Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Такі гандлёвы цэнтр збіраюцца збудаваць у Альшанцы-3 на вул. Багушэвіча (каля школы №41)👆

Там будзе крама рознічнага гандлю з комплексам адміністратыўных, бытавых, вытворча-складскіх памяшканняў.

Ён будзе двухпавярховым.
▫️Плошча ўчастка - 1550 кв.м.
▫️Плошча забудовы - 428,25 кв.м.
▫️Плошча азелянення - 417,36 кв.м.
▫️Агульная плошча будынка - 639, 60 кв.м.
▫️Вышыня да парапета - 7,5 м.
▫️Гандлёвая плошча - 308,49 кв.м.
▫️Будзе 2 паркоўкі агулам на 9 месцаў (з іх адно для людзей з інваліднасцю).

Перад галоўным уваходам абяцаюць азеляненне з развітым наборам дэкаратыўных раслін, лавачкамі і велапаркоўкамі.

✍️Заўвагі прымаюць да 31 кастрычніка (з пазн. «грамадскае абмеркаванне»):
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; gorisp@gorod.grodno.by)
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by)
▫️У журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі (пл.Тызенгаўза, 3).
💡У Гродне плануюць увесці аплату праезду з дапамогай QR-кода не толькі ў аўтобусах і тралейбусах, але і ў маршрутках.

💡Таксама хочуць паставіць у транспарце валідатары, каб можна было плаціць за праезд унутры банкаўскай карткай ці праз прывязаны да яе тэлефон.

Калі гэта рэалізуюць, пакуль не ясна.
Такі гандлёва-адміністрацыйны цэнтр хочуць збудаваць на скрыжаванні вул. Дубко і Пушкіна, каля Дэпартамента аховы👆

Паводле задумы, уваходная група мусіць як бы завабліваць мінакоў усярэдзіну, а ў цёмны час сутак будынак стане светлавой і колеравай дамінантай.

🏆Аўтары праекта (В. Варабей, В. Жук, «Інтэлстак інжынірынг») атрымалі за яго Гран-пры на XXI Рэспубліканскім конкурсе ў раздзеле «Праект» . Гэта не першая іх узнагарода.

🤔Дыплом 1 ступені ў раздзеле "Праект рэстаўрацыі" таго ж конкурсу дастаўся праекту рэстаўрацыі і прыстасавання пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка ў Гродне (2 чарга рэк. — творчы калектыў «Гроднаграмадзянпраект»: Шымбарэцкі (нав. кіраўнік), Дасько, Бабіч, Кот, Грышчанка).

Фота: instagram.com/intelstock
Будоўлю аб’яздной паміж Паўднёвым і Грандзічамі завяршылі. Урачыстае адкрыццё запланавана на 3 лістапада 🎊

Участак даўжынёй 1 км 796 м зрабілі за паўгода.
Ён уключае два спараныя пуцеправоды над чыгуначным перагонам «Гродна-Аульс» і тунэль над дарогай. Дэталі яшчэ дарабляюць, але службовы транспарт ужо ездзіць па ўсім адрэзку
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Такі гандлёва-адміністрацыйны цэнтр хочуць збудаваць на скрыжаванні вул. Дубко і Пушкіна, каля Дэпартамента аховы👆 Паводле задумы, уваходная група мусіць як бы завабліваць мінакоў усярэдзіну, а ў цёмны час сутак будынак стане светлавой і колеравай дамінантай.…
👆Так выглядае той самы праект 2-й чаргі рэканструкцыі Старога замка пад гісторыка-археалагічны музей, які атрымаў дыплом 1 ступені на рэспубліканскім архітэктурным конкурсе 🧚🏻

Даеш рызаліт, якога не было, замест лесвіцы, якую знайшлі археолагі!