Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Яшчэ адзін мультымедыйны экран - як на Савецкай - паставілі на газоне на пл. Леніна, а другі - на Ажэшкі, 42, насупраць вакзала. Пакуль што там паказваюць відэа пра Гродна і гродзенскія прадпрыемствы 👀
Трэці ў Гродне мультымедыйны экран паставілі на платнай паркоўцы на Віленскай, у бок праезнай часткі. Зараз на ім круцяць рэкламу.

🤔Дзіўнаватае месца: насупраць як раз паварот на спуску, які патрабуе ўвагі кіроўцаў. Добра ён будзе бачны наведнікам бара "Бухта" і нячастым карыстальнікам паркоўкі.

📸 NewGrodno.by
Яшчэ адзі дом у цэнтры Гродна, які знік назаўжды - “Дом Лютэка” (дом Ярмаловіча) 1900 г. на Віленскай, 37

Двухпавярховы, атынкаваны, вузкі будынак на высокім цокалі, з карнізам і дэкаратыўным міжпаверхавым поясам, высокім аркавым праездам з пілястрамі прадалі ў 2019 г.

Ён не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, і “правоў” на абарону меў столькі ж, як нядаўна знесеная 140-гадовая казарма на Шчорса, 2 - шараговая гістарычная забудова у 3 рэжыме ўтрымання зоны рэгулявання забудовы (забаронена будаваць аб'екты прамысловасці, склады, узвядзенне будынкаў і рэканструкцыя забудовы вышэй за 5 паверхаў (18 м)). Гэта значыць, фармальна захаванне аўтэнтычнасці - на сумленні ўласніка.

Летам 2020 абвяшчалі, што дом адновяць у тых жа габарытах, дададуць дзве прыбудовы — з боку галоўнага фасада і да дваравога, гарышча перабудуюць у мансардны паверх. Так было ў праекце.

Будоўлю пачалі ў 2021 г. – і першасны дом цалкам знеслі. Летам 2022 г. там ужо збіраліся адкрыць гатэль, пасля пісалі пра адкрыццё восенню 2023, але працы відавочна зацягнуліся. Будучы буцік-гатэль The Cult на 10 нумароў будзе прэміум класу. Заказчык рэканструкцыі і ўласніца будынка - Ірына Зубкевіч (Звонка), заснавальніца брэнда zvonkomadewithlove.

📸1-2 актуальныя, 2024 г. (Facebook Kaciaryna Shustka), 3 - 2023 г. (Яндекс.Карты), 4 - 2021 (Instagram savegrodno), 5-6 - 2019 г. да зносу
На набярэжнай збудуюць новы бізнес-цэнтр проста пад Новым замкам

Адміністрацыйна-гандлёвы шматфункцыянальны комплекс з’явіцца каля існага на вул. Завадская, 13.

Зараз будынак на стадыі праектавання. Шукаюць дольшчыкаў для будаўніцтва. Памяшканні змогуць адаптаваць пад патрабаванні і тэхналогію працы замоўца.

Агульная плошча будынка плануецца 900 кв. м.

Кошт за кв. м - 6.52 руб. ($ 2)
Яшчэ адна гасцініца ў Гродне - пад яе вырашылі перарабіць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” на Гарнавых, 5

Двухпавярховы цагляны будынак 1945 г. прададуць з аўкцыёну

Агульная плошча - 1484,6 кв.м

💰Пачатковы кошт - 1 853 406,84 руб.

Яшчэ ў 2021 г. яго збіраліся перадаць Цэнтральнай паліклініцы - яна прымыкае да будынку. Пра гэтыя планы казалі аж з 2012 г. 🤔
Гродзенцы шукаюць шыльду, прысвечаную паўстанню Тадэвуша Касцюшкі - яе знялі з Новага замка🔍

Памятная шыльда вісела каля ўвахода ў Новы замак 30 гадоў у памяць пра прадзеі паўстання, якія адбываліся ў Гродне.
Касцюшка прыязджаў у Гродна ў верасні 1794 г., дзе удзельнічаў у пасяджэнні паўстанцкай камісіі ў Новым замку. Звычайна пра гэта расказваюць экскурсаводы, і гэта адна з падзей, якая ўзбагачае турыстычную прывабнасць месца.

З’явілася петыцыя, дзе просяць расказаць, куды знікла шыльда і ці вернецца
У скверы каля пл. Дзекабрыстаў высадзілі 110 дрэваў 🌳

Пасадку прымеркавалі да 100-годдзя органаў гандлю Беларусі - усталявалі памятны знак з “капсулай часу”

У скверы паставілі і лавачкі, дызайн якіх распрацавалі для розных гандлёвых сетак Гродна.

Гатункі, якія высадзілі:
▪️тры віды клёнаў,
▪️чырвоны дуб,
▪️блакітная елка,
▪️рабіна,
▪️туя,
▪️ліпа.

Для пасадкі абралі буйныя саджанцы ад “Зелянбуда”🫶

Крыніца: "Гродно Плюс"
У Гродне ў жылых дамаў ўсталёўваюць новыя ліфты - з расслабляльнай музыкай 🎼

У новых ліфтах ёсць:
▪️камеры відэаназірання,
▪️сэнсарныя датчыкі, каб дзверы не зачыніліся раней часу,
▪️расслабляльная музыка,
▪️павялічаная шырыня праёмаў для людзей з інваліднасцю,
▪️на ўсіх кнопках інфармацыя прадублявана шрыфтам Брайля для людзей са слабым зрокам,

Хуткасць уздыму змянілі з 0,71 м/с да 1 м/с, тэрмін эксплуатацыі - да 30 гадоў (на 5 больш, чым быў).

Агулам у Гродне сёлета заменяць 31 ліфт, 8 ужо мантуюць на Кляцкова.

Новае абсталяванне і кабіны ставяць на:
▫️пр. Кляцкова, 23/2 (2 шт.), 17 (3 шт.), 19 (3 шт.) і 35 (2 шт. - 2, 3 п.),
▫️вул. Фолюш, 15/212а (1 шт.), 15/213 (4 шт.),
▫️вул. Паўднёвай, 13 (3 шт.);
▫️Індурскай шашы, 2 (1 шт.).

Абсталяванне заменяць на:
▫️2 зав. Дзяржынскага, 3 (2 шт.), 7 (2 шт.),
▫️вул. Брыкеля 23/2 (2 шт.),
▫️вул. Ліможа, 28 (2 шт.),
▫️вул. Курчатава, 28 (2 шт. - 1 і 2 п.),
▫️вул. Малышчынская, 13 (2 шт.).

Яшчэ 30 збіраюцца паставіць ў 2025 г.

Крыніца: "Гродно Плюс"
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне раскансервоўваюць і рыхтуюць да ўключэння гарадскія фантаны 🐳 Звычайна іх уключаюць на 1 траўня. 📸Гродзенская гарадская ЖКГ
Гарадскія фантаны ўключаць 30 красавіка⛲️

У Гродне традыцыяй стала рабіць гэтую гарадскую падзею ўрачыста.

У 20.00 у парку Жылібера пачнецца святочная праграма - з музыкай і светлавым шоу
У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴‍♀️

Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў.
Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца.
#ідэі_для_горада

Хацелі б такую ў Гродне?🧐
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴‍♀️ Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў. Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца. #ідэі_для_горада Хацелі б такую…
А так з дапамогай таго ж "Магілёўліфтмаша" спрабуюць вырашыць недахоп парковачных месцаў для аўто.

Адна такая вертыкальная паркоўка складаецца з 6 ярусаў і змяшчае 12 аўтамабіляў тыпу "седан".

Год таму ў горадзе паставілі 3 такія паркоўкі.