Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.4K photos
456 videos
67 files
18.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
‼️"Двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях", — мінчук пра ўмовы ўтрымання ў Жодзіне ў сакавіку

За першыя два тыдні сакавіка за кратамі апынуліся больш за 600 беларусаў, якіх прэвентыўна затрымлівалі да асноўнага дня галасавання на рэферэндуме, а таксама на антываенных акцыях.

Былы арыштант распавёў "Вясне" пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі, пра ўмовы ўтрымання і "страчаныя" рэчы пасля арышту.

«Са слоў тых, хто не спаў, супрацоўнікі выпадкова абралі некалькі камер, пасля чаго адчынілі дзверы і загадалі ўсім легчы на падлогу тварам долу. Пасля гэтага двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях, тапталі нагамі па спіне. Аднаго хлопца рукамі білі па нырках. Трэці супрацоўнік стаяў ля ўваходу і здымаў тое, што адбываецца, на смартфон. Пасля гэтага яны пайшлі ў суседнюю камеру. Людзей там білі даўжэй, але, здаецца, ніхто сур'ёзна не пацярпеў».

Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/36mR2Jj
Палітзняволены Віктар Бабарыка ў лісце з калоніі выказаўся пра цяперашнія падзеі і будучыню

«Трэба ведаць, што гэта ўсё мінуе. Такога не было, каб цемра панавала доўга. Тым больш, што зараз увесь свет змагаецца за перамогу дабра».

📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
КДБ Беларусі сцвярджае, што супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную выведку

Па інфармацыі ведамства, яны спрабавалі сфармаваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Беларусі, а таксама асабіста збіралі выведвальную інфармацыю, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх вайсковых аб'ектаў.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прыняты вычарпальныя меры па скоўванні разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём», — распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
КДБ Беларусі сцвярджае, што супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную выведку Па інфармацыі ведамства, яны спрабавалі сфармаваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Беларусі, а таксама асабіста збіралі выведвальную інфармацыю…
У супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў таксама палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году.

Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 365 КК («умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў») і ч. 1 арт. 356 КК («здрада дзяржаве»). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
😔«Канца-краю пакуль гэтаму ўсяму не бачна, і гэта засмучае», — палітвязень Генадзь Мажэйка пра зняволенне

Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ўтрымліваюць за кратамі амаль паўгады. Яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. 

«Press Club Belarus» падзяліліся ў фэйсбуку нядаўнім лістом ад Генадзя. У ім ён напісаў, што нядаўна ў СІЗА сустрэў палітзняволеную Алену Талкачову. Таксама ён піша, што падтрымкі з волі стала значна менш і спадзяецца, што яго не забудуць.

«Кажется, что я нахожусь за забором уже сто лет, хотя по факту я только перезимовал. Конца-края пока этому всему не видно, и это печалит. Но ничего, стараюсь не унывать.

Еще не хватает новостей с той стороны. Я смотрю новости по телевизору, читаю СБ, еще выписал “Беларусы и Рынок”. Раз в неделю что-то рассказывает адвокат. Но моих инфопотребностей это, конечно, не закрывает. Недавно встретил Лену Толкачеву — у нас с ней было несколько секунд невербального общения».

Еще чувствуется некоторое охлаждение поддержки извне. Но это и понятно, по ту сторону забора жизнь идет своим чередом, да и инфо-повестка сейчас сместилась на войну. Надеюсь, на воле меня не забудут».

💌Падтрымаць журналіста па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі

У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту (арт. 342 КК).

Уладзіславу ставіцца ў віну махлярства у 2015-2016 годзе: паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, ён не выканаў гэтага. Таксама Савіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў праз сваю старонку Instagram. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год.

Пракурорка запрасіла для блогера пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3NoxyF4
​​У Светлагорску былы настаўнік стаў абвінавачаным за «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні»

3 сакавіка ў Светлагорску супрацоўнікі ГУБАЗіКа па падазрэнні ў рэгістрацыі «План Перамога» затрымалі Юрыя Кажамяку. Ён раней працаваў настаўнікам у школе, гісторык па адукацыі, на момант затрымання працаваў на Светлагорскім завода жалезабетонных вырабаў. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з мужчынам, дзе паведамлялася, што «за рэгістрацыю ў «Плане Перамога» яму інкрымінуецца арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)».

Пасля сутак у мясцовым ІЧУ Юрыя асудзілі за «непадпарадкаванне і лаянку ў грамадскім месцы» па арт. 19.1 і 24.3 КаАП, аштрафавалі на чатыры базавых велічыняў і адпусцілі на волю.

