Urban Hrodna - городская среда Гродно
994 subscribers
1.73K photos
22 videos
2 files
632 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
На скрыжаванні вул. Гарнавых-Лелявеля за “табачкай” вылучылі дадатковыя палосы для павароту налева ⬅️

Гэта зрабілі, каб аўто, якія паварочваюць, не перакрывалі праезд у прамым кірунку.

Раней нават адна такая машына стварала праблему, кажуць у ДАІ. Яшчэ б, Гарнавых і далей Суворава - адна з асноўных вуліц горада.

Нядаўна на 17 верасня-Дзяржынскага падобную праблему затораў вырашылі больш радыкальна - забаранілі левы паварот.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У былой школе на Лермантава зноў будзе школа - але ўжо прыватная. Выгляд мусіць захавацца Будынкам на Лермантава, 31 і 33 без малога 100 гадоў. Да 2017 ўвесь час, акрамя вайны, там былі школы - польская, беларуская, агульнаадукацыйная і дапаможная для дзяцей…
👆Школа на Лермантава, 31: было-стала 👆

Так новы ўласнік перарабіў уваход у будынку былой гродзенскай “усэмкі” (дапаможнай школы №1).

📌Першыя тры здымкі - лета 2021, наступныя - як выглядае ўваход цяпер.

У час рамонту спілавалі большую частку дарослых дрэваў, што раслі ўздоўж плота з боку Лермантава🌳

📖 Будынак узвялі ў стылі канструктывізму ў 1926 г. (іншыя версіі - 1928, 1930) на тагачаснай вул. Базіліянскай. Тады тут размясцілася польская школа №8, пасля беларуская школа, у 1941 яе занялі пад свае патрэбы немцы, пазней тут працавала фельчарска-акушэрская школа, агульнаадукацыйныя №3 і №4, і ўрэшце дапаможная школа для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

📆 Пасля рамонту ў будынку размесціцца прыватная школа “Территоря успеха”. Па планах, гэта мусіць адбыцца ўжо ў гэтым навучальным годзе

Падпісацца на Urban Hrodna
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На вул. Перамогі ўжо зрабілі вылучаную паласу для грамадскага транспарту. Вось як яна выглядае 👆 Нагадаем, яна мусіць стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарта. Мяркуючы па разметцы, заязджаць на яе іншым аўто дазволена толькі для павароту…
У Гродне з’явілася другая вылучаная паласа для грамадскага транспарту👆

Яе размецілі на Румлёўскім праспекце каля Дзяржаўтаінспекцыі ў бок Румлёўскага моста.

За язду па вылучанай паласе іншыя аўто караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь (32-160 руб.), за паркоўку на ёй - 1 б. в. для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.

Такія палосы - звычайная практыка ў свеце. У Беларусі ўпершыню яны з’явіліся ў Мінску ў 2011 г.

У Гродне іх пачалі рабіць толькі сёлета. Першая з’явілася з 24 чэрвеня на вул. Перамогі ад кальца каля філармоніі ў бок шклозаводу. Заязджаць на яе іншым аўто дазволена толькі для павароту направа.

Такія палосы павінны стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарта.

Калі эксперымент прызнаюць паспяховым, палосы для транспарту будуць вылучаць на іншых дарогах Гродна і пры праектаванні новых вуліц.
З’явіўся падкаст пра ўрбаністыку “Утульны горад” 🎧

У 1-м выпуску ➡️ агульныя праблемы сучасных беларускіх гарадоў, якія не абышлі Гародню. Гэта кепскі грамадскі транспарт, як вынік - залішняя аўтамабілізацыя, дэпрэсіўныя “спальнікі”. Некаторыя мы перасталі заўважаць (але Urban Hrodna пра ўсё памятае!). Вырашыць іх - задача не толькі чыноўнікаў, але і гараджан у супрацы з імі. Для гэтага трэба адчуваць адказнасць за найбліжэйшую прастору - пад'езд, уласны двор. Адрамантаваць дзіцячую пляцоўку, абсталяваць двор лаўкамі і альтанкамі, і нават зрабіць сквер - у сілах мясцовай супольнасці.

У 2-м выпуску ➡️ Сцяпан Стурэйка расказвае пра культурную спадчыну: як выглядае добрая рэканструкцыя, чаму знішчылі Фару Вітаўта і калі руіны лепей не чапаць, а пакінуць, як ёсць.

Паслухаць новы падкаст можна тут
У Гродне можна адчуць сябе Карлсанам і арандаваць офіс на даху

Яго здаюць на вул. Савецкіх пагранічнікаў у надбудове над 10-м паверхам будынка з сінімі дахамі (д.114) - каля Пышкоў і БХМД.

Плошча памяшкання - 29,3 кв. м, адкрытая планіроўка (open space). Вышыня столяў - 3,7 м, ёсць мэбля, бытавая тэхніка, інтэрнэт, дамафон, прымусовая вентыляцыя, санвузел, жалезная дзверы.

"Вельмі крэатыўнае памяшканне", "Днём вельмі светла", - адзначана ў абвестцы.

💰Кошт пытання заяўлены 8$ (20.8 руб.) за кв.м.

💡А някепскае ж рашэнне для пустых тэхнічных надбудоў у дамах!
На Ольшанке на Ф.Богушевича, 40 построят новый торговый центр:

▪️он будет одноэтажным, высотой до 4 м,
▪️площадь - около 384 кв. м,
▪️там могут разместить салон красоты, аптеку, помещения для пилатеса и йоги, мастерскую по ремонту одежды и другие объекты для жителей,
▪️запланирован электрообогрев,
▪️рядом построят парковку.

Проект предусматривает безбарьерную среду и нетипичный для Гродно вариант озеленения👆

👥Общественные обсуждения пройдут с 13 августа по 6 сентября. Замечания принимают:
- Гродненский горисполком (Гродно, 230023, пл. Ленина, 2/1 /
gorisp@gorod.grodno.by / сервис «Электронные обращения» на grodno.gov.by),
- управление архитектуры и градостроительства горисполкома, (Гродно, 230023, пл. Антония Тызенгауза, 3 / arhitektura@gorod.grodno.by)
👁️Посмотреть проект можно в управлении строительства, архитектуры и градостроительства горисполкома 13-27 августа.
🗣️Презентация пройдет 24 августа в 15.00 в кабинете 1 управления архитектуры.