Urban Hrodna - городская среда Гродно
996 subscribers
1.71K photos
22 videos
2 files
620 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Як разбудоўваецца Фолюш на месцы закінутай вайсковай часткі 👀 6-7 павярховы дом Г-падобнай формы вырас на месцы былога плаца на вул. Фолюш, паблізу штабоў. Ён ужо накрыты дахам. 🌳Дрэвы абяцалі максімальна захоўваць - сасновы гай праз дарогу цэлы. Спартзал…
👆Вось як змяніўся Фолюш за год👆

5-7-павярховыя будынкі з’явіліся каля былога старога КПП. Побач будуюць больш высокія. Будоўля ідзе і на месцы былых складоў, дзе месцілася СТА.

🔎Агулам у новым мікрараёне з’явіцца 17 шматпавярховых дамоў. На першых паверхах будзе неабходная інфраструктура. Плануюць збудаваць дзіцячы садок на 500 месцаў з пачатковымі класамі школы.

У 16-павярховым доме-свечцы на першым паверсе будзе амбулаторыя на 70 наведванняў за змену. У іншым будынку будзе дзіцячая амбулаторыя.

🗓Раней пісалі, што раён дабудуюць у 2027 г., але некаторыя дамы здаюць ужо ў 2024.
🌳Праектант дэклараваў, што дарослыя дрэвы на месцы былой вайсковай часткі максімальна захаваюць.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне з'явіцца новая вуліца. Яе хочуць назваць Калінавая 🍃 Каля вуліцы з’явіцца і завулак. Прапанова назвы - Калінавы. Новыя вуліцу і завулак плануюць у прыватнай забудове мікрараёна «Пагараны-Кашэўнікі». 👥Меркаванні гродзенцаў наконт назвы ў пісьмовай…
У Гродне з'явілася вуліца Калінавая і завулак Калінавы.

Гэтак і прапаноўвалі спачатку чыноўнікі. Прапаноў ад гараджан або не з'явілася, або іх прынялі і не ўлічылі.

Вуліца і завулак месцяцца ў Пагаранах-Кашэўніках.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Пешаходны мост на вул. Фамічова (каля Румлёўскага парка) рыхтуюць да рэканструкцыі Мост збіраюцца замяніць цалкам або ўзмацніць яго пралётныя канструкцыі. 💰Гарадское ЖКГ шукае распрацоўніка для перадпраектнай дакументацыі. На распрацоўку гатовы выдаткаваць…
Пешаходны мост на вул. Фамічова каля Румлёва і СШ №3 вырашылі цалкам разабраць і збудаваць новы

▪️Новы мост будзе з парэнчамі 1,3 м вышынёй,
▪️злучэнне моста і падыходаў таксама абгародзяць,
▪️зробяць пандус,
▪️прадугледзяць асвятленнне, сістэму зліва вады.

Новую канструкцыю будуць узводзіць з маналітных жалезабятонных пліт з дапамогай старой, пасля старую разбяруць.

З боку Фамічова да моста будзе прымыкаць асфальтаваная сцежка, з боку дома №72/4 па Я.Купалы - лесвіца і пандус. Альтэрнатыўны варыянт - сход без лесвіцы, які змогуць выкарыстоўваць як пандус.

👥Грамадскія абмеркаванні АУНА пройдуць з 12 студзеня па 23 лютага

🗓Да 26 красавіка праект павінны прайсці дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне па дзейнасці прымуць да 10 чэрвеня.

Замоўца будоўлі - Гродзенская ЖКГ

Мост закрыты амаль 2 гады 😢

📸grodnoplustv.by
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Новы позірк на Гародню ад фатографа Сяргея Марозава 📸 🎄❄️Фота для тых, каму не хапае каляднага вайбу - вынік супрацы banifacyj з нейрасеткай
Снегавікі захапілі Гародню!☃️

Яшчэ порцыя фотаэксперыментаў з нейрасеткай і нечаканы погляд на горад ад гродзенскага фатографа Сяргея Марозава (banifacyj)

Ужо ляпілі снегавіка гэтай зімой?