Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Вось такі праект - прыклад паўграмадскай прасторы - пачалі рэалізоўваць ва ўнутраным дворыку Дома рыбака (ГЦ “На Замкавай”)👆

👩‍🎨 Яго аўтары з Helios Architects натхняліся мадэрнізмам - працамі Піта Мадрыяна "Кампазіцыя з каляровымі плоскасцямі і шэрымі лініямі” (1918) і Tableau I (1921).

💡Ідэя формы рэкрэацыйнай зоны - у фрагментацыі яе на тры сектары, камбінуючы больш прыватныя і напаўграмадскія прасторы. Гэта фрактальная структура. Падзел мае нюансны характар, прасторы перацякаюць адна ў адну. Форма ўзаемадзейнічае з зонай адпачынку і тэрасамі дваровай часткі будынка, дапаўняючы і супрацьпастаўляючы.

Аб'ёмы падкрэсліваюць асаблівасці рэльефа, паркавае асвятленне - таксама частка архітэктонікі гэтага праекта.

👥 У перспектыве развіцця гістарычнага цэнтра гэтае месца стане кропкай прыцягнення як скверык з арт-аб'ектам унутры, мяркуюць аўтары праекта.
Спрадвеку пайшло, што ў Гродне сустракаюцца рэлігіі і канфесіі, як на скрыжаванні

👩‍🎨 Гродзенскі дызайнер Ігар Варкулевіч паспрабаваў прадставіць чатыры асноўныя гарадскія канфесіі ў лагатыпе для горада.

Як вам?
Вялікая Траецкая ператвараецца ў гастранамічную вуліцу 🍽

У дадатак да тусовачнага дворыка на В.Траецкай, 37 і ўстаноў каля паркоўкі ў дамах 31 і 33 плануюць зрабіць фудкорт.

💰 Дамы купіў за 327 тыс. руб. гродзенскі бізнесмен. Пішуць, ён ужо мае дамовы з канкрэтнымі ўстановамі і плануе ўладкаваць там рэстаран іспанскай кухні.

📄Абодва будынкі не лічацца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але належаць да ахоўнай зоны гістарычнага цэнтра. Уласнік мусіць захаваць іх параметры, канструктыўныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці і элементы, нельга неабгрунтавана змяняць фасады.

📌 Дом №31 (кан. XIX ст.) першапачаткова нетынкаваны. Карніз і міжпавярховы пояс аздобленыя сухарыкамі, вокны з лучковымі перамычкамі.

📌 Дом №33 (1900 г.) у стылі эклектыкі. Некалі там была пякарня Танкусаў, пазней вядомы як “дом шыбеннікаў”. У вайну належаў да гета. Каля яго паказальна павесілі найпрыгажэйшую дзяўчыну Гродна Лену Прэнскую, гандляра гузікамі Шпіндлера і цырульніка Друкнера.
З 8 лістапада Новы мост цалкам закрыюць для пешаходаў.

Пераходзіць на іншы бераг можна будзе толькі па пантоннай пераправе.

🏗️ Пераправа размясцілася каля насоснай станцыі каналізацыі. На беразе паблізу яе ўсталявалі ліхтары і парэнчы, на набярэжную Нёмана грузавікі яшчэ завозяць пясок. Да пантоннага моста нават праклалі асфальтаваную сцежку - яна намякае, што рамонт моста можа зацягнуцца.

Сёння паведамілі, што пантонны мост "амаль гатовы". Раней абяцалі, што выпрабоўваць яго прыедзе цэлы міністр абароны Віктар Хрэнін.
Адкрылі рух па двухузроўневай развязцы каля “Азота”

Таксама адкрылі новы ўчастак будучай кальцавой, цалкам аднавіўся рух па пр. Касманаўтаў.

Кальцавая мусіць дазволіць даязджаць з Альшанкі ў Грандзічы ў аб'езд цэнтра, разгрузіць Дзевятоўку і вуліцу Таўлая.

Адкрываць развязку прыехаў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка.

“У горадзе ўжо зроблена вельмі шмат для таго, каб пашырыць вузкія месцы ў гарадской транспартнай інфраструктуры”, - сказаў ён.

На адкрыцці паабяцалі таксама “новыя схемы і маршруты руху”

📑Па планах, новая кальцавая пасля пр. Касманаўтаў працягнецца ў раёне вул. Карскага і выйдзе на Грандзічы, пасля на дарогу Гродна—Друскенікі каля КБМ. Яна складзе 40 км. Там правядуць асвятленне і пракладуць тралейбусныя лініі.

На фота 👆 развязка за дзень да адкрыцця.
Не ўсе старажытныя падвалы каля дома Мураўёва знішчылі!

Пра заканчэнне раскопак на месцы будоўлі каля дома Мураўёва паведамілі 30 верасня, пасля пачалося вывучэнне знаходак. Але ўжо 26 верасня былі падрыхтаваныя каркасы свай для падмурка новай пабудовы, а 30 верасня іх бетанавалі 🤷‍♂️ Зараз на месцы раскопак і старых падвалаў ужо бадзёра растуць новыя.

Фота: @musorophil