👍 “Васьміног” правёў навучанне педагогаў і работнікаў адукацыйнай сферы па прасоўванні анлайн-курсаў.
🧐 Для ўдзельнікаў навучання прадугледжаныя 4 групавыя кансультацыі ад продакт-менеджара італьянскай кампаніі WeSchool Яны Андржэеўскай. Дадзеная кампанія стварае адукацыйныя прадукты на еўрапейскім рынку, а таксама развівае ўласную платформу для кіравання навучаннем (LMS).
✅ Падрабязней: https://vasminoh.school/nasta-niki-i-adukatary-vuchylisja-praso-vac-ulasnyja-anlajn-kursy/
Васьміног

Беларускі tik tok для дзяцей
🧐 Васьміног паглядзеў, якія маюцца беларускамоўныя каналы ў сетцы tik tok для дзяцей. Дзяліцеся таксама сваімі падборкамі ў каментарыях.
Тык Ток - сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэаролікаў, які з’явіўся ў 2018 год. З тых часоў папулярнасць Тык Тока расце. Асабліва сэрвіс папулярны сярод маладога пакалення.
Глядзіце нашыя карткі пра некаторыя тэматычныя каналы, дзе беларускамоўны кантэкст скіраваны на школьную аўдыторыю. 👉
❗️Працяг будзе. Сачыце за нашымі абнаўленнямі і дзяліцеся сваімі спасылкамі.

Якія былі праблемы ў беларускай адукацыйнай сферы ў 1935 годзе?
📌 Газета “Рабочий” у 1935 годзе пісала пра непісьменнасць сярод настаўнікаў, якія называюць Якуба Коласа Іосіфам, Максіма Горкага лічаць беларускім пісьменнікам, а раман “Маці” -- пра барацьбу жанчын супраць белапалякаў.
❓ А якія вы бачыце праблемы ў цяперашняй адукацыйнай сферы? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарыях.
Васьміног
Фота: Беларускі піонэр
#настаўнікі #адукацыя

Бясплатны анлайн-летнік “Палескія рабінзоны і рабінзонкі”
👍🌿 Анлайн-летнік пра Беларусь, беларусаў ды беларусак адбудзецца з 25 па 29 сакавіка. Ладзіць яго каманда валанцёраў. Для ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-15 год, якія жывуць у Беларусі і за мяжой.
Арганізатары абяцаюць, што падчас летніка ўдзельнікі змогуць больш даведацца “пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты па тэме беларускіх "супергерояў" і "супергераінь". ❤️
Асноўная мова летніка — беларуская.
📌 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 20 сакавіка па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA2GypgARN0ZVt8s6T_NNen9rJy-G7N3bpdNmpdXqTkqoAng/viewform?usp=sharing
✅ Падрабязную інфармацыю і папярэднія летнікі можна паглядзець у інстаграме: https://www.instagram.com/paleskiyarabinzony
Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Васьміног
#Васьміногпадтрымаў

Можна падпісацца на “Палосачку” па-беларуску
👍 Працягваецца падпіска на беларускамоўны нумар “Паласатай газеты”. Дастаўку можна аформіць як у Беларусь, так і па-за яе межы. Таксама можна аформіць дабрачынны падарунак дзіцячым бібліятэкам Беларусі і замовіць выданне па сабекошце.
📌 “Паласатая газета” -- часопіс для дзяцей 6-12 год. На дадзены момант ідзе падпіска ўжо на другі нумар на беларускай мове. Аб’ём выдання -- 28 старонак. На першы нумар збіраюцца рабіць дадатковы тыраж альбо замовіць у пдф-фармаце.
Стваральніца “Паласатай газеты” -- настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг Анна Граноўская.
✅ Заказаць часопіс можна тут:
https://polosochka.by/product-category/chasopis-2/

