На жаль, ЗША пачынаючы вайну з рэжымам аяталаў, не дасягнулі мэты. Тэакратычны рэжым пакуль трывае і агрызаецца, што ўсе мы адчуваем. Як вынік, прастора вайны пашыраецца на ўвесь Іран, і выходзіць за межы вайны з рэжымам. Трамп заявіў, што гатовы наносіць удары па жыцьцева важнай інфраструктуры, электрастанцыям. Гэта ўжо паказчык, што вайна ідзе не па плану.
💯34👍5🤣3😁1😢1😈1
Ці будзе зьмена ў формах і спосабах функцыянаваньня рэжыму Лукашэнкі? У агульным плане не.
https://www.youtube.com/watch?v=XqKtqbDjO04

YouTube
Лукашенко в День Воли — летит в Северную Корею. Конца репрессий не ждать? / Усов
Павел Усов https://youtube.com/@usovpavel https://t.me/usovpavel — член “Вольной Беларуси”, руководитель варшавского Центра политического анализа и прогноза — на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, визит Лукашенко в Северную Корею, отношения Беларуси…
❤18👍10🤔1🥱1
Пакуль Нацыянальная Ідэя, Дзяржава і Грамадства жывуць у стане разарванасьці. Але наступіць той момант, калі ўсе гэтыя элементы спалучацца ў адным мейсцы - Дзяржаве, у адной сутнасьці - Народзе і ў адным бачаньні - Ідэі. І нашая Дзяржава, Народ, Ідэя не будуць абстрактнымі словамі, але нашым жыцьцем і рэчаіснасьцю.
Жыве Беларусь! Са сьвятам.
Жыве Беларусь! Са сьвятам.
❤94👍12🔥6🦄3❤🔥2🫡2😁1🙏1
Дзяржава. Нацыянальны інтарэс і свабода.
Толькі свабодныя людзі могуць стварыць сваю дзяржаву, і толькі ў свабоднай супольнасьці дзяржава можа дасягнуць свайго максімальнага ўвасабленьня.
Выражэньне абсалютнай палітычнай і грамадзянскай свабоды магчыма толькі ў межах уласнай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржаве і нідзе болей.
Толькі ва ўласнай дзяржаве грамадзянін мае палітычныя правы і рэальную магчымасьць для йх рэалізацыі. Толькі ў межах ўласнай дзяржавы гэтыя правы фарміруюцца і бароняцца, набываюць форму палітычных рашэньняў, праз свабоднае выражэньне палітычнай волі грамадзяніна.
У сваю чаргу, выяўленьне ўласнай свабоды адбываецца праз дзейнасьць палітычнай супольнасьці: праз выбары і права, свабоду мець доступ да палітычнага кіраваньня і развіцьця дзяржавы. У гэтым і ёсьць поўніца палітычнай свабоды.
У эміграцыі чалавек можа заставацца фактычна і асабіста свабодным, але палітычна ён не свабодны, ён па-за межамі палітычнай супольнасьці і дзяржаўнага кіраваньня – суцэльны аб’ект палітыкі.
Пакуль, эмігрант не стане грамадзянінам новай дзяржавы ён не набудзе палітычнай свабоды і палітычных правоў. Ён не атрымае магчымасьці ўсебаковай палітычнай рэалізацыі самога сябе. Асэнсаваньне сябе ў палітычным ёсьць вынік грамадзянскай свабоды.
У аўтарытарнай дзяржаве свабодны грамадзянін, як палітычная адзінка таксама не існуе. Любыя спробы заявіць сваё права на палітычную свабоду падаўляецца, а такі індывід зьнішчаецца. Пры аўтарытарызьме, кажучы словамі Эсхіла, «Свабодны толькі адзін».
Каб існаваць у такой дзяржаве, індывід, нават набліжаны да ўладцаў павінен сьвядома адмовіцца ад свабоды і ўласнай волі, і падпарадкавацца волі ўладцаў, пераўтворваючыся ў звычайны інструмент для падаўленьня, зьнішчэньня (фізычнага, духоўнага, ідэйнага) іншых грамадзянаў. Канешне ва ўмовах антыдэмакратыі і антысвабоды можна захоўваць ўнутраную, але ізноў, грамадзянін-падданы, ён ёсьць толькі суб’ект без палітычных правоў і свабодаў.
