Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею

Рэальнасць сутыкае бацькоў маленькіх беларусаў з нетыповымі праблемамі, якія іх ніхто не вучыў адольваць. У падручніках па псіхалогіі не расказваюць, ці можна браць дзіця на спатканне да таты-палітвязня, як паводзіць сябе з сынам ці дачкой падчас вобшуку ў кватэры і што сказаць ім, калі іх роднага чалавека затрымалі.

На гэтыя пытанні ў матэрыяле адкажа дзіцячы псіхолаг Хелена Лундт.

👀Чытаць па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
З'явілася відэа затрымання бабруйскага TikTok блогера Андрэя Бяляўскага Нагадаем, у сваім TikTok ён разважаў на грамадска-палітычныя тэмы і меў 107 тысяч падпісантаў.
ГУБАЗіК захапіў акаўнт бабруйскага TikTok блогера Андрэя Бяляўскага

Яны змянілі яго назву на _gubop.

Нагадаем, блогера затрымалі наўпрост на працы за абразу Лукашэнкі.
Аршанскага праваабаронцу падазраюць у абразе Лукашэнкі

Праваабаронца і журналіст з Воршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі.

«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе праваабаронца дзеянні аршанскіх следчых.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3kna1Hk
⁉️Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст

Учора Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму. На думку дэпутатаў, гэта дапаможа «стрымліваць дэструктыўныя элементы» і дэманструе «рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю».

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка прааналізаваў новы законапраект і расказвае, што з ім не так.

«Няма сумневаў у тым, што беларускія ўлады могуць адмовіцца ад ранейшай крывадушнай пазіцыі, калі яны сцвярджалі, што "ў дачыненні да смяротнага пакарання як выключнай меры шляхам яе паслядоўнага скарачэння ў Рэспубліцы Беларусь зроблены ўпэўненыя крокі"»

Чытаць па спасылцы
Ціск на зняволеных з-за «зліва» дадзеных начальніка СІЗА-1 Андрэя Цэдрыка

Былы вязень следчага ізалятара №1 распавёў «Вясне» пра ціск на фігурантаў артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці).

У сярэдзіне снежня ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» скінулі дадзеныя начальніка СІЗА-1 Андрэя Цэдрыка. Пасля гэтага, па словах былога зняволенага, ён згадаў сабраць фігурантаў крымінальных справаў па ч. 3 арт. 130 КК, якія ўтрымліваюцца на «Валадарцы», перавесці іх у горшыя камеры, даць горшыя матрацы («вату»). Вядома, што некаторым палітвязням пры асабістым даглядзе («шмоне») у рэчы падкідвалі лязо ад разабранай брытвы.

«30 снежня стаяла чарга фігурантаў ч. 3 арт. 130 КК на атрыманне «сутак» за рапарт за лязо».
💔«Мне адчайна малююць у КДБ казку на 15 гадоў». Палітзняволены па «справе Рабочага руху» даслаў кранальны ліст з няволі

Палітзняволены супрацоўнік Беларускай чыгункі Сяргей Дзюба піша з-за кратаў, што больш за месяц адміністрацыя гомельскага СІЗА не перадае лісты «не ад сваякаў». Акрамя гэтага, ён паразважаў, якія яго дзеянні могуць расцэньвацца ўладамі як «злачынства».

«Сегодня, 20 апреля 2022 года, вечером получил Вашу открытку. Скажу честно: когда выдали мне конверт — удивился. Незнакомая фамилия. Странно. «Что происходит?» Почему так говорю, потому что уже больше месяца мне приносят письма только от родственников, т.е. только с фамилией Дзюба на обратном адресе. Это, видимо, ещё одно из давления, из унижений и, своего рода, пыток. Ведь даже те обрывки, которые мне доходят я знаю, что много людей мне пишут.

