Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
335 subscribers
678 photos
20 videos
404 links
Download Telegram
👍 З’явіўся курс для настаўнікаў на сайце “Васьміног”.

📌 Курс уяўляе сабой інтэнсіў з шасці практыка-арыентаваных модуляў з заданнямі-крокамі па распрацоўцы ўласнага курсу. Таксама маецца дыдактычны дапаможнік з працоўным сшыткам.

📌 Курс скіраваны на падвышэнне кампетэнцый выкладчыкаў, якія працуюць у анлайн-асяроддзі. Па праходжанні курсаў можна будзе навучыцца ствараць курсы для выкладання анлайн. Пры жаданні гэтыя ўрокі мы можам размясціць на нашым сайце.

У межах навучання можна будзе прайсці па наступных кроках:
▶️Праектаванне курса
▶️Зваротны дызайн ADDIE
▶️Праектаванне анлайн-урокаў ды матэр’ялаў: структура анлайн-занятку ды методыкі навучання
▶️Digital-інструменты анлайн-выкладання
▶️Матывацыйны дызайн
▶️Эфектыўная ацэнка
▶️Зваротная сувязь
▶️Рэфлексія

👀 Прайсці курс можна тут

Васьміног

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

#курсы #настаўнікі #навучанне
📹 У межах праекту беларускіх падлеткаў з каманды #TeenPress “СМІ новага пакалення: погляд моладзі на Беларусь” удзельнікі размаўляюць з вядомымі асобамі на тэмы, якія іх цікавяць. Такім чынам, яны думаюць прыцягнуць увагу равеснікаў на актуальныя праблемы грамадства.

Тэмы і герояў падлеткі абіраюць самі. Праект паўстаў у красавіку 2024 года. За гэты час гасцямі былі пасол па асаблівых даручэннях Рэспублікі Літва ў Беларусі Аста Андрыяўскене, рэгіянальны дырэктар Амерыканскіх саветаў па Міжнароднай адукацыі Кевін Рэйлінг, эка-актывістка Марыя Сума і іншыя.

👍 Выпуск з арт-менеджарам Алесем Чахоўскім выйшаў па-беларуску. Цягам 23-х хвілін вядоўцы размаўлялі з прадзюсарам пра тое, як стаць папулярным і прасоўваць беларускую культуру.

Праграма “Пра гэта не гавораць у школе” выходзіць на ютуб-канале грамадскай арганізацыі RAZAM, створанай беларусамі ў 2020 годзе для падтрымкі суайчыннікаў у Літве.

Васьміног
Школьных педагогаў і вучоных у розных галінах сацыягуманітарных ведаў запрашаюць паўдзельнічаць у навукова-практычнай канферэнцыі.

📚Назва канферэнцыі: "Пераадольваючы аўтарытарныя патэрны ў школьнай адукацыі: педагагічныя ўстаноўкі, камунікатыўныя практыкі, эмацыйныя рэжымы"

Некаторыя пытанні, якія прапаноўваецца абмеркаваць на мерапрыемстве:
- генезіс і ўмовы ўзнаўлення аўтарытарных патэрнаў у школьнай адукацыі;
- аўтарытарныя патэрны ў педагагічных устаноўках і метадах;
- эмацыйныя рэжымы ў аўтарытарнай школе;
- дзяржава і школа: ідэалагічнае вымярэнне адукацыі;
- уплыў аўтарытарных патэрнаў у школьнай сістэме на грамадства ў цэлым;
- каланіяльны/імперскі падтэкст аўтарытарнай ідэалогіі ў школе: досвед (пост)савецкіх краін;

👀 Фармат канферэнцыі: фізічная прысутнасць + анлайн

📌 Рабочыя мовы: беларуская, украінская, англійская.

📌 Прымаюцца заяўкі на індывідуальныя даклады і тэматычныя секцыі.

❗️Для ўдзелу неабходна да 15 ліпеня 2024 г. запоўніць форму заяўкі

Васьміног
Сертыфікаты Цэнтралізаванага тэсціравання выдаюць па-руску 😡

З 1 ліпеня можна атрымаць сертыфікат ЦТ. Яго выдаюць па месцы напісання цэнтралізаванага тэсціравання.

🤦‍♂️ Аднак на сайце Рэспубліканскага інстытут кантролю ведаў маецца ўзор сертыфіката ЦТ толькі на рускай мове.

📃Для атрымання сертыфіката неабходна прадставіць некалькі дакументаў: дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі, пропуск з адзнакай “Тэсціраванне прайшоў”.

❗️ Афармленне дублікату сертыфіката магчымае ў выпадку страты сертыфіката альбо прывядзення яго ў непрыгоднасць пры поўнай або частковай страты звестак, якія змяшчаюцца ў ім.

🤷 Што рабіць, калі абітурыент захоча атрымаць сертыфікат па-беларуску — не паведамляецца.

Васьміног
Топ-3 рэсурсаў для вывучэння беларускай мовы

📚Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра тое, як хутка вывучыць беларускую мову.

👉 Глядзіце ў картках топ-3 рэсурсаў для таго, каб вывучыць з нуля ці падцягнуць беларускую мову.

📌 Спасылкі на рэсурсы - каментарах.

Васьміног
#беларускаямова
У Біябурбалкі — новы падкаст пра біялогію

🌳Гэтым разам прысвечаны паразітам раслін. Вядоўцы падкасту адказваюць на пытанне слухачоў: “Як можна растлумачыць, што на дрэвах з’яўляюцца паразіты, і ці можа дрэва самастойна ад іх пазбавіцца?” А яшчэ з падкасту можна даведацца, які з паразітаў самы рамантычны, як дрэвы з імі змагаюцца і якія ў паразітызму ёсць станоўчыя бакі.

📌 Біябурбалка — гэта навукова-папулярны падкаст пра біялогію, у якім можна пачуць адказы на простыя і складаныя пытанні пра прыроду, навакольнае асяроддзе і штодзённае жыццё. Ужо даступна 19 падкастаў. Сярод іх — “Што такое грынвошынг і пры чым тут відэагульні?”, “Што такое птушынае малако?”, “Чаму людзі пазбавіліся поўсці?”.

🎧 Паслухаць падкасты Біябурбалкі праз VPN можна на youtube, spotify, applepodcasts, castbox. Без VPN працуе Інтэрнэт Архіў. Таксама Біябурбалка мае канал у тэлеграме і старонку ў Інстаграм.

Васьміног
Журналіст Дзмітры Гурневіч у сябе на старонцы ў Фэйсбуку разважае наконт таго, як прыйшлі да беларушчыны настаўнікі ў пачатку 20 стагоддзя, у тым ліку, Якуб Колас.

👉 Глядзіце ў картках развагі Дзмітрыя Гурневіча.

Васьміног