Верашчака
469 subscribers
9.58K photos
1.52K videos
6 files
2.47K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Літаратура

***
У зале прыёмаў
з белага мармуру,
які адразу ашаламляе
вочы,
успомніў,
як быў апраменены
роднай хатай,
пабеленай маці
перад Вялікаднем.


Юрка Голуб
#Падарожжа

Падарожжа па Ляхавіцкаму раёну. Касцёл у Дарава

Упершыню вёска Дарава ўзгадваецца ў XV стагоддзі. На працягу гэтага і наступнага стагоддзяў вёскай валодалі Мантыгердавічы, яны ж і пабудавалі тут першы каталіцкі храм. У XVI стагоддзі Дарава перайшло да роду Кішак.

У час Першай сусветнай вайны вёску знішчылі. Пасля вайны яна пачала паступова адраджацца, і ўжо ў 30-я гады тут узвялі каменны касцёл Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ён узведзены на ўзвышэнні над ракой на месцы адразу двух ранейшых і знішчаных драўляных касцёлаў - сярэдзіны XV стагоддзя і сярэдзіны XIX стагоддзя. Цікавы факт: грошай на будаўніцтва асабліва не было, таму блокі высякалі з нямецкіх бункераў, якія захаваліся. З іх жа ўзвялі капліцу. У час Вялікай Айчыннай вайны ў касцёл трапіў снарад. На шчасце, ён не ўзарваўся і быў абясшкоджаны.

У савецкі час у будынку абсталявалі склад. У сярэдзіне 80-х будынак гарэў і толькі ў 90-я гады касцёл сталі аднаўляць. На сённяшні дзень ён дзейнічаючы.

📍Размяшчэнне: Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, аг. Дарава
#ЗнікаючыяВёскі
#ЛюдзіБеларусі

Пра маладую сям'ю, якая абрала жыццё ў вёсцы.

Яскрава акрэсліваюцца асноўныя прычыны, чаму людзі не хочуць заставацца на сяле: аддаленасць месцаў працы, навучальных устаноў для дзяцей.
Глава сям'і затрачвае па паўтары гадзіны на дарогу да работы і столькі ж дахаты. Дзіця ў садок трэба будзе таксама вазіць у горад.
Якая частка сямейнага бюджэта ідзе пры гэтым на паліва - застаецца толькі здагадвацца.

👉 У мяне яшчэ вызывае непаразуменне факт, што вядучы перадачы едзе ў госці да беларускамоўнай сям'і і не лічыць для сябе нармальным перайсці на беларускую мову. Такая сабе культура.

https://youtu.be/mBW29A9Vqxg?si=OySMjhHxF2_jca6E

👉 Сачыць за жыццём маладых людзей у вёсцы можна на старонцы іх Інстаграм акаўнта, якую знойдзеце па спасылцы:

https://www.instagram.com/belaruskayavesachka?igsh=MXZic2hwZGJjNHNlaQ==
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Брытанец угадвае беларускія словы

Памятаеце пра Уілла, які сёлета ўладкаваўся да нас на працу?

Вырашылі праверыць, як у хлопца ідуць справы з беларускай мовай.

Спойлер: штотыднёвыя віктарыны не пашкодзяць.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае архітэктараў і скульптараў узяць удзел у выставачным праекце, прысвечанаму Году добраўпарадкавання і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь "Хранатоп сталічных метамарфоз".

Выстава прысвечана добраўпарадкаванню і архітэктурнаму развіццю Мінска ад пасляваеннага часу і за апошнія 5 гадоў.

Выставачны праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да важнасці гарманічнага суіснавання чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама на ролю архітэктуры ў фарміраванні камфортнай гарадской прасторы.

Бібліятэка запрашае даць свае працы ці працы калегаў: скульптуры (макеты) помнікаў, архітэктурных аб'ектаў, якія дэманструюць майстэрства і крэатыўнасць, але і адлюстроўваюць узаемадзеянне мастацтва і архітэктуры.

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, прашу звязацца па нумары тэлефона: +375447630201 (Фядорышына Аліна Васільеўна, загадчык сектара праектна-выставачнай дзейнасці).
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫСТАВЫ: 26.06.2025 – 25.08.2025
Па слядах выставы "Milex-2025":

На фота беларускія беспілотныя верталёты "SKY-TRUCK" і "HUNTER" кампаніі "КБ беспілотныя верталёты".

"HUNTER" ужо не першы год на выставе. У беларускай арміі месца гэтаму беспілотніку не знайшлося пакуль. Даволі дарагая распрацоўка. Але як расказалі прадстаўнікі кампаніі, гэтыя беспілотнікі набываюць рэсурсаздабываючыя кампаніі з Афрыкі, такую тэхніку любяць у нафтаздабываючых арабскіх краінах. Таксама кампанія супрацоўнічае з расійскімі калегамі ў вытворчасці такой машыны на расійскіх прадпрыемствах.

