Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сайт «Салiдарнасці» заблакавалі ў Расіі

«З першых дзён уварвання Расіі ва Украіну ўлады РФ спрабавалі абмежаваць доступ да асобных артыкулаў нашага сайта на тэму вайны. А потым вырашылі не драбязніцца і заблакаваць дамен gazetaby.cоm цалкам», — паведамляе выданне.
«Дажынкі» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 30 сакавіка прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала «ДАЖЫНКІ» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». «Экстрэмісцкай» прызнаная і instagram-старонка «dazhynki».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
📍Палітвязень Ціхан Клюкач адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю

19-гадовага Ціхана Клюкача затрымалі 26 верасня. Адразу яго некалькі разоў запар судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Судзілі хлопца па падзеях 6 верасня на "Маршы адзінства" ў Мінску, калі ён разам з палітзняволенай Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы. Ціхану прысудзілі 1,5 года калоніі. Тэрмін ён адбываў у папраўчай калоніі №15.

🔺На волю Клюкач выйшаў яшчэ 9 сакавіка, паведамляе @viasna_brest. Пасля вызвалення хлопец з’ехаў з Беларусі.
У Мінску за ўдзел у паслявыбарных пратэстах затрыманы Дзмітрый Паўтарак

Пра яго затрыманне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

34-гадовы мужчына трапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў. Яму інкрымінуецца арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»)

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
📍Палітзняволеных рэдактараў "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў магілёўскую турму

Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко па два з паловай гады калоніі. Іх абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК). За кратамі іх утрымліваюць ужо 9 месяцаў.

💌Новы адрас для падтрымкі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Жыхара Віцебскай вобласці затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў «Плане Перамога» і за тое, што ён нібыта збіраўся ехаць ваяваць ва Украіну

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Анатоля Міхайлава. Нібыта мужчына прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «Плана Перамога», а таксама запоўніў анкету, каб паехаць ваяваць ва Украіну.

Паведамляецца, што пасля прагляду яго сацсетак супраць мужчыны распачалі крымінальныя справы ажно паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 361-1, арт. 368, арт. 369 і арт. 361-3.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n

⁉️Што вядома пра крымінальныя справы за стварэнне і ўдзел у «Плане Перамога»
У Хойніках затрымалі былую настаўніцу за інфармацыю аб перасоўванні вайсковай тэхнікі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Ірыны Абдукерынай. Нагода: жанчына «даслала інфармацыю аб перасоўванні ваенных у сваім горадзе ў бот рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем».

Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і па арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
Хроніка палітычнага пераследу жыхароў Оршы:

🔹Ужо 5 месяцаў у зняволенні знаходзіцца доктарка-стаматолаг Наталля Кукішава. Папярэдне, яе абвінавачваюць у абразлівым каментары ў дачыненні да нейкага чыноўніка.

🔹21 сакавіка быў затрыманы Антон Баброў. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.

🔹Нядаўна адбыўся касацыйны суд у дачыненні да жыхара Барані Арцёма Ляшнеўскага, які быў раней асуджаны на 2,5 года «хіміі» за абразу міліцыянта. Касацыйны суд не змяніў тэрміну пакарання.

🔹У Віцебску за кратамі знаходзяцца два аршанцы: Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў (яго прозвішча ўдакладняецца). Іх абвінавачваюць у тым, што яны спрабавалі спаліць чырвона-зялёны сцяг.

Крыніца: Orsha.eu
❗️Пінчука, якога затрымалі у войску за месяц да дэмбеля, асудзілі за ўдзел у пратэстах да 3,5 гадоў калоніі

У Ленінскім судзе Брэста агучылі прысуд 23-гадоваму палітвязню Алегу Ардзюку. Суддзя Святаслаў Каліна прызнаў яго вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і прызначыў тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Яго абвінавачвалі ў тым, што на акцыі пратэсту ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года «кінуў палку і жменю зямлі» ў бок міліцыянтаў.

Хлопца затрымалі 15 верасня мінулага году ў войску, калі ён праходзіў тэрміновую службу — да дэмбеля яму заставаўся ўсяго месяц. На некаторыя пытанні ў судзе ён адказваў: «Никак нет!», «Так точно!».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3x8BjZE
📍Блогера Vadimati этапавалі ў бабруйскую калонію

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) 27 сакавіка перавялі ў бабруйскую папраўчую калонію №2.

Палітвязня затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Паводле матэрыялаў справы, Вадзім летась выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт». Таксама паводле следства, 16 жніўня 2021 году Ермашук на аўтазапраўцы ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі». У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня 2021 Ермашуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымаць Вадзіма: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Вадзім Аляксандравіч Ермашук (на лістах пазначайце «каранцін»)
Судовы працэс над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі пачнецца 25 красавіка

Справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Нагадаем, Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранеца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі».
Затрыманы чарговы супрацоўнік чыгункі

30 сакавіка быў затрыманы работнік Баранавіцкага аддзялення БЧ і адміністратар тэматычных рэсурсаў Беларускай чыгункі ва «Укантакце» і «Аднакласніках» Валянцін Самасюк.

