Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
335 subscribers
678 photos
20 videos
404 links
Download Telegram
Чаму мала ахвотных аддаваць дзетак на курсы выходнага дня па беларускай мове ў Польшчы?

На гэта важнае і складанае пытанне ў размове з “Радыё Рацыя” адказаў Алесь Кіркевіч — стваральнік клуба Beer&History (а цяпер “Твая гісторыя”) у Беластоку. Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.

Чытаць і слухаць размову цалкам можна тут.
У сеціве апублікавалі змест сумеснага беларуска-расійскага дапаможніка для ВНУ

Нагадаем, што нядаўна пасол РФ у Беларусі заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ.

Вось як пракаментавала змест падручніка кандыдатка гістарычных навук і даследчыца Роза Турарбекава:

«Вось ён першы досвед "супольнага падручніка". Цікава, што нават рэдкалегія не з'яўляецца сумеснай. Яно было б зразумела, калі б рускія пісалі для сябе і сваёй спецыяльнасці "Беларусазнаўства". Але вось гэта непаразуменне называецца сумесным падручнікам.

Яшчэ адна немалаважная дэталь. Уся гісторыя "беларускіх земляў" змясцілася ў адзін параграф пад назвай "Гісторыка-геаграфічная даведка"! Перакладаю. Не было ніякай беларускай дзяржавы да 1991 году. Да пабачэння БНР, ВКЛ, Рэч Паспалітая, Полацкае княства. Я сабе ўяўляю, які "сумесны падручнік" напішуць для школы».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Больш за мільён праглядаў на адным відэа!

На TikTok канале Бэйбус выйшла відэа, дзе Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) распавёў пра падабенства беларускай і ўкраінскай моў. Ролік за тыдзень сабраў 1,3 млн праглядаў, 150 тысяч падабаек і больш за 4 тысячы каментароў. Гэта рэкорд сярод беларускамоўных дзіцячых відэа!

Бэйбус — забаўляльны канал для дзетак малодшага школьнага ўзросту. Адна з галоўных мэтаў праекта — лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё беларускіх дзетак роднай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання.

Праект прадстаўлены на розных пляцоўках. Падпісвайцеся ды сачыце за цікавым кантэнтам для маленькіх гарэзаў і дарослых жэўжыкаў!

Telegram | Instagram | Facebook | YouTube | TikTok
Сітуацыя з беларускай мовай у школах Падляшша

Настаўніца беларускай мовы непублічнай школы імя святых Кірыла і Мефодзія ў Беластоку Іаанна Марко:

“На Падляшшы беларуская мова ёсць у школах. Гэта не толькі Беласток, Бельск і Гайнаўка, а і маленькія вёсачкі. Вядома, што з кожным годам гэтых вучняў менш, бо ўвогуле дзяцей менш. Тут дастаткова паразмаўляць з настаўнікамі, якія адкрыта скажуць, што сітуацыя з беларускай мовай не выглядае вельмі добра..."

"У маёй школе сітуацыя крышачку іншая, бо гэта непублічная (недзяржаўная) школа. Тут, калі бацькі запісваюць дзіця, то яны ведаюць, што тут ёсць мова меншасці, пераважна гэта беларуская мова. Такое дзіця ходзіць на мову меншасці. Маем каля 100 вучняў і 90% вывучае беларускую мову. Гэта тры гадзіны ў тыдзень і ніхто з гэтым не спрачаецца..."


Цалкам размову чытайце і слухайце на сайце racyja.com
Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, як ідуць справы з прафарыентацыяй у школьнікаў

— Сёння мы адыходзім ад агульнай вышэйшай адукацыі. За апошнія тры гады колькасць выпускнікоў дзявятых класаў, якія паступілі ў каледжы, вырасла з 30 да 50 працэнтаў. Фактычна кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае траекторыю атрымання адукацыі ў каледжы.

