Чатырох маладзечанцаў асудзілі да калоніі за «счэпку» 9 жніўня 2020 году
У судзе Маладзечанскага раёна агучылі прысуды чатыром маладзёнам за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам.
Трох хлопцаў асудзілі да паўтары гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а дзяўчыну — да аднаго года зняволення. Такі прысуд вынесла суддзя Вольга Дубовік
Згодна з абвінавачваннем, яны «разгарнулі палотны бел-чырвона-белага колераў, выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3xqHBDQ

Генпракуратура не будзе адказваць на звароты з патрабаваннем аказаць меддапамогу Марфе Рабковай
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, змешчаным на афіцыйным сайце ведамства. У прыватнасці Генеральная пракуратура спасылаецца на тое, што «хадайніцтвы і скаргі па крымінальнай справе могуць быць заяўленыя і пададзеныя ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, а таксама іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы».
«У выпадку паступлення ў Генеральную пракуратуру аналагічных зваротаў яны таксама будуць пакінутыя без разгляду па сутнасці па тых жа падставах без апавяшчэння заяўнікаў пра гэта», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Нагадаем, здароўе палітзняволенай праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца, ёй патрабуецца тэрміновае абследаванне, але медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KAsCuZ

Палітзняволеную маці анархіста асудзілі да трох гадоў «хіміі»
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска да трох гадоў «хіміі» асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян — маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. Суддзя Алена Бушава прызнала яе вінаватай па ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля амаль чатырох з паловай месяцаў у СІЗА-1 жанчыну вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.
Нагадаем, 26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за «непадпарадкаванне». Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту.
Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і прызнае сваю віну. У відэароліку было напісана: «Родители в ответе за своих детей…»
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/37H5nkn

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Юрыя Бялько ў калоніі змясцілі ў ПКТ. Меркавана, яго будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Па інфармаціі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі дамагаецца, каб Юрыю Бялько ўзмацнілі рэжым утрымання. Спачатку яго змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Заўтра, над ім адбудзецца суд, меркавана, па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ», «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Бялько ужо восьмы вядомы палітвязень, якога збіраюцца прызнаць «злосным парушальнікам рэжыму» за апошні год. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
💌Падтрымаць Юрыя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

🌿«Правы нам дае не дзяржава». Вялікае інтэрв'ю з Леанідам Судаленкам за два тыдні да яго затрымання
За два тыдні да затрымання кіраўніка Гомельскага аддзялення «Вясны» Леаніда Судаленкі на сайце Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава выйшла вялікае інтэрв’ю з ім.
• Які шлях прайшоў Леанід ад сельскага хлопчыка да вядомага ў Беларусі і за яе межамі праваабаронцы?
• Што рухала яго ў дзейнасці па адстойванні інтарэсаў простых грамадзянаў?
• Колькі скаргаў ён накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН?
🔹Адказы на гэтыя пытанні ў матэрыяле БДПЧ, які мы перадрукоўваем
💌Падтрымаць Леаніда:
- ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка

У Мінску затрыманы крэатыўны дырэктар архітэктурнага бюро Канстанцін Высочын
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мінчука Канстанціна Высочына з-за таго, што ён «вырашыў у сацсетках хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей».
Пасля даследвання тэлефона мужчыны сілавікі распачалі крымінальную справу па арт. 342 — нібыта Высочын удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3LYqfSL
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

Двух сяброў затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Праўладныя-тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Івана Глебко і Аляксея Буркова — яны ўдзельнічалі ў адной з жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе.
Ім інкрымінаваны артыкул 342 КК — Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Брестская газета: новости – 2022» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Брэста 6 красавіка.
Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Брэста 6 красавіка.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму
У судзе г. Наваполацка 12 красавіка суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі. Хутка Яўгена мусяць перавесці ў «крытую» турму.
У раскладзе Вярхоўнага суда было пазначана, што суд збіраецца разглядзець справу аб пераводзе на турэмны рэжым адразу ўсіх фігурантаў справы, па якой судзілі Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Але, у выніку, у «крытую» адпраўляюць толькі Яўгена.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Афнагеля перавялі ў ПКТ адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

❗️Палітзняволеных маці і дачку асудзілі да двух гадоў калоніі кожную
12 красавіка у судзе Ленінскага раёна Мінска разгледжаная справа палітзняволеных маці і дачкі: Святланы і Яны Хромавых. Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай. Вядома, што ў віну ім ставіўся ўдзел у трох маршах.
Нагадаем, намесніца дырэктара гімназіі №42 Мінска Святлана Хромава была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года.

На Гомельшчыне затрыманыя сем чалавек, якія перадавалі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы
Так, напрыклад, у Хойніцкім раёне 49-гадовая жанчына перадавала інфармацыю аб відах і маршрутах ваеннай тэхнікі. У Мазыры 28-гадовая маці скінула ў телеграм-канал відэа з перамяшчэннем верталётаў. Таксама трапіў пад «крыміналку» падлетак з Мазыра, навучэнец прафесійнага ліцэя, ён таксама адправіў відэа з перамяшчэннем тэхнікі.
За адпраўку фатаграфій і відэа з аналагічным зместам пад следствам апынуліся гомельскі таксіст і творчы работнік. Таксама крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» распачалі ў дачыненні да яшчэ двух гамельчукоў.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MiPlMD

Абвясцілі ў вышук, затрымалі і пакаралі: чым скончыўся суд над Марынай Каласковай
Першамайскі суд Віцебска завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхаркі Крычава Марыны Каласковай. Жанчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) – яна напісала каментар «Тварь, она и в Африке тварь» пад пастом у «Аднакласніках» пра былога начальніка Ганцавічскага РАУС Віталя Куляшова.
Суд над жанчынай быў прызначаны на 1 сакавіка, аднак Марына, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, так і не з’явілася. Яе абвясцілі ў вышук і праз некаторы час затрымалі і змясцілі пад варту. У судзе яна патлумачыла, што не было сродкаў, каб набыць квіток з Крычава да Віцебска.
Суддзя Міхаіл Юрчанка прысудзіў Каласковай 1,5 года «хіміі», а таксама пастанавіў выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3uAJmwh

❗️Палітвязня Алега Рубца змясцілі ў ПКТ пасля 40 сутак у ШІЗА. Яго збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму
Блізкія Алега Рубца паведамляюць, што напярэдадні Дня народзінаў адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Акрамя гэтага, ён напісаў у лісце, што яго чакае суд па справе аб пераводзе на турэмны рэжым.
Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка прысудзіў Алегу 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
💌Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Алегу Віктаравічу Рубцу

✅Аляксандр Лянько, якога асудзілі да трох гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы
24 лістапада 2021 года Вікторыя Шабуня прысудзіла палітвязню тры гады «хіміі». Згодна з абвінавачаннем, мужчына 9-10 жніўня 2020 года «публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, рухаўся ў калоне, аб'яднаўшыся рукамі з іншымі асобамі, наўмысна перашкаджаў руху транспартных сродкаў».
Аляксандр тады распавёў, што ўдзельнічаў у акцыі, бо не быў згодны з падлікам галасоў на выбарах.

У Брэсце затрымалі двух хлопцаў за жаданне ваяваць за Украіну
У праўладных тэлеграм-каналах, а таксама на дзяржСМІ выйшлі сюжэты пра Віталя Шавелянкова і Аляксандра Жака. Абодва зняліся ў «пакаяльных відэа», дзе кажуць, што збіраліся ваяваць за Украіну (Аляксандр) і заклікалі абараняць мірнае ўкраінскае насельніцтва (Віталь). За гэта абодвух затрымалі.
Студэнт-праграміст Аляксандр нават спрабаваў даведацца, як ва ўмовах закрытых межаў трапіць ва Украіну, звяртаўся ў Польскае і Украінскае консульствы, піша @viasna_brest

