Зялёныя зоны Гродна апрацоўваюць ад кляшчоў
29.04.2024 – урочышча Пышкі (сцежка Здароўя);
30.04.2024 - лесапаркавая тэрыторыя Румлёва, лясны масіў па вул. Кабяка (урочышча Форт);
02.05.2024 - гарадскі парк Жылібера, Каложскі парк;
03.05.2024 – тэрыторыя ля возера Юбілейнае, сквер у мікрараёне Фолюш;
06.05.2024 – урочышча Ласосна;
07.05.2024 – лясны масіў па вул. Томіна-Славінскага, зона адпачынку ў мікрараёне Альшанка (сквер каля школы № 39).
Расклад можа змяніцца ў выпадку дажджоў.
Апрацоўваюць не ўсю тэрыторыю, а толькі месцы ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку.
☝️Такая апрацоўка зараз лічыцца эфектыўным сродкам барацьбы з кляшчамі. Яна пратрымаецца 1,5 месяцы - гэта якраз час найбольшай актыўнасці кляшчоў.

У Гродне засвойваюць вертыкальнае азеляненне 💚
Плот парка Жылібера на Дзяржынскага ператвараюць у кветкавую сцяну
Некалькі пралётаў падрыхтавалі да 1 траўня, астатняе даробяць да 9 траўня.
Для афармлення выкарысталі петуніі і хларафітум.

Urban Hrodna - городская среда Гродно
Шкляны павільён для крамы “Зялёны свет” на Антонава ў працэсе пабудовы 🌿Плошча аранжарэі будзе 158 кв.м. Астатняя частка будынка пойдзе пад дапаможныя памяшканні. Цяперашнія будынкі зносіць не плануюць. Тут мы падрабязна разбіралі праект 👉 https://telegra.ph/Zelenyj…
На Антонава расце будынак вялікай аранжарэі
Агульная плошча будынка будзе 233 кв. м, а ўласна аранжарэі - 158 кв. м

Першы пускавы комплекс комплекса на месцы гродзенскага бровара адкрыюць вясной 2025 года
▪️У яго ўваходзіць бліжэйшы да Старога моста будынак. Туды пераедзе "Прыёрбанк", а таксама размесціцца цэнтр касметычнай лазернай хірургіі.
Да таго ж тэрміну плануюць уладкаваць набярэжную Нёмана. Там плануюць адрадзіць выхад да берага з палаца. Ён быў пампезным, у некалькі ярусаў, з дэкаратыўнымі кветнікамі.
▪️У галоўным корпусе былога піўзавода - колішнім палацы - будзе 15-16 рэстаранаў, кафэ, бараў.
▪️З боку рэстарана "Карчма" збудуюць гасцінічны комплекс на 120 нумароў. Яго дабудаваць плануюць у 2027 годзе.
Крыніца: proregion24.by

За памяшканні былой адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай, 10/06 і 14/3 скінулі цэну. ❗️Іх можна купіць разам тэрыторыяй двара і дрэвамі на ёй: 1 дубам, 13 елкамі і 2 ліпамі. Калі прыбраць плот, атрымаецца новы сквер каля Савецкай 🌳 Памяшканні месцяцца…
Былая адміністрацыя Ленінскага раёна на Савецкай патаннела ўжо на 40%
Гаспадара шукаюць для памяшканняў на вул. Савецкай, 10/06 і 14/3.
▪️Гэта першы, другі і трэці паверхі і падвал 3-павярховага будынка;
▪️ёсць усе неабходныя камунікацыі;
▪️плошча памяшканняў - 1840,2 і 2301,5 кв.м.
💰Пачатковы кошт зараз - 5 077 703,44 руб.
🗓 Электронны аўкцыён прызначаны на 31 траўня.
Будынкі - 1795 г. і 1550-х гг. пабудовы, з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Памяшканні пачалі прадаваць у канцы лістапада 2023 г., а адміністрацыя раёна адтуль выехала на 1,5 гады раней.
Усё па-ранейшаму прадаецца разам з дарослымі дрэвамі ў двары, якіх бы хапіла на міні-сквер.

