Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У інтэрв'ю японскаму тэлеканалу Лукашэнка заявіў, што караць грамадзян, якія выказваюць антываенную пазіцыю, нельга:

«І я хачу, каб хутчэй спыніўся гэты канфлікт. За гэта [антываенную пазіцыю] людзей саджаць нельга, за гэта караць людзей нельга».

Па дадзеных «Вясны», толькі 27-28 лютага было затрымана больш за 900 чалавек — 616 з іх адправілі на «суткі».

Затрыманні працягваюцца і зараз. Па словах тых, хто выходзіць з ізалятараў, затрыманых на антываенных акцыях жорстка збіваюць і катуюць: людзей білі дубінкамі і галавой аб аўтазак, ламалі рэбры і залівалі газам.
⚖️«ОМОН — зверьё», «таракан коварен»… За што асудзілі па дыфамацыйных артыкулах за апошнія паўмесяца

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Хлопца, які яшчэ не адбыў «хатнюю хімію» за абразу міліцыянта, зноў асудзілі за абразу міліцыянта;

🔹Год калоніі жыхару Добруша за паклёп на Лукашэнку;

🔹18-гадоваму палітвязню прысудзілі больш за год калоніі за каментары ў чатах;

🔹Берасцейцу прысудзілі два гады калоніі за тое, што ў жніўні 2020-га ён жадаў «вельмі дрэннага здароўя» Лукашэнку і заклікаў разбірацца з міліцыянтамі;

🔹За «двух дэбілаў» — два гады «хіміі» і две тысячы рублёў;

Распавядаем, каго і за што асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3CTQKpn

👀Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
Палітвязень Мікалай Чарняўскі цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

Мікалай — жыхар Гарадка (Віцебская вобласць), быў асуджаны на 1,5 года калоніі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». Па словах маці, судзілі Мікалая за выраз «Ур...д в погонах».

«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянт – не», — распавядала маці асуджанага.

Свой тэрмін Мікалай адбываў у Папраўчай калоніі №2.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць тры палітзняволеных:

🔺Сіман Канцэвіч
🔺Сяргей Коршун
🔺Міхаіл Шабалюк
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Крысціна Васількова
🔺Юрый Усніч
🔺Арцём Ісакаў
🔺Станіслаў Блашко
🔺Ілля Дубскі
🔺Максім Пыцель
🔺Міхаіл Гладыш
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Ілля Міронаў
🔺Уладзімір Кніга
🔺Арсеній Чыжык
🔺Артур Аміраў
🔺Аляксандр Касянчук
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Максім Сергяенка
🔺Антон Сташэўскі
🔺Сяргей Бобашаў
🔺Лявон Халатран

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍Палітвязень Уладзімір Шынкевіч выйшаў з калоніі на волю

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22.

Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
💔Марфа Рабкова 550 дзён за кратамі, Андрэй Чапюк — 535

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня 2020 года. Праваабаронцу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

🔹Балерына, сыты кот і фемінітывы ў СІЗА. Незвычайныя факты пра Марфу Рабкову

Валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк быў затрыманы 2 кастрычніка 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Андрэй абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) і апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341 КК).

🔹Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк

Заклікаем вас падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў у такі цяжкі час! Распавядаем, на які тэмы можна напісаць Марфе ды Андрэю.

💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Марфа Аляксандраўна Рабкова, Андрэй Сяргеевіч Чапюк)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
У Мінску за каментары ў інтэрнэце затрымалі Віталя Енаровіча

З ім ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах. Паведамляецца, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да міліцыянтаў, беларускіх і рускіх вайскоўцаў.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на Віктара Бабарыку

@viktarbabarykaofficial піша, што адміністрацыя ПК-1 пачала прымяняць да палітвязня неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо аб'яўлена адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе прыменена другое спагнанне.

Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў ШІЗА, скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават узбуджэнне новай крымінальнай справы.

Акрамя таго, ён павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік. Па папярэдніх звестках — як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Палітвязня Сяргея Красоўскага асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Такі прысуд сёння вынес у судзе Маскоўскага раёна Юрый Машкетаў. Палітвязня прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіцца пад…
Падрабязнасці судовага працэсу па справе палітвязня Сяргея Красоўскага

Нагадаем, 16 сакавіка суддзя Юрый Машкетаў прызнаў яго вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342). і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён «перашкаджаў руху транспарта, перакрываў дарогу, здзяйсняў блакіроўку руху у счэпцы лакцямі ў першых шэрагах».

Сяргей быў моцна паранены на акцыі — хлопец распавёў, што атрымаў траўму галавы і спіны, але міліцыянты не дапамаглі яму: ён ляжаў на зямлі і не мог падняцца. І толькі невядомыя пратэстоўцы паднялі яго і павялі ў бок праспекта — там яго забралі на «хуткай дапамозе».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3imHaSf
🕊Былая палітзняволеная Наталля Хершэ нагадала, як лісты салідарнасці падтрымліваюць вязняў за кратамі

Наталлю Хершэ асудзілі да 2,5 годоў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву. 18 студзеня яна выйшла на волю па памілаванню. Пры гэтым, Наталля так і не напісала прашэнне аб памілаванні. За кратамі яе ўтрымлівалі 517 дзён.

