Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️«Яны жэсцяць пры затрыманні і кажуць: "Нам пох*й, мы немясцовыя"»: што вядома пра пераслед у Стоўбцах

У ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах была здзейснена дыверсія на чыгунцы: падпалілі бярвенне з мэтай перашкоды руху цягнікоў, якія перавозяць па Беларусі расейскую тэхніку для ўдзелу нападу на Украіну. За гэта ўзбудзілі крымінальную справу па факту тэрарызму (арт. 289 КК) і затрымалі мужа з жонкай Сяргея і Кацярыну Глебкаў. Пасля гэтага яшчэ паведамлялася пра пашкоджанне аўтаматыкі каля станцыі Сінява за Стоўбцамі.

Цяпер другі тыдзень у горадзе праходзяць масавыя ператрусы, допыты, затрыманні і адміністрацыйныя суды над мясцовымі.

«Вясна» распавядае, што вядома пра пераслед жыхароў Стоўбцах
Па месцу прапіскі арганізатараў ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў Dissident.bу прыходзілі сілавікі

Пра гэта паведамляе @dissidentBY:

«Cёння зранку а 6.30 па месцу прапіскі нашых арганізатараў прыйшлі ўзброеныя людзі, з-пад грамадзянскага адзення можна было ўбачыць рацыі, кайданкі і іншыя элементы беларускай стабільнасці.

Нагадаем, што на сёняшні дзень Марыне і Вячаславу Касінеравым была позва ў следчы камітэт у межах чарговай крымінальнай справы».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3u8hFcO

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на дарадцу офіса Прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча «Устаноўлена, што падазроны запісаў і размясціў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт відэаролік з публічнымі заклікамі да ўчынення актаў тэрарызму…
Аляксей Арастовіч пракаментаваў завядзенне на яго крымінальнай справы ў Беларусі

«Нынешнему режиму в Беларуси, давно дал оценку беларуский народ. И я его (народ) понимаю. Представители этого режима даже дело квалифицировать не могут, как следует.

Я сказал - «только те пути, по которым движутся российские войска». И прямо добавил - не трогайте остальные. Это призыв к акту войны, а не к терроризму.

А между прочим, Беларусь участвует в военной агрессии против Украины, предоставляя свою территорию, военную и гражданскую инфраструктуру российским войскам, совершающим многочисленные преступления против Украины, а со вчерашнего дня, по квалификации Международного суда ООН - геноцид украинского народа.

Таким образом, мои призывы абсолютно законны с точки зрения международного права».

Нагадаем сёння Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на дарадцу офіса Прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча за тое, што ён заклікаў да «рэйкавай вайны» ў Беларусі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
КДБ распавёў пра затрыманне групы беларусаў, якія нібыта рыхтавалі тэракт супраць расійскіх вайскоўцаў у Мазырскім раёне Пра гэта выйшаў сюжэт у эфіры беларускага дзяржаўнага ТБ. У ім таксама паказалі аднаго з затрыманых. ⁉️Што вядома пра «рэйкавую вайну»…
На АТН назвалі імёны двух «мазырскіх тэрарыстаў»

Гэта Сяргей Пляшкун і Юры Сельвіч.

Нагадаем, сёння КДБ распавёў пра затрыманне групы беларусаў, якія нібыта рыхтавалі тэракт супраць расійскіх вайскоўцаў у Мазырскім раёне.

Пра гэта выйшаў сюжэт у эфіры беларускага дзяржаўнага ТБ. У ім паказаныя перамовы людзей — нібыта яны схавалі 100 «кактэйляў Молатава» пад мостам, а таксама хацелі рэзаць рэйкі і адбіраць у вайскоўцаў зброю.
​​‼️На палітвязня Ціхана Осіпава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, завялі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Супраць палітзняволенага Ціхана Осіпава ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення. Але пра гэта не паведамілі ні Вользе Осіпавай, ні нават адвакатцы. Справу 25 сакавіка будзе разглядаць суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Судзіць Ціхана будуць на выязным пасяджэнні ў калоніі, таму трапіць туды сваякі не змогуць.

У папраўчую калонію №15 Ціхана перавялі 15 жніўня 2021. За сем месяцаў у калоніі, яго ўжо двойчы каралі суткамі ў ШІЗА і два разы змяшчалі ў ПКТ. Апошні раз у памяшканне камернага тыпу яго адправілі на 4 месяцы, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 14 красавіка. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач і спатканняў, а заказныя лісты салідарнаці адміністрацыя калоніі наўпрост знішчае.

📌Нагадаем, палітзняволенага Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне).

