Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Вялікая Траецкая ператвараецца ў гастранамічную вуліцу 🍽 У дадатак да тусовачнага дворыка на В.Траецкай, 37 і ўстаноў каля паркоўкі ў дамах 31 і 33 плануюць зрабіць фудкорт. 💰 Дамы купіў за 327 тыс. руб. гродзенскі бізнесмен. Пішуць, ён ужо мае дамовы…
Дамы па В.Траецкай 31 і 33 перабудуюць пад рэстараны

Іх рэканструююць і аб’яднаюць у адзіны будынак грамадскага харчавання. Яго падключаць да існых інжынерных сетак. Як альтэрнатыву для ацяплення разглядаюць міні-кацельню на біямасе.

Архітэктурнае аблічча звяжуць з прылеглай шэраговай гістарычнай забудовай. Трыторыю азеляняць, зробяць дарожкі.

Аб'екты належаць да зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў водаахоўнай зоны ракі.

🗓Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб АУНА, сход і дапрацоўка пройдуць з 16.10 па 27.12. Дзярж. экалаг. экспертыза пройдзе з 20.11.23 па 10.01.24. Рашэнне аб дзейнасці прымуць з 4.12.23 па 12.02.24.

Замоўца будоўлі - ТАА "ФрутПак”. Кампанія вырабляе гафраваную паперу, кардон, тару.

💰Год таму дамы купілі за 327 тыс. руб. Яшчэ тады ўласнік казаў пра дамовы з канкрэтнымі ўстановамі харчавання і планы зрабіць рэстаран іспанскай кухні. Так будынкі далучацца да фуд-кластара на Траецкай.

Фота: Newgrodno.by, grodno.gov.by, map.nca.by
Цікавая сітуацыя склалася ў Гродне на вул. Соламавай, 90, але шчасліва вырашылася ⚫️

Там падчас рамонту ў двары працоўныя акуратна паклалі асфальт вакол адзінага прыпаркаванага ў зоне рамонту аўто. Засталася дзірка. Жыхары абурыліся.

Пазней асфальт на месцы дзіркі ўсё ж з’явіўся. Як растлумачылі ў ЖКГ, кіроўцу машыны не знайшлі. Але пры тым машына стаяла па правілах, і эвакуіраваць на штрафстаянку было нельга 🤷🏻 Будаўнікі знайшлі выйсце: паклалі асфальт вакол аўто, а потым пераставілі яго і закрылі правал

Фота, як было - autogrodno.by
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Вишневце решили построить вторую Коложу. Храмовый комплекс планируют построить на перекрестке Индурского шоссе и ул. Малаховичской. Прототипом нового храма выбрали Коложскую церковь XII века. 👥 Общественные обсуждения строительства пройдут с 24 мая…
У «Другой Каложы» (Аляксандра-Неўскі храм на Вішняўцы) за паўгады збудавалі сцены 👆

Яшчэ ў траўні 2023 у падмурак храма закладалі памятную капсулу.

👁Зараз ужо ўзвялі сцены асноўнага будынка і пачынаюць іх вонкавае аздабленне. Рыхтуюць працы над дахам. Сцены зроблены з чырвонай цэглы, звонку іх абліцуюць імітацыяй плінфы. На фасадах зробяць устаўкі з паліраваных каляровых валуноў і паліванай керамічнай пліткі з арнаментам у выглядзе крыжоў.

Паводле задумы, знешне новы храм павінны пераймаць першапачатковы выгляд Каложскай царквы XII ст.

Яшчэ на тэрыторыі будучага Аляксандра-Неўскага храма пабудуюць парафіяльны дом, капліцу, уваходную групу са званіцай і некалькі гаспадарчых будынкаў. Агульная плошча складзе каля 500 кв. м.

Фота: sputnik.by
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Каля сінагогі на В.Траецкай будуць аднаўляць гістарычны квартал “Школьны двор”. Ужо сёлета пачнуць будоўлю першага дома. Яго праектуюць паводле архіўных фотаздымкаў, максімальна набліжаным да таго, як было. Там размесцяць офісныя памяшканні. 👉 З'явіліся…
👆Так мусіць выглядаць новы гасцінічны комплекс на Вялікай Траецкай, калі ён будзе адпавядаць гістарычнаму прататыпу👆

Новы будынак мусіць складацца з двух аб'ёмаў: былога дома Капялевіча (пач. XX ст., на фота 1930 г. пазначаны чырвоным) і малітоўнага дома (школы) "Хаядэм" (мураваная - пач. ХХ ст., на фота 1930 г. - сінім).

