Urban Hrodna - городская среда Гродно
991 subscribers
1.72K photos
22 videos
2 files
625 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
📐Адлегласці паміж імі - 350-800 м у шматпавярховай забудове, 500-1000 м у прыватным сектары.

Зараз у Гродне:
▪️43 аўтобусныя маршруты (каля 140 аўтобусаў, 2 электробусы),
▪️23 тралейбусныя маршруты (каля 100 звычайных і 25 бескантактных тралейбусаў),
▪️12 маршрутаў маршрутных таксі (больш за 80 машын).

Дастаткова?

Крыніца: “Вячэрні Гродна”
У Беларусі прыдумалі збіраць адпрацаваныя батарэйкі адразу на смеццевых пляцоўках

Гэта пілотны праект. Такія скрынкі пачалі вешаць у Брэсце, Баранавічах (не гродзенскіх!), Пінску і Гродне, таксама іх размяшчаюць каля пад'ездаў.

▫️Выгружаюць раз на месяц.
▫️Збіраюць па 1-4 кг адпрацаваных батарэек і акумулятараў.
❗️Гэта адкіды 2 класа небяспекі, іх пахаванне на палігонах забаронена. Звычайна іх збіраюць у адмысловыя скрынкі ў спажывецкіх крамах.

Хто бачыў такія ў Гродне - стаўце 👀 і пішыце @Urban_to_you , дзе менавіта
#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Вялікая Траецкая ператвараецца ў гастранамічную вуліцу 🍽 У дадатак да тусовачнага дворыка на В.Траецкай, 37 і ўстаноў каля паркоўкі ў дамах 31 і 33 плануюць зрабіць фудкорт. 💰 Дамы купіў за 327 тыс. руб. гродзенскі бізнесмен. Пішуць, ён ужо мае дамовы…
Падобна, што рэканструкцыя будынкаў на В.Траецкай 31 і 33 стане іх адбудова наноў

📌Праўда, абяцаюць ужыць іх “родную” цэглу. Ад цяперашніх дамоў застанецца толькі падвал.
📌Фасады абяцаюць адрадзіць у гістарычным выглядзе - зараз яны іншыя.
📌У падвал зробяць дадатковыя ўваходы з вуліцы.
🤔Да працаў мае дачыненне былая галоўная архітэктарка Гродна.

👥Грамадскае абмеркаванне ідзе да 24 лістапада.

❗️Сход па праекце адбудзецца пры заявах аб яго неабходнасці, скіраваных у гарвыканкам ((80152)626466, e-mail: info@gorod.grodno.by) да 9 лістапада (цягам 10 працоўных дзён ад 25.10.23). Кантактная асоба - начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Конан Д.Р. ((80152)626993, e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by).

👉Падрабязны агляд, як могуць выглядаць будынкі звоку і ўнутры пасля перабудовы - па спасылцы👈
А вы ведалі? 👀

▪️Калі аўтобус/тралейбус зламаўся ў дарозе і не прыйшоў або прыехаў са значным спазненнем (больш за 5 хвл.), і праз гэта вы спазніліся на працу, то можаце звярнуцца да Аператара пасажырскіх перавозак па апраўдальны дакумент.

▪️У выпадку паломкі транспарту пасажыр мае права скарыстацца тым жа талонам у іншым аўтобусе ці тралейбусе, які ідзе ў тым жа кірунку.
Пазналі без вінаграду?

Марыінская жаночая гімназія ў 1916 г. (цяпер - галоўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы)

Крыніца: t.me/poshtabel
У Гродне хочуць распаўсюдзіць ліхтары на энергіі ветра і сонечных батарэях 🌱💡

Такі - з ветра-сонечнай электрастанцыяй - паставілі на вул. Асфальтнай. У ім стаіць ветрагенератар на 100 ватт - каб падстрахаваць ліхтар у цёмны час сутак.

Такія канструкцыі, акрамя эканоміі, могуць вырашыць і праблему цяжкадаступныу участкаў дарог без кабельных сетак. Ліхтар будзе залежыць толькі ад прыроднай энергіі.

Калі праект палічаць удалым, такія ліхтары будуць ставіць па ўсім горадзе.
#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆Так выглядае той самы праект 2-й чаргі рэканструкцыі Старога замка пад гісторыка-археалагічны музей, які атрымаў дыплом 1 ступені на рэспубліканскім архітэктурным конкурсе 🧚🏻 Даеш рызаліт, якога не было, замест лесвіцы, якую знайшлі археолагі!
Апублікаваны праект 2-й чаргі рэканструкцыі Старога замка адрозніваецца ад таго, што першапачаткова прапаноўваў аўтар праекта, нябожчык Уладзімір Бачкоў.