Открытка Ваша меня очень окрылила! Очень приятно! Спасибо Вам большое за поздравления, а главное за пожелания и за то, что…

Как бы там не старались меня очернить, какую бы сказку не придумали по ТВ, а потом и в КГБ — простые люди всё понимают, всё видят. Единственное, что я сделал, наверное, неправильно — это то, что в 20м не пришёл на работу, ушёл в забастовку. Не поняли меня родители, дети. Я и сам до сих пор не уверен. Но даже если бы можно было вернуться обратно и изменить, думаю, что всё было бы также. Нельзя так нагло обманывать людей! Нельзя их избивать за то, что они говорят не так как хочется слышать! Нельзя людей сажать в тюрьму за то, что они принесли свечу и цветы на место убийства! Нельзя! Нельзя! Нельзя!

За то, что после моего увольнения я бросился помогать людям: и воду возил в Новую Боровую, и обогреватели собирал по Минску и развозил по Юго-Западу, когда зимой была авария, и двор свой облагораживал (лавочки сам сделал, заменил, траву косил). За это, видимо это было нельзя делать без разрешения «Великого», мне отчаянно рисуют в КГБ сказку на 15 лет. (Простите, больше рассказать нельзя). Главное, что люди всё видят, всё помнят. А позже всё решится.

Письмо пишу вам быстро. Всего 30 минут осталось. Здесь письма приносят вечером и вечером забирают, в 20 часов. Ещё и четверг последний день на неделе, когда принимают. Следующая отправка только в воскресение».

📌Сяргея затрымалі 21 верасня 2021 года. Дзюба раходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў «Рабочы рух». Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

Падтрымайце Сяргея лістамі, грашовымі пераводамі і пасылкамі або бандэролькамі па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Ільіч Дзюба
❗️Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава рэгулярна змяшчаюць у карцар

Днямі бацькі актывіста анархічнага руху Сяргея Раманава трапілі на спатканне з сынам. Па іх словах, Сяргей моцна схуднеў, бо адмністрацыя баранавіцкага СІЗА-6 регулярна змяшчэе палітвязня ў карцар. Вядома, што Сяргей у ізалятары піша скаргі, у якіх фіксуе парушэнні яго правоў.

Нагадаем, 22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў наступныя тэрміны: Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме. 22 красавіка Вярхоўны суд пакінаў прысуды палітвязням без зменаў. Хутка іх этапуюць у папраўчыя калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Сяргей Аляксандравіч Раманаў
За «праявы» любові да Беларусі і нелюбові да праваахоўнікаў берасцейца пакаралі трыма месяцамі арышту

У судзе Маскоўскага раёна Брэста разглядзелі справу Паўла Фалькоўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Суддзя Марыя Аліферук прысудзіла хлопцу тры месяцы арышту.

Згодна з абвінавачваннем, хлопец на адным з аўтобусных прыпынкаў напісаў «Жыве Беларусь», а на сцяне апорнага пункта міліцыі ў мікрараёне «Кавалёва» – абрэвіятуру «ACAB». На балконе і фасадзе яшчэ аднаго будынка абвінавачаны напісаў нецэнзурную фразу, але якую дакладна — на судзе не ўдакладнялася.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/36UgXIG
📄Выйшаў аналітычны агляд становішча моладзі пасля падзей жніўня 2020 года

Каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА і эксперты_кі праваабарончай арганізацыі Lawtrend падрыхтавалі кароткі аналітычны агляд становішча моладзі і моладзевых некамерцыйных арганізацый у Беларусі пасля падзей жніўня 2020 года.

У дакуменце можна знайсці інфармацыю і агульную характарыстыку моладзі і моладзевых НДА ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады, а таксама інфармацыю аб тым, як падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі паўплывалі на моладзевы сектар.

Русская версия | English version
Чарговы прысуд па «справе Зельцара»: 3 гады калоніі за каментар

У Брэсце вынесены чарговы прысуд пра «справе Зельцара». Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязня Уладзіміра Агіевіча вінаватым паводле арт. 130 КК і асудзіла яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку «знішчаны» ў дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра.

Агіевіча прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар «Хороший кгбшник — мертвый кгбшник ) ». Праз тры гадзіны да Уладзіміра прыйшлі сілавікі. З ягонага тэлефона зрабілі скрыншоты, а спрэчны каментар прымусілі выдаліць.

