Дарагія сябры з Магілёва, у якіх дзеці восенню пойдуць у школу! Школа №1 збірае дзетак у сёлетні першы клас з беларускай мовай навучання. Ужо ёсць тры вучні, але іх можа быць больш. То варта далучацца!
Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV, VI i VIII класы з беларускай мовай навучання ў школе № 34. А таксама III, V, VII класы— у школе № 1.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэлефонах: 24-95-75, 24-18-64, 24-43-66 (СШ № 1, вул. Першамайская, 24); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (СШ № 34, вул. Габраўская, 16).
🏫 Між тым у 1993-1994 гадах у Магілёве беларускамоўнае школьніцтва складала 6,6% вучняў. Згортванне беларускамоўнай адукацыі прывяло да яе знішчэння на пачатку 2000-х. Цяпер яе адраджэнне залежыць ад ініцыятыўнасці і смеласці бацькоў у адстойванні права вучыць сваіх дзяцей на роднай мове беларусаў.
Перашліце гэтую інфармацыю сваім знаёмым з Магілёва. Давайце зробім так, каб нашыя дзеткі сапраўды навучаліся і выхоўваліся па-беларуску!

😢Колькі ў Беларусі засталося прыватных школ?
Усяго пяць — тры школы ў Мінску і дзве ў Мінскім раёне, агульная колькасць навучэнцаў у якіх складае каля тысячы чалавек. Пры гэтым у Беларусі — 2900 дзяржаўных школ, у якіх навучаюцца 1 млн 85,5 тысячы дзяцей.
Пра гэта распавёў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і заявіў, што закрыццё прыватных школ выклікала неспакой бацькоў. Аднак, на яго думку, неспакой павінна было выклікаць тое, што ў школах выявілі шэраг разнапланавых парушэнняў.
❓А як вы ставіцеся да працэсу закрыцця прыватных школ?

👨👩👧👦 Прэм’ера новага мультсерыялу ад “Бэйбус”!
На YouTube выйшаў прэм’ерны эпізод мультсерыяла “Прызма часу” — пра гісторыю Беларусі. Галоўныя героі павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі і выратаваць свет, каб людзі не забылі сваё мінулае.
“Бэйбус” — беларускамоўны канал для дзетак, які ўвайшоў у праграму Youtube Kids. Трапіць туды складана, але гэты пачэсны статус дапамагае пашырэнню беларускамоўнага кантэнту.
Падпісвайцеся на сацсеткі “Бэйбуса”. Цяпер там можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму для дзяцей “Вясёлы садок”, коміксы ад “Асцярожна: дзеці!” ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.

YouTube
🌟NEW🌟Мультсерыял / Прызма Часу / эп. прэм'ерны 😉
Сустракайце наш летні сюрпрыз! Прэм'ерны эпізод новага мультсерыяла #ПрызмаЧасу– пра гісторыю Беларусі!
Франак і Зося жывуць у свайго дзядзькі — навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. У выніку аднаго з эксперыментаў машына парушае сувязь часоў, і людзі…

🗣️Заўтра ў Вільні адбудзецца сустрэча з настаўніцай ангельскай мовы і літаратаркай Наталкай Харытанюк.
@radakultury ладзіць сустрэчу, якая будзе карыснай падлеткам і дарослым, з узроўнем ангельскай ад А2 і да бясконцасці. Гаворка пойдзе пра ангельскі слоўнік і пра тое, як яго пашырыць. Наталка падзеліцца сваімі самымі ўлюбёнымі тэхнікамі (іх 7!) — і ўдзельнікі імпрэзы тут жа гэтымі тэхнікамі змогуць скарыстацца.
📍16 чэрвеня, 18.00
Гасцёўня @radakultury / Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Уваход вольны.
Адукацыйны YouTube-канал Наталкі і яе сайт.

🧐 Які ўзровень беларускіх школьнікаў у параўнанні з іншымі краінамі?
“Банк ідэй” апублікаваў новае даследванне. Былы дырэктар ліцэя БДУ Ігар Варакса прааналізаваў вынікі тэста PISA, які ацэньвае функцыянальную пісьменнасць школьнікаў і ўменне прымяняць веды на практыцы. Аўтар робіць акцэнт на трох асноўных момантах: месца сістэмы адукацыі РБ у свеце, яе канкурэнтныя перавагі і недахопы.
Што такое PISA, якія асноўныя недахопы цяперашняй сістэмы адукацыі ў Беларусі і як вырашыць праблему беларускай мовы? Сабралі асноўныя тэзісы на картках.
Поўнае даследванне чытайце тут.

🇵🇱 Колькі беларускіх студэнтаў вучыцца ў Польшчы?
Як піша Polskie Radio, галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла пра колькасць замежных студэнтаў у 2022/23 навучальным годзе.
Больш за ўсё замежнікаў з Украіны — 48,1 тысячы (45,6% ад усіх замежных студэнтаў у Польшчы). Беларусы апынуліся на другім месцы — 12 тысяч (11,4%). На трэцім — грамадзяне Турцыі — 3,8 тысячы (3,6%).