Абноўлены варыянт
прааналізаваў Мікола Волкаў, гісторык, спецыяліст па фартыфікацыі Беларусі.

Плюсы праекта:
лепш дастасаваны да гістарычных рэалій, чым прапановы У.Бачкова - “замак для ружовых поні” (с) рэалізаваныя у 1-й чарзе (брама і вежа);
адмовіліся ад атыка ў завяршэнні палаца, які прыдумаў яшчэ Я.Вайцяхоўскі ў 1930-я гады, не маючы на руках гравюру Т.Макоўскага;
эркер ля каралеўскіх пакояў не проста павесілі на сцяну, а паставілі на падмурак, які ў апошні час выявілі археолагі;
больш лагічным падаецца завяршэнне вежы з лесвіцай на паўночна-заходнім рагу палаца;
слушная ідэя - збудаваць на месцы колішняга аднапавярховага флігеля будынак сучаснага выгляду. Бо пра флігель вядома мала, рэшткаў не захавалася, таму яго варта адасобіць ад арыгінальнага палацу.

Мінусы:
уваходная лесвіца на галоўным фасадзе будынка не адпавядае ні апісанням з інвентароў, ні вынікам археалагічных даследаванняў. “Як і ў Бачкова, тут бачна жаданне зрабіць замак прыгажэй, чым яго некалі продкі-недарэкі пабудавалі” (с);
тэраса перад палацам прыдумана Я.Вайцяхоўскім, яе няма ні ў крыніцах, ні паводле археалогіі.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Будучы жылы комплекс на Магістральнай вырашылі назваць “Бона” ў гонар каралевы Боны Сфорца👸🏻 “Тым самым мы звяртаем увагу на важную гістарычную асобу, якая кардынальна паўплывала на развіццё Гродна”, - пакаментаваў забудоўшчык. А мог жа быць "Абрыкос"/"…
ЖК “Бона” на Магістральнай пераназвалі ў “Мір”

Каля паліклінікі №5 і вул. Абухава збудуюць 10-пав. цагляны дом з 2 секцый (на 2 і 1 пад’езды)

▫️На 1 пав. - камерцыйныя памяшканні: кафэ, крамы, салоны
▫️Вокны ў падлогу - з агароджай з загартаванага шкла для бяспекі і цеплаізаляцыі
▫️Уваход у пад’езды - з двара, з узроўню ходніка. На 1 пав. памяшканні для дзіцячых вазкоў і мыцця лап хатніх жывёл
▫️У пад’ездах - высокахуткасныя ліфты
▫️Кватэры - 37-80 кв.м, са свабоднай планіроўкай, столі - ад 2,7 м
▫️Тэрыторыя ЖК закрытая
▫️У двары - гульнявая пляцоўка для малых і зоны адпачынку для дарослых. Азеляненне - з кроплевым палівам
▫️Паркоўка - у аддаленні ад забудовы, месцы па колькасці кватэр
▫️Для веласіпедаў - крыты бокс

У траўні 2023 забудоўшчык, “Палессежылбуд” (Брэст), праводзіў конкурс на назву. Абралі назву “Бона” ў гонар Боны Сфорца, якая зрабіла значны ўплыў на Гродна. Падобна, што пасля рашэнне скасавалі🤷🏻‍♂️

🗓Пачаць будоўлю планавалі летам 2023, але тэрміны перанеслі на лістапад.

Фота: PObudova.by
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Мост на Рыбацкай плануюць дарабіць да лістапада ▫️Зараз на месцы дэмантаванага старога моста ўзводзяць апоры для новага. ▫️Рэчышча Гараднічанкі пачысцілі і часткова ўмацавалі. Мост у цэнтры закрылі праз аварыйнасць ў студзені 2022 - 1,5 гады таму! Працы…
Мост на Рыбацкай дарабілі, а на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка аб грамадскім абмеркаванні ўплыву на навакольнае асяроддзе рамонту гэтага моста🧐

▪️шырыня новай праезнай часткі - 7,7 м,
▪️вышыня ж/б агароджы - 80 см,
▪️вышыня парэнчаў - 110 см,
▪️даўжыня берагавых апор на ж/б палях - 12 м.

