😢 Улады Беларусі і Расеі збіраюцца інтэграваць і аб’яднаць узроўні спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Дзеля гэтага ствараецца Асацыяцыя каледжаў Беларусі і Расеі.
Як адзначалалася ў базавым даследаванні стану беларускай адукацыі пасля 2020 года, праведзенага ў межах праекта “Васьміног”, галоўны бенефіцыяр цяперашняй ізаляцыі Беларусі — менавіта Расея. (Падрабязней пра даследаванне тут)
Таксама міністры адукацыйных ведамстваў Расеі і Беларусі дамовіліся пра актывізацыю школьных амбенаў і падрыхтоўцы дамовы аб адзіным лічбавым кантэнце па пытаннях выхавання.
Тым часам, сёлета ўзніклі цяжкасці з падачай дакументаў для паступлення за мяжу для беларускіх абітурыентаў. Гэта звязаны з тым, што Дэпартамент якасці адукацыі РБ перастаў выдаваць даведкі, што школа мае права выдаваць дакументы дзяржузору. Менавіта гэтыя дакументы пачалі патрабаваць, напрыклад, пры паступленні ў Польшчы пасля спынення Пагаднення паміж Беларусяй і Польшчай аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі.
Васьміног

Курсы анлайн для дзяцей па біялогіі 🐸, геаграфіі 🌋 і прыродазнаўстве 🌱 ад “Беларускай школы ў Варшаве”
☀️ Курсы будуць адбываецца ўлетку. “Заняткі падыдуць як тым, хто атрымлівае адукацыю на замежнай мове і хоча замацаваць веды, так і тым, хто проста цікавіцца наваколлем. ” — Гаворыцца на старонцы “Беларускай школы ў Варшаве”. На занятках школьнікі даведаюцца пра загадкі старажытных мораў, што такое вірусы, які адрас Зямлі, як прагназаваць землятрусы і многае іншае.
Для запісу неабходна звярнуцца ў асабістыя @bel.szkola.wawa (інстаграм) ці @belszkola (тэлеграм) 🙌
Увага: заняткі — платныя 🔥

Сустрэча світанку выпускнікамі: арганізавана, па вызначаных маршрутах і з суправаджэнні міліцыі
⏰ 💃 Выпускныя вечары для школьнікаў адбудуцца 14 чэрвеня. Яны скончацца традыцыйнай сустрэчай світанку. Аднак не самавольнай, а арганізаванай педагогамі, па вызначаных Міністэрствам адукацыі маршрутах і ў суправаджэнні міліцыі. Пра гэта паведаміла журналістам кансультант Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская: “Усіх хвалююць пытанні бяспекі, не толькі ў сценах школы, але і калі выйдуць сустракаць світанак, і пагуляць яшчэ па вуліцах горада. І тут суправаджэнне будзе забяспечанае калегамі з органаў унутраных спраў. Вызначаныя лакацыі, маршруты”.
🎉А вось у нашых суседзяў, у Польшчы, выпускных вечароў няма. Тут навучэнцы ліцэяў святкуюць "стотыднёўку" — дзень, калі застаецца сто дзён да экзаменаў. Аднак святы гэтыя праводзяцца часцей па-за межамі ліцэяў, у кавярнях ці рэстарацыях. І, зразумела, без суправаджэння сілавікоў.

🔔 У Беларусі праходзяць апошнія званкі. З якімі вынікамі прыйшлі школы ў Беларусі напрыканцы навучальнага года?
➡️ Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ.
➡️ Дзесяцікласнікі ў Беларусі апошні год вывучаюць “Гісторыю Беларусі”
➡️ З 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".
➡️ Засталося толькі 10 % беларускамоўных класаў.
➡️ Засталося ўсяго 6 прыватных школ.
➡️ Збіраюцца ўводзіць адзіную форму для школьнікаў.
➡️ Папяровы дзённік дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу.
➡️ Большасць класных і інфармацыйных гадзін было прысвечана патрыятычным тэмам.
➡️ Для навучэнцаў 5-7 класаў стварылі падручнік па фінансавай пісьменнасці.
➡️ З 1 верасня 2024 усе школы пяройдуць на новыя правілы арганізацыі харчавання.
❓А якія б вынікі школ у Беларусі адзначылі б вы? Дзяліцеся ў каментарыях.