Па словах міністра адукацыі, у 2023-м годзе 10 тысяч выпускнікоў каледжаў паступілі ў ВНУ. У гэтую ўступную кампанію тэрміны прыёму на мэтавае перанеслі на пачатак ліпеня, каб выпускнікі каледжаў таксама змаглі прэтэндаваць на мэтавае навучанне.
У гарадзенскай школе №28 з'явіўся профільны клас прававой накіраванасці «Юны пракурор». У ім будуць вучыцца 27 вучняў 10 класа. Клас быў адкрыты пры падтрымцы Генпракуратуры РБ

Перад намі стаіць задача ў кожным рэгіёне рэспублікі адкрыць як мінімум па адным такім спецыялізаваным класе. Гэта вельмі важна і для органаў пракуратуры, і для нашай дзяржавы. Прэзідэнт неаднаразова гаварыў: самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне, — гэта людзі, асабліва дзеці.

Мы разумеем, як важна перадаць будучым пакаленням слова праўды, таму што сёння ваенныя дзеянні ідуць не толькі на палях бітваў — у першую чаргу ідзе інфармацыйная вайна за розуму і сэрцах нашых дзяцей і тых, хто ў далейшым будзе несці сцяг Рэспублікі Беларусь. Праўда — наша зброя!
— заявіў на адкрыцці класа генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
Год працы "Васьмінога". Агучваем некаторыя вынікі:

📌 Праведзеныя два конкурсы грантаў для беларусацэнтрычных адукацыйных праектаў на суму ў 430 тысяч еўра. Падтрыманыя намі праекты ў сукупнасці ахапілі амаль 20 тысяч дзяцей і падлеткаў з Беларусі. На дадзены момант распрацавана і праведзена 3656 урокаў і курсаў, 6 летнікаў.
📌 Падрыхтавалі некалькі важных дакументаў, у тым ліку Базавае даследаванне адукацыі. Праводзім канферэнцыі і канцэптуальныя лабараторыі па рэфармаванні беларускай школы, каб у сітуацыі перамен можна было аператыўна прыступіць да трансфармацыі адукацыйнай сістэмы.
📌 Арганізавалі анлайн-навучанне для школьнікаў на 11 дыстанцыйных курсах.
📌 Правялі курсы падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў у сферы інавацыйнай інтэрнэт-педагогікі.
📌 Стварылі інавацыйную навучальную анлайн-платформу са спецыялізаванай бібліятэкай, магчымасцю для размяшчэння сінхронных і асінхронных курсаў для навучання дзяцей.

Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй. Падпісвайцеся на нас!

Telegram | Facebook | Instagram
Стваральніца клуба “Спадчына” Наста Сасыкбаева распавяла, чым займаюцца ў клубе і чаму дзецям гэта цікава і важна.

Гэта бяспечнае месца, абсалютна экалагічнае, дзе няма булінгу, дзеці вельмі добра ставяцца адзін да аднаго, мы выхоўваем самаарганізацыю, вучым дапамагаць адзін аднаму. Гэта месца нефармальнай адукацыі, дзе яны могуць не забыцца на родную мову, вывучыць традыцыі, танцы, даведацца пра правы чалавека”.

Сабралі на карткі і іншыя цытаты, а інтэрв’ю цалкам чытайце тут.

Клуб дзейнічае таксама пры падтрымцы “Васьмінога”.

#Васьміногпадтрымаў
Беларуская мова становіцца ўсё больш папулярнай сярод моладзі краіны.

Пра гэта заявіў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў у гэтай галіне Акадэміі адукацыі Вячаслаў Караткевіч і растлумачыў прычыны гэтай тэндэнцыі.

Паводле вынікаў даследавання Акадэміі адукацыі, якое праводзілася ў 2022/2023 навучальным годзе, больш за 90% выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў у краіне назвалі менавіта беларускую сваёй роднай мовай. Амаль чвэрць апытаных разглядаюць вывучэнне беларускай мовы ў школе як "паказчык патрыятызму і грамадзянскасці".

Паводле словаў Караткевіча, папулярнасць беларускай мовы сярод моладзі тлумачыцца тым, што яна ўспрымаецца як “маркер інтэлігентнасці”. Са звестак Акадэміі адукацыі, больш за траціну ўдзельнікаў даследавання заявілі, што карыстаюцца беларускай мовай для штодзённай камунікацыі.
Віншуем з Днём роднай мовы, сябры! Хай для кожнага беларуса яго родная беларуская мова стане штодзённай.

Прапаноўваем вашай увазе 10 цікавых фактаў пра беларускую мову ад партала adukar.com.

А якія б факты дадалі вы? Пішыце ў каментарах!