Палітычнай свабоды па-за дэмакратыі не існуе, хаця можа існаваць дзяржава без дэмакратыі, але існаваньне такой дзяржавы служыць, толькі для захаваньня і выражэньне адной волі і свабоды.
Акрамя фізычнага існаваньня дзяржавы, ключавым элементам (можна сказаць духоўнай напоўненасьцю) з’яўляецца функцыянаваньне свабоднага палітычнага грамадзяніна і супольнасьці. Праз свабоду чалавека выражаецца палітычная мэта дзяржавы. Бо, як вядома, дзяржаўны суверэнітэт ставіў мэтай вызваленьне - культурнае, палітычнае, эканамічнае грамадзянаў. Права быць вольнымі, то бок магчымасьць выражаць сваю Волю ў межах уласнай дзяржавы. І толькі ў межах сваёй дзяржавы можа адбыцца асэнсаваньне наяўнасьці ўласнай палітычнай волі – то бок універсальнай палітычнай свабоды. Часам узьнікалі пытаньні зьвязаныя са зьнешнім, ці ўнутраным суверэнітэтам.
Але без зьнешняга суверэнітэту дзяржавы ўнутраны – проста немагчымы. Толькі ў межах сувярэннай і незалежнай дзяржавы можа развівацца нацыянвльная палітычная воля, як ўвасабленьне нацыянальнай ідэі. У сваю чаргу, дасягаючы свабоды індывіда і грамадзяніна, узмацняючы ягоную палітычную волю, дзяржава атрымоўвае энэргію для свайго разьвіцьця і ідэйнага, структурнага ўмацаваньня.
Унутраны сувэрэнітэт дасягаецца праз стварэньне інстытуцыянальных, культурных, ідэйных умоў для выражэньня палітычнай волі і ўдзелу ў палітычным кіраваньні дзяржавай. Гэта павінна ўмацоўваць нацыянальны інтарэс у форме сувярэннага, дзяржаўнага існаваньня ў геапалітычнай прасторы.

❤25👍10🥱5🔥4💯3⚡1🤣1🍌1
Каму і што ўставіць https://www.youtube.com/watch?v=8ytgvwbgBSY
YouTube
Лукашенко: Пашиняну надо мозги вправить! Но аккуратно / Позняк и выборы в КС // Усов
Павел Усов https://youtube.com/@usovpavel https://t.me/usovpavel — член “Вольной Беларуси”, руководитель варшавского Центра политического анализа и прогноза — на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, выборы в КС, кейс Мельниковой, заявление Лукашенко…
❤16👍8💩4👏1😁1
«Наш выхад з НАТА даўно саспяваў. НАТА сябе вычарпала". Сэнатар ЗША Майк Лі.
Можа Лукашэнка запрапануе ЗША, як варыянт, стаць сябрам АДКБ?

😁33😢6👍5🤣5😐1
Выглядае на тое, што Мад’яр і ягоная партыя Тіса перамагла і набрала большасьць галасоў - 136. Доўгі перыяд Орбанакратыі ў Венгрыі скончыўся. Расея ж згубіла адзін з самых важных палітычных інструментаў у Еўропе.
🔥60❤14👍9👎3😁2🤡2👏1
Зварот Вікторыі Боні да Пуціна, як зрэз расейскай палітычнай культуры
Вікторыя Боня, расейская блогадзіва, якая з 2011 году жыве ў Манака.
Раптоўна яна заклапацілася пра лёсы вялікай матушкі Расеі, якую яна любіць і без якой не можа жыць і зьвярнулася да Пуціна, каб той "разобрался в ситуации". Тэма ўжо сталася віруснай, бо ў Боні аж 13 млн., падпісчыкаў у Інстаграме.
Яе зварот выклікаў цэлую віхуру як сярод блогераў, так і расейскіх лібералаў, а таксама ў заходніх медыях. Пачалі нават казаць пра "новага Навальнага".
Што ж такога ў гэтым роліку?