📌Дызайн парэнчаў падганялі пад гістарычны цэнтр.

Паводле дакументаў на grodno.gov.by ад 9.11.2023, у працы ўвайшлі:
▫️разборка ўсіх канструкцый (акрамя паль берагавых апор),
▫️пашырэнне берагавых апор №1 і №2,
▫️поўная замена пралётнага збудавання на сталежалезабетоннае,
▫️галоўныя бэлькі новага пралётнага збудавання абапіраюцца на поліўрэтанавыя апорныя часткі,
▫️спалучэнне маста з падыходамі з боку апоры №1 - зборна-маналітнае, з боку апоры №2 - з участкамі маналітнай ж/б пліты праезнай часткі сталеж/б пралётнага збудавання,
▫️праз вышыню адхонаў каля моста і яго пашырэнне зрабілі падпорныя сценкі ўздоўж берагоў.

Працы пачалі ў 2023, сканчэнне пазначана - 2024 г.
Пасля рамонту мост будзе прыдатны 50 гадоў.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Мост на Рыбацкай дарабілі, а на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка аб грамадскім абмеркаванні ўплыву на навакольнае асяроддзе рамонту гэтага моста🧐 ▪️шырыня новай праезнай часткі - 7,7 м, ▪️вышыня ж/б агароджы - 80 см, ▪️вышыня парэнчаў - 110 см, ▪️даўжыня…
Паводле абвесткі ад гарадскіх уладаў, заўвагі і прапановы (наконт уплыву завершанай будоўлі?🤯) прымаюць з 9 лістапада па 9 снежня 2023 г.:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; e-mail: gorisp@gorod.grodno.by. Кантакт: начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Конан Дзяніс Рамановіч, (80152) 62-69-93, e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by),
▫️ТАА "Экамост" (220140, г. Мінск, вул. Цімашэнка, 8, оф. 12, кантакт: дырэктар А.М. Першай, +375172027176, e-mail: ekomost@mail.ru)

Грамадскія слуханні (наконт завершанай будоўлі?😳) правядуць толькі пры атрыманні заяваў аб іх неабходнасці. Заявы прымае да 21 лістапада гарвыканкам (тэл. (80152) 62-64-66, e-mail: info@gorod.grodno.by. Кантакт: Конан Д.Р.).

Заяву аб намеры грамадскай экалагічнай экспертызы (завершанай будоўлі?🫣) накіроўваць у АУПП "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка" (кантакт: начальнік аддзела тэхнагляду за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб'ектаў добраўпарадкавання Вярышка Дзмітрый Раманавіч (тэл. 8-0152-39-32-89, oks@gkh.by)) - да 21 лістапада.
У Гродне з'явіцца новая вуліца. Яе хочуць назваць Калінавая 🍃

Каля вуліцы з’явіцца і завулак. Прапанова назвы - Калінавы.

Новыя вуліцу і завулак плануюць у прыватнай забудове мікрараёна «Пагараны-Кашэўнікі».

👥Меркаванні гродзенцаў наконт назвы ў пісьмовай форме прымаюць і абагульняюць цягам месяца (да 9 снежня):
▪️230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з паметкай "вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі");
▪️на e-mail Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў gsd-grodno@mail.grodno.by.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Рух на вул. Гагарына перакрыюць з 4 па 6 лютага На участку ад перасячэння з вул. Гогаля да вул. Цітова будуць праводзіць рамонтныя працы. Аўтобусы № 3 і 35 таксама пойдуць у аб’езд.
Да 25 лістапада перакрыюць рух па вул. Гогаля (ад вул. Гагарына да вул. Міра).
Рух па вул. Міра на скрыжаванні з Гогаля таксама будзе закрыты.

Там будуць пракладаць камунікацыі.

😴Рамонт на вуліцах у гэтым раёне цягнецца з пачатку года. Цягам яго на вул. Міра раскрылі брукаванку, якая хавалася пад асфальтам
У гродзенскіх маршрутках зрабілі магчымасць плаціць за праезд анлайн праз "Аплаці"

🤳Прынцып такі ж, як у аўтобусах і тралейбусах. На смартфоне трэба мець дадатак "Аплаці" (там трэба зарэгістравацца, прывязаць банкаўскую картку і папоўніць рахунак). Каб аплаціць паездку, трэба адсканаваць QR-код у маршрутцы і купіць квіток.

Фота: vgr.by
#ідэі_для_горада