Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым Пракурор Раман Бізюк заявіў хадайніцтва аб слуханні судовага пасяджэння ў закрытым рэжыме, паколькі «ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай…
Адвакаты палітвязняў падтрымалі сваіх падабаронных, якія былі супраць закрыцця працэсу.

Вялікую прамову за правядзенне судовага разбору ў адкрытым рэжыме вымавіў абаронца Гаеўскага-Ханады Віктар Мацкевіч:

«Я супраць заяўленага хадайніцтва аб закрыцці судовага паседжання, якое было прапанавана дзяржабвінавачаннем па наступных меркаваннях.

Галоснасць судова разбору з'яўляецца адным з асноўных прынцыпаў крымінальнага працэсу. У адпаведнасці з артыкулам 114 Канстытуцыі, ч. 1 арт. 23 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса разгляд крымінальных спраў ва ўсіх судах адкрыты. Разгляд справаў у закрытым судовым пасяджэнні ажыццяўляецца ў выпадках, прадугледжаных законам, з захаваннем усіх правілаў судовай вытворчасці.

Права абвінавачанага на публічнае разбіральніцтва справы незалежным і бесстароннім судом — адно з асноўных правоў чалавека, прадугледжаных артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ў сілу п. 4 арт. 1 КПК з'яўляецца міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь, які вызначае правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, у крымінальным працэсе прымяняюцца разам з гэтым Кодэксам (КПК).

Публічнае слуханне забяспечвае транспарэнтнасць вытворчасці і тым самым служыць важнай гарантыяй інтарэсаў асобных асоб і грамадства ў цэлым. Суды маюць права не дапускаць ўсю публіку або частка яе па меркаваннях маралі, грамадскага парадку або дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве, або калі таго патрабуюць інтарэсы прыватнага жыцця бакоў, або — у той меры, у якой гэта, на думку суду, строга неабходна, — пры асаблівых абставінах, калі публічнасьць парушала б інтарэсы правасуддзя. У выпадку адсутнасці такіх выключных абставінаў разбіральніцтва павінна быць адкрытым для шырокай публікі, уключаючы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (Заўвага агульнага парадку № 32, CCPR/C/GC/32, 23 жніўня 2007 года).

Таму, Высокі суд, я супраць заяўленага хадайніцтва».

Прысутныя ў зале гучна заапладзіравалі адвакату. Канваіры пачалі папярэджваць некаторых аб парушэнні грамадскага парадку. Затым суддзя зрабіў заўвагу аб паводзінах у зале суда:

«Пасля такога інцыдэнту будзеце выдаленыя з залы, таму што вы перашкаджаеце слухаць справу. Не трэба тут ладзіць спектакль».

🔹«Вясна» распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў
З'явілася інфармацыя пра затрыманне ў Бабруйску вядомага TikTok блогера «У меня вопрос»

Папярэдне, мужчыну забралі наўпрост з працы.

У сваім TikTok ён разважаў на грамадска-палітычныя тэмы і меў 107 тысяч падпісантаў.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MtfJTX

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📷Вось як выглядае каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова пасля 19 месяцаў зняволення.
Не прайшоў атэстацыю адвакат Касцюк, які абараняў палітвязняў

21 красавіка была праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў. Па яе выніках, было прынята рашэнне аб немагчымасці выканання адвакацкіх прафесійных абавязкаў "з прычыны недастатковай кваліфікацыі» шасці адвакатаў. Сярод іх — Ігар Касцюк. Ён часта абараняў інтарэсы тых, каго пераследавалі па палітычных матывах.

Напрыклад, ён з’яўляўся абаронцам палітзняволенага Паўла Пяскова — першага асуджанага за падзеі, звязаныя з акцыямі пратэсту ў 2020 годзе. Яго асудзілі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання.
Затрыманы дырэктар Zborka labs Барыс Маманенка

З ім ужо з'явілася пакаяльнае відэа, на якім мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыя пратэсту пасля выбараў і перакрыцці дарог. Таксама праўладныя каналы асабліва падкрэслілі, што ў Барыса «заробак больш за 5000 і вольны графік працы».

