Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Праз два месяцы суд дазволіў бацькам Емяльянава забраць яго рэчы са склада. Палітвязень дагэтуль у карцары

Родныя Мікіты атрымалі дазвол забраць вялікую колькасць непатрэбных рэчаў палітвязня, якія знаходзіліся на складзе магілёўскай турмы. Сярод іх лісты ад родных, сяброў і іншых людзей, кнігі, часопісы і газеты, у тым ліку «Новы час» (17 шт.), «Наша гісторыя» (8 шт.), «Каталіцкі вестнік» (5 шт.) ды іншыя.

Вядома, што хлопца працягваюць утрымліваць у карцары з 12 сакавіка. Спачатку Мікіту прызначылі пяць сутак карцару, якія ён павінен быў адбыць 17 сакавіка. Аднак пазней Емяльянаву зноў вынеслі спагнанне за адмову прыбіраць прагулачны дворы — на гэты раз 10 сутак карцара.

Не выйшаў з карцару Мікіта і 27 сакавіка, а быў ізноў пакараны суткамі — як мінімум да 2 красавіка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3JVavj2

💌Падтрымаць хлопца:
- Турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
⁉️Як «экстрэмізм» парушае правы чалавека ў Беларусі: асноўныя тэзісы ад праваабаронцаў

Праваабарончы цэнтр «Вясна», праваабарончая арганізацыя Human Constanta і інфармацыйна-аналітычны цэнтр «Сава» прааналізавалі, як «экстрэмізм» парушае правы чалавека ў Беларусі.

Асноўныя тэзісы праваабаронцы выказалі ў адпаведнай метадычцы, дзе распавядаюць як беларускае антыэкстрэмісцкае заканадаўства абмяжоўвае асноўныя правы чалавека, прыводзяць прыклады антыэкстрэмісцкіх спраў у Беларусі і прапануюць вырашэнні праблемаў.

Чытаць па спасылцы
🤦‍♀️10 сутак арышту і канфіскацыя тэлефона за «лайк» пад пастом Белсата ў Instagram

Па інфармацыі праваабаронцаў, 1 сакавіка ў Гарадку адбыўся суд над дзяўчынай, якая паставіла лайк пад пастом Белсата ў Instagram. Згодна з матэрыяламі справы, міліцыянты забралі яе тэлефон, але Instagram і Telegram былі выдаленыя з тэлефона. Дзяўчына патлумачыла, што выдаліла іх пасля затрымання, бо баялася, што міліцыянты могуць знайсці там нешта «забароненае».

Але сілавікі спампавалі іх зноў. У яе Instagram-акаўнце яны перайшлі ў «захаваныя», дзе былі паказаныя ўсе публікацыі, якія яна «лайкнула». Сярод іх быў пост Белсата з Пагоняй, за што мясцовыя міліцыянты склалі на яе пратакол па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Віну сваю на судзе яна не прызнала. У выніку, суд прызначыў дзяўчыне 10 сутак арышту і пастанавіў канфіскаваць яе тэлефон.

📷Фота ілюстрацыйнае.
🤷Школьнікаў водзяць на экскурсію да… «хімікаў»

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 29 сакавіка ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №36 у Мінску прыводзілі на экскурсію школьнікаў.

«Школьны клас хадзіў па калідорах, зазіралі ў пакоі, глядзелі, як мы жывем!

Гэта, відаць, частка той самай дзяржаўнай мэты пра «патрыятычнае выхаванне моладзі» ў новай Канстытуцыі…»
— распавёў адзін з «хімікаў».

Там адбываюць свае тэрміны 16 палітзняволеных.
❗️У Мінску затрыманы былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што перад 25 сакавіка ў Мінску затрыманы сябра Руху «За Свабоду» і былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі. Цяпер ён утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна. У межах якой справы ён затрыманы і ў якім статусе – невядома. Паведамляецца, што ён моцна збіты.

Стрыбульскі затрымліваўся восенню мінулага году, тады ў яго вынялі тэхніку і «пратэсную» сімволіку.

У 2017 годзе Сяргея затрымлівалі ў межах гучнай справы «Белага Легіёну». Тады ён правёў за кратамі 99 дзён і быў вызвалены – справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства.
📄Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: абмежаванне свабоды мірных сходаў, катаванні, палітычныя пераследы і суды

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла свой гадавы «Даклад Amnesty International 2021/22: Правы чалавека ў сучасным свеце».

