Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
322 subscribers
658 photos
20 videos
386 links
Download Telegram
Настаўнікі ў Радашкавічах пад бел-чырвона-белым сцягам

📷 На фотаздымках -- настаўнікі і вучні прыватнай беларускай школы ў Радашкавічах у Заходняй Беларусі. Фота з прыватнага архіва.

Гартайце нашыя карткі 👉👉👉

📷 На першым фотаздымку — над галовамі вучняў — бел-чырвона-белы сцяг з надпісам "Сілай і працай усё пераможам", герб "Пагоня" і партрэт Францішка Скарыны. 1929 год.

📷 На іншых фота — настаўнікі і вучні ў 1923- 1926 гадах.

Васьміног
#адукацыя #ігісторыя #1929 #школа #Радашкавічы
У Рызе ліквідуюць беларускую школу ў яе 30-годдзе 😢

Рашэнне пра ліквідацыю школу прыняў Камітэт Рыжскай думы па адукацыі, культуры і спорце. Школа дапрацоўвае апошнія месяцы. Напярэдадні новага навучальнага году (31 жніўня) яна будзе ліквідаваная і далучаная да 86-й Рыжскай сярэдняй школы.

Як паведамляе выданне https://bb.lv/, школа №86 і беларуская школа імя Янкі Купалы на дадзены момант знаходзяцца ў адным будынку і маюць аднаго дырэктара. Прычына ліквідацыі школы -- малая колькасць вучняў. З той жа самай прычыны ў Латвіі закрываюцца і іншыя невялікія школы.

❗️Колькасць беларусаў у Латвіі складае 57 319 чалавек. У 2021 годзе 481 беларус атрымаў від на жыхарства ў Латвіі.

📌 Беларуская школа паўстала ў Рызе ў 1994 годзе. Заснавальнікі школы — сябры суполкі “Сьвітанак”. У 2011 годзе ёй было нададзенае імя Янкі Купалы.

Васьміног
У Польшчы стартавала праграма па доступе да спартовай інфраструктуры школ. 🧐 На гэтую праграму выдаткавана ў 1,5 разы болей грошай, чым на ўсю агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі.

🤾🚴‍♀️🤸‍♂️Паводле праграмы "Адкрытая школа", у Польшчы ў суботу і нядзелю ўсе прышкольныя аб’екты мусяць быць адкрытыя і агульна даступныя. Як падкрэсліў міністр спорту РП Славамір Нітрас, пры школах практычна ўсе спартовыя залі, басейны і стадыёны паўсталі пры падтрымцы публічных сродкаў, аднак пасля лекцый і на выходныя гэтыя аб’екты закрытыя. На рэалізацыю праграмы “Адкрытая школа” з дзяржаўнага бюджэту збіраюцца накіраваць 335 млн. злотых (паводле канвертара Мінфін РБ, гэта каля 275 млн. беларускіх рублёў).

💰У Беларусі ў 2024 годзе на агульную сярэднюю адукацыю выдаткавана больш за 160 млн. беларускіх рублёў.

У Беларусі ў налічваецца 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучаецца 1.1 млн. чалавек. У Польшчы ў падставовых школах (з 1 па 8 клас) у 2024 годзе навучаецца 3.1 млн. вучняў.

Васьміног
Беларускім школьнікам падчас веснавых канікул збіраюцца паказваць ідэалагічна вывераныя фільмы пра вайну 🤷

З 24 па 31 сакавіка ў Беларусі адбудуцца школьныя канікулы. Кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская распавяла “Настаўніцкай газеце” пра спланаваныя мерапрыемствы на час веснавых канікул. Сярод іх -- прагляд фільмаў савецкай і беларускай класікі, на ваенную тэму, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🤷 Чамусьці фільмы сусветнай класікі Мінадукацыі вырашыла не паказваць вучням беларускім школ. Напрыклад, нядаўна выйшаў фільм для дзяцей вытворчасці ЗША “Белая птушка”, дзе ўздымаюцца такія важныя для школьнікаў пытанні, як эмпатыя, талерантнасць, каханне на фоне ІІ Сусветнай вайны і ксенафобіі. Аднак яго Мінадукацыі не палічыла патрэбным прадэманстраваць для беларускіх школьнікаў. Відаць, стужка не прайшла ідэалагічную праверку.

Васьміног
Твор Караткевіча, які прыбралі са школьнай праграмы, — самы папулярны сярод чытачоў

👍 Гаворка ідзе пра “Каласы пад сярпом тваім”, дзе падзеі адбываюцца напярэдадні паўстання Кастуся Каліноўскага, а сярод гістарычных герояў у творы фігуруюць не толькі сам Каліноўскі са сваім братам, але і ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка.

Падчас 31-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН правялі апытанне 355 наведнікаў. Найбольш цікавымі кнігамі апытаныя назвалі “Новая зямля”, “Людзі на балоце”, “Сэрца на далоні”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і ❗️“Каласы пад сярпом тваім”.

Твор Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” выключылі са школьнай праграмы ў 2023 годзе. Таксама яго прыбралі са спіса літаратуры для паглыбленага вывучэння. Да гэтага “Каласы пад сярпом тваім” вывучалі школьнікі 11 класаў. На вывучэнне твору адводзілася 5 гадзін. Цяпер твор “Каласы пад сярпом тваім” заменены на “Чорны замак Альшанскі”.

Васьміног
Васьміног разбіраўся, дзе можна знайсці беларускамоўны буквар.

🤷 У інтэрнэт-краме ААТ “Белкніга”, якое налічвае ажно 86 кніжных крам па краіне, няма ніводнага буквара для навучання чытання па-беларуску. Затое маецца безліч прапаноў па-руску. Ад Буквара для хлопчыкаў да класічнага падручніка па навучанні чытання.

👍 У інтэрнэт-краме прадпрыемства “Акадэмкніга” сярод навінак акурат значыцца “Буквар. Вучэбны дапаможнік для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мова навучання”. На сайце “Акадэмкнігі” пазначаецца, што кнігі могуць дастаўляць поштай па Беларусі, а вось інфармацыя пра дастаўку за мяжу адсутнічае.

❗️Самы лёгкі варыянт для атрымання буквара -- гэта раздрукаваць буквар самім. Буквар аўтарства Анатоля Клышкі можна знайсці на сайце Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат. А таксама Буквар аўтарства Вольгі Свірыдзенкі і Віольгі Цірынавай можна знайсці на сайце выдавецтва Аверсэв.

Васьміног
31 сакавіка беларускія каталікі і пратэстанты будуць адзначаць Вялікдзень. Віншуем з надыходзячымі святамі.

🐣🐇 Дарэчы, а ці ведаеце вы, што да 1998 года другі дзень пасля Вялікадня, як і ў большасці заходніх краін, быў выходным. У гэты панядзелак у беларускіх школьнікаў скончацца канікулы і распачнецца вучэбны тыдзень.

Васьміног
Беларускай мовы ў працэсе навучання мусіць быць болей на ўсіх ступенях адукацыі

Васьміног правёў фінальную канцэптуальную лабараторыю.

📌 Кандыдатка педагагічных навук Святлана Мацкевіч акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што змест адукацыі з’яўляецца ключавым пытаннем рэформы.

📌 Магістр педагогікі ўніверсітэта Цуг (Швейцарыя), дактарантка ўніверсітэта Фехта (Германія) Кацярына Спосаб у даследаваннях абапіраецца на міжнародны досвед і прапаноўвае некалькі варыянтаў бачання сістэмы адукацыі як інклюзіўнага асяроддзя.

📌 Кандыдат гістарычных навук, старшыня Камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады Павел Церашковіч падчас абмеркавання пытання зместу адукацыі акцэнтаваў увагу на неабходнасці павелічэння ролі беларускай мовы ў працэсе навучання на ўсіх ступенях адукацыі: ад дзіцячага садка да дактаранцкіх праграм і праграм адукацыі на працягу жыцця.

Падрабязнасці - на сайце “Васьмінога”. https://vasminoh.school/zmest-adukacyi-jak-kljuchavoe-pytanne-rjefarmavannja/

Васьміног
#лабараторыя
“Перасячы мора на крылах сваёй фантазіі”

📖 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Менавіта ў гэты дзень у 1805 годзе нарадзіўся дацкі пісьменнік і аўтар сусветна вядомых казак Ханс Крысціян Андэрсен. У гэтым годзе дэвіз свята гучыць: “Перасячы мора на крылах сваёй фантазіі”.

❗️Міжнародны дзень дзіцячай кнігі быў заснаваны некамерцыйнай арганізацыяй Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY) у 1967. З тых часоў гаспадаром свята кожны год з’яўляецца іншая краіна. Сёлета -- гэта Японія. Ключавое слова святкаванняў у 2024 годзе -- фантазія. Японская секцыя IBBY лічыць, што развіццё ўяўлення вядзе да ўзаемаразумення і талерантнасці.

