Urban Hrodna - городская среда Гродно
1K subscribers
1.67K photos
22 videos
2 files
601 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Будучы жылы комплекс на Магістральнай вырашылі назваць “Бона” ў гонар каралевы Боны Сфорца👸🏻 “Тым самым мы звяртаем увагу на важную гістарычную асобу, якая кардынальна паўплывала на развіццё Гродна”, - пакаментаваў забудоўшчык. А мог жа быць "Абрыкос"/"…
ЖК “Бона” на Магістральнай пераназвалі ў “Мір”

Каля паліклінікі №5 і вул. Абухава збудуюць 10-пав. цагляны дом з 2 секцый (на 2 і 1 пад’езды)

▫️На 1 пав. - камерцыйныя памяшканні: кафэ, крамы, салоны
▫️Вокны ў падлогу - з агароджай з загартаванага шкла для бяспекі і цеплаізаляцыі
▫️Уваход у пад’езды - з двара, з узроўню ходніка. На 1 пав. памяшканні для дзіцячых вазкоў і мыцця лап хатніх жывёл
▫️У пад’ездах - высокахуткасныя ліфты
▫️Кватэры - 37-80 кв.м, са свабоднай планіроўкай, столі - ад 2,7 м
▫️Тэрыторыя ЖК закрытая
▫️У двары - гульнявая пляцоўка для малых і зоны адпачынку для дарослых. Азеляненне - з кроплевым палівам
▫️Паркоўка - у аддаленні ад забудовы, месцы па колькасці кватэр
▫️Для веласіпедаў - крыты бокс

У траўні 2023 забудоўшчык, “Палессежылбуд” (Брэст), праводзіў конкурс на назву. Абралі назву “Бона” ў гонар Боны Сфорца, якая зрабіла значны ўплыў на Гродна. Падобна, што пасля рашэнне скасавалі🤷🏻‍♂️

🗓Пачаць будоўлю планавалі летам 2023, але тэрміны перанеслі на лістапад.

Фота: PObudova.by
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Мост на Рыбацкай плануюць дарабіць да лістапада ▫️Зараз на месцы дэмантаванага старога моста ўзводзяць апоры для новага. ▫️Рэчышча Гараднічанкі пачысцілі і часткова ўмацавалі. Мост у цэнтры закрылі праз аварыйнасць ў студзені 2022 - 1,5 гады таму! Працы…
Мост на Рыбацкай дарабілі, а на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка аб грамадскім абмеркаванні ўплыву на навакольнае асяроддзе рамонту гэтага моста🧐

▪️шырыня новай праезнай часткі - 7,7 м,
▪️вышыня ж/б агароджы - 80 см,
▪️вышыня парэнчаў - 110 см,
▪️даўжыня берагавых апор на ж/б палях - 12 м.

📌Дызайн парэнчаў падганялі пад гістарычны цэнтр.

Паводле дакументаў на grodno.gov.by ад 9.11.2023, у працы ўвайшлі:
▫️разборка ўсіх канструкцый (акрамя паль берагавых апор),
▫️пашырэнне берагавых апор №1 і №2,
▫️поўная замена пралётнага збудавання на сталежалезабетоннае,
▫️галоўныя бэлькі новага пралётнага збудавання абапіраюцца на поліўрэтанавыя апорныя часткі,
▫️спалучэнне маста з падыходамі з боку апоры №1 - зборна-маналітнае, з боку апоры №2 - з участкамі маналітнай ж/б пліты праезнай часткі сталеж/б пралётнага збудавання,
▫️праз вышыню адхонаў каля моста і яго пашырэнне зрабілі падпорныя сценкі ўздоўж берагоў.

Працы пачалі ў 2023, сканчэнне пазначана - 2024 г.
Пасля рамонту мост будзе прыдатны 50 гадоў.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Мост на Рыбацкай дарабілі, а на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка аб грамадскім абмеркаванні ўплыву на навакольнае асяроддзе рамонту гэтага моста🧐 ▪️шырыня новай праезнай часткі - 7,7 м, ▪️вышыня ж/б агароджы - 80 см, ▪️вышыня парэнчаў - 110 см, ▪️даўжыня…
Паводле абвесткі ад гарадскіх уладаў, заўвагі і прапановы (наконт уплыву завершанай будоўлі?🤯) прымаюць з 9 лістапада па 9 снежня 2023 г.:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; e-mail: gorisp@gorod.grodno.by. Кантакт: начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Конан Дзяніс Рамановіч, (80152) 62-69-93, e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by),
▫️ТАА "Экамост" (220140, г. Мінск, вул. Цімашэнка, 8, оф. 12, кантакт: дырэктар А.М. Першай, +375172027176, e-mail: ekomost@mail.ru)

Грамадскія слуханні (наконт завершанай будоўлі?😳) правядуць толькі пры атрыманні заяваў аб іх неабходнасці. Заявы прымае да 21 лістапада гарвыканкам (тэл. (80152) 62-64-66, e-mail: info@gorod.grodno.by. Кантакт: Конан Д.Р.).

Заяву аб намеры грамадскай экалагічнай экспертызы (завершанай будоўлі?🫣) накіроўваць у АУПП "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка" (кантакт: начальнік аддзела тэхнагляду за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб'ектаў добраўпарадкавання Вярышка Дзмітрый Раманавіч (тэл. 8-0152-39-32-89, oks@gkh.by)) - да 21 лістапада.
У Гродне з'явіцца новая вуліца. Яе хочуць назваць Калінавая 🍃

Каля вуліцы з’явіцца і завулак. Прапанова назвы - Калінавы.

