❗️Выдавецтва Янушкевіч застаецца без офіса — іх «папрасілі» тэрмінова з'ехаць
«Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар'еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходімостью» ў нашых утульных кабінетах», — піша выдавецтва.
Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, у асноўным на беларускай мове.
У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва, аднак ужо ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2

Масавыя затрыманні «каментатараў»: рэпрэсіі на Гомельшчыне
У ІЧУ Гомеля ўтрымліваецца 21-гадовы Яўген Рагуцкі, які мае захворванне з дзяцінства — рэўматоідны артрыт. Вядома, што хлопца затрымалі за пост у тэлеграме.
Таксама ў ІЧУ Гомеля ўтырмліваецца 41-гадовы Сяргей Захарэнка (на фота). З ім сілавікі запісалі «пакаяльнае відэа», дзе паказваюць, як трое амапаўцаў у бранізэльках і касках уламліваюцца ў кватэру да мужчыны. Супраць Сяргея ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за тое, што назваў у каментарах у сацсетках экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева «осетинским чмом».
Паведамляецца, што апошнім часам у Гомелі супрацоўнікі ГУБАЗіКа масава затрымліваюць «каментатараў». Затрымліваюць як мужчын, так і жанчын.
«У ІЧУ звозяць дзясяткамі», — кажуць крыніцы праваабаронцам.
Для «палітычных» у гомельскім ІЧУ ствараюць «асобыя» ўмовы ўтрымання:
«Матрацаў, коўдраў, падушак не выдаюць. На дзень адбіраюць курткі. У камерах холад сабачы. Днём нельга ляжаць — сядзець ці стаяць. Чатыры разы на дзень праходзіць асабісты «шмон» і агляд камеры: у кайданках усіх выводзяць на калідор, ставяць да сцяны галавой, ногі шырока, рукі ўверх назад. Ноччу два разы будзяць, арыштант мусіць устаць і назваць прозвішча. Перадачы для палітычных ці наогул не бяруць, ці міліцыянты з'ядаюць вялікую частку самі».
❗️Калі вашыя блізкія сталі фігурантамі «палітычных» крымінальных спраў, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasnа

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Футбол и волейбол в БГТУ 97%» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып «Футбол и волейбол в БГТУ 97%».
Такое рашэнне 10 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёну Мінска.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2
Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып «Футбол и волейбол в БГТУ 97%».
Такое рашэнне 10 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёну Мінска.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2
Forwarded from "Вясна" назірае
‼️Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Больш за тыдзень у Баранавічах адбываюцца рэпрэсіі. Да мясцовых жыхароў урываюцца з ператрусамі, іх затрымліваюць, а потым кідаюць на "суткі". Таксама ім "прапануюць" здаць "біяматэрыял". Па словах тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраваным па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціў. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы разглядзелі мінімум сем справаў па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але, як адзначаюць затрыманыя, судоў было значна больш.
Судзяць усіх за рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў», за каментары, а таксама за фота, якія яны дасылалі пасля рэферэндуму на платформу «Голас».
⚖️Вядомы вынікі толькі трох судовых пасяджэнняў: двух жыхароў арыштавалі на 5 і 9 сутак, а жанчыну пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (525 рублёў). Акрамя гэтага, у іх канфісковываюць тэлефоны. Рашэнні па адміністрацыйных справах выносяць суддзі Іна Паўлоўская, Мікалай Кміта і Сяргей Данільчык.
📲Калі вам вядомыя падрабязнасці або вынікі судоў над астатнімі жыхарамі, то паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.

У Мінску затрыманы Дзмітрый Іванчанка
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі 35-гадовага мужчыну за каментары ў інтэрнэце.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

🤦У Мінску міліцыянты папярэджваюць людзей у чэргах на апастыль пра адказнасць за несанкцыянаваны сход
У Мінску пасля 11-дзённай паўзы Генеральнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных справаў ад учора аднавіла прыём дакументаў на апастыль. Цану на яго паднялі ў 10 разоў — з 16 да 160 рублёў. Сёння і ўчора людзі стаяць у вялікіх чэргах. Каб патрапіць на падачу дакументаў (з 8 да 10:30) людзі займаюць чэргі з ночы:
«А 5 раніцы ў чарзе было 55 чалавек».
Забраць апастыль можна з 15:00 да 16:00 — таму днём чэргі трываюцца.
Паведамляецца, што сёння днём да чаргі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі прысутных пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Апастыль — гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі. Ён патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папер за мяжой.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітвязня Яўгена Афнагеля могуць перавесці на тры гады ў «крытую» турму
Камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, паведамляе жонка палітвязня. Суд па справе «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоваў рэжыму» павінен адбыцца ў красавіку.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Яўгена перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю

😍"Кот на Валадарцы": Жонка Валянціна Стэфановіча атрымала яго малюнкі праз шэсць месяцаў
Праз паўгады жонка намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча нарэшце атрымала ад яго малюнкі з серыі “Прыгоды ката на Валадарцы”.
Нагадаем, у адным са сваіх лістоў да жонкі Валянцін Стэфановіч распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:
“Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе ката. На адной з карцінак Кот быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з пазнакай “Не прайшоў цэнзуры”.
Пасля гэтага быў запушчаны конкурс малюнкаў “Кот на Валадарцы” у падтрымку Валянціна, у якім прыняла ўдзел больш за 15 чалавек з розных краінаў.
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Мазыранку асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адрас суддзі
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Любові Арбузавай, якую абвінавачвалі ў «абразе суддзі або народнага засядальніка» (арт. 391 КК РБ). Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.
Інфармацыі з залы суда ў праваабаронцаў амаль няма, бо суд праходзіў у закрытым фармаце. Вядома толькі, што абвінавачванне па арт. 391 КК РБ Любові прад'явілі праз тое, што ў адной з сацсетак яна пакінула абразлівы каментар у адрас суддзі «ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ufFsYp

❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Валерый Ларчык, Раман Скапцоў, Мікалай Сасноўскі, Аляксандр Сафонаў, Віталь Маскалёў, Наталля Сцепанцова, Аляксандр Лобан, Віталь Марухленка, Андрэй Акушка, Дзмітрый Качаноўскі.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3IpKYNe
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Мінчука затрымалі за каментары пра расейскіх вайскоўцаў
Стала вядома пра затрыманне Вячаслава Бяганскага. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, 51-гадовы мужчына «вырашыў падтрымаць паслядоўнікаў неанацысцкіх поглядаў і пакінуў абразлівыя каментары ў адрас расейскіх вайскоўцаў».
Папярэдне, Вячаслаў стаў падазраваным па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Стала вядома пра затрыманне Вячаслава Бяганскага. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, 51-гадовы мужчына «вырашыў падтрымаць паслядоўнікаў неанацысцкіх поглядаў і пакінуў абразлівыя каментары ў адрас расейскіх вайскоўцаў».
Папярэдне, Вячаслаў стаў падазраваным па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CZmnh2
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from "Вясна" назірае
‼️"Двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях", — мінчук пра ўмовы ўтрымання ў Жодзіне ў сакавіку
За першыя два тыдні сакавіка за кратамі апынуліся больш за 600 беларусаў, якіх прэвентыўна затрымлівалі да асноўнага дня галасавання на рэферэндуме, а таксама на антываенных акцыях.
Былы арыштант распавёў "Вясне" пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі, пра ўмовы ўтрымання і "страчаныя" рэчы пасля арышту.
«Са слоў тых, хто не спаў, супрацоўнікі выпадкова абралі некалькі камер, пасля чаго адчынілі дзверы і загадалі ўсім легчы на падлогу тварам долу. Пасля гэтага двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях, тапталі нагамі па спіне. Аднаго хлопца рукамі білі па нырках. Трэці супрацоўнік стаяў ля ўваходу і здымаў тое, што адбываецца, на смартфон. Пасля гэтага яны пайшлі ў суседнюю камеру. Людзей там білі даўжэй, але, здаецца, ніхто сур'ёзна не пацярпеў».
Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/36mR2Jj

Палітзняволены Віктар Бабарыка ў лісце з калоніі выказаўся пра цяперашнія падзеі і будучыню
«Трэба ведаць, што гэта ўсё мінуе. Такога не было, каб цемра панавала доўга. Тым больш, што зараз увесь свет змагаецца за перамогу дабра».
📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

КДБ Беларусі сцвярджае, што супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную выведку
Па інфармацыі ведамства, яны спрабавалі сфармаваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Беларусі, а таксама асабіста збіралі выведвальную інфармацыю, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх вайсковых аб'ектаў.
«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прыняты вычарпальныя меры па скоўванні разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём», — распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
КДБ Беларусі сцвярджае, што супрацоўнікі ўкраінскай амбасады ажыццяўлялі агентурную выведку Па інфармацыі ведамства, яны спрабавалі сфармаваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Беларусі, а таксама асабіста збіралі выведвальную інфармацыю…
У супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў таксама палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына
Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году.
Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 365 КК («умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў») і ч. 1 арт. 356 КК («здрада дзяржаве»). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году.
Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 365 КК («умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў») і ч. 1 арт. 356 КК («здрада дзяржаве»). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😔«Канца-краю пакуль гэтаму ўсяму не бачна, і гэта засмучае», — палітвязень Генадзь Мажэйка пра зняволенне
Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ўтрымліваюць за кратамі амаль паўгады. Яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам.
«Press Club Belarus» падзяліліся ў фэйсбуку нядаўнім лістом ад Генадзя. У ім ён напісаў, што нядаўна ў СІЗА сустрэў палітзняволеную Алену Талкачову. Таксама ён піша, што падтрымкі з волі стала значна менш і спадзяецца, што яго не забудуць.
«Кажется, что я нахожусь за забором уже сто лет, хотя по факту я только перезимовал. Конца-края пока этому всему не видно, и это печалит. Но ничего, стараюсь не унывать.
Еще не хватает новостей с той стороны. Я смотрю новости по телевизору, читаю СБ, еще выписал “Беларусы и Рынок”. Раз в неделю что-то рассказывает адвокат. Но моих инфопотребностей это, конечно, не закрывает. Недавно встретил Лену Толкачеву — у нас с ней было несколько секунд невербального общения».
Еще чувствуется некоторое охлаждение поддержки извне. Но это и понятно, по ту сторону забора жизнь идет своим чередом, да и инфо-повестка сейчас сместилась на войну. Надеюсь, на воле меня не забудут».
💌Падтрымаць журналіста па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі
У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту (арт. 342 КК).
Уладзіславу ставіцца ў віну махлярства у 2015-2016 годзе: паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, ён не выканаў гэтага. Таксама Савіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў праз сваю старонку Instagram. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год.
Пракурорка запрасіла для блогера пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NoxyF4

У Светлагорску былы настаўнік стаў абвінавачаным за «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні»
3 сакавіка ў Светлагорску супрацоўнікі ГУБАЗіКа па падазрэнні ў рэгістрацыі «План Перамога» затрымалі Юрыя Кажамяку. Ён раней працаваў настаўнікам у школе, гісторык па адукацыі, на момант затрымання працаваў на Светлагорскім завода жалезабетонных вырабаў. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з мужчынам, дзе паведамлялася, што «за рэгістрацыю ў «Плане Перамога» яму інкрымінуецца арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)».
Пасля сутак у мясцовым ІЧУ Юрыя асудзілі за «непадпарадкаванне і лаянку ў грамадскім месцы» па арт. 19.1 і 24.3 КаАП, аштрафавалі на чатыры базавых велічыняў і адпусцілі на волю.
Па інфармацыі крыніц з Цэнтральнага СК Гомеля, супраць былога настаўніка з Светлагорска сапраўды ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Паведамляецца, што праз два тыдні – 17 сакавіка – яго зноў затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Гомеля, дзе Кажамяку прад’явілі абвінавачванне. Праз трое сутак Юрыя адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе.
Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, пасля затрымання з Юрыем на працы скасоўваюць кантракт да яго сканчэння. Мужчына застаецца без працы і сродкаў існавання.

«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго…
«Так а людзям навошта пра гэта казаць?». Эпічны дыялог суддзі Анжэлы Касцюкевіч і блогера Уладзіслава Савіна
Касцюкевіч запытала, чаму Савіну было важна, каб яго чулі. На гэта блогер адказаў, што лічыў, што беларусаў падманьваюць, а «гвалт, які ён бачыў, не мусіць мець месца ў дэмакратычнай краіне пасярод Еўропы».
—Так а людзям навошта пра гэта казаць? — перапытала суддзя Касцюкевіч.
—У сэнсе?
—Вы на сябе якую функцыю ўзялі?
—Я гэта казаў, таму што я маю права згодна з артыкулам 19 Дэкларацыі правоў чалавека гаварыць і выказваць сваё меркаванне.
— Калі ласка. Але навошта гэта рабіць на публіку?
— Я лічыў, што людзям гэта цікава.
— «Людзям гэта цікава...», — паўтарыла, нібы перадражніваючы, яго словы суддзя.
🔹«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі

У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі керамістку і яе мужа
Днямі ў Мінску затрымалі керамістку і заснавальніцу брэнда piuceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша. Яны абвінавачваюцца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Анастасію і Аляксея змясцілі ў СІЗА-1 да суда.