Urban Hrodna - городская среда Гродно
955 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Надышоў сезон падарожжаў па Беларусі!

Калі збярэцеся на Нарачаншчыну - туды сапраўды ёсць, дзеля чаго ехаць. Раім канал, які зробіць вандроўку цікавейшай.

Naračanščyna — гэта краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе сабраныя цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю, гісторыі яго людзей і традыцый.
Далучайцеся!👇
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Пачынаецца будоўля на Вялікай Траецкай, 25. Абгарадзілі месца пад будучы дом. ▫️Плошча ўчастка ў межах будаўнічых працаў - 0,0178 га. ▫️Сама забудова зойме 151,55 кв.м. ▫️Будынак упісваюць у архітэктурнае асяроддзе, але не імітуюць старую забудову. ▫️Будынак…
На Вялікай Траецкай, 25 будуюць нязвыклы для Гродна дом. Асабліва цікава выглядае цэгла і дэкор 🔍

Будынак вырашылі ўпісваць у архітэктурнае асяроддзе, але пры гэтым не імітаваць старую забудову. Фасад - аздобіць цэглай ручной фармоўкі. Дом спраектавалі так, каб захаваць дарослае дрэва на ўчастку 🫶

Праект яшчэ да пачатку рэалізацыі быў адзначаны дыпломамі архітэктурнага рэйтынгу і фестывалю.

Будоўлю пачалі ў студзені 2023 і збіраліся завяршыць у траўні таго ж года.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На набярэжнай збудуюць новы бізнес-цэнтр проста пад Новым замкам Адміністрацыйна-гандлёвы шматфункцыянальны комплекс з’явіцца каля існага на вул. Завадская, 13. Зараз будынак на стадыі праектавання. Шукаюць дольшчыкаў для будаўніцтва. Памяшканні змогуць…
Новы будынак на набярэжнай пад замкамі на вул. Заводскай,13 адбудуюць згодна з гістарычным выглядам

Там размесцяць гасцініцу.

❗️У часе праектавання былі зроблены комплексныя навуковыя даследаванні, першапачатковы праект змянілі, расказала чытачка нашага канала. Аўтары праекта аднаўляюць страчаны гістарычны будынак па фота з улікам патрабаванняў навуковага кіраўніка.

З цяперашнім будынкам бізнес-цэнтра на Завадской новы будзе злучаць невялікая ўбудова са скатным дахам, ніжэйшая за абодва будынкі. Паводле рашэння гарвыканкама гэта не новае будаўніцтва, а рэканструкцыя існуючага будынка.

Раней мы публікавалі фота праекта гэтага будынка з нядаўняй абвесткі аб пошуку дольшчыкаў на "Куфары". Але паводле чытачкі, у ёй выкарысталі стары варыянт праекта.

👆На фота - гістарычны выгляд (злева) і актуальны варыянт праекта (справа)
Пра пашырэнне пешаходнай зоны ў цэнтры Гародні ідуць даўнія размовы

Як з гэтым у іншых краінах? У Каўнасе (Коўна) у суседняй Літве зараз вырашылі пытанне так: уезд у стары горад на машыне зробяць платным.

Збор у памеры 2 еўра пачнуць спаганяць са жніўня 2024 г.

Жыхары, якія маюць нерухомасць у гэтай зоне або арандуюць яе, атрымаюць па адным дазволе на ўезд у стары горад.

Дастаўшчыкам ежы і кліентам платформаў каршэрынгу прыйдзецца плаціць збор кожны раз пры ўездзе ў зону з нізкім узроўнем забруджвання або пакідаць свой аўтамабіль побач з ёй.

Такім чынам мусіць зменшыцца забруджванне ад аўтамабіляў - і з'явяцца дадатковыя грошы для горада.

Як вам такая ідэя, ці дарэчная была б у Гродне?🤔
#ідэі_для_горада
❗️Ад "Дома рыбака" да Савецкай плошчы на Замкавай зараз аднабаковы рух.

⛔️Праезд у бок Савецкай і паркоўкі каля сквера на месцы Фары Вітаўта закрыты адразу за паваротам перад "Домам рыбака".

⛔️Праезд у бок "Дома быту" з боку тупіку вуліцы Замкавай таксама забаронены.

На гэтым адрэзку зараз можна праехаць толькі ў бок замкаў.

Хутчэй за ўсё так зрабілі, каб разгрузіць вуліцу, на якой у адным месцы сканцэнтравалася шмат кавярняў і іншых устаноў.
Заўтра адключаць гарачую ваду ў 1 і 2 зонах Гродна 🥲 Вады не будзе з 22 траўня па 3 чэрвеня:

I зона - частка цэнтра горада:
Будзёнага па 7А па няцотным баку, 2-36А, па цотным баку, 46, Вялікая Траецкая, Васілька, Віленская 2, 6, Гараднічанская, Давыда Гарадзенскага, Дамініканская, Замкавая, Карла Маркса, Карбышава, Калючынская, Кірава, Камсамольская, Леніна, Мопраўская, Маставая, Малая Траецкая, Найдуса, Кастрычніцкая, Ажэшкі 1-11 па няцотным баку, Паўлоўскага, Парыжскай Камуны, Падольная, Стэфана Баторыя, Свярдлова, плошча Савецкая, Савецкая, Сацыялістычная, Студэнцкая, Тэлеграфная, завулак Тэлеграфны, Тэльмана, Працоўная-1.

