Urban Hrodna - городская среда Гродно
У м-не «Баранавічы-11» на ўскрайку Гродна прапануюць даць назвы новым вуліцам Варыянты ад Гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў такія: 1) улица Виктора Юртова (вуліца Віктара Юртава), 2) улица Филиппа Старовойтова (вуліца Філіпа Старавойтава), 3) переулок…
Варыянты назваў вуліц у Баранавічах, прапананаваныя раней дэпутатамі, афіцыйна зацвердзілі.
Праектаваныя вуліцы і завулкі назавуць не ў гонар гарадоў-пабрацімаў, як хацелі раней, а ў гонар гродзенцаў - ветэранаў Вялікай Айчыннай і воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Гродне пачалі эксперымент па ўліку ацяплення - каб жыхары маглі самі рэгуляваць тэмпературу дома і плаціць толькі за тое, што спажылі 🔥
Каля кожнай кватэры асобна ставяць лічыльнікі, якія працуюць па радыёканале. Жыхары змогуць падтрымліваць жаданую тэмпературу ў памяшканні цягам года.
➡️аплата выстаўляецца роўна за тое, колькі спажылі;
➡️зняць паказанні можна на месцы цягам некалькіх хвілін;
➡️дадзеныя збіраюць раз на суткі, перадаюць на сервер;
➡️спецыяльная праграма вядзе ўлік і архіў паказанняў;
➡️дадзеныя паступяць у разлікова-касавы цэнтр;
➡️там кошт разлічаць, паводле тарыфаў, для кожнай кватэры.
💰Спецыялісты кажуць, што так можна эканоміць 20-30%.
🔎Для эксперыменту абралі шматпавярховік на Курчатава. Рэгуляваць тэмпературу жыхары змогуць з 1 снежня.
Да канца 2024 г. плануюць увесці такі ўлік яшчэ ў некалькіх дзясятках дамоў у горадзе.
🧮 Праект рэалізуе гарадскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі - менавіта яго нядаўна ўзначаліў былы кіраўнік Гродна Мечыслаў Гой
#ідэі_для_горада

На Савецкай ужо паставілі ялінку!🎄
💪Працы пачалі раніцай у суботу, 25-га, а да палудня яе ўжо сабралі.
Засталося прымацаваць верхавіну і павесіць гірлянды🪄
🗓А з 8 снежня па 7 студзеня на Савецкай плошчы будзе працаваць "Зімовы фэст". Там будуць фудтракі, глінтвейн, падарункі ад рамеснікаў, забавы для дзяцей і елкавы кірмаш ☃️🥤🎁
💪Працы пачалі раніцай у суботу, 25-га, а да палудня яе ўжо сабралі.
Засталося прымацаваць верхавіну і павесіць гірлянды🪄
🗓А з 8 снежня па 7 студзеня на Савецкай плошчы будзе працаваць "Зімовы фэст". Там будуць фудтракі, глінтвейн, падарункі ад рамеснікаў, забавы для дзяцей і елкавы кірмаш ☃️🥤🎁
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆Так будзе выглядаць дом па Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) паводле праекта👆 ▪️Пасля дабудовы новай часткі плошча будынка зменіцца са 150 кв.м да 700 кв.м. ▪️Пазнавальную арку злева ад будынка знеслі, але адбудуюць. Яна стане меншай, каб на ўнутраную паркоўку…
Працы на Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) набліжаюцца да сканчэння.
Дом у Новым Свеце адбудавалі ў гістарычным выглядзе (праўда, ад арыгінала засталося толькі два бакавыя фасады - брандмаўэры) і далучылі да яго прыбудову ў сучасным стылі. Прыбудову не відаць з вуліцы, але праз яе агульная плошча будынка павялічылася ў некалькі разоў.
Арку, якая была злучаная з домам, ячшэ не “вярнулі”, але абяцалі.
Унутры будзе прастора па прынцыпе open space. Там могуць размясціць офісы, ганаль, аб'екты сферы абслугоўвання.
🏆Праект «Рэканструкцыя нежылога будынка пад шматфункцыянальны ў Гродне» атрымаў срэбны дыплом Нацыянальнага незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль 2023» (Новасібірск, Расія).
🗓Будоўлю пачалі вясной 2022 і планавалі завяршыць у чэрвені 2023 г.
Тэрмін зрушыўся, але вынік ужо можна ацэньваць. Як вам?

