Сёння пачынаецца суд над экс-кіраўніком «Аховы птушак бацькаўшчыны» Віктарам Фенчуком
Палітзняволенага Віктара Фенчука абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім». Справу ў судзе Маскоўскага раёна будзе разглядаць суддзя Алена Мурашка.
Вядома, што ён свядома не з’язджаў з краіны. «Калі б усе перасталі бегаць, то за намі перасталі б ганяцца», — прыводзіць ягоныя словы «Зялёны партал».
📌Віктар — прафесійны арнітолаг, каардынатар праграм Франкфурцкай заалагічнай супольнасці і арганізацыі «Ахова птушак бацькаўшчыны». Узначальваў апошнюю з 2007 па 2014 год, затым быў яе супрацоўнікам. Яго называюць «адвакатам дзікай прыроды». Ён кіраўваў масштабнымі праектамі па вывучэнні, захаванні і ўзнаўленні прыродных экасістэмаў. Праграму АПБ па захаванню дзікай прыроды Палесся ў Мінску АПБ адкрывала сумесна з Кембрыджскім універсітэтам.
💌Падтрымайце Віктара: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фенчуку

❗️Палітзняволенай Сафіі Сапега прысудзілі 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму
Гродзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расіі і палітзняволенай Сафіі Сапега, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Прысудам суда з абвінавачанай на карысць пацярпелых спагнаная матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 167 500 рублёў.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3FtFm4Q

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍«Мне за сябе не сорамна», — Аляксандр Фядута ў СІЗА КДБ знаёміцца з матэрыяламі справы
Жонка палітолага і літаратуразнаўца Аляксандра Фядуты ў фэйсбке падзялілася апошнімі навінамі пра палітвязня. Фядуту тыдзень таму зноў перавялі ў СІЗА КДБ. Ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы і пракаментаваў гэта:
«Перечитал свои допросы. Том посвященный мне, пока мне за себя не стыдно».
Таксама ён перадае падзякі за падтрымку. Аляксандр у прагулачным дворыку робіць зарадку, але са здароўем яшчэ ёсць праблемы, бо ён зноў пачаў задыхацца.
📌Нагадаем, у сярэдзіне снежня Аляксандру на Валадарцы дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі. За кратамі палітвязня ўтрымліваюць ужо больш за год. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 красавіка ў Маскве. Цяпер ён фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).
💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

У Мінску пачалі судзіць затрыманага за «падрыхтоўку тэрактаў» на леташні Дзень Волі ў Мінсках і Печах
Сёння ў Мінскім абласным судзе пачалі судзіць 36-гадовага ўраджэнца Піншчыны Вячаслава Малейчука па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінск». Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 14 і ч. 1 і 3 арт. 289 (замах на акт тэрарызму групай асобаў), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў).
Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Вядома, што крымінальную справу супраць Малейчука расследвала следчае упраўленне КДБ. Справу ўзбудзіла Генеральная пракуратура. Яе фігурантамі з'яўляецца не толькі Малейчук, а таксама ўдзельнікі ініцыятывы «BYPOL».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KTdisu

🎉Сваё 8-годдзе адзначылі нашыя партнёры «Восток SOS»
Арганізацыя была створана ў 2014 годзе і стала аказваць дапамогу пацярпелым ад ваеннай агрэсіі на ўсходзе Украіны і ў Крыму.
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну @vostoksos у амаль кругласутачным рэжыме дапамагае людзям пакінуць небяспечныя месцы, забяспечвае іх ежай і лекамі, а таксама дакументуе ваенныя злачынствы расійскай арміі — цяпер не толькі на ўсходзе Украіны, а па ўсёй яе тэрыторыі.

Актывістку Вольгу Гарбунову пакаралі трымя гадамі «хатняй хіміі» і вызвалілі з-пад варты
Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі «Радзіслава», а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай. Cуддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Гарбуновай абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Актывістку адпусцілі з-пад арышту ў залі суда.
Вольгу абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ymY1xx

💔«Тут асабліва адчуваецца, як зрусіфікавана краіна», — палітзняволеная Вольга Залатар з калоніі
На волю дайшоў ліст ад палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгі Залатар датаваны 3 траўня. Яна паведаміла, што цяпер шые летнія міліцэйскія курткі, а лісты па-ранейшаму ёй не перадаюць.
«Ужо тыдзень як я размеркавана ў атрад і засвойваю працэс тэрмаапрацоўкі. Мая брыгада зараз шые летнія міліцэйскія курткі. Я іх прасую. І заўсёды малюся. Унутры мяне бесперапынна гучыць музыка. Дарма, што не маю ні слыха, ні голаса, каб спяваць. Затое мае дзеткі музычна адораныя. І здольныя ў мастацтве.
Па-ранейшаму, я вяду маналог. Нават на Вялікдзень мне не аддалі ніводнага віншавання. Як звычайна зычу людзям, якія аддалі незаконныя загады і іх выканаўцам усяго добрага, каб іх сэрцы адкрыліся Божаму поклічу і яны пакаяліся ва ўчыненным зле. Мне вельмі не хапае беларускамоўнай камунікацыі. На ўсю калонію дзве-тры зняволеныя, якія размаўляюць па-беларуску. Тут асабліва адчуваецца, як зрусіфікавана краіна. Затое відавочна, што тыя, хто размаўляюць на роднай мове не злачыннічаюць».
📌Трэцяга снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Залатар не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар

❗️Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. Толькі тыдзень таму ён выйшаў адтуль пасля 46 сутак
Сёння стала вядома, што палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы зноў змясціла ў карцар на 10 сутак. Прычына спагнання пакуль невядомая. Тыдзень таму ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар. Вядома, што раней, калі вязню падчас прагулкі загадвалі прыбіраць дворык, то кожны раз Мікіта адмаўляўся, за што на яго склалі некалькі рапартаў, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў.
❌Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 213 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.
Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролькамі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
💌 Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

📄Выказваем рашучы пратэст супраць пашырэння магчымасцяў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай:
«Мы звяртаем увагу на крытычную недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго ўжывання як інструменту палітычнага ціску.
Пашырэнне магчымасці ўжывання смяротнага пакарання, асабліва ва ўмовах прававога дэфолту, што склаўся ў краіне, стварае перадумовы для цяжкіх злоўжыванняў, адвольнага прымянення выключнай меры пакарання і пазбаўлення чалавечых жыццяў.
Мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што праваабаронцы паслядоўна выступаюць за неабходнасць адмены смяротнага пакарання, у тым ліку ў сувязі з магчымасцю судовай памылкі. Мы перакананы, што менавіта няўхільнасць, а не цяжкасць пакарання, з'яўляецца стрымальным фактарам пры здзяйсненні злачынства»
Заява цалкам 👉 bit.ly/3P6sk1E

За каментар пра вусатага пацука чыгуначніку прысудзілі паўтара года «хіміі»
У судзе Полацка і Полацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойка. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Мужчына працаваў дзяжурным на чыгуначнай станцыі, мае на ўтрыманні двое дзяцей. Згодна з матэрыяламі справы, ён у тэлеграм-канале «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» «размясціў паведамленні, якія прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта».
Лінгвістычная экспертыза палічыла, што ў выразах «твой вусаты сябар» і «вусаты пацук» маецца негатыўная ацэнка асобы (аднак усталяваць ці з'яўляецца дадзенай асобай Лукашэнка лінгвістычнымі метадамі не ўяўляецца магчымым), а ў «Луку на муку» — абразы Лукашэнкі няма.
Абвінавачаны сваю віну прызнаў і патлумачыў, што ў той дзень быў у эмацыйным стане, «па дурасці сваёй абразіў прэзідэнта».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3LWoq9p

Братам-палітвязням прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі»
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна быў вынесены прысуд ажно чатыром фігурантам палітычна матываванай крымінальнай справы. Таццяну Пархоменка, Яну Савіцкую, а таксама палітвязняў Іллю Валенціновіча і Мікіту Валенціновіча абвінавачвалі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
У выніку кожнаму з іх прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі». Братоў-палітвязняў вызвалілі з-пад варты пасля 3,5 месяцаў за кратамі.

🌿«Ён — чалавек-свята»: блізкія распавядаюць пра 19-гадовага палітвязня Антона Сіманенкава
19-гадовага Антона Сіманенкава затрымалі ў каледжы, куды ён прыйшоў здаваць пераддыпломны праект. З тых часоў два месяцы юнак знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, а ягоная вялікая сям'я і сябры чакаюць хлопца на волі.
Блізкія палітвязня распавялі «Вясне» пра ягонае захапленне праграмаваннем, любоў да сям'і і вандровак, а яшчэ — пра падтрымку, якая ратуе ўсіх у гэты няпросты час.
«У замкнёных сценах яму вельмі цяжка эмацыйна, таму мне хацелася б, каб яго падтрымалі лістамі: хай нават дойдзе адзін з дзесяці — для яго будзе важна не пачувацца ізгоем, адарваным ад грамадства».
🗣Аповед блізкіх 👉 bit.ly/3w8jyr8
💌Падтрымаць Антона:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Антон Паўлавіч Сіманенкаў
🔹Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info

❗️У Беларусі +30 новых палітвязняў
Гэта Арцём Казлоўскі, Юрый Церашкевіч, Віталь Рогач, Алег Якунін, Павел Фалькоўскі, Андрэй Сцепаненка, Дзмітрый Панцялейка, Ян Алексейчыкаў, Сяргей Алейнікаў, Святлана Саўчанка, Сяргей Карпеня, Кірыл Жыжэнскі, Ірына Прыгава, Дзмітрый Матусевіч, Вячаслаў Лютынскі, Аляксей Хількевіч, Аляксандр Казакевіч, Яўген Галіч, Ганна Кісялёва, Марына Маркевіч, Віктар Хімарода, Дзмітрый Зеленяк, Аляксандр Лаўрэнцьеў, Андрэй Бяляўскі, Арцём Ляшнеўскі, Салім Мамедаў, Вячаслаў Шаблінскі, Ілля Ганчарык, Андрэй Лугін, Сяргей Канавалаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/387PTX3
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Рэдактара парталу Orsha.еu абвесцілі ў вышук — арыенціроўкі з ягоным фота вісяць у Оршы на стэндах «Іх шукае міліцыя»
«Відаць, Лукашэнка неслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток.
Цяпер я, аказваецца, "скрылся от следствия" і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе», — напісаў Казмерчак.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/385gdRM

У Мінску затрымалі Twitter-блогера kazzz_by
@euroradio паведамляе, што яму прысудзілі 7 сутак адміністратыўнага арышту.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/385gdRM
@euroradio паведамляе, што яму прысудзілі 7 сутак адміністратыўнага арышту.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/385gdRM
Папаўненне Спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Суд Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыю telegram-канала «Серебрянка 9 + Чат арки» і яго лагатып.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» па рашэнні суда Крупскага раёна ад 22 красавіка ўнеслі асабістую старонку ў «Аднакласніках» мужа і жонкі з Крупак Аляксандра і Ганны Бандарэнак. У іх у сябрах на старонцы 748 чалавек.

«Чай з малинавым варэннем» і «КУКУ.ОRG» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
Крыніца: @mediazona_by
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/385gdRM
Крыніца: @mediazona_by
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/385gdRM
У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных — дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры
5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Насты Кухаравай і грамадзянкі Расіі Веры Цвікевіч. Так здарылася, што ў гэтых дзяўчын адно на дваіх фота, якое сілавікі выкарысталі ў якасці доказу іх віны — на ім Вера і Наста разам і іншымі дзяўчынамі ідуць а адным шэрагу падчас мірнай акцыі пратэсту.
Абедзвюм прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Судзілі дзяўчын таксама разам.
У выніку суддзя Вольга Малашэнка прысудзіла Кухаравай тры гады «хатняй хіміі», а Цвікевіч — год калоніі агульнага рэжыму.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3yk7ENm
🔹Блізкія пра палітзняволеную Веру Цвікевіч: «Яна дагэтуль не можа паверыць, што ўсё гэта рэальнасць»

Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі #WeStandBYyou
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.
Cімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў Максіма Імхавіка, Сяргея Сацука, Вольгі Класкоўскай, Юрыя Чудзіновіча, Паўла Вінаградава, Андрэя Пагерылы і Івана Андрушойца. Яшчэ два дэпутата перанялі абавязкі «хросных» у сваіх калегаў і працягнулі апекаваць палітзняволеных Дэвіда Масціцкага і Дзмітрыя Кубарава.
Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3kT2CPX

🎧Праваабарончую праграму «Вясна» на «Беларускім Радыё Рацыя» цяпер можна слухаць і праз мабільны дадатак
З дапамогай мабільнага дадатка можна праглядаць не толькі апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, але і слухаць анлайн радыё, а таксама падкасты «Радыё Рацыя» — сярод якіх і праваабарончая праграма «Вясна», якая выходзіць кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00). У ёй асвятляюць галоўныя падзеі, датычныя правоў чалавека.
Спампаваць: Android | iOS

Forwarded from "Вясна" назірае
😳Гамельчука, якога паўгода ўтрымліваюць у СІЗА па справе аб «тэрарызме», у сакавіку асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
33-гадовага гамельчука Андрэя Паднябеннага затрымалі яшчэ 5 лістапада 2021 года. Яго вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў і праколе колаў у 39 тралейбусаў па арт. 289 КК «Акт тэрарызму». Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля над Паднябенным адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Сваю віну ў судзе мужчына прызнаў. Суддзя пастанавіў аштрафаваць Андрэя на 15 базавых велічыняў (480 рублёў). Штраф ён павінен быў выплаціць цягам аднаго месяца з моманту ўступлення пастановы ў законную сілу.