На судзе Агіевіч не прызнаў матывы, якія яму прыпісваюць (намер на распальванне варожасці і «гераізацыі Зэльцэра»). Больш за тое, Уладзімір на судзе, як і з самых першых допытаў настойваў: ён успрымаў відэа з кватэры Зэльцэра як пастановачнае. І таму гэта выклікала ў яго асацыяцыю з фільмам «Хороший коп — мёртвый коп», і ён проста перафразаваў назву.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Kree78
❗️У Беларусі +27 новых палітвязняў

Гэта Юлія Каценя, Анастасія Навасадская, Антон Сіманенкаў, Яна Жураўлёва, Дар’я Афанасьева, Вольга Рытус, Дзмітрый Суганяеў, Дзяніс Есіс, Аляксей Максюкоў, Паліна Мартынчык, Санта Франчук, Уладзімір Дальшоў, Ігар Краўчанка, Сяргей Альшэўскі, Аніта Бакуновіч, Ірына Яўмененка, Аляксей Гайшун, Юры Бельскі, Кацярына Нікіценка, Арцём Глеб, Аляксандр Сяргеяў, Кірыл Герасіменка, Аляксандр Андрушкевіч, Аляксандр Сухарукаў, Вадзім Здановіч, Юры Кузняцоў, Яніна Сяргейчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3kDQ1Ap

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
🤦Ксёндза Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Яшчэ 20 красавіка каталіцкі святар со Стоўбцаў Ігар Лашук на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што на яго складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў):

«Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта. Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў). Карацей, я экстрэмалістычны ксёндз».

Сёння ў судзе Стаўбцоўскага раёна над ксёндзам адбыўся суд. Яго прызналі вінаватым і аштрафавалі на 960 рублёў (30 базавых велічыняў), паведамляе @christianvision.
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, наўпрост зараз адбываецца ператрус у журналістаў з рэдакцыі мясцовага невялікага партала навін promogilev.by.

Прычыны невядомыя. У 2020 годзе сайт асвятляў некаторую пратэстную актыўнасць, аднак ужо доўгі час ніякіх публікацый на палітычную тэму там няма.
У Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі дзвюх супрацоўніц крамы «Остров чистоты»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволеную Вікторую Ганчарову і Вольгу Маліноўскую. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5 гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда.

Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў. Іх затрымалі 22 лістапада мінулага году за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося наўпрост на працы — у краме бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы.

Увечары Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была затрыманая і Вольга. Іх змясцілі пад варту да суда.
Ютуб і тэлеграм-канал «Жыццё-маліна» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып «Жыццё-маліна».

Крыніца: @tribuna_by
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення

– Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама абвінавачваюць паводле артыкулу 361-1, частка 1, якая гучыць так: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем або якія ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем», – распавёў @belsat бацька журналісткі.
❗️Палітвязень Рыгор Кастусёў напісаў з-за кратаў, што расследаванне па яго справе завяршылася

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).

Палітвязень даслаў на волю ліст ад 25 красавіка, у якім паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем:

«Па маёй справе, нарэшце, завяршылася расследаванне. Мяне азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем. Зараз будзе праходзіць азнаямленне са справай. Ну а далей, справа будзе перададзена ў суд».

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

💌Падтрымайце Рыгора: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
❗️Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Учора над дзяўчынай адбыўся суд. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).

Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.
❗️Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»

Стала вядома, што ў Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка) — у адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам.

🔹Падрабязнасці справы і судовага працэсу сталі вядомыя толькі цяпер — распавядаем пра іх
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення – Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама…
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у кіраўніцтве «экстрэмісцкім фармаваннем Белсат»

Следчы камітэт скончыў расследаванне справы ў дачыненні да палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.

Паведамляецца, што Ірына «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах.

Пры расследаванні крымінальнай справы атрыманы неабвержныя доказы, што менавіта яна фармавала склад, размяркоўвала ролі, карэктавала навінны парадак дня, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы»
.

Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.