II зона - раён вуліцы Захарава, пр. Касманаўтаў:
Антонава, Белуша 1,19, 2-20А па цотным баку, Бярозавая, Будзёнага 9, 11, 13, 42, 44, Захарава, Кляновая, Камбайнерская, пр. Касманаўтаў (акрамя 60/3, 74, 74Б, 83), Касцюшка 2 , 2а, 6, Чырвонаармейская 1, 2а, 3, 5, 7А, 11, 11/1, 11/12, 11/14, 11/15, 11/2, 11/28, 11/53, 11/56, 59А, 59Б, Лідская 1, 3, 3а, 5, Магістральная 6/3, 8, Мулярская, Абухова 7,10,12, Паліграфістаў, Пралетарская 6, 6А, 4, 4А, 2, 2А, Парахавы, завулак Парахавы, Шчорса 4, 8, увесь няцотны бок.
У Гародні штосуботу будуць ладзіць адкрытыя трэніроўкі для гараджан у Пышках 💪

"Фітнес раніцу" будзе праводзіць інструктар гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба.

📍Месца - танцпляцоўка ў Пышках на Сцежцы здароўя.
Час - кожная субота 11.00-12.00.

Спатрэбіцца спартыўная форма.

Першая трэніроўка пройдзе 25 траўня
Жывая агароджа з кветак з'явілася на Старым мосце ў Гродне🌸

Да скрынак з кветкамі падлучылі капежны паліў.

Такі кветкавы плот сёлета зрабілі і каля парка Жылібера
Ідэі для ўстойлівага гарадскога планавання: капенгагенскі план "Нулявы выкід вугляроду" і новая набярэжная

🌍Капенгаген імкнецца стаць першым у свеце горадам з нейтральным выкідам вугляроду да 2025 г. Стратэгія горада ўключае ў сябе ўстойлівае будаўніцтва жылля, шырокую сетку веласіпедных дарожак і надзейную сістэму грамадскага транспарту. План, пад уплывам гістарычнага плана Finger (забудова з улікам кірункаў магістраляў, што вядуць з гораду - “пальцаў”) і апошняга Капенгагенскага кліматычнага плана падкрэслівае зніжэнне залежнасці ад аўтамабіляў і паляпшэнне зялёнай інфраструктуры.

🐳 Прыкметнае дасягненне горада - ачыстка капенгагенскай гавані, куды раней выходзілі гарадскія сцёкі. Дзякуючы перапланіроўцы сцёкаў і скіраванні іх у сістэму вадасховішч, раней забруджаная тэрыторыя ператварылася ў рэкрэацыйны аб'ект з месцамі для купання і прывабнымі набярэжнымі. Там ёсць платформы, плавальныя дарожкі, душавыя і нават сауны. Новую забудову праектуюць так, што кожная частка раёна знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад вады, уключаючы бяспечныя зоны для плавання і каналы. Магчыма, гэта далёкая будучыня гродзенскага порта?
#ідэі_для_горада

📸 Danish Architecture Center
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Пешаходны мост на вул. Фамічова каля Румлёва і СШ №3 вырашылі цалкам разабраць і збудаваць новы ▪️Новы мост будзе з парэнчамі 1,3 м вышынёй, ▪️злучэнне моста і падыходаў таксама абгародзяць, ▪️зробяць пандус, ▪️прадугледзяць асвятленнне, сістэму зліва вады.…
Рэканструкцыя пешаходнага моста над ярам на Фамічова будзе каштаваць 5 190 954 руб.

🗓Яго цалкам разбяруць і пабудуюць новы за 7 месяцаў. Яшчэ месяц спатрэбіцца для прыёмкі аб'екта.
Працы пачнуць у чэрвені 2024 і скончаць да 20 студзеня 2025 года.

▪️Даўжыня новага збудавання - 74,1 м,
▪️шырыня - 3 м,
▪️парэнчы моста - 1,3 м вышынёй, на падыходах да яго - 0,9 м,
▪️на самім мосце і на яго спалучэнні з падыходамі будзе навес з ацынкаванага металу, сумешчаны з перыльнай агароджай.

Мост будуць падтрымліваць дзве апоры. Над адной з іх будзе дэфармацыйнае шво.

Уладкуюць таксама лесвіцы, пандусы, пешаходныя дарожкі ад вуліцы Фамічова да віядука. Прахожую частку забрукуюць пліткай. Мост будзе асветлены ўдаратрывалымі святлодыёднымі свяцільнямі, усталяванымі на металаканструкцыях падстрэшка. Асвятленне будзе і на падыходах да моста.

🌳Праектам прадугледжана высечка 3 дрэў. Для кампенсацыі высадзяць 6 хваёвых дрэў у месцах, прызначаных для кампенсацыйных пасадак у 2024 г.

Для будаўніцтва новага моста выкарыстаюць старое збудаванне, потым яго разбяруць.
Падмуркі існуючага маста захаваюць, бо яны размешчаны ў межах асабліва ахоўных тэрыторый.