«Дорогие мои соотечественники и все неравнодушные!
Хочу выразить вам мою огромную благодарность за вашу поддержку и солидарность в непростое для меня время. Письма для всех политических являются связующим звеном с реальностью из которой они были вырваны режимом, они дают силы и сознание, что ни один человек не забыт. И даже, когда режим всеми правдами и неправдами старается препятствовать этой связи, я уверена, что позитивная энергия писем обязательно дойдёт до адресата и укрепит его. Так было у меня, когда 10-ти дневная голодовка, по причине отсутствия корреспонденции , не принесла результата, я сказала себе: «Ты должна чувствовать позитивную энергию поддержки не имея ей документального подтверждения в руках!» Это сделало мой дух ещё крепче. С того момента отсутствие корреспонденции для меня перестало быть мерой их воздействия.
Я ощущала вашу поддержку и знала, что за мной большинство, за мной правда, за нами Бог.
Спасибо всем!»


Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
✌️Перад Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці ў Гданьску пад адкрытым небам праходзіць выстава «Вольная Беларусь»

На ёй размешчаныя фотапартрэты дзеячоў і грамадзянаў Беларусі, што выступалі за перамены ў 2020 годзе. Сярод іншых — палітзняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, ад якога ужо больш за месяц не прыходзіць лістоў з-за кратаў.

«У 30-ю гадавіну абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, мы аддаем даніну ўсім героям барацьбы за яе свабоду і незалежнасць. Мы верым, што беларусы здолеюць здабыць сапраўдную свабоду», — адзначаецца ў апісанні выставы.

Можна пабачыць фота экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Віктара Бабарыкі, экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, спартоўкі Аляксандры Герасімені, апазіцыйнага палітыка Міколы Статкевіча, забітага Аляксандра Тарайкоўскага ды іншых.

🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
У Мінску за «сліў» тэлефонных размоваў Эйсмант пачалі судзіць падпалкоўніка КДБ

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме распачаўся судовы працэс па крымінальнай справе супраць 38-гадовага падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі ў ведамстве. Пад вартай ён утрымліваецца каля году.

Храловіча абвінавачваюць па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). Справу разглядае суддзя Дзіяна Кучук.

Храловічу пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3ioeYyE

🔹Як дзяржава пераследуе экс-сілавікоў і вайскоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі

🔹Каго і за што ў Беларусі пераследуюць па артыкуле «здрада дзяржаве»
ГУБАЗіК затрымаў мінчука нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога»

З 34-гадовым мужчынам ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах. Паведамляецца, што мужчына нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Nan1x6

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Дасылаў «экстрэмісцкім каналам» фотаздымкі ваеннай тэхнікі: затрыманы жыхар Пінска

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.361-4 (садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.

Паводле дадзеных Следчага каміэтут, 33-гадовы мужчына «выйшаў на сувязь з адміністратарамі тэлеграм-канала, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, якім перадаў матэрыялы для наступнага апублікавання».

«Падазроны фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона ваенную тэхніку, ажыццяўляў здымку перамяшчэнняў ваеннага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства,

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3Nan1x6

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
За «праяву нянавісці» да супрацоўніка АМАПу жыхара Гродна асудзілі на 2,5 гады «хіміі»

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд па справе Юрыя Давыдава, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369) — ён пакінуў абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад допісам з асабістымі звесткамі кіроўцы АМАПа Паўла Вашкевіча.

Сам абвінавачаны растлумачыў, што пад допісам з фотаздымкам 31-гадовага Вашкевіча ён прачытаў, што ва ўласнасці ў пацярпелага ёсць мікрааўтобус Ford Transit 2015 года выпуску. Зыходзячы з гэтага Давыдаў зрабіў выснову, што, акрамя працы ў АМАПе, пацярпелы займаецца яшчэ і прыватным бізнэсам, што, згодна з законам, дзяржслужачаму забаронена. Пра гэта Давыдаў і напісаў свой каментар.

Пра які менавіта каментар ідзе гаворка, на судзе не гаварылася, але вядома, што судова-лінгвістычная экспертыза вызначыла, што ён утрымлівае «ненарматыўную форму маўленчага выказвання».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3tqz8hw
📍Палітвязень Андрэй Гарбуноў выйшаў на волю пасля года на «хіміі»

Бабруйчаніна Андрэя Гарбунова асудзілі да 1 года «хіміі» за абразу міліцыянта ў тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Тэрмін Андрэй адбываў у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №24.
Тэлеграм у трэці раз выдаліў канал ГУБАЗіКа

12 сакавіка месенджар выдаліў тэлеграм-канал ведамства, на якім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах. ГУБАЗіК стварыў новы канал, але і ён быў заблакаваны 14 сакавіка.

У трэці раз быў створаны новы канал — але яго таксама выдалілі.
Суд над палітзняволенай Сафіяй Сапега пачнецца 28 сакавіка

Пра гэта BBC распавёў адвакат Антон Гашынскі.

Справу будзе разглядаць Гродзенскі абласны суд.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам.

Ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.