Агульны пасыл "от имени народа": Уладзімер Уладзіміравіч, вы наш прэзідэнт мы вас падтрымліваем, народ вас любіць, а ў Расеі бяда, людзі церпяць вы павінны разабрацца".
1. "Вам не кажуць праўды і вы не ведаеце, што адбываецца, бо вас баяцца, і таму падманваюць. Вакол вас шушара, якая шкодзіць нашай радзіме".
2. Чыноўнікі-губернатары нічога не робяць, яны для віду прыяжджаюць, а праблемы застаюцца, яны вас падманваюць;
3. У Дагестане жудасны патоп, але ж з гэтай рэспублікі столькі людзей паехала на СВО, каб служыць Расеі, як жа так, чаму дзяржава нічога не робіць. Мы, кроў праліваем, а карпарыцыі ў людзей забіраюць апошнюю карову.
Уладзімір Уладзіміравіч, кажа Боня, вы павінны бараніць народ, бо вы сільны лідар.
Сутнасьць ясная, вы наш цар-бацюшка, а вакол карупцыя, хлусы-губернатары і карпарацыі. Разбярыцеся, дапамажыце, бо мы ж у свабоднай краіне, а ў нас усе забараняюць.
Канешне зараз цар зарэагуе, паслухае просты народ, пакарае ўсіх гадскіх бюракратаў і чыноўнікаў і любоў да цара адновіцца з новай сілай. Праз месяц Вікторыя Боня запішыць відые з падзякай для вялікага прэзідэнта.

🤣37💯14❤5🤡5🤯1🥱1🥴1
Лукашэнка ў апошнім інтэрв'ю выказаўся пра неабходнасьць рэформы дзяржаўнага кіраваньня па савецкаму лекалу. Што гэта азначае?
Адзіная кіроўная партыя;
Адзіны генеральны сакратар;
Стырыльная палітычная прастора пры поўным кантролі;
Адмовы ад фасадных дэмакратычных інстытутаў і агульных прамых выбараў кіраўніка краіны;
Шчыра кажучы, гэтая мадэль функцыянуе з 2020 году, за выключэньнем існаваньня вядучай ролі палітычнай партыі.
Вярнуцца да аднапартыйнасьці будзе цяжка, ды і патрэбы няма.
Бо тады Лукашэнку трэба было станавіцца яшчэ і партыйным лідэрам.
Складанасьці ў сістэме ствараюць дадатковыя праблемы
Хаця, гэта можа быць падрыхтоўка да будучага транзіту ўлады. Прызначыць Колю генсекам і справа вырашына.
У сеньняшніх жа абставінах, адзінае, што можа быць зроблена - адмова ад усеагульных выбараў прэзідэнта, як гэта было ў позьнім СССР. Напрыклад УНС мог бы выбіраць прэзідэнта (як ў свой час Сходы дэпутатаў выбіралі Гарбачова і Ельцына). Менш клопатаў і напружаньня для сістэмы, менш умоваў для электаральнай рэвалюцыі і выдатны механізм для перадачы ўлады ў перспектыве.
Застаецца правесьці чарговыя канстытуцыйныя маніпуляцыі.
Ўся ўлада саветам (радам).

💯20🤣2❤1😁1😱1🥱1
Лукашэнка. Мары пра прыватны СССР. Слухайце. Задавайце пытаньні.
https://www.youtube.com/watch?v=t-sTGvp0H5g
https://www.youtube.com/watch?v=t-sTGvp0H5g
YouTube
Заявление Лукашенко о новом президенте. Беларусь и правда готовится воевать? / Усов
Павел Усов https://youtube.com/@usovpavel https://t.me/usovpavel — член “Вольной Беларуси”, руководитель варшавского Центра политического анализа и прогноза — на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, выборы в КС, втянет ли Лукашенко Беларусь в БССР и…
👍12🔥5❤3🥱3💩2👏1
Калегі задаюць пытаньні, чаму я стаў менш пісаць і камэнтаваць адносна беларускіх справаў.
Адказ просты – няма пра што пісаць.
Дынаміка нейкіх рэальных палітычных дзеяньняў роўная 0.
