Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
338 subscribers
674 photos
20 videos
400 links
Download Telegram
🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей

🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў

📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.

Сярод прадметаў:

➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"

➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

Васьміног
#курсы
🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію

📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё.

📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.

👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках.

🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё.

Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе.

❗️Курсы можна паглядзець на сайце

Васьміног
#курсы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 100 год. ❗️А вы ведаеце, што на сайце Васьмінога ёсць курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.

Наш курс створаны як для тых, хто ніколі не чытаў аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, так і для тых, хто ўжо мае такі досвед. Але першым мы зайздросцім больш! Бо ў вас наперадзе асэнсаванне глыбіні і сімволікі вядомай аповесці, якая часам успрымаецца праз прызму школьных штампаў. — Гаворыцца ў анатацыі да курсаў.

👉 Курс скіраваны для школьнікаў старэйшых класаў і настаўнікаў літаратуры.

🐙 Заходзьце на наш сайт. І прыемнага вам асэнсаванага чытання.

Васьміног
#курсы
👍 З’явіўся курс для настаўнікаў на сайце “Васьміног”.

📌 Курс уяўляе сабой інтэнсіў з шасці практыка-арыентаваных модуляў з заданнямі-крокамі па распрацоўцы ўласнага курсу. Таксама маецца дыдактычны дапаможнік з працоўным сшыткам.

📌 Курс скіраваны на падвышэнне кампетэнцый выкладчыкаў, якія працуюць у анлайн-асяроддзі. Па праходжанні курсаў можна будзе навучыцца ствараць курсы для выкладання анлайн. Пры жаданні гэтыя ўрокі мы можам размясціць на нашым сайце.

У межах навучання можна будзе прайсці па наступных кроках:
▶️Праектаванне курса
▶️Зваротны дызайн ADDIE
▶️Праектаванне анлайн-урокаў ды матэр’ялаў: структура анлайн-занятку ды методыкі навучання
▶️Digital-інструменты анлайн-выкладання
▶️Матывацыйны дызайн
▶️Эфектыўная ацэнка
▶️Зваротная сувязь
▶️Рэфлексія

👀 Прайсці курс можна тут

Васьміног

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

#курсы #настаўнікі #навучанне