Спякотна? 🥵 У некаторых гарадах праблему гарачыні вырашаюць адмысловымі рамкамі з вадой. Рамкі распыляюць вадзяны пыл - мінакі могуць прайсці праз іх і асвяжыцца. Асабліва даспадобы дзецям! Ваду з рамак зліваць не трэба, яна выпарваецца. Напрыклад,…
У Брэсце рыхтуюцца да лета: на чатырох скрыжаваннях у цэнтры паставілі ахалоджвальныя аркі з вадой🐳
Іх будуць уключаць, калі тэмпература паветра будзе вышэй за 25 С.
Упершыню канструкцыі паставілі ў 2021 г., і тады яны "карысталіся каласальным ажыятажам як у дзяцей, так і ў дарослых". Пасля штогод іх ставілі на тыя ж месцы.
Мінулым летам 7 такіх арак паставілі ў Віцебску. Іх ставяць у Літве, Польшы, Славакіі, Венгрыі, Украіне, у Амерыцы, Японіі.
#ідэі_для_горада
Ці хацелі б так ахалоджвацца ў Гродне?

⛔️ Дзе і калі перакрыюць рух на свята?
8 траўня 19:00-20:00 абмежаваны рух на вул. Дзяржынскага - Сацыялістычная - Ажэшкі.
9 траўня:
▪️00:00-19:00 вул. Мітрапаліта Філарэта і пл. Тызенгаўза;
▪️08:00-24:00 вул. Замкавая;
▪️08:00-18:00 вул. Дзяржынскага - Сацыялістычная - Ажэшкі
▪️08:00-24:00 вул. Стэфана Баторыя - Кастрычніцкая - Калючынская;
▪️21:30-22:30 вул. Маставая - Гарнавых - Парыжскай Камуны - Давыда Гарадзенскага - Вялікая Траецкая.
З 22:00 да 24:00 у горадзе пусцяць дадатковы транспарт💪
Крыніца: Гарвыканкам

На вул. Цэнтральнай у Паўднёвым прыбяруць дрэвы і кусты - агулам 21 - каб пусціць аўтобус
Расліннасць замінае зрабіць рамонт на вуліцы і збудаваць кішэні для грамадскага транспарта.
👥 Выдаленне раслін ЖКГ хоча абмеркаваць з жыхарамі. Першы сход, наконт выдалення 4 раслін, прайшоў сёння, другі - наконт астатніх 17 - адбудзецца 16 траўня ў 10.00 каля дома 79 на Цэнтральнай вуліцы.
Пасля рамонту на ўсёй Цэнтральнай будзе асфальт - і пусцяць аўтобус. Дасюль гэта было немагчыма праз стан дарогі.
Цэнтральная - не толькі самая доўгая вуліца мікрараёна. Яна атрымае больш нагрузкі пасля будаўніцтва мікрараёна Паўднёвы-1, запланаванага пасля 2028 г. - бо фактычна дублюе вул. Садакова, на якую прыйдзецца асноўная нагрузка.

Паркоўка ёсць, але паркоўкі не хапае?
Ніжнюю пляцоўку Скідзельскага рынку аддалі пад паркоўку - балючае пытанне для цэнтральнага рынку Гародні. Праўда, пакуль там не бачна разметкі, ды і пакрыццё "стомленае".
Раней там былі гандлёвыя шэрагі, пасля пляцоўка пуставала ў чаканні мадэрнізацыі.
Раніцай 10 траўня там нават былі вольныя месцы, але пры тым каля "Зялёнага свету" на Антонава машыны паркуюць другім шэрагам 🤷♀️

Надышоў сезон падарожжаў па Беларусі!
Калі збярэцеся на Нарачаншчыну - туды сапраўды ёсць, дзеля чаго ехаць. Раім канал, які зробіць вандроўку цікавейшай.
Naračanščyna — гэта краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе сабраныя цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю, гісторыі яго людзей і традыцый.
Далучайцеся!👇

Telegram
Naračanščyna | Нарачанскі край
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!
Сувязь: @Narachanski_bot
Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot
Сувязь: @Narachanski_bot
Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Пачынаецца будоўля на Вялікай Траецкай, 25. Абгарадзілі месца пад будучы дом. ▫️Плошча ўчастка ў межах будаўнічых працаў - 0,0178 га. ▫️Сама забудова зойме 151,55 кв.м. ▫️Будынак упісваюць у архітэктурнае асяроддзе, але не імітуюць старую забудову. ▫️Будынак…
На Вялікай Траецкай, 25 будуюць нязвыклы для Гродна дом. Асабліва цікава выглядае цэгла і дэкор 🔍
Будынак вырашылі ўпісваць у архітэктурнае асяроддзе, але пры гэтым не імітаваць старую забудову. Фасад - аздобіць цэглай ручной фармоўкі. Дом спраектавалі так, каб захаваць дарослае дрэва на ўчастку 🫶
Праект яшчэ да пачатку рэалізацыі быў адзначаны дыпломамі архітэктурнага рэйтынгу і фестывалю.
Будоўлю пачалі ў студзені 2023 і збіраліся завяршыць у траўні таго ж года.