Як я і прагназаваў у 2021 годзе, пратэстна-рэвалюцыйныя працэсы перайшлі ў фармат грантава-семінарна-турыстычнай дзейнасьці. Рэвалюцыі скончваюцца, калі з’яўляюцца грантадаўцы.
На маёй памяці гэта ўжо трэцьці цыкл.
Не было б нічога дзіўнага – на жаль гэта ўжо частка палітычнай культуры беларускай дэмакратычнай супольнасьці, калі б не маштабы такой дзейнасьці і фінансавых патокаў скіраваных у апазыцыю, але з мізэрным эфэктам і ў сістэмным плане і ў плане перспектываў.
Другі момант – усе гэта адбываецца на фоне маштабнай палітычнай трагедыі, якую перажыло і перажывае беларускае грамадзтва, як у самой Беларусі, так і ў замежжы.
І гэта сфарміравала такі нэгатыўны фон і адносіны да «апазыцыйнага», якога ніколі не было. Што і натуральна, бо ўзровень нэгатыву прапарцыянальны ўзроўню пазытыўных чаканьняў і заангажаванасьці, які быў у 2020 годзе.
На сёньняшні дзень, апазыцыя нічога не можа прапанаваць грамадзтву, ні хуткіх перамен (якія ад яе не залежаць), ні злагоджаньня палітычнага ціску ў Беларусі.
Яна фактычна функцыянуе дзеля самой сябе, як гэта і было да 2020, ды і ўжо зьвялася да вузка-групавай партыйнай дзейнасьці з выразнай дамінацыяй АГП.
Нічога новага пад сонцам.
Лес жа краіны даўно не залежыць ад стану рэчаў у апазыцыі, але ад таго, як доўга пратрывае Расея, і як доўга пражыве Лукашэнка. Такая рэчаіснасьць.
На гэтым фоне нейкія гульні ў « выбары» у КР гэта такая ж фантазія, як дыскусіі пра плоскую зямлю.
Каментаваць, ці ацэньваць гэта сур’ёзна – згуба часу.
Але горшым у гэтай сытуацыі з’яўляецца тое, калі « кандыдаты» пачынаюць несьці нейкую лухту пра тое, што КР, ці Кабінет задбае пра інтарэсы беларусаў, будзе йх бараніць і адстойваць недзе там. І гэтая круцёлка верціцца няспынна, хаця ўжо відавочна, што беларусы самі вымушаны вырашаць свае праблемы і змагацца з выклікамі, з адначасовым павялічэньнем розных абмежаваньняў і нэгатыўнага стаўленьня.
Але лозунгі, гэта апазыцыйнае ўсё і дзеля таго, каб 200 чалавек прагаласавала за тое, каб 15 магло паехаць у ПАРЭ, ў Брусэль, ці Вашынгтон на вакацыі.
Больш таго, асобы з пратакольным воблікам заяўляюць, што калі «беларусы» не прагаласуюць, то яны і не маюць права нешта там патрабаваць.
Спадарства, так ніхто даўно ўжо нічога не патрабуе, акрамя простых абавязацельстваў, якія былі ўзяты т.зв., структурам з 2020 году і не выкананы:
- перамены ў Беларусі;
- спыненьне рэпрэсій;
- вызваленьне палітвязьняў праз міжнародны ціск і ізаляцыю краіны (хаця ўжо 6 год ізаляцыі і ціску);
- усебаковая дапамога рэпрэсаваным;
Пра ўсе гэта шмат разоў пісалася, як і пра тое, што сродкі на «барацьбу беларускага народа» за дэмакратыю, даўно ўжо сталіся сродкамі па забесьпячэньню жыцьця часткі апазыцыі.
І неяк дзіўна, што калі ў прэтэндэнта/ў на палітычную пасаду ў краіне пытаюцца, «а які ваш заробак, з чаго вы жывяце», а адказ гучыць, «не вашая справа».
Гэта шчыт цынізму. Але такія рэаліі. Дарэчы, нідзе на «дэбатах» не пачуў простага пытаньня, з чаго жывуць і які даход у «кандыдатаў». Ніякіх дэкларацыяў пра даходы, а гэта ж аснова празрыстасьці і дэмакратычнасьці.