Фара Вітаўта - пазнавальны сімвал Гродна, якога няма
Самы стары і велічны каталіцкі храм горада ўзарвалі ноччу з 28 на 29 лістапада 1961 г. Да таго будынак 1580-х гг. мяняў і канфесію, і выгляд.
❗️Адбудова Фары Вітаўта была закладзена ў дэтальны план для цэнтра Гродна да 2030 г., прыняты ў 2022. Архітэктары прапаноўвалі зрабіць там канцэртную залу, каб не правакаваць спрэчкі праваслаўных і каталікоў - чый храм. А пазней яго прыбралі з Генплана 😢
🤔Аднаўленне Фары Вітаўта як адміністрацыйна-офіснага будынка можа «абразіць пачуцці і адных, і другіх вернікаў» і «папахвае блюзнерствам», казаў Уладзімір Каранік на стрыме летам 2023. І калі ёсць і праваслаўныя, і каталіцкія страчаныя храмы, то «чаму мы аднаўляем гэты аб’ект»
📖Знішэнне храма саветамі лягло ў аснову фантастычнага апавядання “Разбуральнік” Сцяпана Стурэйкі (зборнік “Пасажыры карабля Тэсея”, заняў 2 месца ў літаратурнай прэміі Гедройца 2023 г.)
📷 панарама Гродна ў савецкі час - Фара ў цэнтры (Onliner.by) і ў кан. 1930-х гг. (oldgrodno.by)

▪️горад упрыгожаць 204 святлодыёдных і святлодынамічных канструкцый,
▪️з іх 55 святлодыёдных шароў развесяць на дрэвах, у тым ліку ў парку Жылібера;
▪️на Новым мосце размесцяць інсталяцыю "Сняжынка"❄️
▪️у розных месцах горада паставяць 12 навагодніх ёлак🎄
▪️з іх 55 святлодыёдных шароў развесяць на дрэвах, у тым ліку ў парку Жылібера;
▪️на Новым мосце размесцяць інсталяцыю "Сняжынка"❄️
▪️у розных месцах горада паставяць 12 навагодніх ёлак🎄
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Пачалі рэканструкцыю ўнівермага “Нёман” - ён зменіць нават назву Рамонт закранае менавіта “шкляную” частку. ❗️Пасля яго “Нёман” стане ЦУМам. ▫️Замест лесвіц плануюць эскалатары. ▫️Мадэрнізуюць столь, асвятленне, сцены. ▫️З’явяцца новыя крамы. На другім…
Сышла эпоха - "Нёман" стаў ЦУМам
Праекцыйны пешаходны пераход, разметка якога свеціцца ў цёмны час, зрабілі ў Глыбокім
💡Пасля заходу сонца ўключаецца падсвятленне, якое праецыруе бела-жоўтую разметку на дарогу.
Такім чынам пераход ярка вылучаны незалежна ад часу сутак.
Такая разметка:
▫️не сціраецца,
▫️заўважная пры любым кірунку і яркасці фараў
▫️не хаваецца пад снегам і брудам.
Хацелі б бачыць такое ў Гродне?

Калі здараюцца праблемы з грамадскім транспартам, якім мы штодня карыстаемся, узнікае натуральнае жаданне іх вырашыць 🚎
Хто вінаваты ў тым, што здарылася, і да каго звяртацца па вырашэнне?🧐
👇Беларускія ўрбаністы склалі схему дзеянняў👇
https://telegra.ph/Kudy-zvyartacca-pa-transpartnyh-pytannyah-11-20

Telegraph
Куды звяртацца па транспартных пытаннях?
Пачнем трошкі з заканадаўчых актаў 👀 Калі да арганізацыі трапляе зварот недатычны іх дзейнасці, то згодна з п.3 арт.10 Закона Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў, арганізацыя можа: 1) пераслаць гэты зварот у арганізацыю, якая непасрэдна займаецца пытаннямі…
Вул. Рэпіна не адкрыюць - рамонт працягнулі да 22 снежня
⛔️Рэпіна закрыта з 20 ліпеня, там рамантуюць цепласеткі.
Аўтобусы
▫️№6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца №3»,
▫️№27 «Вуліца Рэпіна — Завод «Белдругпалімер»,
▫️№29 «Вуліца Рэпіна — Вуліца Прыгарадная»
праз гэта будуць курсаваць іншымі маршрутамі.
Раней транспарт абяцалі пусціць з лістапада, потым - з 4 снежня, але тэрміны зноў сплылі😕

У прыватнай забудове Баранавіч-1 збудуюць гандлёвы цэнтр
Надзел пад яго месціцца паміж вул. Паваротнай, Ваўжэцкага, Пясочнай і участкам для праваслаўнага храма.
🏠Будынак будзе 1-павярховым, з 2 аб’ёмаў: гандлёвай часткі і бытавога абслугоўвання.
У іх будзе розная вонкавая аздоба. Уваходы - з узроўню зямлі.
▫️Плошча надзела 0,325 га,
▫️плошча будынка 537,94 кв.м,
▫️гандлёвая плошча 214,57 кв.м,
▫️паркоўка на 17 месцаў (1для інвалідаў);
▫️велапаркоўка на 5 месцаў;
▫️азеляненне - 50% (не менш за 25%).
✍️Заўвагі і прапановы прымаюць з 6 па 20 снежня 2023 г.:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023; gorisp@gorod.grodno.by),
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230023; arhitektura@gorod.grodno.by),
▫️у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.
👁Паглядзець праект можна з 6 па 20 снежня (8:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры
👥Прэзентацыя праекта: 14 снежня, 15.00 (упр. архітэктуры, 1 пав., каб.1)