Urban Hrodna - городская среда Гродно
893 subscribers
1.43K photos
18 videos
2 files
542 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
У Беластоку бясплатна раздалі жыхарам вясновыя кветкі для пасадкі 🌼

Стакроткі раслі ў гаршках на адной з вуліц горада. Зараз іх мяняюць на летнія кветкі.

Каб не змарнаваць і не выкінуць - раздалі гараджанам у парку. Жыхары Беластока змогуць даць ім “другое жыццё” - пасадзіць кветкі ў сябе ў дварах ці на балконах. Такую акцыю гарадскія ўлады ладзяць кожны год.

Фота: Miasto Białystok

#ІдэіДляГародні
У Мінску ўсталявалі светлафоры, якія дублююць сігнал праекцыяй на асфальт🚦

Паводле задумкі, так можна дадаткова прыцягнуць увагу пешаходаў у цёмны час сутак: у іх пад нагамі з’яўляецца каляровая паласа.

Гэта пілотны праект ДАІ. Іх усталявалі ў адным раёне - каля гімназіі №43 і парка Уга Чавеса.

Ці патрэбны такія ў Гродне? Так - 👍, не - 👎, паглядзім на працу - 🤔
У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту 🚌🚎

П
акуль толькі ў двух месцах, як эксперымент:
▪️на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста,
▪️на вул. Перамогі у бок шклозаводу.

Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю правую паласу. Яна абазначаецца знакам і літарай А на асфальце. У залежнасці ад разметкі іншым транспартным сродкам або зусім забаронена на яе заязджаць 🚫, або можна толькі для пасадкі/высадкі пасажыраў, калі пры гэтым яны не замінаюць грамадскаму транспарту.

Такім чынам грамадскі транспарт можа ехаць без перашкодаў і не спазняцца сам - і не замінаць іншым.

Калі ў Гродне эксперымент палічаць паспяховым, яго працягнуць. Напрыклад, асобную паласу будуць закладаць ужо пры праектаванні новых вуліц.

🌐 Такія прыярытэтныя палосы - звычайная сусветная практыка. Часам іх аддзяляюць канструкцыйна. У Беларусі іх пачалі рабіць у Мінску з 2011 г. У Полацку такую паласу нават аддзялялі слупкамі. Але мяркуючы па публікацыях у СМІ, за 11 гадоў беларускія кіроўцы так і не перасталі парушаць прыярытэтнасць.

📍За язду па вылучанай паласе караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь, за паркоўку на ёй - 1 базавая велічыня для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.
Доўгачаканае: Румлёўскі мост адкрыюць заўтра, 15 чэрвеня, а 5 ранку.

Грамадскі транспарт адразу паедзе па сваіх ранейшых маршрутах.

Крыніца: "Гродна Плюс"
З 15 да 18 чэрвеня (да 5:00) абмежаваны рух па вул. Горкага. Грамадскі транспарт, як і аўто, паедзе ў аб’езд.

“Новыя” маршруты грамадскага транспарта 👉
https://telegra.ph/Kak-poedet-obshchestvennyj-transport-v-obezd-Gorkogo-i-na-Fomicheva-06-15

Вуліцу перакрылі пакуль з цотнага боку - там мяняюць асфальт.

З 17 чэрвеня да 25 жніўня перакрыюць і кавалачак вул. Фамічова — ад дома № 12 да канчатковага прыпынку («Сярэдняя школа № 3»).
Абноўленая падсветка на пабернардынскім касцёле ў Гродне

Касцёл збудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г.

Фота: Ірына Варкулевіч
На месцы цяпліцы "Зялёнага свету" на Антонава збіраюцца ўзвесці паўнавартасны будынак-аранжарэю 🏗️🪴

👥 Грамадскія абмеркаванні будоўлі пройдуць з 25 чэрвеня да 19 ліпеня.
Цікава, плоцік на фоне сучаснай канструкцыі праўда такім і будзе?😏

Які праект будынка і як паўдзельнічаць у абмеркаваннях 👉https://telegra.ph/Zelenyj-mir-na-Antonova-sobirayutsya-perestroit-Kakim-budet-novoe-zdanie-06-16
Сёння вечарам у цэнтры Гродна часова абмяжуюць рух.

Цэнтральнымі вуліцамі пройдзе каталіцкая працэсія ў гонар свята Божага Цела.

Абмежаванне будзе паэтапным з 18:00 да прыблізна 21:00.
Дарэчы, гродзенскі гарвыканкам Антонія Тызенгаўза ўжо паўгады чамусьці называе Анатоліем 🤷‍♀️

З канца снежня 2021 года на афіцыйным сайце ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні” як адрас Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва пазначаюць “пл. Анатолия Тизенгауза” (часам “вул. Анатолия Тизенгауза”) замест “пл. Антония Тизенгауза”.

Упраўленне не пераехала, усё на месцы. Хіба ў гэтым горадзе новы герой?
Частку паркоўкі каля рынка "Фарты" на БЛК закрыюць на месяц

З 20 чэрвеня па 19 ліпеня там будуць рэканструяваць цепламагістраль. Рух транспарту па бульвары Ленінскага камсамола абмяжуюць на ўчастку дарогі каля дома № 44 - на частцы паркоўкі каля ЗАГСа.

Хто зможа запаркавацца на астатняй частцы звычайна запоўненай паркоўкі - наведнікі ЗАГСа ці рынку - будзе залежыць ад шанцавання 🤹
Час дарогі да працы ўплывае на тое, як доўга працуем у канкрэтнай кампаніі

⏱️ Крытычная адзнака - 45 хвл., паказала даследванне* ад Praca.by (час можа вагацца ў залежнасці ад памеру горада і пасады чалавека).

Блізкасць жылля і працы дазваляе эканоміць багата часу і карыстацца веласіпедам ці іншымі экалагічнымі сродкамі руху. У Нідэрландах, напрыклад, кожны трэці дабіраецца на працу на ровары, у Швецыі і Германіі - кожны чацвёрты 🚲

Як скарыстаць час у дарозе да працы?

▫️на камунікацыю (адказы ў мэсенджарах, тэлефанаванні па працы ці блізкім і сябрам)
▫️пачытаць кнігу, паслухаць аўдыёкнігу ці музыку, паглядзець фільм
▫️самаразвіццё (навучальныя відэа, вывучэнне мовы, падкасты)
▫️вядзенне дзённіка
▫️складанне спісаў справаў
▫️ачыстка памяці тэлефона і іншых дэвайсаў, сацсетак
▫️на медытацыю (чаму б не?)

Праўда, большасць з апытаных даследчыкамі ў дарозе да працы сочыць за дарогай (45,4%), 16,7% сядзіць у сацсетках, 5,9% працягваюць спаць, а 5,4% наогул працуюць на ўдалёнцы 🧑‍💻

29,7% не гатовыя змяніць працу на больш блізкую, але з крыху меншым заробкам, 19,3% - гатовыя, 44,7% будуць ўсё пралічваць і думаць, а 6,3% хочуць працаваць з дома. 90% апытаных працадаўца не кампенсуе выдаткі на праезд.

*У даследванні з 6 па 13 чэрвеня 2022 г. узялі ўдзел 2460 чалавек.