Па інфармацыі крыніц з Цэнтральнага СК Гомеля, супраць былога настаўніка з Светлагорска сапраўды ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Паведамляецца, што праз два тыдні – 17 сакавіка – яго зноў затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Гомеля, дзе Кажамяку прад’явілі абвінавачванне. Праз трое сутак Юрыя адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, пасля затрымання з Юрыем на працы скасоўваюць кантракт да яго сканчэння. Мужчына застаецца без працы і сродкаў існавання.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго…
«Так а людзям навошта пра гэта казаць?». Эпічны дыялог суддзі Анжэлы Касцюкевіч і блогера Уладзіслава Савіна

Касцюкевіч запытала, чаму Савіну было важна, каб яго чулі. На гэта блогер адказаў, што лічыў, што беларусаў падманьваюць, а «гвалт, які ён бачыў, не мусіць мець месца ў дэмакратычнай краіне пасярод Еўропы».

—Так а людзям навошта пра гэта казаць? — перапытала суддзя Касцюкевіч.
—У сэнсе?
—Вы на сябе якую функцыю ўзялі?
—Я гэта казаў, таму што я маю права згодна з артыкулам 19 Дэкларацыі правоў чалавека гаварыць і выказваць сваё меркаванне.
— Калі ласка. Але навошта гэта рабіць на публіку?
— Я лічыў, што людзям гэта цікава.
— «Людзям гэта цікава...», — паўтарыла, нібы перадражніваючы, яго словы суддзя.

🔹«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі
У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі керамістку і яе мужа

Днямі ў Мінску затрымалі керамістку і заснавальніцу брэнда piuceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша. Яны абвінавачваюцца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Анастасію і Аляксея змясцілі ў СІЗА-1 да суда.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
📍Палітвязень Дзмітрый Качаноўскі месяц таму пачаў адбываць тэрмін на «хіміі». На яго ўжо пачала ціснуць адміністрацыя

Дзмітрый Качаноўскі 1 сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №43. Вядома, што адміністрацыя ўстановы прымусіла яго на відэакамеру прыбіраць туалеты. Праз гэта астатнія асуджаныя, якія адбываюць пакаранне не па палітычных матывах, адмаўляюцца есці з ім за аднім сталом. Таму цяпер ён вымушаны есці, седзячы на падваконні.

У верасні 2021 Дзмітрыя асудзілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з дзіцячага садка. А ў канцы студзеня Дзмітрыя ўжо судзілі за абразу былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім яму канчаткова прызначылі тры гады «хіміі».

💌Падтрымайце Дзмітрыя лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
У Мінску асудзілі палітвязня

У судзе Заводcкага раёна 22 сакавіка да трох гадоў «хіміі» асудзілі 39-гадовага палітзняволенага Аляксандра Рамановіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Астапенка.

Мужчына ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА-1 тры з паловай месяцы, а пасля абвяшчэнне прысуду быў вызваленны да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
❗️У Змітра і Насты Дашкевічаў адбыўся ператрус

Забралі ўсю тэхніку. Наста на свабодзе, але сувязі з ёй няма. Змітра забралі «людзі ў чорным»

Крыніца: shaputska
У Віцебску за каментар пра Лукашэнку затрымалі Святлану Фірсаву — раней жанчыну ўжо асудзілі за БЧБ-палоскі на асфальце

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Віцебску 28-гадовай Святланы Фірсавай. Жанчына ў 2021 годзе нібыта пакінула каментар «Дебил бл***ть» пад відэа з прамовай Лукашэнкі.

У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце. Таксама яны расклейвалі лісты паперы з чырвонай палоскай на белым фоне.
Берасцейцу, які пару тыдняў таму прынёс кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку, прысудзілі 15 сутак арышту

Алег Вялаў
— вядомы ў горадзе актывіст, які пратэставаў супраць акумулятарнага заводу. 8 сакавіка берасцейскія сілавікі не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі, а Вялава, які нёс кветкі, затрымалі на падыходах. Трое сутак ён правёў у ІЧУ. Пазней суд некалькі разоў пераносілі праз памылкі ў пратаколе.

У выніку сёння суддзя Ленінскага раёну Берасця Дзмітрый Куроўскі прысудзіў Вялаву 15 сутак арышту за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (24.23 КаАП РБ).

Крыніца: @belsat
Жыхару Баранавічаў прысудзілі тры гады калоніі за допіс з прапановай шукаць і біць «ціхароў» і выманьваць АМАП у засады

21 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Сяргея Санюты, якога абвінавачвалі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130) — 12 жніўня 2020 года ён нібыта пакінуў паведамленне, у якім супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі заклікі да гвалту.

Заклікі, па версіі абвінавачвання, утрымліваюцца ў фразах «ищите тихарей, бейте их толпой» і «выманивайте ОМОН в засады».

Суддзя Мікалай Сянько прысудзіў абвінавачанаму тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NdYWW7
У Берасці прыходзяць з вобшукамі да сваякоў тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за крымінальнага пераследу

Ужо вядома пра некалькі такіх выпадкаў. Да сем'яў «палітычных» прыходзяць з аглядамі і вобшукамі. Так, 22 сакавіка прадстаўнікі Ленінскага РАУСа прыйшлі да маці Андрэя Шарэнды. Мужчына цяпер знаходзіцца за мяжой, а яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк – у гомельскай калоніі. Вось як пракаментаваў сітуацыю сам Андрэй:

«Нагодай для правядзення ператрусу сталі крымінальныя справы, заведзеныя супраць мяне, нібыта вобшук мог дапамагчы высветліць маё месцазнаходжанне. Па выніку нічога канфіскавана не было. Разглядаю дадзеныя дзеянні карнікаў як чарговую спробу маральнага ціску на мяне праз маіх родных.

