Яшчэ адзі дом у цэнтры Гродна, які знік назаўжды - “Дом Лютэка” (дом Ярмаловіча) 1900 г. на Віленскай, 37
Двухпавярховы, атынкаваны, вузкі будынак на высокім цокалі, з карнізам і дэкаратыўным міжпаверхавым поясам, высокім аркавым праездам з пілястрамі прадалі ў 2019 г.
Ён не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, і “правоў” на абарону меў столькі ж, як нядаўна знесеная 140-гадовая казарма на Шчорса, 2 - шараговая гістарычная забудова у 3 рэжыме ўтрымання зоны рэгулявання забудовы (забаронена будаваць аб'екты прамысловасці, склады, узвядзенне будынкаў і рэканструкцыя забудовы вышэй за 5 паверхаў (18 м)). Гэта значыць, фармальна захаванне аўтэнтычнасці - на сумленні ўласніка.
Летам 2020 абвяшчалі, што дом адновяць у тых жа габарытах, дададуць дзве прыбудовы — з боку галоўнага фасада і да дваравога, гарышча перабудуюць у мансардны паверх. Так было ў праекце.
Будоўлю пачалі ў 2021 г. – і першасны дом цалкам знеслі. Летам 2022 г. там ужо збіраліся адкрыць гатэль, пасля пісалі пра адкрыццё восенню 2023, але працы відавочна зацягнуліся. Будучы буцік-гатэль The Cult на 10 нумароў будзе прэміум класу. Заказчык рэканструкцыі і ўласніца будынка - Ірына Зубкевіч (Звонка), заснавальніца брэнда zvonkomadewithlove.
📸1-2 актуальныя, 2024 г. (Facebook Kaciaryna Shustka), 3 - 2023 г. (Яндекс.Карты), 4 - 2021 (Instagram savegrodno), 5-6 - 2019 г. да зносу

На набярэжнай збудуюць новы бізнес-цэнтр проста пад Новым замкам
Адміністрацыйна-гандлёвы шматфункцыянальны комплекс з’явіцца каля існага на вул. Завадская, 13.
Зараз будынак на стадыі праектавання. Шукаюць дольшчыкаў для будаўніцтва. Памяшканні змогуць адаптаваць пад патрабаванні і тэхналогію працы замоўца.
Агульная плошча будынка плануецца 900 кв. м.
Кошт за кв. м - 6.52 руб. ($ 2)

Яшчэ адна гасцініца ў Гродне - пад яе вырашылі перарабіць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” на Гарнавых, 5
Двухпавярховы цагляны будынак 1945 г. прададуць з аўкцыёну
Агульная плошча - 1484,6 кв.м
💰Пачатковы кошт - 1 853 406,84 руб.
Яшчэ ў 2021 г. яго збіраліся перадаць Цэнтральнай паліклініцы - яна прымыкае да будынку. Пра гэтыя планы казалі аж з 2012 г. 🤔

Гродзенцы шукаюць шыльду, прысвечаную паўстанню Тадэвуша Касцюшкі - яе знялі з Новага замка🔍
Памятная шыльда вісела каля ўвахода ў Новы замак 30 гадоў у памяць пра прадзеі паўстання, якія адбываліся ў Гродне.
Касцюшка прыязджаў у Гродна ў верасні 1794 г., дзе удзельнічаў у пасяджэнні паўстанцкай камісіі ў Новым замку. Звычайна пра гэта расказваюць экскурсаводы, і гэта адна з падзей, якая ўзбагачае турыстычную прывабнасць месца.
З’явілася петыцыя, дзе просяць расказаць, куды знікла шыльда і ці вернецца

У скверы каля пл. Дзекабрыстаў высадзілі 110 дрэваў 🌳
Пасадку прымеркавалі да 100-годдзя органаў гандлю Беларусі - усталявалі памятны знак з “капсулай часу”
У скверы паставілі і лавачкі, дызайн якіх распрацавалі для розных гандлёвых сетак Гродна.
Гатункі, якія высадзілі:
▪️тры віды клёнаў,
▪️чырвоны дуб,
▪️блакітная елка,
▪️рабіна,
▪️туя,
▪️ліпа.
Для пасадкі абралі буйныя саджанцы ад “Зелянбуда”🫶
Крыніца: "Гродно Плюс"