Маманенка інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Лабараторыя Zborka працуе з IT-стартапамі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MtfJTX

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У палітзняволенага берасцейца Паўла Шпетнага сёння Дзень народзінаў — у першы дзень суда яму спаўняецца 25 год

Палітзняволены анархіст Павел Шпетны сёння адзначае Дзень народзінаў. Але свята прыйшлося на першы дзень суда.

Падчас пасяджэння, калі Павел назваў дату нараджэння — 25 красавіка — то суддзя Сяргей Хрыпач павіншаваў яго З Днём Нараджэння:

«У вас сёння Дзень нараджэння? Віншуем Вас!»

📌Нагаем, у Мінгарсудзе сёння распачынаецца суд над адразу дзесяццю палітзняволенымі — каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранцам, Андрэем Марачам, Данілам Чулем.

🔹Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

💌Павіншуйце палітвязня з 25-годдзем: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Паўлу Аляксандравічу Шпетнаму
📄Кафкіянскія абвінавачванні ў адрас супрацоўнікаў «Вясны» напярэдадні яе 26-й гадавіны

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай у падтрымку Марфы Рабковой і Андрэя Чапюка, суд над якімі пачаўся за дзень да 26-й гадавіны «Вясны».

«Марфа Рабкова заклікала валанцёраў займацца праваабарончай дзейнасцю, каардынавала назіранне за выбарамі і мірнымі акцыямі пратэсту, дапамагала збіраць і адносіць перадачы для палітвязняў. За апошнія 19 месяцаў утрымання пад вартай здароўе Марфы рэзка пагоршылася праз адсутнасць адэкватнай медыцынскай дапамогі».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3rPykBI
Нібыта за рэгістрацыю ў «Плане Перамога» затрыманы жыхар Гродна Дзмітрый Ветраў

Папярэдне, яму інкрымінаваныя арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім») і арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MtfJTX

⁉️Што вядома пра крымінальныя справы за стварэнне і ўдзел у «Плане Перамога»
📍Палітвязня Івана Зянько перавялі ў Магілёў. Падтрымайце яго лістамі салідарнасці і грашовымі пераводамі

8 красавіка ў Мінску другі раз асудзілі па «пратэсным артыкуле» палітзняволенага Івана Зянько, асуджанага летась да пяці гадоў зняволення за тое, што на мітынгу адбіў з іншымі чалавека ад затрымання амапаўцамі. Ужо ў калоніі супраць мінчука ўзбудзілі новую крымінальную справу за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году.

«Рад бачыць родных, блізкіх, сяброў. У мяне ўсё ў парадку, я набіраюся сілаў, я здароў. Магчыма, там быў я ў першых шэрагах. Але калі я выйду, я дакладна буду ў першых шэрагах», — сказаў Іван падчас пасяджэння.

📌Стала вядома, што Івана днямі этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую турму да разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

💌Падтрымаць Івана: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Івану Аляксандравічу Зянько

🔺Як рабіць грашовы перавод?
Палітзняволеную са Жлобіна пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд прадпрымальніцы з Рагачова Людміле Кірыленка, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Яўген Ерафееў прысудзіў жанчыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі.

35-гадовая Людміла трапіла ў відэазапіс пратэснай акцыі 9 жніўня 2020 г. У траўні 2021 яе апыталі па гэтым факце, а таксама вынялі тэлефон і сукенку, у якой яна была падчас акцыі. Людміла не адмаўляла, што прысутнічала сярод людзей з-за цікавасці, але ніякіх актыўных дзеянняў не рабіла.

І толькі 19 студзеня 2022 года Людмілу затрымалі і даставілі ў Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта на допыт. Пасля яго жанчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага РАУС, а затым этапавалі ў Гомель у СІЗА № 3.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3xRDzo7
❗️У Мінску палітвязня асудзілі да 11 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе да 11 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовага палітвязня Аляксея Кудасава. Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко.

Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
· ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
· ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання);
· ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
· арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

У чым канкрэтна абвінавацілі Кудасава — невядома, бо суд праходзіў у закрытым судовым паседжанні.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3My1ehL
Затрыманы сябра Сойма партыі БНФ Зміцер Каспяровіч

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што затрыманы Зміцер Каспяровіч — сябра Сойма Партыі БНФ і былы палітвязень. У 2006 годзе ён надарваў чырвона-зялёны сцяг на будынку Мінгарвыканкама. За гэта яго асудзілі па арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса па пяці месяцаў арышту.

Зміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ у 2019 годзе.

У студзені гэтага года Каспяровіча дэпартавалі з Расіі ў Польшчу, дзе ён жыў апошнім часам. Цяпер, відаць, Зміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Падрабязнасці і прычыны затрымання высвятляюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MtfJTX
❗️Палітзняволенага Эдуарда Пальчыса ў наваполацкай калоніі закінулі ў ШІЗА

Пра гэта паведаміла адвакатка палітвязня Марыя Колесава-Гудзіліна. Пры гэтым у калонію Эдуарда перавялі нядаўна — у пачатку красавіка. Тэрмін і прычыны — невядомыя.

Нагадаем, Пальчыса абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

• арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
• арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
• арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
• арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

17 снежня яму прысудзілі 13 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Эдуарда лістамі салідарнасці: ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу
Павіншуйце палітзняволеных праваабаронцаў з 26-годдзем «Вясны»

26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так узнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы «Вясны» абаранялі і працягваюць абараняць правы грамадзянаў і адстойваюць іх інтарэсы перад дзяржавай на нацыянальным і міжнародным узроўні. Але сямёра праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта Алесь Бяляцкі, Валянцін СтэфановічУладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід СудаленкаТаццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

📍Вы можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

🔹Якімі яшчэ спосабамі можна падтрымаць вясноўцаў 👉 https://bit.ly/3KbRhol

🔹Як рабіць грашовы перавод?
❗️Затрыманая экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна

У спісах затрыманых з’явілася прозвішча былой дацэнткі кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталлі Дулінай. Падрабязнасці і прычыны затрымання пакуль невядомыя. Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РУУСе.

Яна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага. Пасля гэтага яна распавядала пра здзекі ў ЦІП на Акрэсціна:

📍«На адной з акцый падыходзіць да мяне адзін сілавік і кажа: „Я б гэтых усіх бандэраўцаў задушыў. А ты пачвара“»

📍«Быў і адзін сумнавядомы пэрсанаж — Яўген Урублеўскі. Яшчэ да суду ў адной жанчыны моцна балела галава, яна папрасіла таблетку; хтосьці папрасіў туалетнай паперы. Дык ён так раззлаваўся, пачаў хаміць. Потым Урублеўскі вывеў гэту жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну».

📍«Большасьць супрацоўнікаў нас ненавідзела, яны страшэнна раздражняліся, калі бачылі, што мы іх не баімся. Адна супрацоўніца нібыта і спачувала, але вельмі моцна лаялася матам. Доктарка таксама жудасна лаялася».
❗️Рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб прызнаная палітзняволенай

Аксану Колб затрымалі 20 красавіка — сілавікі са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе яна жыве, і забралі на допыт у СК.

22 красавіка ёй выставілі абвінавачванне паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яе справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3rS1IHy

📍Па дадзеных на 26 красавіка ў Беларусі 1144 палітвязні.
🎉 Сёння «Вясна» адзначае сваё 26-годдзе!

26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так і ўзнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сямёра «вясноўцаў» сустракаюць гэты дзень за кратамі. Гэта Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.
😔Палітзняволены Яўген Рубашка пра затрыманне: «У пэўны момант я стаў задыхацца»

Палітзняволены анархіст Яўген Рубашка даў інтэрв’ю з СІЗА, у якім распавёў пра катаванні, якія прымяняліся да яго падчас затрымання, а таксама пра цяперашнія ўмовы ў СІЗА. Ён дакладна апісаў, што яго білі рукамі ў пальчатках па корпусу, нагам і галаве, пасля адмовы сказаць пароль ад смартфона — больш інтэнсіўна.