Не трэба дэтэктараў ілжы, пастаўце простае пытаньне «народным дэпутатам» колькі і чым яны зарабляюць, дзе яны працуюць (дарадцы, кіраўнікі «апаратаў», «міністры»), якая маёмасьць, які бізнэс і г.д.
Асобы, якія жывуць выключна з праектаў і грантаў будуць клапаціцца талькі пра праекты і гранты, а не пра Беларусь.
Наступныя рэалія ў тым, што грамадзтва ўжо і да гэтага прызвычаілася, то бок такі стан рэчаў стаў нормай і не хвалюе беларусаў, бо чаканьні нечага пазітыўнага ад апазіцыі мінімальныя.
У рэчаіснасьці цікаўнасьць уздымаецца толькі ў момант скандалаў. А гэта ўжо палітычная катастрофа для дэмакратычнай супольнасьці.
І што з гэтым рабіць? Я не думаю, што з гэтым можна нешта зрабіць.
Ведаю толькі, што спадзявацца на перамены (рэальныя, прагрэсіўныя і дэмакратычныя) можна толькі:

💯31👍20🥱7❤5
А. Пры наяўнасьці нацыянальнага сярэдняга класу (буржуазіі), які будзе зацікаўлены ў стварэньні сваёй партыі (яе фінансаваньні і разьвіцьці менавіта як нацыянальнай);
В. Самадастатковай нацыянальнай інтэлігенцыі, пазыцыя, якой не будзе залежыць ад грантавага ветру, але ад разуменьня і адстойваньня нацыянальнага інтарэсу.
З улікам таго, што ўмовы для нейкай трансфармацыі могуць наступіць у пэрыяд 5-7 год, ёсьць шанец для новых актыўнасьцяў.
Калі ж унутрыграмадскай трансфармацыі такога кшталту не адбудзецца (гаворка вядзецца, перш за ўсе, пра дыяспару), то наўрацьці Беларусь чакаюць пазытыўныя перамены ў бліжэйшыя 15 год.

💯35🥱6❤2🙏2
Андрэй Пачобут вызвалены і дэпартаваны з Беларусі. Вітаем гэтага мужнага чалавека.
Адначасова польскія службы кажуть пра адсутнасьць спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку мігрантаў у апошнія тыдні.
У гэтай сітуацыі можна сьцьвярджаць, што Лукашэнка спрабуе зьдзейсьніць палітычна-дыпламатычны прарыў на Захад, (у прыватнасьці ў Польшчу) нармалізаваць адносіны з суседзямі, без нейкіх унутраных зрухаў.
Гэтаму спрыяе і агульны энэргетычны сусветны крызіс, як вынік вайны ў Іране, то бок, спробы вяртаня да карыстаньня расейскай нафты і ў прыватнасьці з нафтаправоду "Дружба".
Адначасова, Лукашэнка разлічвае, што стомленасьць вайной і пагрозамі з Усходу, падштурхне Захад да дыялогу з рэжымам.
Агульна, калі вызваленьне Андрэя прывядзе да злагоджаньня і спрашчэньня візавай палітыкі, шарокай камунікацыі і вяртаньня пасажырскага чыгуначнага спалучэньня - будзе добрым зрухам для Беларусі і беларусаў.

❤37👏2🤩1
Афіцыйны Менск паведамляе, што Пачобута абмянялі на расейска-беларускіх агентаў, затрыманых у Польшчы па формуле "пяць на пяць".
❤12🤔4🤣3👏1
Калі Андрэя Пачобута вызвалілі ў межах "шпіёнскага" абмену, а не "дыялогу" бакоў, то гэта істотна нічога па палітычнай сітуацыі не мяняе. То бок палітычнай разрадкі ў адносінах не будзе.
💯28🥱2
Міністар Замежных справаў Польшы Р. Сікорскі заявіў, што Пачобута абмянялі на расейскага гісторыка А. Буцягіна. Таксама, як кажуць польскія палітыкі, асобную ролю у працэсе вызваленьня згуляў Д. Трамп.
❤22👍3
Што тычыцца нафтаправоду "Дружба", то Славакія і Венгрыя атрымоўваюць нафту па трубаправоду ўжо з 21 красавіка. Верагодна, што энэргетычны крызіс можа прывесьці да адкрыцьця паставак расейскай нафты па паўночнаму адгалінаваньню ў Польшчу і Нямеччыну.
