🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей
🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў
📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.
Сярод прадметаў:
➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"
➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.
❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"
Васьміног
#курсы

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Настаўніца фізікі і стваральніца беларускай прасторы «аКсяродак» Аксана Акуневіч згадвае, як на гарышчы знайшла падручнік па фізіцы на беларускай мове.
📌 "За год перад ад'ездам я многа вандравала па Беларусі, у тым ліку, па сваяках. Я таксама некалькі разоў была ў доме сваёй бабы Нюры (Ганна) Калала і дзеда Мішы Стальмашэнка, у вёсцы Поўшава (Казённыя Лычыцы), паміж Шчорсамі і Любчай у Навагрудскім раёне. Месцы, дзе нарадзіўся і вырас мой бацька, Павел, самы малодшы з 4 дзяцей.
🏠 📖 І там, на гарышчы, у пыле і пілавінні, якім засыпалі столь, каб цяпло не сыходзіла, я знайшла падручнік “Фізікі” за 6 клас (7 клас сучаснай школы). Аўтары Пёрышкін і Родзіна, пад рэдакцыяй акадэміка Кікоіна. ❗️НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!!
👉 Выдавецтва “Народная асвета”, Мінск, 1968. Друкарня выдавецтва “Звязда”. Перакладчыкі Л.Т. Карповіч і З.В.Старынская. Тыраж 105 тысяч!
Відавочна, што гэтыя падручнікі былі для ўсіх класаў. ❓Сябры, можа хто ведае, дзе знайсці іншыя? "

🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію
📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё.
📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.
👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках.
🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё.
❓Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе.
❗️Курсы можна паглядзець на сайце

Паглядзіце, які ёсць верш у Авер’яна Дзеружынскага. Вельмі актуальны для беларускіх дзяцей, якія цяпер у эміграцыі.
☀️Бусел і хлопчык
Xлопчык:
Бусел, бусел, клёка-клёка,
Дзе ты жыў?
Бусел:
Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі,
Там, дзе Ніл, на поўдні самым.
Xлопчык:
Што за Ніл?
Бусел:
Рака такая,
Быццам мора гаманкая.
А ў тым Ніле, хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы-кракадзілы.
Xлопчык:
Як жа ты там, буслу, жыў?
Бусел:
Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў,
Родны край успамінаў.
Васьміног
☀️Бусел і хлопчык
Xлопчык:
Бусел, бусел, клёка-клёка,
Дзе ты жыў?
Бусел:
Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі,
Там, дзе Ніл, на поўдні самым.
Xлопчык:
Што за Ніл?
Бусел:
Рака такая,
Быццам мора гаманкая.
А ў тым Ніле, хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы-кракадзілы.
Xлопчык:
Як жа ты там, буслу, жыў?
Бусел:
Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў,
Родны край успамінаў.
Васьміног
50 дзяцей не патрапілі ў адзіную ў Вільні гімназію з навучаннем на беларускай мове 😢
Прычына — адсутнасць свабодных месцаў.
📌 Ініцыятыва беларускіх бацькоў з гэтай нагоды заяўляе, што “адзіным правільным і справядлівым рашэннем з боку адміністрацыі гімназіі і віленскага самакіравання было знайсці магчымасці для стварэння дадатковых класаў на паралелях.” А таксама канстатуе “абыякавасць уладаў горада і адміністрацыі гімназіі да патрэбаў беларусаў Вільні, многія з якіх былі вымушаны пакінуць сваю краіну, і іх жаданню супрацьстаяць русіфікацыі сваіх дзяцей.”
Паводле ініцыятывы беларускіх бацькоў, у гімназіі Скарыны некаторыя педагогі сістэматычна выкарыстоўваюць руску мову ў адукацыйным працэсе. На думку інміцыятывы, гэта з’яўляецца непрымальным, паколькі “адзіныя мовы ў адпаведнасці са Статутам, на якіх можа весціся навучанне ў гімназіі – беларуская і літоўская.”
✅ Цалкам заяву можна прачытаць тут

