Urban Hrodna - городская среда Гродно
955 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У былым Доме афіцэраў на Ажэшкі ідуць працы 🧱 У дальняй частцы дэмантавалі ашкленне, з будынка выдаляюць будаўнічае смецце. Былы Дом афіцэраў прадалі ў красавіку 2023 г. за 239 тыс.руб. Яго намагаліся прадаць з 2015 г., прайшло больш за 20 аўкцыёнаў. Пакупніком…
Планы па рэканструкцыі Дома афіцэраў

▪️Частку з канферэнц-залай 1970-х гг. пабудовы разбіраюць уручную з прычыны яе небяспечнасці. Так было ва ўмовах продажу. Тэрмін на разбор - 3 месяцы.
▪️Будынак адновяць у адпаведнасці з праектам 1929-1933 гг., з улікам гістарычных дадзеных і архіўных дакументаў.
▪️У гістарычнай частцы патрэбна замена даху, аднаўленне закладзеных аконных праёмаў, працы з падлогамі, сходамі.
▪️З тарца будзе свая стаянка і зялёная зона.
▪️Пасля аднаўлення памяшканні будуць прывабнымі для буйных банкаўскіх арганізацый, бізнесу і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, лічыць новы ўласнік. ☝️У пачатку 1920-х гг. гэты ўчастак як раз належаў польскаму банку. Магчыма адкрыццё кавярні.
▪️Запуск абноўленага Дома афіцэраў плануецца да 18 траўня 2027 г.

Дом афіцэраў на Ажэшкі, 30 выкупіла група кампаній «Полесьежилстрой» у красавіку 2023 г. Гэта ўсё ж іншая юрасоба, чым ААТ «Полесьежилстрой», якое амаль цалкам знесла казарму ХІХ ст. на Шчорса.
💰Кошт на аўкцыёне ўзляцеў з 1 базавай да 239 тыс. руб. Рамонтныя працы могуць каштаваць да 7-8 млн руб.

Крыніца: grodno.in
Што з будоўляй Гродзенскіх мікрараёнаў? 🏗

У эфіры "Гродна Плюс" пра горадабудаўніцтва расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель:

❗️У 2025 годзе пачнецца будоўля новага мікрараёна ў Панямуні❗️
▪️Будзе працягвацца будаўніцтва Грандзіч, сёлета там здадуць дзіцячы садок.
▪️У Грандзічах і на Фолюшы адкрыюць амбулаторыі.
❗️Пачаліся працы для забудовы мікрараёна Вясенні.
❗️Падводзіцца камунікацыя для будаўніцтва жылля каля Альшанкі, на пляцоўцы былой птушкафабрыкі і прылеглай да яе тэрыторыі. Працягнуць дарогу ад кальца Гібуліч да Альшанкі.
▪️Працягваецца забудова прыватнымі дамамі Баранавіч, там будуюць грунтавыя дарогі.
▪️Кропкава інвестары працягваюць будаўніцтва жылога фонду ў горадзе.
У Гродне запрацавалі 12 "суперхуткіх" зарадных станцый для электрамабіляў💪

6 станцый усталявалі на Фолюшы каля канцавой тралейбусаў, яшчэ 6 - на вул. Урублеўскага каля крамы "Дабраном".

⚡️Кожная станцыя - па 350 kW (магутнасць звычайных - 50 Kw).

Такая ж у Беларусі ёсць толькі адна - у Мінску. Пакуль каля новых станцый няма іншай інфраструктуры.

💰Кошт зарадкі на новай станцыі стандартны - 0,56 руб.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Новы будынак на набярэжнай пад замкамі на вул. Заводскай,13 адбудуюць згодна з гістарычным выглядам Там размесцяць гасцініцу. ❗️У часе праектавання былі зроблены комплексныя навуковыя даследаванні, першапачатковы праект змянілі, расказала чытачка нашага…
Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак па вул. Завадская, 13 адрэканструююць, а ў межах рэканструкцыі яго павялічаць і прыбудуюць новую частку. Там будзе гасцініца з міні-кацельняй - плануюць грамадскія абмеркаванні.

▪️Зараз будынак 2-павярховы. Пасля рэканструкцыі ён стане 2-3-павярховы.
▪️Будаўнічы аб'ём вырасце амаль удвая: з 3804,0 да 7494,4 куб.м.
▪️Плошча забудовы вырасце з 631,0 да 1027,5 кв.м.
▪️Агульная плошча будынка вырасце з 861,0 да 1787,0 кв.м.

❗️Будынак размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».

🗓 Абмеркаванні АУНА і сход па ім мусяць прайсці да канца ліпеня.
У ліпені-жніўні перадпраектую дакументацыю перададуць на дзяржаўную экспертызу.
Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць у жніўні.

На сайце гравыканкама папярэдняя абвестка пра грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА рэканструкцыі будынка па вул. Заводскай, 13 з'явілася літаральна днямі, дата публікацыі стаіць 26 чэрвеня.
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст"

Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць, ачысціць Нёман.

Таксама там змясцілі 4 QR-коды, якія вядуць на сайт Мінспрыроды і да інфармацыі аб экалагічнай сітуацыі ў горадзе, вобласці і краіне.

Заклікі - "Змяні сябе, а не прыроду!", "Чыстый горад - наша заслуга!", "Ад цябе залежыць, якім будзе Гродна!".
🎨 Дызайн распрацавалі студэнты Гуманітарнага каледжу.

💰На стварэнне сацыяльнай вонкавай рэкламы вылучылі 5 тыс. руб.