Новыя вуліцу і завулак плануюць у прыватнай забудове мікрараёна «Пагараны-Кашэўнікі».

👥Меркаванні гродзенцаў наконт назвы ў пісьмовай форме прымаюць і абагульняюць цягам месяца (да 9 снежня):
▪️230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з паметкай "вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі");
▪️на e-mail Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў gsd-grodno@mail.grodno.by.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Рух на вул. Гагарына перакрыюць з 4 па 6 лютага На участку ад перасячэння з вул. Гогаля да вул. Цітова будуць праводзіць рамонтныя працы. Аўтобусы № 3 і 35 таксама пойдуць у аб’езд.
Да 25 лістапада перакрыюць рух па вул. Гогаля (ад вул. Гагарына да вул. Міра).
Рух па вул. Міра на скрыжаванні з Гогаля таксама будзе закрыты.

Там будуць пракладаць камунікацыі.

😴Рамонт на вуліцах у гэтым раёне цягнецца з пачатку года. Цягам яго на вул. Міра раскрылі брукаванку, якая хавалася пад асфальтам
У гродзенскіх маршрутках зрабілі магчымасць плаціць за праезд анлайн праз "Аплаці"

🤳Прынцып такі ж, як у аўтобусах і тралейбусах. На смартфоне трэба мець дадатак "Аплаці" (там трэба зарэгістравацца, прывязаць банкаўскую картку і папоўніць рахунак). Каб аплаціць паездку, трэба адсканаваць QR-код у маршрутцы і купіць квіток.

Фота: vgr.by
#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У м-не «Баранавічы-11» на ўскрайку Гродна прапануюць даць назвы новым вуліцам Варыянты ад Гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў такія: 1) улица Виктора Юртова (вуліца Віктара Юртава), 2) улица Филиппа Старовойтова (вуліца Філіпа Старавойтава), 3) переулок…
Варыянты назваў вуліц у Баранавічах, прапананаваныя раней дэпутатамі, афіцыйна зацвердзілі.

Праектаваныя вуліцы і завулкі назавуць не ў гонар гарадоў-пабрацімаў, як хацелі раней, а ў гонар гродзенцаў - ветэранаў Вялікай Айчыннай і воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У Гродне пачалі эксперымент па ўліку ацяплення - каб жыхары маглі самі рэгуляваць тэмпературу дома і плаціць толькі за тое, што спажылі 🔥

Каля кожнай кватэры асобна ставяць лічыльнікі, якія працуюць па радыёканале. Жыхары змогуць падтрымліваць жаданую тэмпературу ў памяшканні цягам года.

➡️аплата выстаўляецца роўна за тое, колькі спажылі;
➡️зняць паказанні можна на месцы цягам некалькіх хвілін;
➡️дадзеныя збіраюць раз на суткі, перадаюць на сервер;
➡️спецыяльная праграма вядзе ўлік і архіў паказанняў;
➡️дадзеныя паступяць у разлікова-касавы цэнтр;
➡️там кошт разлічаць, паводле тарыфаў, для кожнай кватэры.

💰Спецыялісты кажуць, што так можна эканоміць 20-30%.

🔎Для эксперыменту абралі шматпавярховік на Курчатава. Рэгуляваць тэмпературу жыхары змогуць з 1 снежня.

Да канца 2024 г. плануюць увесці такі ўлік яшчэ ў некалькіх дзясятках дамоў у горадзе.

🧮 Праект рэалізуе гарадскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі - менавіта яго нядаўна ўзначаліў былы кіраўнік Гродна Мечыслаў Гой
#ідэі_для_горада
На тэрыторыі Каложскай царквы хочуць пабудаваць званіцу

У царкву ўжо прывезлі 8 званоў, чакаюць дзявяты вагой 1300 кг.

Зараз разглядаюць пытанне пабудовы званіцы 🧐

Фота: Instagram @kalozha
На Савецкай ужо паставілі ялінку!🎄

💪Працы пачалі раніцай у суботу, 25-га, а да палудня яе ўжо сабралі.

Засталося прымацаваць верхавіну і павесіць гірлянды🪄

🗓А з 8 снежня па 7 студзеня на Савецкай плошчы будзе працаваць "Зімовы фэст". Там будуць фудтракі, глінтвейн, падарункі ад рамеснікаў, забавы для дзяцей і елкавы кірмаш ☃️🥤🎁
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆Так будзе выглядаць дом па Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) паводле праекта👆 ▪️Пасля дабудовы новай часткі плошча будынка зменіцца са 150 кв.м да 700 кв.м. ▪️Пазнавальную арку злева ад будынка знеслі, але адбудуюць. Яна стане меншай, каб на ўнутраную паркоўку…
Працы на Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) набліжаюцца да сканчэння.

Дом у Новым Свеце адбудавалі ў гістарычным выглядзе (праўда, ад арыгінала засталося толькі два бакавыя фасады - брандмаўэры) і далучылі да яго прыбудову ў сучасным стылі. Прыбудову не відаць з вуліцы, але праз яе агульная плошча будынка павялічылася ў некалькі разоў.

Арку, якая была злучаная з домам, ячшэ не “вярнулі”, але абяцалі.

Унутры будзе прастора па прынцыпе open space. Там могуць размясціць офісы, ганаль, аб'екты сферы абслугоўвання.

🏆Праект «Рэканструкцыя нежылога будынка пад шматфункцыянальны ў Гродне» атрымаў срэбны дыплом Нацыянальнага незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль 2023» (Новасібірск, Расія).

🗓Будоўлю пачалі вясной 2022 і планавалі завяршыць у чэрвені 2023 г.
Тэрмін зрушыўся, але вынік ужо можна ацэньваць. Як вам?