У Гродне ў жылых дамаў ўсталёўваюць новыя ліфты - з расслабляльнай музыкай 🎼
У новых ліфтах ёсць:
▪️камеры відэаназірання,
▪️сэнсарныя датчыкі, каб дзверы не зачыніліся раней часу,
▪️расслабляльная музыка,
▪️павялічаная шырыня праёмаў для людзей з інваліднасцю,
▪️на ўсіх кнопках інфармацыя прадублявана шрыфтам Брайля для людзей са слабым зрокам,
Хуткасць уздыму змянілі з 0,71 м/с да 1 м/с, тэрмін эксплуатацыі - да 30 гадоў (на 5 больш, чым быў).
Агулам у Гродне сёлета заменяць 31 ліфт, 8 ужо мантуюць на Кляцкова.
Новае абсталяванне і кабіны ставяць на:
▫️пр. Кляцкова, 23/2 (2 шт.), 17 (3 шт.), 19 (3 шт.) і 35 (2 шт. - 2, 3 п.),
▫️вул. Фолюш, 15/212а (1 шт.), 15/213 (4 шт.),
▫️вул. Паўднёвай, 13 (3 шт.);
▫️Індурскай шашы, 2 (1 шт.).
Абсталяванне заменяць на:
▫️2 зав. Дзяржынскага, 3 (2 шт.), 7 (2 шт.),
▫️вул. Брыкеля 23/2 (2 шт.),
▫️вул. Ліможа, 28 (2 шт.),
▫️вул. Курчатава, 28 (2 шт. - 1 і 2 п.),
▫️вул. Малышчынская, 13 (2 шт.).
Яшчэ 30 збіраюцца паставіць ў 2025 г.

Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне раскансервоўваюць і рыхтуюць да ўключэння гарадскія фантаны 🐳 Звычайна іх уключаюць на 1 траўня. 📸Гродзенская гарадская ЖКГ
Гарадскія фантаны ўключаць 30 красавіка⛲️
У Гродне традыцыяй стала рабіць гэтую гарадскую падзею ўрачыста.
У 20.00 у парку Жылібера пачнецца святочная праграма - з музыкай і светлавым шоу

У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴♀️
Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў.
Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца.
#ідэі_для_горада
Хацелі б такую ў Гродне?🧐
Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў.
Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца.
#ідэі_для_горада
Хацелі б такую ў Гродне?🧐
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴♀️ Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў. Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца. #ідэі_для_горада Хацелі б такую…
А так з дапамогай таго ж "Магілёўліфтмаша" спрабуюць вырашыць недахоп парковачных месцаў для аўто.
Адна такая вертыкальная паркоўка складаецца з 6 ярусаў і змяшчае 12 аўтамабіляў тыпу "седан".
Год таму ў горадзе паставілі 3 такія паркоўкі.

Мост праз Юрысдыку на вул. Філарэта (былая Горкага) будуць рамантаваць
Пасля абследавання моста восенню 2023 года рух на ім ужо рэкамендавалі абмежаваць і нават прыбраць клумбу - каб зменшыць нагрузку😔
Што не так з мостам і што плануюць рабіць 👉 https://telegra.ph/Most-praz-YUrysdyku-na-vul-Fіlarehta-bylaya-Gorkava-buduc-ramantavac-04-29

Telegraph
Мост праз Юрысдыку на вул. Філарэта (былая Горкава) будуць рамантаваць
У час капітальнага рамонту там хочуць узмацніць або замяніць пралётнае збудаванне моста. Пасля абследавання моста восенню 2023 года рух на ім рэкамендавалі абмежаваць. Цяперашні мост быў збудаваны ў 1993 годзе. Ён жалезабетонны, арачны, аднапралётны. Яго…
Зялёныя зоны Гродна апрацоўваюць ад кляшчоў
29.04.2024 – урочышча Пышкі (сцежка Здароўя);
30.04.2024 - лесапаркавая тэрыторыя Румлёва, лясны масіў па вул. Кабяка (урочышча Форт);
02.05.2024 - гарадскі парк Жылібера, Каложскі парк;
03.05.2024 – тэрыторыя ля возера Юбілейнае, сквер у мікрараёне Фолюш;
06.05.2024 – урочышча Ласосна;
07.05.2024 – лясны масіў па вул. Томіна-Славінскага, зона адпачынку ў мікрараёне Альшанка (сквер каля школы № 39).
Расклад можа змяніцца ў выпадку дажджоў.
Апрацоўваюць не ўсю тэрыторыю, а толькі месцы ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку.
☝️Такая апрацоўка зараз лічыцца эфектыўным сродкам барацьбы з кляшчамі. Яна пратрымаецца 1,5 месяцы - гэта якраз час найбольшай актыўнасці кляшчоў.

У Гродне засвойваюць вертыкальнае азеляненне 💚
Плот парка Жылібера на Дзяржынскага ператвараюць у кветкавую сцяну
Некалькі пралётаў падрыхтавалі да 1 траўня, астатняе даробяць да 9 траўня.
Для афармлення выкарысталі петуніі і хларафітум.
Плот парка Жылібера на Дзяржынскага ператвараюць у кветкавую сцяну
Некалькі пралётаў падрыхтавалі да 1 траўня, астатняе даробяць да 9 траўня.
Для афармлення выкарысталі петуніі і хларафітум.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Шкляны павільён для крамы “Зялёны свет” на Антонава ў працэсе пабудовы 🌿Плошча аранжарэі будзе 158 кв.м. Астатняя частка будынка пойдзе пад дапаможныя памяшканні. Цяперашнія будынкі зносіць не плануюць. Тут мы падрабязна разбіралі праект 👉 https://telegra.ph/Zelenyj…
На Антонава расце будынак вялікай аранжарэі
Агульная плошча будынка будзе 233 кв. м, а ўласна аранжарэі - 158 кв. м