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 100 год. ❗️А вы ведаеце, што на сайце Васьмінога ёсць курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.
Наш курс створаны як для тых, хто ніколі не чытаў аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, так і для тых, хто ўжо мае такі досвед. Але першым мы зайздросцім больш! Бо ў вас наперадзе асэнсаванне глыбіні і сімволікі вядомай аповесці, якая часам успрымаецца праз прызму школьных штампаў. — Гаворыцца ў анатацыі да курсаў.
👉 Курс скіраваны для школьнікаў старэйшых класаў і настаўнікаў літаратуры.
🐙 Заходзьце на наш сайт. І прыемнага вам асэнсаванага чытання.

Прэм’ера мультфільма для вывучэння беларускай мовы
👍 Няспайка -- гэта герой новага беларускага мультфільма, якія з’явіўся на ютуб-канале Бэйбус. 🐙Частка серый мультфільма пра Няспайку падтрыманая "Васьміногам".
“Хлопчык Няспайка не любіць спаць, але любіць пасядзець у гаджэтах... Любіў.. бо калі патрапіў у вёску, інтэрнэт стаў зусім дрэнны. Яго нуду развейвае Хатнік – мясцовы герой і дапаможнік. Ён расказвае пра беларускія традыцыі і звычаі. Разам іх чакаюць розныя прыгоды, сустрэчы са злыднямі накшталт Хапуна, і нарэшце вывучэнне роднай мовы!” — Гаворыцца ў анатацыі да анімаванай стужкі.
🎞 Першая серыя “Няспайкі” называецца “Хатнік і магічныя словы ”. Стваральнікі мультфільма абяцаюць, што кожная серыя будзе прысвечана новай прыгодзе Няспайкі ў вёсцы. Герой мультфільма будзе знаёміцца з мясцовымі жыхарамі вёскі, якія раскажуць яму пра традыцыі, звычаі і гісторыю беларускага народа.
Васьміног
#Васьміногпадтрымаў
❗️Нагадваем пра бясплатныя курсы ад Васьмінога для школьнікаў.

Школа ў Гародні шукае хлопчыкаў і дзяўчынак у беларускамоўны клас
👉 Цікавая прапанова для гарадзенскіх бацькоў будучых першакласнікаў! Да сябе на вучобу запрашае школа №34.
👀 У навучальнай установе акрамя беларускамоўнага класу абяцаюць высокакваліфікаваных настаўнікаў, невялікую напаўняльнасць класаў, найлепшыя ўмовы і выкладанне ўсіх прадметаў па-беларуску.
🏫 Школа №34 у Гародні знаходзіцца па адрасе Індурская шаша, 14 і мае шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання. Наборы ў беларускамоўныя класы ідуць больш за 10 год. У школе таксама маецца басейн.

👍 З’явіўся курс для настаўнікаў на сайце “Васьміног”.
📌 Курс уяўляе сабой інтэнсіў з шасці практыка-арыентаваных модуляў з заданнямі-крокамі па распрацоўцы ўласнага курсу. Таксама маецца дыдактычны дапаможнік з працоўным сшыткам.
📌 Курс скіраваны на падвышэнне кампетэнцый выкладчыкаў, якія працуюць у анлайн-асяроддзі. Па праходжанні курсаў можна будзе навучыцца ствараць курсы для выкладання анлайн. Пры жаданні гэтыя ўрокі мы можам размясціць на нашым сайце.
У межах навучання можна будзе прайсці па наступных кроках:
▶️Праектаванне курса
▶️Зваротны дызайн ADDIE
▶️Праектаванне анлайн-урокаў ды матэр’ялаў: структура анлайн-занятку ды методыкі навучання
▶️Digital-інструменты анлайн-выкладання
▶️Матывацыйны дызайн
▶️Эфектыўная ацэнка
▶️Зваротная сувязь
▶️Рэфлексія
👀 Прайсці курс можна тут
Васьміног
❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"
#курсы #настаўнікі #навучанне