Некалькі месяцаў таму на мяне быў заведзены шэраг новых крымінальных справаў. Таксама не так даўно стала вядома, што на маю жонку Паліну заведзеная новая справа па артыкуле 411 («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), па якой яе могуць трымаць за кратамі бясконца доўга ў самых жорсткіх умовах»
.

Крыніца: @belsat
Жыхара Гомеля затрымалі за заклікі ў 2020 годзе збірацца на пратэсты і вызваляць затрыманых

Стала вядома пра затрыманне жыхара Гомеля Віктара Зігінава. Яму прысудзілі 15 сутак арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, аднак праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што мужчына «не факт, што выйдзе на волю, бо па арт. 342 КК могуць і арыштаваць на час следства». Яны паведамляюць, што пасля выбараў Віктар у гомельскім тэлеграм-канале пісаў заклікі збірацца на пратэсты і вызваляць затрыманых.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
МУС апублікаваў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У Пералік увайшлі 140 чалавек — большасць з іх палітвязні.

Туды ўключылі грамадзян, якія асуджаны па «злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці». Гэта артыкулы 293 (удзел у масавых беспарадках), 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадк), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 341 (апаганьванне маёмасці) і іншыя «пратэсныя артыкулы».

У спісе, сярод іншых, Павел Севярынец, Арцём Баярскі, Марыя Калеснікава, Максім Знак, хворая на анкалогію пенсіянерка Людміла Хлусевіч.
КДБ прызнаў Telegram-чат «Сообщество железнодорожников Беларуси» экстрэмісцкім фармаваннем

Такое рашэнне КДБ прыняў 21 сакавіка.

Таксама прызнаны «экстрэмісцкім» лагатып «в виде графического изображения передней части локомотива и словесным обозначением «Сообщество железнодорожников Беларуси»
‼️Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову выходзіць на працу

Пра гэта распавёў «Новаму Часу» бацька палітвязня Аляксандр Дзядок. Нагадаем, 10 сакавіка Мікола адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Адміністрацыя за гэта пакарала Дзядка чатырма месяцамі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). А двух асуджаных, якія працягвалі з ім камунікаваць, змясцілі ў ШІЗА. Бацька палітвязня адзначае, што ў ПКТ холадна і брудна, і нягледзячы на тое, што ноччу бывае мінусавая тэмпература паветра, там выключаюць ацяпленне.

Ліставанне Міколе фактычна заблакавалі. Тыя лісты, якія яму дасылаюць у калонію, адміністрацыя наўпрост знішчае.

Аляксандр 22 сакавіка спрабаваў перадаць сыну належную яму па законе рэчавую перадачу, але яе не прынялі:

«Там неабходныя рэчы — зубныя пасты, шчоткі, прылады для галення. Але каб пазбавіць яго магчымасці прыводзіць сябе ў чалавечы выгляд, яны адмовіліся прымаць гэтую рэчавую перадачу. Таксама я прывёз медыцынскую перадачу, але яе таксама адмовіліся прымаць. Яму патрэбныя медыцынскія прэпараты, а дэ-факта атрымліваецца, што яго пазбавілі медыцынскай дапамогі».

Таксама Аляксандра Дзядка не пусцілі да адміністрацыі калоніі і спрабавалі справакаваць на канфлікт.

Учора Міколу змагла наведаць адвакат. Па яе словах, выглядае ён нядрэнна, хоць у цэлым абстаноўка цяжкая.

«Але ён трымаецца, ён моцны чалавек, і ён будзе змагацца, наколькі гэта магчыма».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
На гродзенскага хірурга паскардзіліся з «хіміі» — ён атрымаў штраф

Урача-хірурга з Гродна Сяргея Батаева 18 сакавіка выклікаў участковы. Аказалася, на яго старонцы знайшлі падпіскі на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і паскардзіліся на ўрача ў міліцыю. На Сяргея паступіў «сігнал» з папраўчай установы адкрытага тыпу № 24, падпісаны часова выконваючым абавязкі начальніка.

Справа дайшла да суда. Суддзю зацікавіў пост Сяргея супраць вайны ва Украіне.

«Там былі словы „Слава Украіне“, „Жыве Беларусь“ і „акупанты гоу хоум“. Я сказаў, што нічога дрэннага не ўгледзеў у словах з гімна суседняй брацкай краіны, радкі з верша Купалы. А пра акупантаў — гэтае маё асабістае меркаванне на тое, што адбываецца, і Канстытуцыя не забараняе. Ён толькі заўважыў, што мне 45 гадоў і ў мяне трое дзяцей, і, кшталту, вам гэта трэба?» — распавёў медык.

У выніку Сяргею прысудзілі 25 базавых штрафу за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Крыніца: HRODNA.LIFE