Дзе ён зараз знаходзіцца і які ў яго статус — невядома, паведамляе @belzhd_live.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Сілавікі паранілі «рэйкавых партызан»

МУС паведамляе, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРа затрыманы трое жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, якія маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі.

Падчас затрымання мужчыны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі ўцячы. Сілавікі ўжылі зброю на паражэнне. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамога на месцы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
📍Палітзняволеная візажыстка Вольга Томіна знаходзіцца на «Валадарцы». Падтрымайце яе лістамі!

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнай справы (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). «Пакаяльнае відэа» з ёй паявілася на праўладных тэлеграм-каналах. У Вольгі трое дзяцей, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА-1.

💌Падтрымайце яе лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
У Гомелі зноў затрымалі актывіста Мікіту Слепянка

«4 красавіка яму прыйшла позва ў суд быццам бы забраць тэлефон.

Таксама прыходзілі да яго ў хату, каб высветліць, чаму не з'явіўся ў суд. З гэтай прычыны ўчора яго выклікалі на размову ці на допыт. Ён казаў, што прыйдзе сам. Але сёння ён даслаў паведамленне, што яго забіраюць»
, — распавяли @belsat знаёмыя хлопца.

У лютым Мікіта Слепянок адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Ён выйшаў на волю 23-га лютага.

Затрыманне ў Гродне

У Гродне затрымалі 45-гадовую Інну Шырокую. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што яе забіраюць у мінскі Следчы камітэт за "падзеі 2020 году". У жанчыны трое непаўнагадовых дзяцей.

Пакуль яе статус, артыкул і месцазнаходжанне невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Сілавікі паранілі «рэйкавых партызан» МУС паведамляе, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРа затрыманы трое жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, якія маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Падчас…
❗️Сталі вядомыя прозвішчы параненых «рэйкавых партызан»

Гэта Мінкевіч Яўген (28.01.1994), Клімаў Дзмітрый (21.09.1993), Аўрамцаў Уладзімір (07.04.1994)

@belzhd_live піша, што пасля затрымання людзі, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы
❗️ГУБАЗіК разграміў пустую кватэру актывісткі Яніны Сазановіч — яе родным пагражаюць крымінальнымі справамі

Ведамства ў сваім тэлеграм-канале «пахвалілася» тым, што разграміла пустую кватэру Яніны Сазановіч — рэдактаркі «Карателей Беларуси» и ютуб-канала «Дзікае паляванне».

Акрамя таго, ГУБАЗіК пагражае родным дзяўчыны: «устаноўлена яшчэ каля дзесяці адрасоў пражывання сваякоў Яніны, у якіх могуць па месцы жыхарства знаходзіцца прадметы, якія ўяўляюць цікавасць для матэрыялаў крымінальнай справы».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
❗️Прадстаўнік МУС паведаміў аб яшчэ адным параненым «рэйкавым партызане»

Невядомы быў затрыманы 1 красавіка па падазрэнні ў дыверсіі, учыненай у ноч на 25 сакавіка ў Барысаўскім раёне, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Ён расказаў, што выйсці на «партызана» ўдалося дзякуючы паведамленню аб падазронай машыне ад невядомых грамадзян. Сілавікі стралялі і цяжка паранілі мужчыну, пішуць @navinyonline.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
❗️Супрацоўніка Баранавіцкага аддзялення чыгункі арыштавалі на 10 сутак

Як паведамляе @belzhd_live, 30 сакавіка быў затрыманы работнік Баранавіцкага аддзялення БЧ і адміністратар тэматычных рэсурсаў Беларускай чыгункі ва «Укантакце» і «Аднакласніках» Валянцін Самасюк.

⚖️Праваабаронцам стала вядома, што яго арыштавалі на 10 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Змітра Дашкевіча арыштавалі па крымінальнай справе

Яму інкрымінуюць ч.1 арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: Наста Дашкевіч

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DRIN4n
У Магілёве мужчыну асудзілі на тры гады калоніі за два званкі

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў Ігара Гелахава да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Міхайлава. Яго прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (арт. 340 Крымінальнага кодэкса) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з матэрыяламі справы, Гелахаў патэлефанаваў па нумары 101 і сказаў: «Майго брата ўзарвалі. Проста так Лукашэнка падарваў яго і абвінаваціў яго, што ён вінаваты, а я табе кажу, што я не вінаваты. І цяпер ён, Аляксандр Рыгоравіч, вінаваты ў тым, што не выплаціў грошы».

Пасля званка ў 101, Ігар набраў па нумары 102, каб заявіць у міліцыю аб падрыхтоўцы выбуху ў сярэдняй школе №18.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і распавёў, што проста хацеў праверыць, як працуюць супрацоўнікі міліцыі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ugRUbP