📆 Шасцідзённы школьны тыдзень увялі 16 гадоў таму пасля дэкрэта №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”. Менавіта пасля гэтага школьны тыдзень стаў складацца з пяці вучэбных дзён і шостага школьнага.
🤔 Лічыцца, што шосты школьны дзень з’яўляецца часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Звычайна ў гэтыя дні ў школах праводзяцца спартыўныя ці выхаваўчыя мерапрыемствы. У каментарыі Мінадукацыі ад 2017 года пазначаецца, што наведванне шостага школьнага дня з’яўляецца для школьнікаў добраахвотным.
🤷 Нягледзячы на гэта напачатку гэтага школьнага году начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай працы Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Наталля Катовіч зрабіла заяву, што перад установамі адукацыі пастаўленая задача прыняць дзейныя меры па забеспячэнні стопрацэнтнай занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень.
❓А што вы думаеце наконт наведвання дзецьмі школы па суботах? Дзяліцеся ў каментарыях.

Праграма Fulbright TEA для беларускіх настаўнікаў і настаўніц, а таксама іншых спецыялістаў у галіне сярэдняй адукацыі.
Калі вы:
📌 з'яўляецеся настаўнікам ці настаўніцай англійскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы, ці
📌 маеце досвед педагагічнай працы і займаецеся адукацыяй беларусаў школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах;
📌 маеце мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;
📌 добра валодаеце вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
📌 маеце грамадзянства Беларусі,
❗️то гэтая праграма для вас!
✅ Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут: https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/tea

Настаўнікі ў Радашкавічах пад бел-чырвона-белым сцягам
📷 На фотаздымках -- настаўнікі і вучні прыватнай беларускай школы ў Радашкавічах у Заходняй Беларусі. Фота з прыватнага архіва.
Гартайце нашыя карткі 👉👉👉
📷 На першым фотаздымку — над галовамі вучняў — бел-чырвона-белы сцяг з надпісам "Сілай і працай усё пераможам", герб "Пагоня" і партрэт Францішка Скарыны. 1929 год.
📷 На іншых фота — настаўнікі і вучні ў 1923- 1926 гадах.
Васьміног
#адукацыя #ігісторыя #1929 #школа #Радашкавічы

У Рызе ліквідуюць беларускую школу ў яе 30-годдзе 😢
Рашэнне пра ліквідацыю школу прыняў Камітэт Рыжскай думы па адукацыі, культуры і спорце. Школа дапрацоўвае апошнія месяцы. Напярэдадні новага навучальнага году (31 жніўня) яна будзе ліквідаваная і далучаная да 86-й Рыжскай сярэдняй школы.
Як паведамляе выданне https://bb.lv/, школа №86 і беларуская школа імя Янкі Купалы на дадзены момант знаходзяцца ў адным будынку і маюць аднаго дырэктара. Прычына ліквідацыі школы -- малая колькасць вучняў. З той жа самай прычыны ў Латвіі закрываюцца і іншыя невялікія школы.
❗️Колькасць беларусаў у Латвіі складае 57 319 чалавек. У 2021 годзе 481 беларус атрымаў від на жыхарства ў Латвіі.
📌 Беларуская школа паўстала ў Рызе ў 1994 годзе. Заснавальнікі школы — сябры суполкі “Сьвітанак”. У 2011 годзе ёй было нададзенае імя Янкі Купалы.

У Польшчы стартавала праграма па доступе да спартовай інфраструктуры школ. 🧐 На гэтую праграму выдаткавана ў 1,5 разы болей грошай, чым на ўсю агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі.
🤾🚴♀️🤸♂️Паводле праграмы "Адкрытая школа", у Польшчы ў суботу і нядзелю ўсе прышкольныя аб’екты мусяць быць адкрытыя і агульна даступныя. Як падкрэсліў міністр спорту РП Славамір Нітрас, пры школах практычна ўсе спартовыя залі, басейны і стадыёны паўсталі пры падтрымцы публічных сродкаў, аднак пасля лекцый і на выходныя гэтыя аб’екты закрытыя. На рэалізацыю праграмы “Адкрытая школа” з дзяржаўнага бюджэту збіраюцца накіраваць 335 млн. злотых (паводле канвертара Мінфін РБ, гэта каля 275 млн. беларускіх рублёў).
💰У Беларусі ў 2024 годзе на агульную сярэднюю адукацыю выдаткавана больш за 160 млн. беларускіх рублёў.
✅ У Беларусі ў налічваецца 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучаецца 1.1 млн. чалавек. У Польшчы ў падставовых школах (з 1 па 8 клас) у 2024 годзе навучаецца 3.1 млн. вучняў.