🦔 У Гродна з’явілася беларуская крама-прастора “Шустры Вожык”
Гэта месца для дзетак і бацькоў, дзе можна добра пабавіць час, наведаць цікавыя заняткі, набыць добрыя рэчы – кнігі, цацкі, вопратку, сувеніры, гульні, паслухаць музыку, паглядзець кіно і мульцікі. А галоўнае – абсалютна ўсё гэта па-беларуску!
Знаходзіцца прастора ў самым цэнтры Гродна — вул. Замкавая, 18. Крама адчыніла свае дзверы 7 красавіка 2023 года і працуе штодзённа з 12 да 20 гадзіны.
Заснавала краму Кася Шуст — беларуска, якая шчыра любіць сваю Радзіму, горад і родную мову. “Шустры Вожык” адкрыты для ўсіх, хто падзяляе наступныя каштоўнасці: любоў да Беларусі і беларускай мовы, жаданне лепшага і якаснага для беларускіх дзетак.
🙌 Распавядайце сваім сябрам з Гародні, прыходзьце ў госці ды падпісвайцеся на сацсеткі. Таксама краме патрэбна дапамога: інфармацыйная, рэсурсная, матэрыяльная.
Падрабязней можна прачытаць на старонцы крамы.

📚 Якая сітуацыя з беларускай мовай у школах Беларусі?
Грамадская актывістка Аліна Нагорная прэзентавала даследаванне пра даступнасць і дыскрымінацыю беларускай мовы ў Беларусі. У апытанцы ўдзельнічалі 482 асобы ва ўзросце ад 15 да 72 год, якія карыстаюцца беларускай мовай у Беларусі.
Сабралі для вас асноўныя вынікі даследавання, а таксама каментары вучняў і іх бацькоў, якія тычацца выкарыстання беларускай мовы ў школах.

📚 Сёлета ў Літве выпускны іспыт па беларускай мове здаюць пяць школьнікаў
Пра гэта паведамляе “Будзьма” са спасылкай на літоўскую тэлерадыёкампанію LRT. Пры гэтым летась такіх выпадкаў не было ўвогуле. Усяго ў Літве зараз, паводле дадзеных МУС, жыве каля 50 тысяч беларусаў.
Іспыт па роднай мове складаецца з заданняў на разуменне і фармаванне тэксту, а таксама напісання эсэ аб'ёмам 250–400 слоў. Замест эсэ можна выбраць пераказ тэксту на адну з трох вызначаных тэм. Іспыт па веданні роднай мовы доўжыцца чатыры гадзіны.

Хочам пазнаёміць вас з цікавай і карыснай беларускамоўнай суполкай для дашкольнікаў — “Развівалкі”.
Тут вас чакаюць творчыя праекты, эксперыменты, ідэі гульняў, карысныя парады і хітрыкі ў занятках з дашкольнікамі.
“Нашая каманда складаецца з мам маленькіх разумнікаў. Мы дакладна ведаем, якая адказная і важная праца – гадаваць маленькага чалавека. Мы з радасцю будзем дзяліцца з вамі сваімі ведамі і досведам, заўсёды радыя зваротнай сувязі і вашым ідэям” — адзначаюць стваральніцы праекта.
Падпісвайцеся на інстаграм-старонку ды дзяліцеся спасылкаю з сябрамі!

📚 Спіс пазакласнай літаратуры ў адной беларускай школе для малодшых школьнікаў.
Такое адчуванне, што час спыніўся. Прычым недзе ў 1960-х. А на дварэ 2023 год. І пасля гэтага мы здзіўляемся, чаму дзеці беларускую літаратуру не любяць.
А якія творы з беларускай літаратуры вы б уключылі ў спіс пазакласнага чытання для малодшых школьнікаў?

Сталі вядомыя вынікі ЦТ у Беларусі — трымайце пару цікавых фактаў!
Тэсты па рускай мове здавалі 12 тысяч абітурыентаў, па беларускай у чатыры разы меньш — 3 тысячы. Пры гэтым па рускай мове 100 балаў набралі 49 вучняў (0,41% ад усіх абітурыентаў). Па беларускай — 16 (0,53%).
Пра што гэта можа сведчыць?
Тэсты па беларускай мове абіраюць свядома і больш разумныя абітурыенты? Ці заданні па-беларуску лягчэй, чым па-руску? Падзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах!
ℹ️ ЦТ у Беларусі здаюць з 2004-га году. Гэта абавязковы іспыт для паступлення ў беларускія ВНУ. Тэст складаецца з дзвюх частак. У першай частцы ёсць варыянты адказа, у другой — “закрытыя” пытанні.