Беспілотнік "SKY-TRUCK" толькі пачынае выпрабаванні, але ўжо на гэту мадэль ёсць заказы з паўночных кампаній РФ. Цікава, што рухавікі ў верталёта... Ролс-Ройс... так-так 😏 вам не здаецца 😁 а як жа санкцыі? Як хітра адказалі прадстаўнікі кампаніі, галоўнае, мэта, жаданне і настойлівасць 😁 у любым выпадку брытанскія рухавікі можна канструктыўна замяніць расійскімі рухавікамі.
Калі мы размаўлялі з прадстаўнікамі кампаніі, да стэнду падыйшоў мужчына з пытаннем, дзе такое распрацоўваюць. Мне здаецца, што гэта быў госць з Расіі. Адказ яго канешне ўразіў 😏 ён быў здзіўлены. Увогуле, здзіўленне - гэта асноўная эмоцыя пры наведванні такой выставы ))
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Гэтымі майскімі днямі ўзгадваем паэта і грамадзяніна Генадзя Бураўкіна, якога не стала напрыканцы мая 2014 г.

***
Горка ўспамінаючы нягоды,
Судзячы глухую даўніну,
Як жа нам не хочацца
Заўсёды
На сябе прымаць усю віну!

Сцішваючы скрушнае рыданне,
Боль свой разбаўляючы ў віне,
Мы сабе шукаем апраўданне
На чужой, нялюбай старане.

У душы пануюць невылазна —
Колькі іх сабе ні выбачай —
Раўнадушны смех старога блазна
І бяссільны малады адчай.

I ўзыходзіць на лугах наступства
Забыцця калючая трава...
Нам пакорнасць нашую і глупства
Бог ужо стаміўся дараваць…


Генадзь Бураўкін
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я Каця, і я калхозніца». Беларуска жыве ў Нідэрландах і вядзе блог на альшанскім дыялекце

Гэта адзін з мноства падвідаў дыялектаў беларускага Палесся.

Дзяўчына свабодна валодае некалькімі замежнымі мовамі і ў звычайным жыцці часцей карыстаецца імі, але ў сваіх відэа падкрэслена размаўляе менавіта так, як кажуць у яе родным аграгарадку.

Каментатары не заўсёды з ходу разумеюць, у чым соль, і часам абзываюць Кацю «калхозніцай». Што, зрэшты, не толькі яе не абражае, а нават наадварот.
Выйшла кніга «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў»

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія Яны Шаўчэнкі, якая прысвечана народным ведам пра дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў перыяду канца XIX - пачатку ХХІ ст. На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў пра дзікарослыя расліны.

Дадамо, што ў 2019-м даследчыца выпусціла манаграфію «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў». У ёй прыводзілася некалькіх класіфікацый раслін.

Гэта падзел на «добрыя» і «дрэнныя» (калі расліна расце ў лесе — ушаноўваецца больш, бо мае лепшую энергетыку, калі ў балоце — менш, бо звязваецца з нячыстай сілай). Другая класіфікацыя абапіраецца на элементы, што вылучаюць у межах лесу: дрэвы, пладовыя кусты і дробныя расліны. Згодна з трэцяй класіфікацыяй, расліны можна аднесці да тых, што азначаюць жаночы (бяроза, рабіна, вярба, ліпа) ці мужчынскі пачатак (дуб, явар, клён).

#кніга #этнаграфія #Шаўчэнка
1 чэрвеня 1836 года быў закладзены першы камень у падмурак будучай казармы Брэсцкай крэпасці.

Брэсцкую крэпасць распачалі будаваць у 1833 годзе, але ідэя аб пабудове ўмацавання на заходніх межах узнікла ў рускага імператара адразу пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай — у 1796 годзе. Такім чынам планавалі ўмацаваць мяжу з Аўстрыяй і Прусіяй, стварыўшы тры лініі фартыфікацыйных умацаванняў. Будучая Брэсцкая крэпасць мусіла стаць часткай другой умацаванай лініі.

Пачатак маштабнага будаўніцтва некалькі разоў адкладалі з-за войнаў і падзей паўстання 1830–1831 гадоў.



#Брест #Брэст #Берасце #1836
#Літаратура

МЫ ЛЮБІМ ДАЎНІЯ ПАДАННІ...

Мы любім даўнія паданні,
Быліцы сівых песняроў.
Няхітры іх апавяданні
Аб справах мінуўшых часоў.
Нам даспадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сведчыць мніх.
Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія ў мінулым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць.
Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасць роднай стараны;
І нат мамэнты заняпаду —
У далёкім сумныя лісты —
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў святы.
Але нам будуць усё ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот,
З надзеяй ў шчаснасць
дзён святлейшых
Устане ўзбуджаны народ.
Не відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы Беларусі
Жыве й змагае долі жах.
І, можа, толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцця не б’е крыніца,
Хто спіць і здолець недуж сон.

Уладзімір Жылка
1921
#Падарожжа

Падарожжа па Ляхавіцкаму раёну. Сядзіба Ражанскіх у Лабузах.

На паўночны ўсход ад вёскі ў пойме Шчары размешчана сядзіба Ражанскіх. У цэнтры сядзібы размясціўся каменны дом. Ён прамавугольны ў плане, па цэнтры галоўнага і паркавых фасадаў - невялікія порцікі, паркавы порцік з чатырма калонамі.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчалася пачатковая школа, пазней - крама.

Пейзажны парк закладвалі адначасова з будаўніцтвам дома: тут раслі ясені, клёны, каштаны, дубы і ліпы. Цяпер ад яго засталіся толькі фрагменты.

📍Размяшчэнне: Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Лабузы.