😡15👍4😁3
Парадоксы "палітычнай барацьбы".
Чым далей, тым глыбей частка дэмакратычнай супольнасьці пагружаецца ў татальную барацьбу. Не, не супраць рэжыму Лукашэнкі, але супраць Беларусі як такой.
Ізаляцыя і шырокае абмежаваньне становіцца мэтай, хаця з трыбун гучыць галоснае - "мы прадстаўляем інтарэсы Беларусі і беларусаў".
Але ў чым?! У паездках на канфэрэнцыі і форумы, на якіх пафасна дэкларуецца "барацьба за дэмакратыю" і неабходнасьць фінансаваць гэтую "барацьбу"?
Калі ж ўзьнікае сітуацыя у адносінах паміж краінамі ЕС і Беларусьсю, якая б спрыяла паляпшэньню агульнага палажэньня краіны і народу, некаторыя дзеячы дэмсупольнасьці не бачаць выгадаў для грамадства, але выключна, толькі для Лукашэнка. Беларусь зроўніваецца з Лукашэнкам?
Так, і з вызваленьнем А. Пачобута, пэўнай стабілізацыяй сітуацыі на польска-беларускай-літоўскай мяжы.
Агулам сітуацыя можа спрыяць таму, што стаўленьне да беларусаў зьменіцца: будзе прасьцей атрымаць візы, прасьцей і лягчэй перасякаць мяжу з краінамі ЕЗ, прасьцей уладкавацца ў замежжы. Магчыма верніцца пасажырскае чыгуначнае спалучэньне паміж краінамі.
Хто ведае, але не выключаю, што Менск можа вярнуць консульскія паслугі для грамадзянаў Беларусі, магчыма паслабіцца ўсебаковы кантроль і больш людзей выйдзе з-пад арышту, зьменшыцца ўзровень перасьледу і страху ўнутры грамадства.
Ва ўсім гэтым, некаторыя дзеячы бачаць прасоўваньне інтарэсаў рэжыму Лукашэнкі.
Хаця відавочна, што за некалькі месяцаў "гульняў" з Менскам было вызвалена больш, чым за 5 года т.зв. барацьбы за мяжой(хаця ж відавочна, што ніякай барацьбы і не было).
Атрымоўваецца, што любая палёгка для Беларусі і грамадства, падаецца як палёгка для рэжыму.
Таму прапаноўваецца працяг ўсебаковага ціску на краіну, што адбіваецца перш за ўсе на грамадстве. А з якой мэтай?
Даволі простай, па "плану" у пэўны моман народ павінен паўстаць і зрынуць рэжым Лукашэнкі. Задачы тых, хто за мяжой, не гледзячы ні на што, давесьці грамадства да рэвалюцыйнага стану. Іншай логікі я не бачу.
Ну, а калі народ ня можа (ці ня хоча) зрынуць Лукашэнку, то не заслугоўвае на нейкую палегку. Няхай церпіць.
Вось такі просты і цынічны падыход. Усе тое, што не ўкладаецца ў гэтую парадыгму, азначае прасоўваньне інтарэсаў рэжыму.
Аб’ектыўна відавочна, што рэсурсаў прамога зрынаньня рэжыму Лукашэнкі ні ў апазіцыі, ні ў Захаду няма. Адзіны спосаб - гэта гуманітарная вайсковая аперацыя. У сеньняшніх абставінах гучыць як абсурд.
Таму, што застаецца? Чакаць натуральных зьменаў. Народ (і тыя хто застаўся ў вязьніцах) павінны цярпліва чакаць і не скардзіцца.

💯36❤10🥱5🤷3🤡2👍1😁1🥴1🤣1💔1😭1
Міхаіл Кірылюк, напісаў даволі сумны, але праўдзівы (сымптаматычны) пост, пра тое, што без грантаваў падтрымкі "дэмакратычныя сілы не выжывуць" і нават параўнаў гэта з дапамогай, якую аказвае Захад для Украіны.