Візуалізацыю будучага комплекса на аснове гістарычных звестак стварылі гісторык Мечыслаў Супрон і праекціроўшчык Сяргей Шчукін. Свае напрацоўкі яны перадалі ў гарвыканкам.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆Так мусіць выглядаць новы гасцінічны комплекс на Вялікай Траецкай, калі ён будзе адпавядаць гістарычнаму прататыпу👆 Новы будынак мусіць складацца з двух аб'ёмаў: былога дома Капялевіча (пач. XX ст., на фота 1930 г. пазначаны чырвоным) і малітоўнага дома…
Гасцінічны комплекс паміж сінагогай і “Ладэ” на В.Траецкай плануюць пачаць будаваць вясной 2024

Абяцаюць, што ён будзе максімальна падобны да будынка, знесенага 50 гадоў таму.

▪️Комплекс зойме 0,17 га.
▪️Гэта будзе грамадскі 2-павярховы будынак з падвалам і мансардай. На другім і мансардным паверхах размесцяць гасцінічныя нумары. На першым - кафэ на 10 месцаў з абслуговымі памяшканнямі, выставачная зала, санітарна-бытавыя памяшканні і міні-кацельня на газе. У падвале - тэхнічныя і санітарна-бытавыя памяшканні для гасцініцы і кафэ на 5 месцаў і выставачная зала з абслуговымі памяшканнямі.

❗️Праект будынка будуць узгадняць з Мінкультам. Перад пачаткам будоўлі правядуць раскопкі.

Участак купілі ў 2022 г. з умовай адбудовы страчанага будынка ў максімальна блізкім да гістарычнага аб’ёме. Спачатку будоўлю хацелі пачаць ужо ў 2023. Абмеркаванні АУНА прайшлі зімой-2023.
На Гараднічанскай забаранілі паркоўку... двойчы

Уздоўж кавалка вуліцы паміж Карла Маркса і Кірава па краях праезнай часткі нанеслі жоўтую разметку - забаронену прыпынка і стаянкі.

Але на ўездзе з боку вул. Карла Маркса ўжо і так стаіць знак забароны прыпынку і стаянкі

😢Па Гараднічанскай бывае сапраўды складана не толькі праехаць - праз прыпаркаваныя машыны, але і прайсці: ходнік вузкі, і трэба лавіраваць паміж машынамі, што прыпаркаваныя, і што рухаюцца.

Праўда, не паўсюль у цэнтры ратуе і жоўтая разметка: да прыкладу, каля моладзевага цэнтра Гродна яна ёсць, але на яе не зважаюць. Праблема аўто ў цэнтра Гродна ўсё яшчэ вострая, і наўрад ці яе вырашыць жоўтая лінія 🤷🏻
Такі гандлёвы цэнтр збіраюцца збудаваць у Альшанцы-3 на вул. Багушэвіча (каля школы №41)👆

Там будзе крама рознічнага гандлю з комплексам адміністратыўных, бытавых, вытворча-складскіх памяшканняў.

Ён будзе двухпавярховым.
▫️Плошча ўчастка - 1550 кв.м.
▫️Плошча забудовы - 428,25 кв.м.
▫️Плошча азелянення - 417,36 кв.м.
▫️Агульная плошча будынка - 639, 60 кв.м.
▫️Вышыня да парапета - 7,5 м.
▫️Гандлёвая плошча - 308,49 кв.м.
▫️Будзе 2 паркоўкі агулам на 9 месцаў (з іх адно для людзей з інваліднасцю).

Перад галоўным уваходам абяцаюць азеляненне з развітым наборам дэкаратыўных раслін, лавачкамі і велапаркоўкамі.

✍️Заўвагі прымаюць да 31 кастрычніка (з пазн. «грамадскае абмеркаванне»):
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; gorisp@gorod.grodno.by)
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by)
▫️У журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі (пл.Тызенгаўза, 3).