць сваякоў. Пасля затрымання хлопца збілі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3N8k2o6
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і мастак Алесь Пушкін на адкрыцці выставы "Малюнкаў з турмы" і прэзентацыі кнігі "Турэмны альбом", 13 лістапада 2019 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Алесь Пушкін асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу
Тры месяцы арышту прысудзілі магілёўцу за тое, што зняў з сельскага дома культуры сцяг і схаваў яго ў гаражы

У Магілёўскім раённым судзе 22 красавіка да трох месяцаў арышту па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) асудзілі 39-гадовага мясцовага жыхара Ігара Шнэйдэрава. Справу разглядаў суддзя Максім Курпачэнка.

Згодна версіі абвінавачвання, у ноч з 6 па 7 сакавіка 2022 года мужчына дастаў з замацаванага на будынку сельскага дома культуры ў вёсцы Нікіцінічы ў Магілёўскай раёна трымальніка флагшток з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім з боку ў бок. Далей Шнэйдэраў, выказваючы абразлівае стаўленне да сцяга, абгарнуў яго палатно вакол флагштока і аднёс у гараж.

На судзе мужчына раскаяўся ў зробленым і растлумачыў, што здзейсніў учынак пад уздзеяннем алкаголя.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NfKkov
🌿«Так прыемна ведаць, што цябе падтрымліваюць і памятаюць», палітзняволеная Аксана Колб даслала вестачку з-за кратаў

Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб затрымалі 20 красавіка — сілавікі са шчытамі і кувалдамі прыехалі ў кватэру, дзе яна жыве, і забралі на допыт у СК. 22 красавіка ёй выставілі абвінавачванне паводле ч.1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У лісце на волю Аксана дзякуе за канверты і маркі, а таксама піша, што марыць па вызваленні сустрэцца з сябрамі і знаёмымі.

«Так прыемна ведаць, што цябе падтрымліваюць і памятаюць. Адчуваеш, што не дарэмна жыў і працаваў.

Мару пра тое, што калі выйду на волю, абавязкова збяру ўсіх сяброў і знаёмых, каб разам парадавацца жыццю і сусвету. Каб як мага больш добрых і сумленных людзей пазнаёміліся паміж сабой. Каб пах чабор і квітнела Беларусь»..

💌Падтрымайце Аксану: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аксана Мікалаеўна Колб

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
«Буду адзначаць тыдзень». За каментар пра планы пасля смерці Лукашэнкі — 2 гады «хіміі»

3 траўня 2021 года жыхар Брэста Кірыл Піліпук убачыў у «Аднакласніках» карцінку з Лукашэнкам у труне і вырашыў пакінуць каментар: «Калі гэты клоун здохне, я буду адзначаць тыдзень».

Пасля за гэты каментар распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.368 КК РБ (Знявага Прэзідэнта РБ). А 10 і 11 сакавіка 2022 года адбыўся суд. Працэс разглядаўся ў Маскоўскім судзе Брэста.

На судзе быў абвешчаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы. Паводле яе, у згаданым каментары «маецца негатыўная ацэнка Прэзідэнта РБ, выражаная словам "клоун"».

У выніку суддзя Іна Клышпач прысудзіла Піліпуку прысудзілі 2 гады «хіміі».

Крыніца: @viasna_brest
Сілавікі затрымалі мінчука, які нібыта пашкодзіў банеры з вайскоўцамі

Як паведамляе МУС, у красавіку ў Мінску былі пашкоджаны банеры сацыяльнай рэкламы, на якіх былі беларускія вайскоўцы. Па дадзеным факце была распачата крымінальная справа па арт. 339 КК — хуліганства.

Супрацоўнікамі сталічнага крымінальнага вышуку па падазрэнні ва ўчыненні гэтага злачынства затрыманы 48-гадовы жыхар Мінска. На думку ведамства, мужчына ў начны час, прымаючы меры канспірацыі, кідаў у банеры ёмістасці з фарбай.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3N8k2o6
Расія выдала Беларусі жыхара Гомеля Міхаіла Зубкова, нягледзячы на забарону ЕСПЧ.

На радзіме яго абвінавачваюць у гвалце над міліцыянтам, паведамляе @mediazona_by

У верасні 2020 года Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі, яго затрымаў АМАП. Мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, упэўніваюць сваякі. Міхась з'ехаў на працу ў Маскву.

«У жніўні 2021 да жонкі і маці Міхаіла прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі і яго самога. Потым жонку выклікалі ў СК. Следчая паказала ёй фотаздымкі з маршу і патлумачыла, што яе муж падыйшоў да супрацоўніка АМАП "бліжэй, чым трэба", і што ў Міхаіла на фота быў чырвоны твар. Гэта значыць "ён гатовы быў кінуцца на супрацоўніка АМАП"», — распавядалі сваякі мужчыны журналістам.
Суд над затрыманым фрылансерам Радыё Свабода Андрэем Кузнечыкам пройдзе у Магілёўскім абласным судзе

Дагэтуль ні родным, ні калегам невядома, у чым вінавацяць палітвязня. Дата суду таксама пакуль невядомая, паведамляе @bajby.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. Адразу яго двойчы асудзілі па адміністрацыйных справах, а 23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу.

💌Падтрымайце Кузнечыка: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык
У Мазыры ГУБАЗіК затрымаў вядомага экаактывіста Паўла Наздру

У «пакаяльным відэа» Павел распавядае, што «зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале “Беларускі гаюн” аб перасоўванні расійскіх войскаў у горадзе Мазыры». Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Павел Наздра вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўлады. Таксама Павел з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.

Крыніца: Palesse Press

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PhMi9E
Шэсць удзельнікаў «Буслы ляцяць» пачнуць судзіць 6 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе

У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачынаецца суд над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам. Справу будзе разглядаць Анастасія Папко. Пакуль суд адкрыты.

У залежнасці ад ролі кожнага ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса:
• ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
• ч. 2 арт. 290-4 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі);
• ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча);
• ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці);
• ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
• ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў).

Мужчыны працавалі ў розных сферах эканомікі, займаючы ў тым ліку кіруючыя пасады, не судзімыя, амаль у кожнага маюцца малалетнія дзеці.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3PhMi9E
#FactsOfRepression: Два гады дзяржаўнага тэрору ў Беларусі

Праз два гады пасля таго, як беларускі рэжым распачаў беспрэцэндэнтную хвалю рэпрэсій у дачыненні да дысідэнтаў, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco прадставіла графічную справаздачу аб сітуацыі з больш як 1100 палітычнымі зняволенымі ў суседняй з ЕС краіне.

📍Пяцёра палітвязняў знаходзяцца пад вартай больш за 600 дзён, пры гэтым яны нават не былі асуджаны да якога-небудзь турэмнага зняволення;
📍На момант публікацыі гэтай справаздачы (12 траўня) палітвязні ўжо правялі агулам больш за 400 000 дзён у турме;
📍Самы малады палітвязень — Мікіта Залатароў. Хворы на эпілепсію хлопец быў арыштаваны ва ўзросце 16 гадоў і асуджаны да 5 гадоў калоніі. Найстарэйшы палітвязень — Віталь Зарадзей. Ён сустрэне свой 70-ы дзень нараджэння 6 чэрвеня ў зняволенні, пасля таго як быў асуджаны да двух гадоў турмы.

Чытаць па спасылцы
Forwarded from Вольныя паштоўкі | Volnyja pashtouki
Хутка лета — час прыгодаў!

Знаёмцеся, гэта Кісун. У нас ёсць ужо тры малюнкі з ім, якія нам даслаў праваабаронца @viasna96 Валянцін Стэфановіч. З характэрным пухнатым хвастом, мілымі вушкамі і шыкоўнымі вусамі, Кісун снедае, шпацыруе і адпачывае ў лазні.

Прапануем вам гульню: намалюйце новыя прыгоды Кісуна! Гэта зусім не цяжка, таму неабавязкова быць прафесійным мастаком ці ілюстратарам. Малюйце алоўкамі, фарбамі, стылусам — чым заўгодна! Стыль таксама не мае значэння. Пераапраніце Кісуна, знайдзіце яму цікавае месца і занятак. Адзінае патрабаванне – павінна быць зразумела, што гэта той самы Кісун, якога прыдумаў Валянцін Стэфановіч.

Давайце паглядзім, колькі розных прыгодаў Кісуна ў нас атрымаецца! Дзяліцеся вашымі малюнкамі з тэгамі:

#dtiys
#pashtouki
#прыгодыкiсуна

📬 Падтрымайце мастакоў, якіх знойдзеце па гэтых хэштэгах, і не забудзьцеся даслаць палітвязню Валянціну вестачку па адрасе:
Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
У «тэрарыстычным» спісе КДБ з'явіліся чатыры новыя прозвішчы — сярод іх два палітвязні

Гэта фігуранты справы «Буслы ляцяць» палітвязні Аляксей Іванісаў і Аляксей Гамеза, а таксама Андрэй Будай і Аляксандр Мураўёў.

Падставай для ўключэння іх у спіс паслужыла прад'яўленае ім абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча»). Максімальная санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае смяротнае пакаранне.

Нагадаем, шэсць удзельнікаў «Буслы ляцяць» пачнуць судзіць 6 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе. Пакуль суд адкрыты.
21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення. 

У сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі з 1 ліпеня 2020 года статус палітычнага вязня атрымалі 1452 чалавекі! Гэта беспрэцэндэнтная сітуацыя па рэпрэсіях у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій супраць жыхароў Беларусі. 

⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязня?
❗️Затрыманыя прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў прызнаныя палітвязнямі

Сёння праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незлежных прафсаюзаў, што былі затрыманыя ў красавіку. Гэта Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

⁉️Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉
bit.ly/3NbFNmP

📍Па стане на 13 траўня ў Беларусі
1195 палітвязняў