З -за мяжы перастаў адкрывацца сайт Мінадукацыі
🧐 Сайт Міністэрства адукацыі edu.gov.by/ не адкрываецца нават пры выкарыстанні ВПН. Яшчэ на мінулым тыдні інтэрнэт-рэсурс міністэрства быў дасяжны.
Так супала, што сайт Мінадукацыі стаў недасяжны з-за мяжы, калі ў Беларусі пачаўся цэнтралізаваны экзамен. Менавіта 27 траўня адбыўся ЦЭ па вучэбным прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 668 навучэнцаў. Вынікі па ЦЭ стануць вядомымі не пазней за 10 працоўных дзён.
30 траўня адбудзецца ЦЭ па беларускай ці па рускай мове.

Адна з прычын адсутнасці на ЦЭ — прызыў у армію
У Беларусі 27 траўня адбыўся першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 667 навучэнцаў. Самым папулярным прадметам была матэматыка: яго здавалі 35,4% зарэгістраваных на ЦЭ.
🧐 Як паведамляе Мінадукацыі, на ЦЭ не з’явіўся 151 навучэнец. Прычын для пропуску было некалькі. На першым месцы - хвароба: 50 чалавек прапусціла з гэтай прычыны. 🔫 На другім месцы - прызыў у армію: з гэтай прычыны не з’явілася 12 чалавек.
Маладыя людзі маюць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Напрыклад, пасля сканчэння коледжу адтэрміноўка для паступлення ў ВНУ не прадастаўляецца.

Жахлівая сітуацыя: беларускую мову для здачы экзамену выбралі ў 4 разы меней вучняў, чым рускую 😢
🔖 У Беларусі адбыўся цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове. Паводле Мінадукацыі, на яго запісаліся 55,7 тысяч выпускнікоў. З іх — усяго 11,5 тысяч абралі для здачы беларускую мову. 😱 А 44,2 тысяч — рускую.
😢😡 У Беларусі няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасці. А, паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, на беларускай мове навучаюцца ўсяго 10% школьнікаў. 🙈

Тэатральная студыя для дзяцей “Купалінка” закрыццё года адзначыць трыма прэм’ерамі
⏰ Паказ спектакляў з удзелам падапечных студыі адбудзецца 5 чэрвеня ў Мазавецкім інстытуце культуры. Warta паразмаўляла з рэжысёркай тэатральнай студыі Наталляй Локіць пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі”.
Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.👉
❗️Дарэчы, некаторыя напрамкі работы “Купалінкі” падтрымліваліся Васьміногам. Так, летась беларуская арганізацыя ў Варшаве “Купалінка” паспяхова правяла арт-летнік для дзетак. Арганізатары зрабілі вялікі дапаможнік на 17 старонак для тых, хто хоча таксама рэалізаваць такія імпрэзы. І гэты арт-летнік "Купалінкі" быў падтрыманы Васьміногам.
Чытаць размову цалкам можна тут.
Васьміног
#Купалінка

🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей
🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў
📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.
Сярод прадметаў:
➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"
➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.
❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"
Васьміног
#курсы

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Настаўніца фізікі і стваральніца беларускай прасторы «аКсяродак» Аксана Акуневіч згадвае, як на гарышчы знайшла падручнік па фізіцы на беларускай мове.
📌 "За год перад ад'ездам я многа вандравала па Беларусі, у тым ліку, па сваяках. Я таксама некалькі разоў была ў доме сваёй бабы Нюры (Ганна) Калала і дзеда Мішы Стальмашэнка, у вёсцы Поўшава (Казённыя Лычыцы), паміж Шчорсамі і Любчай у Навагрудскім раёне. Месцы, дзе нарадзіўся і вырас мой бацька, Павел, самы малодшы з 4 дзяцей.
🏠 📖 І там, на гарышчы, у пыле і пілавінні, якім засыпалі столь, каб цяпло не сыходзіла, я знайшла падручнік “Фізікі” за 6 клас (7 клас сучаснай школы). Аўтары Пёрышкін і Родзіна, пад рэдакцыяй акадэміка Кікоіна. ❗️НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!!
👉 Выдавецтва “Народная асвета”, Мінск, 1968. Друкарня выдавецтва “Звязда”. Перакладчыкі Л.Т. Карповіч і З.В.Старынская. Тыраж 105 тысяч!
Відавочна, што гэтыя падручнікі былі для ўсіх класаў. ❓Сябры, можа хто ведае, дзе знайсці іншыя? "

🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію
📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё.
📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.
👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках.
🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё.
❓Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе.
❗️Курсы можна паглядзець на сайце