Urban Hrodna - городская среда Гродно
Каля сінагогі на В.Траецкай будуць аднаўляць гістарычны квартал “Школьны двор”. Ужо сёлета пачнуць будоўлю першага дома. Яго праектуюць паводле архіўных фотаздымкаў, максімальна набліжаным да таго, як было. Там размесцяць офісныя памяшканні. 👉 З'явіліся…
👆Так мусіць выглядаць новы гасцінічны комплекс на Вялікай Траецкай, калі ён будзе адпавядаць гістарычнаму прататыпу👆
Новы будынак мусіць складацца з двух аб'ёмаў: былога дома Капялевіча (пач. XX ст., на фота 1930 г. пазначаны чырвоным) і малітоўнага дома (школы) "Хаядэм" (мураваная - пач. ХХ ст., на фота 1930 г. - сінім).
Візуалізацыю будучага комплекса на аснове гістарычных звестак стварылі гісторык Мечыслаў Супрон і праекціроўшчык Сяргей Шчукін. Свае напрацоўкі яны перадалі ў гарвыканкам.

👆Так мусіць выглядаць новы гасцінічны комплекс на Вялікай Траецкай, калі ён будзе адпавядаць гістарычнаму прататыпу👆 Новы будынак мусіць складацца з двух аб'ёмаў: былога дома Капялевіча (пач. XX ст., на фота 1930 г. пазначаны чырвоным) і малітоўнага дома…
Гасцінічны комплекс паміж сінагогай і “Ладэ” на В.Траецкай плануюць пачаць будаваць вясной 2024
Абяцаюць, што ён будзе максімальна падобны да будынка, знесенага 50 гадоў таму.
▪️Комплекс зойме 0,17 га.
▪️Гэта будзе грамадскі 2-павярховы будынак з падвалам і мансардай. На другім і мансардным паверхах размесцяць гасцінічныя нумары. На першым - кафэ на 10 месцаў з абслуговымі памяшканнямі, выставачная зала, санітарна-бытавыя памяшканні і міні-кацельня на газе. У падвале - тэхнічныя і санітарна-бытавыя памяшканні для гасцініцы і кафэ на 5 месцаў і выставачная зала з абслуговымі памяшканнямі.
❗️Праект будынка будуць узгадняць з Мінкультам. Перад пачаткам будоўлі правядуць раскопкі.
Участак купілі ў 2022 г. з умовай адбудовы страчанага будынка ў максімальна блізкім да гістарычнага аб’ёме. Спачатку будоўлю хацелі пачаць ужо ў 2023. Абмеркаванні АУНА прайшлі зімой-2023.

На Гараднічанскай забаранілі паркоўку... двойчы
❌Уздоўж кавалка вуліцы паміж Карла Маркса і Кірава па краях праезнай часткі нанеслі жоўтую разметку - забаронену прыпынка і стаянкі.
Але на ўездзе з боку вул. Карла Маркса ўжо і так стаіць знак забароны прыпынку і стаянкі
😢Па Гараднічанскай бывае сапраўды складана не толькі праехаць - праз прыпаркаваныя машыны, але і прайсці: ходнік вузкі, і трэба лавіраваць паміж машынамі, што прыпаркаваныя, і што рухаюцца.
Праўда, не паўсюль у цэнтры ратуе і жоўтая разметка: да прыкладу, каля моладзевага цэнтра Гродна яна ёсць, але на яе не зважаюць. Праблема аўто ў цэнтра Гродна ўсё яшчэ вострая, і наўрад ці яе вырашыць жоўтая лінія 🤷🏻

У парку Жылібера будуюць новую фотазону 📸 На спуску да Гараднічанкі, у раёне другога фантана, складаюць бетонныя блокі. Пасля сцену дэкаруюць пад даўніну. Завяршыць мусяць да Дня горада. 🎹 Фотазона з’явіцца як раз на месцы злашчаснага раяля - аднаго з самых…
Ідэя была паставіць тут фотазону "пад даўніну", а выйшла неяк так. ЖЭС-арт у Гродне не спыніць! 💪
Хаця можна паспрабаваць выправіць сітуацыю кветкамі ў наступным сезоне - паглядзім.
Фота: Instagram photostrike

Такі гандлёвы цэнтр збіраюцца збудаваць у Альшанцы-3 на вул. Багушэвіча (каля школы №41)👆
Там будзе крама рознічнага гандлю з комплексам адміністратыўных, бытавых, вытворча-складскіх памяшканняў.
Ён будзе двухпавярховым.
▫️Плошча ўчастка - 1550 кв.м.
▫️Плошча забудовы - 428,25 кв.м.
▫️Плошча азелянення - 417,36 кв.м.
▫️Агульная плошча будынка - 639, 60 кв.м.
▫️Вышыня да парапета - 7,5 м.
▫️Гандлёвая плошча - 308,49 кв.м.
▫️Будзе 2 паркоўкі агулам на 9 месцаў (з іх адно для людзей з інваліднасцю).
Перад галоўным уваходам абяцаюць азеляненне з развітым наборам дэкаратыўных раслін, лавачкамі і велапаркоўкамі.
✍️Заўвагі прымаюць да 31 кастрычніка (з пазн. «грамадскае абмеркаванне»):
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; gorisp@gorod.grodno.by)
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by)
▫️У журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі (пл.Тызенгаўза, 3).

💡У Гродне плануюць увесці аплату праезду з дапамогай QR-кода не толькі ў аўтобусах і тралейбусах, але і ў маршрутках.
💡Таксама хочуць паставіць у транспарце валідатары, каб можна было плаціць за праезд унутры банкаўскай карткай ці праз прывязаны да яе тэлефон.
Калі гэта рэалізуюць, пакуль не ясна.

Такі гандлёва-адміністрацыйны цэнтр хочуць збудаваць на скрыжаванні вул. Дубко і Пушкіна, каля Дэпартамента аховы👆
Паводле задумы, уваходная група мусіць як бы завабліваць мінакоў усярэдзіну, а ў цёмны час сутак будынак стане светлавой і колеравай дамінантай.
🏆Аўтары праекта (В. Варабей, В. Жук, «Інтэлстак інжынірынг») атрымалі за яго Гран-пры на XXI Рэспубліканскім конкурсе ў раздзеле «Праект» . Гэта не першая іх узнагарода.
🤔Дыплом 1 ступені ў раздзеле "Праект рэстаўрацыі" таго ж конкурсу дастаўся праекту рэстаўрацыі і прыстасавання пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка ў Гродне (2 чарга рэк. — творчы калектыў «Гроднаграмадзянпраект»: Шымбарэцкі (нав. кіраўнік), Дасько, Бабіч, Кот, Грышчанка).
Фота: instagram.com/intelstock