Апошняе, як мне падаецца, недарэчна і нават не па прычыне вялікай вайны і вялікіх ахвяраў, якія нясуць украінцы што дня.
Асноўная прычына ў тым, што Захад не фінансуе дэмсілы як такія, калі мы возьмем за акрэсьленьне ўсю дэмсупольнасьць, ад 100 да 200 тыс., людзей, якія пакінулі краіну, не фінансуе ўзброеные сілы, ці сілавыя структуры (выведку), школы, універсітэты, шпіталі.
Па сутнасьці, нейкай шырокай палітычнай інфраструктуры, якая была б хаця б у нечым эфектыўна (аслабленьне рэжыму, нейтралізацыя рэпрэсіўнай машыны, нанясеньне удараў і г.д), ці павышае ўзровень бясьпекі беларусаў у замежжы - няма.
Фінансуецца выключна невялікая частка квазіпалітычных арганізацый: паездкі, канфэрэнцыі, семінары, "выбары", асобныя практы людзей інтэграваных у гэтыя структуры, для самаўтрыманьня. Бо 90% асобаў, якія ўваходзяць у офісы і кабінеты, жывуць з грантадаваньня дзейнасьці гэтых структур. Рэальна палітычны эфект ад большасьці праектаў і мерапрыемстваў мізірны. Возьмем хаця б 5 канфэрэнцыю беларусаў. Ужо 5-ую!!! Можа мне хто скажа, які вынік, дасягненьне было ад папярэдніх чатырох?
А наперадзе, яшчэ штогадовая канфэрэнцыя, прысьвечаная "перамозе" над рэжымам Лукашэнка ў 2020 годзе.
А можа хто скажа пра вынікі дзейнасьці КР, акрамя "вучыцца дэмакратыі" і "вярнуць Беларусь у міжнародную павестку"?
Мы, ж як дэмакратычная супольнасьць, абсалютна нічога не ведаем пра аб’емы фінансаваньня, кім і як выкарыстоўваюцца сродкі. Чалавек, які называе сябе прэзідэнтам-электам, сароміцца сказаць, колькі грошаў яна атрымоўвае, як і ўсе міністры "кабінету". Чаму так. Дарэчы, як мне падаецца кандыдаты ў дэпутаты ва ўсіх краінах абавязаны публікаваць свае дэкларацыі пра даходы і маемасьць, калі мы пра дэмакратыю.
Друга праўда ў тым, што без грантавай падтрымкі, дэмакратычных сіл не будзе. Яны зьнікнуць. Узьнікае пытаньне, а што ж гэта за сілы, што ў йх няма сіл для забясьпячэньня ўласнага існаваньня?
Праўда другая, яны зьнікнуць, бо беларусы, і перш за ўсе дыяспара, цалкам расчаравалася і не жадаюць на ўласныя "дэмсілы", правільна сказаць "суполкі" даваць грошы. Бо страчаны галоўны рэсурс - давер і надзея на паляпшэньне.
Дапамагаць тым, хто сутыкаецца з праблемамі, беларусы пакуль гатовыя, але інвеставаць у палітыкаў не!!!
(Выключэньне складае Павел Севярынец).
А што гэта азначае? Калі грамадзяне не гатовыя даваць свае грошы палітыкам (апазіцыі), то вельмі сумняюся, што яны гатовыя даверыць гэтым палітыкам свае жыцьце, свабоду, дэмакратыю, сваю краіну, міл’ярдны бюджэт. А гэта ўжо сур’ёзная праблема.
Таму адмова ад заходняй "грантавай падтрымкі" для палітычных дзеячоў (структур) проста неабходны эксперымент.
Калі "дэмсілы" зьнікнуць, то гэта азначае, што рэальна беларусам яны, гэтыя сілы ужо не патрэбны, ні простым грамадзянам, ні беларускаму бізнэсу.
Магчыма, такі эксперымент, зьменіць характар дзеяньня, каб вярнуць давер, як ідэалагічны, так і матэрыяльны. Можа ўрэшце у замежжы паўстане Беларускі ўніверсітэт, бізнэс школа, дзе будуць выкладаць прэзідэнты і міністры.
Калі ж гэта не магчыма, то што магчыма?

💯35👍5😁3❤2🔥1🥱1