Беларускім школьнікам падчас веснавых канікул збіраюцца паказваць ідэалагічна вывераныя фільмы пра вайну 🤷
З 24 па 31 сакавіка ў Беларусі адбудуцца школьныя канікулы. Кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская распавяла “Настаўніцкай газеце” пра спланаваныя мерапрыемствы на час веснавых канікул. Сярод іх -- прагляд фільмаў савецкай і беларускай класікі, на ваенную тэму, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
🤷 Чамусьці фільмы сусветнай класікі Мінадукацыі вырашыла не паказваць вучням беларускім школ. Напрыклад, нядаўна выйшаў фільм для дзяцей вытворчасці ЗША “Белая птушка”, дзе ўздымаюцца такія важныя для школьнікаў пытанні, як эмпатыя, талерантнасць, каханне на фоне ІІ Сусветнай вайны і ксенафобіі. Аднак яго Мінадукацыі не палічыла патрэбным прадэманстраваць для беларускіх школьнікаў. Відаць, стужка не прайшла ідэалагічную праверку.

Твор Караткевіча, які прыбралі са школьнай праграмы, — самы папулярны сярод чытачоў
👍 Гаворка ідзе пра “Каласы пад сярпом тваім”, дзе падзеі адбываюцца напярэдадні паўстання Кастуся Каліноўскага, а сярод гістарычных герояў у творы фігуруюць не толькі сам Каліноўскі са сваім братам, але і ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка.
Падчас 31-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН правялі апытанне 355 наведнікаў. Найбольш цікавымі кнігамі апытаныя назвалі “Новая зямля”, “Людзі на балоце”, “Сэрца на далоні”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і ❗️“Каласы пад сярпом тваім”.
Твор Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” выключылі са школьнай праграмы ў 2023 годзе. Таксама яго прыбралі са спіса літаратуры для паглыбленага вывучэння. Да гэтага “Каласы пад сярпом тваім” вывучалі школьнікі 11 класаў. На вывучэнне твору адводзілася 5 гадзін. Цяпер твор “Каласы пад сярпом тваім” заменены на “Чорны замак Альшанскі”.

Васьміног разбіраўся, дзе можна знайсці беларускамоўны буквар.
🤷 У інтэрнэт-краме ААТ “Белкніга”, якое налічвае ажно 86 кніжных крам па краіне, няма ніводнага буквара для навучання чытання па-беларуску. Затое маецца безліч прапаноў па-руску. Ад Буквара для хлопчыкаў да класічнага падручніка па навучанні чытання.
👍 У інтэрнэт-краме прадпрыемства “Акадэмкніга” сярод навінак акурат значыцца “Буквар. Вучэбны дапаможнік для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мова навучання”. На сайце “Акадэмкнігі” пазначаецца, што кнігі могуць дастаўляць поштай па Беларусі, а вось інфармацыя пра дастаўку за мяжу адсутнічае.
❗️Самы лёгкі варыянт для атрымання буквара -- гэта раздрукаваць буквар самім. Буквар аўтарства Анатоля Клышкі можна знайсці на сайце Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат. А таксама Буквар аўтарства Вольгі Свірыдзенкі і Віольгі Цірынавай можна знайсці на сайце выдавецтва Аверсэв.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31 сакавіка беларускія каталікі і пратэстанты будуць адзначаць Вялікдзень. Віншуем з надыходзячымі святамі.
🐣🐇 Дарэчы, а ці ведаеце вы, што да 1998 года другі дзень пасля Вялікадня, як і ў большасці заходніх краін, быў выходным. У гэты панядзелак у беларускіх школьнікаў скончацца канікулы і распачнецца вучэбны тыдзень.