Адзін з раздзелаў даклада прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, дзе цягам года захоўваліся жорсткія абмежаванні правоў на свабоду выказвання меркаванняў, аб'яднанняў і мірных сходаў.

«Праваахоўнікі, якія прымянялі катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання, у тым ліку прымянялі празмерную сілу да дэманстрантаў, карысталіся поўнай беспакаранасцю.

Абыходжанне з тымі, каго судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, было асабліва суровае, і ім наўмысна ствараліся вельмі цяжкія ўмовы ў турме».

Чытаць па спасылцы
Па заяве пракуратуры Заводскага раёна Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «ЯДНАЙСЯ» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3wOdfuM
🇺🇳Вызваліць палітвязняў і правесці расследаванні. Вярхоўны камісар ААН выступіла з дакладам пра Беларусь

На 49-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет прадставіла даклад «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх».

Ён утрымлівае агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў сувязі з выбарамі 9 жніўня 2020 года, уключаючы адвольныя затрыманні, катаванні і іншыя жорсткія, нялюдскія ці прыніжальныя годнасць віды абыходжання, адмову эфектыўна расследаваць заявы пра такія парушэнні і невыкананне правоў на належную прававую працэдуру і справядлівы судовы разгляд.

«Крымінальныя расследаванні былі распачатыя прынамсі ў чатырох кампетэнтных юрысдыкцыях за межамі Беларусі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека і патэнцыйнымі міжнароднымі злачынствамі, зробленымі ў Беларусі»

Чытаць па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Мінску затрыманы былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што перад 25 сакавіка ў Мінску затрыманы сябра Руху «За Свабоду» і былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі. Цяпер ён утрымліваецца…
Сяргей Стрыбульскі атрымаў 15 сутак арышту

Праваабаронцам стала вядома, што былы фігурант справы «Белага Легіёна» Сяргей Стрыбульскі быў затрыманы дома 23 сакавіка. У яго адбыўся ператрус.

На наступны дзень — 24 сакавіка — Сяргею прысудзілі 15 сутак арышту. Па якім артыкуле — невядома.
Па пастанове пракурора Віцебскай вобласці быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайта voicеofbelarus.оrg
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Арт-мэнэджара Алега Ларычава і TikTok блогера Мікіту Бялевіча таксама пакаралі 15 сутачным арыштам Іх прызналі вінаватымі ў "непадпарадкаванні міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). Крыніца: @by_culture
TikTok блогер Мікіта Бялевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Адміністрацыйны арышт Мікіта адбываў у Магілёве.

Пакуль невядома, ці выйшлі на волю Алег Ларычаў і Алесь Белы, якія былі затрыманыя разам з Бялевічам.

Нагадаем, іх траіх затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску, а пазней асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП).

UPD. @by_culture паведамляе, што Алег Ларычаў і Алесь Белы таксама на волі.
🌿Маці палітзняволенай Рыты Зотавай: «Лепш бы гэта здарылася са мной»

20-гадовая студэнтка Рыта Зотава асуджаная на два гады зняволення за пару стыкераў, якія наляпіла на выпадковыя слупы ў родным Чачэрску, вяртаючыся дадому з вечарынкі. Налепкі заўважыла дырэктарка школы: яна выклікала міліцыю, якая знайшла Рыту на камерах відэаназірання, і затрымала яе.

Мама дзяўчыны Юлія Мікалаеўна распавяла пра характар дачкі, ейны час у зняволенні і думкі, якія дапамагаюць ёй трымацца ў такі няпросты перыяд.

«Самае страшнае — калі з дзецьмі так выходзіць. Я ўжо аднаго разу сказала: «Лепш бы гэта са мной здарылася, чым з табой. Я дарослы чалавек, я б ператрывала». Я шмат чаго ў жыцці бачыла — а яна нічога, акрамя школы і вучобы, а ўжо сядзіць у турме».