💌Падтрымайце Ціхана: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ціхан Сяргеевіч Осіпаў

ШІЗА, пазбаўленне перадач і спатканняў, знішчэнне лістоў — як ціснуць у калоніі на асуджанага да 11 гадоў палітвязня Ціхана Осіпава

“Гэта перыяд, які проста трэба прайсці”, — сям'я палітвязня Ціхана Осіпава
❗️Ператрусы і допыты з-за «рэйкавых партызан»

Праваабаронцам стала вядома, што ў сераду і чацвер у Полацку адбыліся мінімум два ператрусы, пасля якix людзей адвозілі ў ГАУС. У Наваполацку сілавікі таксама прыязджаюць да людзей на працу і дапытваюць людзей.

Прычына — на гэтым тыдні на перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) быў знішчаны рэлейны шкаф СЦБ.

⁉️Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Ландшафтны дызайнер стаў фігурантам «пратэснай» крымінальнай справы

У Мінску 2 сакавіка пяць сілавікоў на працоўным месцы затрымалі ландшафтнага дызайнера Андрэя Андрэева. Яго асудзілі на 15 сутак і змясцілі на Акрэсціна.

Пасля 15-сутачнага арышту на волю ён так і не выйшаў. Стала вядома, што супраць Андрэева ўзбудзілі крымінальную справу і пераводзяць у турму №8 у Жодзіне. Артыкул і што канкрэтна інкрымінуцца Андрэю — сваякам невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ij4gJB
У Светлагорску затрыманы Андрэй Музычэнка

17 сакавіка ў Светлагорску на сваёй працы быў затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Музычэнка, у якога раней праводзілі ператрус у кватэры.

Спачатку ў цэнтр досугу «Тандэм», дзе працуе Андрэй, патэлефанавалі з міліцыі і спыталі, ці на працы грамадзянін. Каля 11:00 туды з’явіліся міліцыянты — як мяркуецца, з гомельскага АМАПу. Яны забралі затрыманага ў Светлагорскі РАУС.

Праз нейкі час міліцыя зноў прыйшла ў «Тандэм» і забрала яго асабістыя рэчы – адзенне, заплечнік і мабільны тэлефон. На пытанне дырэктаркі аб тым, ці чакаць работніка на працы, ёй адказалі: «Можаце яго звальняць».

4 сакавіка ў кватэры, дзе жыве Музычэнка, праводзіўся ператрус па частцы 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса РБ – «Акт тэрарызма» (па якім вядзецца крымінальная справа аб знішчэнні 28 лютага абсталявання на чыгуначным перагоне Астанкавічы – Жэрдзь у Светлагорскім раёне).

Крыніца: «Гомельская Вясна»
Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Стоўбцах быў затрыманы Віктар Бычкевіч

Пра прычыны і абставіны затрымання не паведамляецца. Але есць дадзенныя, што зараз мужчыну ўтрымліваюць ў Стаўбцоўскім РАУСе.

⁉️«Яны жэсцяць пры затрыманні і кажуць: "Нам пох*й, мы немясцовыя"»: што вядома пра пераслед у Стоўбцах

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У Мінску АМАП затрымаў жанчыну, якая намагалася не даць камунальнікам спілаваць дрэва

Сення па адрасе Гарадскі вал, 1 у Мінску затрымалі жанчыну, якая намагалася абараніць дрэва ў сваім двары. Працоўныя спрабавалі яго спілаваць, а жанчына ім перашкаджала. У выніку на яе выклікалі АМАП.

Дзе зараз знаходзіцца затрыманая, пакуль невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ij4gJB

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️«Вывеў жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сьцяну». Што рабілі на Акрэсьціна з затрыманымі на антываенных акцыях

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна расказала пра здзекі і катаванні на Акрэсціна. Яна адседзела 15 сутак нібыта за ўдзел у антываеннай акцыі, якой не адбылося.

📍«На адной з акцый падыходзіць да мяне адзін сілавік і кажа: „Я б гэтых усіх бандэраўцаў задушыў. А ты пачвара“»

📍«Быў і адзін сумнавядомы пэрсанаж — Яўген Урублеўскі. Яшчэ да суду ў адной жанчыны моцна балела галава, яна папрасіла таблетку; хтосьці папрасіў туалетнай паперы. Дык ён так раззлаваўся, пачаў хаміць. Потым Урублеўскі вывеў гэту жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну».

📍«Большасьць супрацоўнікаў нас ненавідзела, яны страшэнна раздражняліся, калі бачылі, што мы іх не баімся. Адна супрацоўніца нібыта і спачувала, але вельмі моцна лаялася матам. Доктарка таксама жудасна лаялася».