«Я патроху пачаў адключацца. Яны гэта заўважылі, перавярнулі на спіну. Адзін адкрыў мне рот, уставіў нейкі прадмет накшталт алоўка і сціснуў мне нос, а другі пачаў заліваць мне ў горла моцнаалкагольную вадкасць, меркавана – гарэлку.

У пэўны момант я не змог больш стрымліваць паветра, стаў задыхацца і таму глытаць паветра разам з гарэлкай. Потым па неабачлівасці аслабілі нос, і я прымудраўся больш дыхаць ім. Зноў перавярнулі на жывот. Станавіліся нагой на спіну.

Затым адзін з быкоў сказаў, што "зае...ся со мной возиться, как с Дедком" (маецца на ўвазе палітзняволены анархіст
Мікалай Дзядок, да якога пры затрыманні таксама прымяняліся катаванні – заўвага рэдакцыі). І пачаў наносіць мне моцныя хуткія ўдары ў вонкавы бок левага сцягна, у адно і тое ж месца. Пасля 10-15 удараў я сказаў, што паведамлю пароль».

Таксама ён распавёў, што судмедэкспертыза была праведзеная амаль праз паўтары месяцы. Але нават тады былі зафіксаваныя «сляды на запясцях і шчыкалатках ад наручнікаў, гематомы у вобласці левага сцягна, левага калена, галенастопаў, 5-6 5-6 рэбраў па левай ніжняй ключыннай лініі».

Апісваючы цяперашнія ўмовы ў СІЗА, Яўген адзначае, што «Валадарцы далёка да канцлагера Акрэсціна». Ён шмат чытае і нават застаецца «з нацяжкай вегетарыянцам». Аднак ён кажа, што ў СІЗА існуюць пэўныя праблемы з медыцынскай дапамогай. Рубашка таксама ўзгадаў, што палітзняволенага Арцёма Салаўя прымусілі напісаць яўку з павіннай, пагражаючы сэксуальным гвалтам.

Нагадаем, на мінулым тыдні Яўгена Рубашку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пасяджэнне было закрытым, таму пра суд амаль нічога невядома.

Падтрымаць палітвязня паштоўкамі, тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўгену Аляксандравічу Рубашку
Forwarded from Вольныя паштоўкі | Volnyja pashtouki
Гісторыя «Вясны» — гэта гады змагання за правы і свабоды беларусаў. Новыя паштоўкі да 26-годдзя «Вясны».

Ужо 26 гадоў прадстаўнікі «Вясны» падтрымліваюць беларусаў, якія церпяць за сваю грамадскую пазіцыю. Дзякуючы праваабаронцам, беларусы не застаюцца сам-насам з рэпрэсіўным апаратам, а злачынствы рэжыма становяцца вядомымі ўсяму свету.

Празрыстасць — вораг аўтарытарызму. Таму «Вясна» заўсёды была ў полі зроку ўладаў. За кратамі сёння 7 вясноўцаў — учора, напрыклад, пачаўся суд над Марфай Рабковай. Нам трэба падтрымаць «Вясну».

— У цяжкіх умовах, калі праваабаронцам заставацца ў Беларусі небяспечна, інфармацыя патрэбная больш за ўсё. Паведамляйце «Вясне» пра парушэнні правоў беларусаў.
— Пішыце вясноўцам лісты салідарнасці! Адрасы шукайце на сайце freeviasna.org.

Мы выпусцілі новыя паштоўкі да 26-годдзя «Вясны» з малюнкамі Марфы Рабковай з лістоў. Вы можаце даслаць іх палітвязням. Каб атрымаць паштоўку, зрабіце данат 5+ еўра, дашліце нам чэк і напішыце адрас.

#freeviasna #свабодупалітвязням