Васьміног
#кнігі
Да 31 траўня можна падаць заяўку на школьнае навучанне па-беларуску ў Вільні

❗️Для гэтага трэба падаць заяўку ў гімназію імя Скарыны ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме svietimas.vilnius.lt. У Літве гэта адзіная адукацыйная ўстанова, дзе школьнае навучанне адбываецца па-беларуску. Пасля гэтага Ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні просіць паведаміць ім (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeyT_Y2wDABQt-UJ_YcIoJ7Pdp9nXGPwzB_GtLM5j-G8p5xag/viewform), у які клас пададзеная заяўка. Гэта неабходна дзеля таго, каб можна было ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне.

🏫 🎒Сябры Ініцыятывы беларускіх бацькоў у Вільні намагаюцца адкрыць яшчэ адну беларускамоўную школу. Бо адзіная беларускамоўная гімназія перапоўненая. Калі назбіраецца неабходная колькасць дзяцей, то атрымаецца пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам патрэбныя дадатковыя беларускія класы.

🗓 Віленская гімназія імя Ф. Скарыны, адзіная ў Літве агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, адкрылася ў 1994 годзе.

Васьміног
Беларускамоўны дзіцячы летнік у Грузіі

🏖☀️ 🐳 Культурная прастора “аКсяродак” ладзіць летнік для дзяцей ад 5 да 16 год. Летнік адбудзецца ў 16 па 28 чэрвеня ў пасёлку Урэкі на беразе мора. Асноўныя тэмы летніка: Беларусь унутры і звонку, рэгіёны Беларусі. А таксама краіны, куды цяпер закінула беларусаў. 👍 Мова стасункаў у летніку -- беларуская.

🔥 🎒Арганізатары адзначаюць, што паколькі летнік трапляе на Купалле, то запланаваны невялікі паход і вялікае вогнішча.

💰Па пытаннях аплаты за летнік звяртацца да арганізатараў праз тэлеграм: @aksiarodak

🛏 Колькасць месцаў для летніка абмежаваная.

Васьміног
Расейскія абітурыенты ўпершыню змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэт па выніках адзінага дзяржаўнага іспыту

🤦‍♂️ Уступіла ў сілу пастанова Мінадукацыі аб залічэнні без уступных іспытаў грамадзян Расейскай Федэрацыі. Усяго Беларусь выдзяляе больш за 820 бюджэтных месцаў па 125 спецыяльнасцях. Сярод іх -- пачатковая адукацыя, сацыялогія, геаграфія, турызм і гасціннасць і іншыя. Месцы прадстаўляюцца ў многіх беларускіх ВНУ.

🤷 Больш за ўсё бясплатных месцаў для расійскіх абітурыентаў прадстаўляе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “Ветэрынарная медыцына”: ажно 35 бюджэтных месцаў.

Паводле Базавага даследавання Васьмінога, колькасць месцаў па квоце ўрада РФ за кошт бюджэту для беларусаў павялічылася з 73 у 2019 да 1300 у 2023.

Васьміног
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне працягнецца да 22 красавіка

Сабралі ўсё, што трэба сёлета для рэгістрацыі на ЦТ.

📌 Заяву на беларускай ці рускай мовах можна падаць анлайн на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
📌 Заяву можна падаць і афлайн у адной з устаноў адукацыі, якія вызначаныя пунктамі рэгістрацыі і правядзення ЦТ.
📌 Пасля неабходна зрабіць аплату праз сістэму “Разлік”. Аплата за адзін прадмет каштуе 4 беларускія рублі.
📌 Пасля гэтага абітурыенту неабходна не пазней за 22 красавіка падысці ў пункт рэгістрацыі і асабіста забраць свой пропуск. Для гэтага трэба прадставіць дакумент (ці ягоную копію) пасведчання асобы.

Цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца з 27 траўня па 6 чэрвеня.

Васьміног
Адукатарка, блогерка Паліна размясціла на старонцы @pakrysie ў Інстаграме пост пад назвай “Ці любілі вы беларускую мову ў школе”.

Пост выклікаў вялікую дыскусію на старонцы. Хтосьці напісаў, што ў школе не любіў беларускую мову і літаратуру і настаўніца размаўляла па-руску. Хтосьці адзначыў, што любоў да беларускай мовы ад маці. А хтосьці наадварот, што настаўніца па беларускай мове была найлепшай у свеце.

А ці любілі вы беларускую мову ў школе? Дзяліцеся ў каментарах. ✍️

А таксама гартайце нашыя карткі з цытатамі адукатаркі Паліны пра беларускую мову ў школе. 👉

Васьміног