🗣Аповед маці 👉 bit.ly/36F58pS

💌Падтрымаць Рыту:
- СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Рыта Алегаўна Зотава

🔹Распавесці сваю гісторыю «Вясне» — @spring96info
‼️Актывістаў Леаніда Кулакова і Маю Навумаву адправілі на «суткі» перад Днём Волі

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 сакавіка ў Мінску затрымалі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова і Маю Навумаву. Вядома, што на гэты дзень ў Леаніда была позва ў Следчы камітэт. Маю выклікалі туды пазней. Але, па папярэдняй інфармацыі, затрымалі іх дома. Пазней суд арыштаваў Леаніда і Маю на 15 сутак. Артыкул, па якім судзілі актывістаў, пакуль невядомы.
❗️«Трэцюю "хімію" за год магу памяняць на калонію»: палітвязень Аляксандр Ігнатовіч распавёў пра свае «прыгоды» ў няволі

Спачатку Аляксандр патрапіў на «хімію» за хуліганства. Не адбыўшы тэрмін да канца, змяніў «хуліганку» на «палітыку». За год памяняў тры месцы адбывання «хіміі», а цяпер, не жадаючы падпарадкоўвацца кіраўніцтву ПУАТ, якое занадта «неабыякавае» да такіх, як ён, наогул рызыкуе патрапіць у калонію за парушэнні.

«Яны ніяк не маглі паверыць, што я не праплочаны, што я выказваю пратэст з уласнай волі, і для гэтага мне не патрэбныя ніякія куратары»

🗣«Вясна» даведалася ўсе падрабязнасці няпростай гісторыі палітзняволенага

💌Падтрымаць Аляксандра:
- ПУАТ-24, 230025 Гродна, Лідская, 29/б. Аляксандру Яўгенавічу Ігнатовічу
📸Фотафакт: якія ўмовы на «хіміі» ў Магілёве і Гінавічах

На першых чатырох фотаздымках — папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43 у Магілёве, на астатніх — ПУАТ №26 у Гінавічах.

На «хіміі» ў Магілёве свае тэрміны адбываюць 20 палітвязняў.

🔹«Трэцюю "хімію" за год магу памяняць на калонію»: палітвязень Аляксандр Ігнатовіч распавёў пра свае «прыгоды» ў няволі
‼️Боль у жываце, запаленне лімфавузлоў і крышэнне зубоў. Здароўе Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца

Падчас ультрагукавой дыягностыкі, праведзенай у сакавіку, у Марфы знайшлі вадкасць у малым тазе (ёй патрэбна неадкладнае хірургічнае і гінекалагічнае абследаванне — дзяўчыне можа спатрэбіцца аперацыя), у шчытападобнай залозе было выяўлена шмат ачаговых утварэнняў і кіст. Каб вызначыць характар гэтых новаўтварэнняў, неабходна правесці дадатковае абследаванне.

Да таго ж праваабаронца ўвесь час адчувае болі ў жываце, у яе запаліліся лімфавузлы на шыі. Таксама ў Рабковой працягваюць разбурацца і крышыцца зубы. Дазвол на наведванне стаматолага ёй не даюць ужо каля 9 месяцаў.

Нагадаем, Марфу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3iUwsmw
У Барысаве затрымалі мужчыну за негатыўныя каментары пра расейскіх вайскоўцаў і Пуціна

Стала вядома пра затрыманне 37-гадовага барысаўчаніна Вадзіма Смірнова. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына затрыманы за негатыўная каментары пра расейскіх вайскоўцаў і ўлады суседняй краіны. З ім ужо з'явілася «пакаяльнае відэа».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/38l1bqI
У Бабруйску інструктара аўташколы затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў «Плане Перамога»

Стала вядома пра затрыманне 38-гадовага жыхара Бабруйска Максіма Беляновіча, які 9 гадоў працуе інструктарам катэгорыі В.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яму інкрымінуецца арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні») нібыта за ўдзел у «Плане Перамога».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/38l1bqI

⁉️Што вядома пра крымінальныя справы за стварэнне і ўдзел у «Плане Перамога»
За перадачу аднаго фота расейскай вайсковай тэхнікі «Беларускаму Гаюну» затрыманы айцішнік

Стала вядома пра затрыманне ў Гомельскай вобласці 30-гадовага IT-спецыяліста Андрэя Уткіна. На праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што мужчына сфатаграфаў калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў каналу «Беларускі Гаюн», які 15 сакавіка быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

Па папярэдняй інфармацыі, Андрэю інкрымінуецца арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні») і арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/38l1bqI

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna