Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
20.9K photos
462 videos
73 files
18.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За «праявы» любові да Беларусі і нелюбові да праваахоўнікаў берасцейца пакаралі трыма месяцамі арышту

У судзе Маскоўскага раёна Брэста разглядзелі справу Паўла Фалькоўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Суддзя Марыя Аліферук прысудзіла хлопцу тры месяцы арышту.

Згодна з абвінавачваннем, хлопец на адным з аўтобусных прыпынкаў напісаў «Жыве Беларусь», а на сцяне апорнага пункта міліцыі ў мікрараёне «Кавалёва» – абрэвіятуру «ACAB». На балконе і фасадзе яшчэ аднаго будынка абвінавачаны напісаў нецэнзурную фразу, але якую дакладна — на судзе не ўдакладнялася.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/36UgXIG
📄Выйшаў аналітычны агляд становішча моладзі пасля падзей жніўня 2020 года

Каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА і эксперты_кі праваабарончай арганізацыі Lawtrend падрыхтавалі кароткі аналітычны агляд становішча моладзі і моладзевых некамерцыйных арганізацый у Беларусі пасля падзей жніўня 2020 года.

У дакуменце можна знайсці інфармацыю і агульную характарыстыку моладзі і моладзевых НДА ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады, а таксама інфармацыю аб тым, як падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі паўплывалі на моладзевы сектар.

Русская версия | English version
Чарговы прысуд па «справе Зельцара»: 3 гады калоніі за каментар

У Брэсце вынесены чарговы прысуд пра «справе Зельцара». Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязня Уладзіміра Агіевіча вінаватым паводле арт. 130 КК і асудзіла яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку «знішчаны» ў дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра.

Агіевіча прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар «Хороший кгбшник — мертвый кгбшник ) ». Праз тры гадзіны да Уладзіміра прыйшлі сілавікі. З ягонага тэлефона зрабілі скрыншоты, а спрэчны каментар прымусілі выдаліць.

На судзе Агіевіч не прызнаў матывы, якія яму прыпісваюць (намер на распальванне варожасці і «гераізацыі Зэльцэра»). Больш за тое, Уладзімір на судзе, як і з самых першых допытаў настойваў: ён успрымаў відэа з кватэры Зэльцэра як пастановачнае. І таму гэта выклікала ў яго асацыяцыю з фільмам «Хороший коп — мёртвый коп», і ён проста перафразаваў назву.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Kree78
❗️У Беларусі +27 новых палітвязняў

Гэта Юлія Каценя, Анастасія Навасадская, Антон Сіманенкаў, Яна Жураўлёва, Дар’я Афанасьева, Вольга Рытус, Дзмітрый Суганяеў, Дзяніс Есіс, Аляксей Максюкоў, Паліна Мартынчык, Санта Франчук, Уладзімір Дальшоў, Ігар Краўчанка, Сяргей Альшэўскі, Аніта Бакуновіч, Ірына Яўмененка, Аляксей Гайшун, Юры Бельскі, Кацярына Нікіценка, Арцём Глеб, Аляксандр Сяргеяў, Кірыл Герасіменка, Аляксандр Андрушкевіч, Аляксандр Сухарукаў, Вадзім Здановіч, Юры Кузняцоў, Яніна Сяргейчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3kDQ1Ap

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
🤦Ксёндза Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Яшчэ 20 красавіка каталіцкі святар со Стоўбцаў Ігар Лашук на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што на яго складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў):

«Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта. Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў). Карацей, я экстрэмалістычны ксёндз».

Сёння ў судзе Стаўбцоўскага раёна над ксёндзам адбыўся суд. Яго прызналі вінаватым і аштрафавалі на 960 рублёў (30 базавых велічыняў), паведамляе @christianvision.
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, наўпрост зараз адбываецца ператрус у журналістаў з рэдакцыі мясцовага невялікага партала навін promogilev.by.

Прычыны невядомыя. У 2020 годзе сайт асвятляў некаторую пратэстную актыўнасць, аднак ужо доўгі час ніякіх публікацый на палітычную тэму там няма.
У Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі дзвюх супрацоўніц крамы «Остров чистоты»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволеную Вікторую Ганчарову і Вольгу Маліноўскую. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5 гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда.

Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў. Іх затрымалі 22 лістапада мінулага году за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося наўпрост на працы — у краме бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы.

Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была затрыманая і Вольга. Іх змясцілі пад варту да суда.
Ютуб і тэлеграм-канал «Жыццё-маліна» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып «Жыццё-маліна».

Крыніца: @tribuna_by
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення

– Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама абвінавачваюць паводле артыкулу 361-1, частка 1, якая гучыць так: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем або якія ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем», – распавёў @belsat бацька журналісткі.
❗️Палітвязень Рыгор Кастусёў напісаў з-за кратаў, што расследаванне па яго справе завяршылася

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).

Палітвязень даслаў на волю ліст ад 25 красавіка, у якім паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем:

«Па маёй справе, нарэшце, завяршылася расследаванне. Мяне азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем. Зараз будзе праходзіць азнаямленне са справай. Ну а далей, справа будзе перададзена ў суд».

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

💌Падтрымайце Рыгора: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
❗️Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Учора над дзяўчынай адбыўся суд. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).

Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.
❗️Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»

Стала вядома, што ў Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка) — у адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам.

🔹Падрабязнасці справы і судовага працэсу сталі вядомыя толькі цяпер — распавядаем пра іх
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення – Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама…
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у кіраўніцтве «экстрэмісцкім фармаваннем Белсат»

Следчы камітэт скончыў расследаванне справы ў дачыненні да палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.

Паведамляецца, што Ірына «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах.

Пры расследаванні крымінальнай справы атрыманы неабвержныя доказы, што менавіта яна фармавала склад, размяркоўвала ролі, карэктавала навінны парадак дня, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы»
.

Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.
Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую жанчыну абвінавачваюць па артыкуле 368 КК «Абраза прэзідэнта». Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

Крыніца: @racyja
«Чалавек трапіў у турму — трэба за яго змагацца!» — экс-палітвязень Аляксей Караткоў

Палітзняволены праграміст Аляксей Караткоў выйшаў на волю сёлета 10 сакавіка. Ён адразу пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Як прайшлі ягоныя паўтара года ў зняволенні, як ён даведаўся пра вайну і як яе ўспрынялі зняволеныя, ці варта маўчаць пра рэпрэсіі супраць блізкіх, што пісаць і чаго пазбягаць у лістах палітвязням — Аляксей распавёў «Вясне».

📍«На адным з маршаў, калі мы ішлі на Акрэсціна, то сустрэлі Макса Каржа. І ён кажа, што не трэба правакаваць і злаваць іх [супрацоўнікаў ЦІП і ІЧУ]. Як такое наогул можна казаць? Цяпер мы бачым, да чаго прывяла пазіцыя "лепш не злаваць"»;
📍«У першы дзень вайны, калі ў тэлевізары былі толькі рускія навіны, то зэкі казалі: «Путин красавчик». Мяне гэта так шакавала»;
📍«Перамога дакладна ў нас будзе. Цяпер трэба рабіць усё, каб дапамагаць Украіне. Пасля вайны ў Расіі сапраўды зменіцца ўлада. І толькі пасля гэтага змяніцца сітуацыя ў Беларусі».

Чытаць па спасылцы
Сёння раніцай быў затрыманы старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

Крыніца: @stachkomazota

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
✍️Палітвязень Дзмітрый Дубоўскі, асуджаны да 18 гадоў калоніі, даслаў на волю верш

Актывіст анархічнага руху Дзмітрый Дубоўскі даслаў з-за кратаў ліст датаваны 18 красавіка, у якім падзяліўся сваім вершам:

«Чтоб горечь, сопрев у глаз,
Как плесень на дне колодца
Не раз учила бы нас:
мечтать, пламенеть, бороться!

Чтоб в этих сырых стенах
где нам обломали крылья
Не свыклись мы, простонав,
с инерцией бессилья!

Чтоб в бездне тюремных лет
сквозь весь одиночный ужас
Мы не позабыли свет
Созвездий, соцветий, содружеств.

Чтоб в некий весенний день
возможного всё же возврата
Нас вдруг не убила сирень
струёй своего аромата».

📌Нагадаем, анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Днямі Вярхоўны суд пакінаў прысуды палітвязням без зменаў. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.

«Открытки с птицами, зверями, природой часто пересматриваю и после во снах гуляю по лесам и горам», — піша палітвязень у лісце.

Дасылайце палітвязню паштоўкі з жывёламі і прыродай па адрасе: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму

🌿Анархіст Дзмітрый Дубоўскі: «Працягваю верыць, што ўсё гэта ненадоўга»
Тэлеграм у пяты раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, на якім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах

@motolkohelp піша, што быў створаны ўжо шосты канал ведамства.
📸Фотафакт: 28 красавіка ў Беларускім доме ў Вільні ў межах курсаў «Мова Нанова» адбылася лекцыя «Праваабаронцы»

Прадстаўніца «Вясны» Дар'я Рублеўская ў інтэрактыўнай форме распавяла прысутным, хто такія праваабаронцы, чым яны займаюцца, як узнік ПЦ «Вясна» 26 года таму і чаму зараз за кратамі знаходзіцца сем прадстаўнікоў арганізацыі.

Фота: Мова Нанова