🔹«Урублеўскі вывеў на калідор і ўдарыў галавой аб сцяну». Мінчанка распавяла пра трое сутак на Акрэсціна пасля антываеннай акцыі
‼️На палітвязня Івана Зянько, асуджанага да 5 гадоў калоніі, завялі новую крымінальную справу

Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць палітзняволенага Іван Зянько ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У канцы студзеня Івана перавялі са шклоўскай калоніі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Вядома, што 16 сакавіка палітвязня змясцілі на 10 сутак у ШІЗА. Але прычына невядомая.

🔺Нагадаем, у красавіку 2021 Івана разам з яшчэ трыма палітвязнямі асудзілі за падзеі, якія адбыліся падчас разгону «Маршу гонару» каля станцыі метро «Пушкінская». Як вынікае з матэрыялаў следства, абвінавачаныя перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, распачалі з імі бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі. Суд прызначыў яму 5 гадоў калоніі.

Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі

💌Падтрымаць Івана: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Адам Саўко, Арсеній Майсейчык, Аляксандр Міронаў, Аляксандр Слабадзяннікаў, Кірыл Жураўлёў, Юры Усніч, Максім Мацулевіч, Аляксандр Пашкевіч, Ягор Лянкевіч, Арцём Тарасюк.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3qcHpDO

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
📄Right Livelihood: На фоне падаўлення іншадумства актывісты грамадзянскай супольнасці ўсё часцей апынаюцца за кратамі

Выступаючы на 49-й сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе, прадстаўнікі фонду Right Livelihood падкрэслілі: у той час, як некаторыя краіны па ўсім свеце ўводзяць крымінальную адказнасць за праваабарончую дзейнасць і абмяжоўваюць асноўныя свабоды, прастора для грамадзянскай супольнасці звужаецца.

«Мы заклікаем Савет па правах чалавека трымаць гэтыя краіны пад пільнай увагай і настойліва патрабаваць ад іх выканання сваіх міжнародных абавязанняў у галіне правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых праваабаронцаў, здымання ўсіх абвінавачванняў супраць іх і прадастаўлення ім кампенсацыі і рэабілітацыі за прычыненую шкоду».

Заява Right Livelihood 👉 bit.ly/3KW7H5i
Двойчы асуджаную па «палітыцы» айцішніцу асудзілі ў трэці раз: ёй прызначылі 3 гады «хатняй хіміі»

17 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў справу палітзняволенай Марыны Неўдах. Дзяўчыну абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342).

Вядома, што ў 2020 годзе Марыну двойчы затрымлівалі і судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў». Абодва разы жанчыну каралі штрафамі.

На жаль, падрабязнасцяў з залы суда няма, але вядома, што суддзя Жанна Хвайніцкая прысудзіла Марыне тры гады «хатняй хіміі» і штраф, дакладны памер якога праваабаронцам пакуль невядомы.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3u9OeXP
❗️У мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна адбываецца ператрус

Падрабязнасці высвятляюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ij4gJB

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Гісторыка і блогера Алеся Белага асудзілі за "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі" ў Цэнтральным РАУС.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў на 15 сутак.

Алеся Белага, Мікіту Бялевіча і Алега Ларычава затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску.

Крыніца: @by_culture
❗️"Паставілі да сцяны і лёгка збілі, наносячы ўдары ў корпус і далонямі па твары". Як адбываюць "суткі" затрыманыя на антываенных акцыях

Пасля жорсткіх затрыманняў на антываенных акцыях у Мінску 27 і 28 лютага, сілавікі працягвалі збіваць і катаваць беларусаў у ізалятарах. Людзі, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць «Не» вайне ва Украіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах, а супрацоўнікі ўжываюць супраць іх фізічную сілу.

Хлопец, які адбываў арышт на Акрэсціна і ў Жодзіне, распавёў «Вясне» пра катаванні і ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама пра тое, што яго падтрымлівала ўвесь тэрмін.

«Вечарам яны патрабавалі цішыні, заходзілі ў камеру, выбіралі ахвяру (у нас гэта былі доўгавалосыя і маладыя хлопцы), адводзілі ў душ, дзе дзверы, як я разумею, не закрываліся і лупцавалі людзей. Усе чулі хлапкі і многія дрыжалі».

Чытаць цалкам 👉 https://bit.ly/36reDby
Арт-мэнэджара Алега Ларычава і TikTok блогера Мікіту Бялевіча таксама пакаралі 15 сутачным арыштам

Іх прызналі вінаватымі ў "непадпарадкаванні міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП).

Крыніца: @by_culture