Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
338 subscribers
674 photos
20 videos
400 links
Download Telegram
Жахлівая сітуацыя: беларускую мову для здачы экзамену выбралі ў 4 разы меней вучняў, чым рускую 😢

🔖 У Беларусі адбыўся цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове. Паводле Мінадукацыі, на яго запісаліся 55,7 тысяч выпускнікоў. З іх — усяго 11,5 тысяч абралі для здачы беларускую мову. 😱 А 44,2 тысяч — рускую.

😢😡 У Беларусі няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасці. А, паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, на беларускай мове навучаюцца ўсяго 10% школьнікаў. 🙈

Васьміног
Тэатральная студыя для дзяцей “Купалінка” закрыццё года адзначыць трыма прэм’ерамі

Паказ спектакляў з удзелам падапечных студыі адбудзецца 5 чэрвеня ў Мазавецкім інстытуце культуры. Warta паразмаўляла з рэжысёркай тэатральнай студыі Наталляй Локіць пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі”.

Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.👉

❗️Дарэчы, некаторыя напрамкі работы “Купалінкі” падтрымліваліся Васьміногам. Так, летась беларуская арганізацыя ў Варшаве “Купалінка” паспяхова правяла арт-летнік для дзетак. Арганізатары зрабілі вялікі дапаможнік на 17 старонак для тых, хто хоча таксама рэалізаваць такія імпрэзы. І гэты арт-летнік "Купалінкі" быў падтрыманы Васьміногам.

Чытаць размову цалкам можна тут.

Васьміног
#Купалінка
🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей

🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў

📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.

Сярод прадметаў:

➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"

➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

Васьміног
#курсы
Настаўніца фізікі і стваральніца беларускай прасторы «аКсяродак» Аксана Акуневіч згадвае, як на гарышчы знайшла падручнік па фізіцы на беларускай мове.

 📌 "За год перад ад'ездам я многа вандравала па Беларусі, у тым ліку, па сваяках. Я таксама некалькі разоў была ў доме сваёй бабы Нюры (Ганна) Калала і дзеда Мішы Стальмашэнка, у вёсцы Поўшава (Казённыя Лычыцы), паміж Шчорсамі і Любчай у Навагрудскім раёне. Месцы, дзе нарадзіўся і вырас мой бацька, Павел, самы малодшы з 4 дзяцей. 

🏠 📖 І там, на гарышчы, у пыле і пілавінні, якім засыпалі столь, каб цяпло не сыходзіла, я знайшла падручнік “Фізікі” за 6 клас (7 клас сучаснай школы). Аўтары Пёрышкін і Родзіна, пад рэдакцыяй акадэміка Кікоіна. ❗️НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!!

👉 Выдавецтва “Народная асвета”, Мінск, 1968. Друкарня выдавецтва “Звязда”. Перакладчыкі Л.Т. Карповіч і З.В.Старынская. Тыраж 105 тысяч!

Відавочна, што гэтыя падручнікі былі для ўсіх класаў. Сябры, можа хто ведае, дзе знайсці іншыя? "

Васьміног
🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію

📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё.

📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.

👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках.

🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё.

Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе.

❗️Курсы можна паглядзець на сайце

Васьміног
#курсы
Паглядзіце, які ёсць верш у Авер’яна Дзеружынскага. Вельмі актуальны для беларускіх дзяцей, якія цяпер у эміграцыі.

☀️Бусел і хлопчык

Xлопчык:
Бусел, бусел, клёка-клёка,
Дзе ты жыў?
Бусел:
Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі,
Там, дзе Ніл, на поўдні самым.

Xлопчык:
Што за Ніл?

Бусел:
Рака такая,
Быццам мора гаманкая.
А ў тым Ніле, хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы-кракадзілы.

Xлопчык:
Як жа ты там, буслу, жыў?
Бусел:
Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў,
Родны край успамінаў.

Васьміног
50 дзяцей не патрапілі ў адзіную ў Вільні гімназію з навучаннем на беларускай мове 😢

Прычына — адсутнасць свабодных месцаў.

📌 Ініцыятыва беларускіх бацькоў з гэтай нагоды заяўляе, што “адзіным правільным і справядлівым рашэннем з боку адміністрацыі гімназіі і віленскага самакіравання было знайсці магчымасці для стварэння дадатковых класаў на паралелях.” А таксама канстатуе “абыякавасць уладаў горада і адміністрацыі гімназіі да патрэбаў беларусаў Вільні, многія з якіх былі вымушаны пакінуць сваю краіну, і іх жаданню супрацьстаяць русіфікацыі сваіх дзяцей.”

Паводле ініцыятывы беларускіх бацькоў, у гімназіі Скарыны некаторыя педагогі сістэматычна выкарыстоўваюць руску мову ў адукацыйным працэсе. На думку інміцыятывы, гэта з’яўляецца непрымальным, паколькі “адзіныя мовы ў адпаведнасці са Статутам, на якіх можа весціся навучанне ў гімназіі – беларуская і літоўская.”

Цалкам заяву можна прачытаць тут

Васьміног
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 100 год. ❗️А вы ведаеце, што на сайце Васьмінога ёсць курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.

Наш курс створаны як для тых, хто ніколі не чытаў аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, так і для тых, хто ўжо мае такі досвед. Але першым мы зайздросцім больш! Бо ў вас наперадзе асэнсаванне глыбіні і сімволікі вядомай аповесці, якая часам успрымаецца праз прызму школьных штампаў. — Гаворыцца ў анатацыі да курсаў.

👉 Курс скіраваны для школьнікаў старэйшых класаў і настаўнікаў літаратуры.

🐙 Заходзьце на наш сайт. І прыемнага вам асэнсаванага чытання.

Васьміног
#курсы
Прэм’ера мультфільма для вывучэння беларускай мовы

👍 Няспайка -- гэта герой новага беларускага мультфільма, якія з’явіўся на ютуб-канале Бэйбус. 🐙Частка серый мультфільма пра Няспайку падтрыманая "Васьміногам".

“Хлопчык Няспайка не любіць спаць, але любіць пасядзець у гаджэтах... Любіў.. бо калі патрапіў у вёску, інтэрнэт стаў зусім дрэнны. Яго нуду развейвае Хатнік – мясцовы герой і дапаможнік. Ён расказвае пра беларускія традыцыі і звычаі. Разам іх чакаюць розныя прыгоды, сустрэчы са злыднямі накшталт Хапуна, і нарэшце вывучэнне роднай мовы!” — Гаворыцца ў анатацыі да анімаванай стужкі.

🎞 Першая серыя “Няспайкі” называецца “Хатнік і магічныя словы ”. Стваральнікі мультфільма абяцаюць, што кожная серыя будзе прысвечана новай прыгодзе Няспайкі ў вёсцы. Герой мультфільма будзе знаёміцца з мясцовымі жыхарамі вёскі, якія раскажуць яму пра традыцыі, звычаі і гісторыю беларускага народа.

Васьміног
#Васьміногпадтрымаў
❗️Нагадваем пра бясплатныя курсы ад Васьмінога для школьнікаў.