🌿Стваральнік мэблі, знаўца арабскай і выратавальнік сабакі. Гісторыя палітвязня Арцёма Нікіціна
Арцёма асудзілі летась у красавіку да двух з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Гэта самы жорсткі прысуд: у крымінальнай справе было яшчэ трое абвінавачаных (сярод іх і родны брат Арцёма — Данііл Нікіцін), усім далі па паўтара года «хатняй хіміі».
Праваабарончая супольнасць прызнала хлопца палітвязнем, а МУС Беларусі занёс хлопца ў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».
🗣«Вясна» распавядае пра жыццё Арцёма да калоніі і пра ягоныя захапленні — іх шмат і яны незвычайныя
💌Падтрымаць хлопца:
- ПК №2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Арцём Генадзьевіч Нікіцін
🔹Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info

Пры затрыманні ўдарылі электрашокерам і асудзілі за ўдзел у мітынгу да 3 гадоў «хіміі»
У судзе Заводскага раёна Мінска 4 красавіка да трох гадоў «хіміі» асудзілі Дзмітрыя Зарэмбу. Справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса разглядала суддзя Анастасія Осіпчык.
Дзмітрый быў затрыманы на працы раніцай 11 студзеня. Ён распавёў BYSOL пра сваё затрыманне:
«Пакуль пераапранаў працоўнае аддзенне, запыталі, дзе мой тэлефон, вельмі ён іх цікавіў. Потым пасадзілі ў машыну, апранулі кайданкі і пачалі патрабаваць пароль ад тэлефона. Адказваю: «Забыў». Тады яны мяне ўдарылі электрашокерам, у мяне здарылася спазма. Я зразумеў, што геройстваваць няма сэнсу, яны выб’юць пароль любым коштам, яны за гэтым і прыехалі».
У тэлефоне Дзмітрыя знайшлі фотаздымкі з мітынгу ад 27 верасня 2020 году. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля суда Дзмітрыю з Беларусі дапамог выехаць BYSOL.

❗️Пасля 1,5-месячнага арышту на волю не выйшла старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан». Яна зноў затрыманая
Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Яе арыштавалі на 15 сутак за тое, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за антываенную вопратку.
10 сакавіка стала вядома, што Вольгу зноў асудзілі. Па папярэдняй інфармацыі, чарговыя 15 сутак яна атрымала за паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах.
13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. У межах якой справы яна затрыманая — невядома. За кратамі ў часовым ізалятары г. Ушачы Брыцікава ўтрымліваецца ўжо 46-я суткі.

Супрацоўнікамі Гомельскага ГУБАЗ быў затрыманы работнік камунальнай службы горада за перадачу асабістых дадзеных дзяржаўных служачых у Інтэрнэт
Таксама яму інкрымінуюць допісы ў падтрымку войска Украіны. Яму прад'яўлена абвінавачванне па артыкулах 130, 203-1, 367 КК Рэспублікі Беларусь, піша @viasnaHomel
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MiPlMD
Таксама яму інкрымінуюць допісы ў падтрымку войска Украіны. Яму прад'яўлена абвінавачванне па артыкулах 130, 203-1, 367 КК Рэспублікі Беларусь, піша @viasnaHomel
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MiPlMD
⁉️Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі
Сёння ў Следчым камітэце заявілі, што ў Гомельскай вобласці ўзбуджана сем крымінальных справаў за перадачу «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам звестак аб перамяшчэнні ў Беларусі вайсковай тэхнікі Расейскай Федэрацыі.
Супраць тых, хто скідаў фота і відэа ў тэлеграм-каналы «Беларускі Гаюн», Nexta, «Беларусь головного мозга» распачатыя крымінальныя справы па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, па якім затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення.
«Вясна» распавядае, што вядома пра затрыманых і крымінальныя справы супраць іх
🗣Калі вам нешта вядома пра іншых затрыманых па гэтым артыкуле, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSviasna