Urban Hrodna - городская среда Гродно
957 subscribers
1.74K photos
22 videos
2 files
635 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Так будзе выглядаць квартал таўнхаусаў паблізу цэнтра Гародні - на месцы першага мясакамбіната на Камунальнай (за стадыёнам Нёман)👆

На Камунальнай плануюць будаваць жыллё клубнага тыпу.

▪️Гэта будзе 16 двухпавярховых таўнхаусаў.
▪️Плошча кожнага дома - да 130 кв.м, перад домам - невялікі ўчастак зямлі.
▪️Забудова квартала плануецца ў еўрапейскім стылі.

💰Папярэдні кошт складзе каля $1 тыс./кв.м
🗓Працу плануюць пачаць ужо ў 2024 г.

Пабудовы, якія зараз стаяць на гэтым месцы, знясуць. Там ёсць і пабудовы пач. ХХ ст. і помнікі прамысловай архітэктуры. Будынкі хацелі захаваць і перарабіць на жытло.
Нёман цалкам затапіў гарадскі пляж у Пышках 🦆

Узровень вады вышэй, чым быў летась, і можа падрасці яшчэ. Зараз ён блізкі да небяспечных адзнак на Нёмане ў г. Стоўбцы і на яго прытоку Шчары ў г. Слонім.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Яшчэ адзін звыклы від на горад можа змяніцца - і людзі супраць Збірае подпісы петыцыя супраць пабудовы мікрараёна "Залаты" (раней называлі "Вясенні") або каб будынкі ў ім былі не больш за 6 паверхаў Пабудова высотак у гэтым месцы можа сапсаваць традыцыйны…
Адказ на петыцыю па “Залатым”/“Вясенім” мікрараёне з’явіўся датэрмінова🔍

Ад «Вясенняга» да Каложы будзе каля 1,2 км - “на вельмі прыстойнай адлегласці”, - сказаў начальнік ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Конан. А месца для будаўніцтва жытла вызначана ў Генплане.

У раёне плануюць збудаваць каля 17 дамоў на 2012 кватэр - з разлікам на больш чым 4,5 тыс. чал.

🤔З назвай ніяк не могуць вызначыцца. Адпачатку новы жылы раён называлі "Вясеннім" (па назве адной з яго асноўных вуліц). Летам 2023 паводле афіцыйных СМІ, для яго абралі іншую назву - "Залаты"👑 А зараз ён зноў стаў "Вясенні"?

"Так званага мікрараёна "Залаты" не існуе нават на паперы. Бліжэйшая да Каложскай царквы і аднайменнага парку забудова – мікрараён «Вясенні»", - сказаў зараз Конан.

Вясной 2021 СМІ пісалі, што да будаўніцтва могуць прыступіць у тым жа годзе. Але пакуль яшчэ не пачалі знос прыватных дамоў, на месцы якіх хочуць будаваць.

🗓“Гроднажылбуд” плануе пачаць будоўлю ў 2024
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Доўгачаканае: Румлёўскі мост адкрыюць заўтра, 15 чэрвеня, а 5 ранку. Грамадскі транспарт адразу паедзе па сваіх ранейшых маршрутах. Крыніца: "Гродна Плюс"
Румлёўскі мост зноў будуць рамантаваць.
Да траўня па чарзе будуць перакрываць рух пешаходаў спачатку з аднаго боку моста, затым з другога

Мост ужо рамантавалі два гады таму - з 10 студзеня па 15 чэрвеня 2022. Тады адрамантавалі праезную частку і тратуары, умацавалі канструкцыю маста.

🧐Зараз будзе другі этап таго самага рамонта - працы з ніжняй часткай моста. Цалкам яго абяцаюць не закрываць.

Праўда, два гады таму яго таксама не збіраліся закрываць цалкам, але ў час працаў знайшлі новыя дэфекты, і перакрылі на 5 месяцаў - спачатку для транспарта, а пад канец і для пешаходаў.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Віртуальны шпацыр па гродзенскім піўзаводзе? Ён ёсць 💃 👁3D-тур з 12 кропак зрабіла дызайнерка І.Варкулевіч для Browar Hrodna - праекта новых уласнікаў старога піўзавода. Можна пашпацыраваць у падвалах і на паверхах, пабачыць захаваныя архітэктурныя адметнасці…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як рэканструявалі гродзенскі піўзавод🍺

Адзін з будынкаў - будынак былога цэху розліву - цалкам дэмантавалі і збудавалі наноў, пад офісы.

💡Каб інтэграваць адсылку да будынкаў, якія былі на гэтым месцы раней, перад ім уставілі дадатковы аб’ём з адпаведным дэкорам. Атрымаўся псеўдагістарычны сучасны будынак.

Забудоўшчык абраў такое рашэнне для цэльнасці ансамбля. Паводле задумы, будынкі мусяць перацякаць адзін у адзін.

Працяг будзе.
🎬 instagram.com/browar_hrodna
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆План участка і папярэдні выгляд новых дамоў на Вішняўцы
На Вішняўцы-4 пачалі запланаванае ў 2022 г. будаўніцтва

Участак размешчаны паміж забудовамі па вул. Кабяка, вул. Хімікаў, дзіцячым садам №100 і вул. Паўднёвай.

Тут пачалі ўзводзіць панэльныя жылыя дамы вышынёй 8-10 паверхаў, агулам на 336 кв.
▫️Плошча ўчастка - 2,8 га.
▫️Па перыметры забудовы задумвалі паркоўкі на 336 месцаў.
▫️У праекце на грамадскім абмеркаванні на гэтым участку планавалася тры дамы. На схеме для руху транспарту на ўчастку будоўлі абазначаны два.

Будуе традыцыйна Гроднажылбуд.
🗓 Будоўлю плануюць скончыць у 4 квартале 2024 г.

Выявы 4 і 5 - як будуць выглядаць дамы ў панараме раёна і дзе месца забудовы
Драўляны мост праз Ласасянку на Фолюшы цалкам замянілі - на жалезны

Стары мост рамантавалі, але гэта не вырашала праблемы.

📸 1, 2 - стары мост у 2021 (Urban Hrodna). Зімой 2023-2024 ён быў з цэлымі парэнчамі, але з перакошанымі дошкамі ходніка
📸 3 - новы мост (“Вячэрні Гродна”)