Urban Hrodna - городская среда Гродно
955 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
З сучасным будаўніцтвам у Гродне пачалі з'яўляцца падземныя паркоўкі - кампраміс паміж колькасцю машын і зручнасцю гарадской прасторы 🚗

Праўда, у праектах новых раёнаў хапае шматпавярховых асобна збудаваных паркінгаў.

А вось так 👆 можа выглядаць падземная паркоўка пры будынку, калі яе ўпісаць у асяродак і захаваць азелянённасць прасторы. На фота - Варшава, раён Макотуў.

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Да нядаўняга часу казармы на Шчорса былі абгароджаныя, але пуставалі. Туды быў доступ, у адной з казармаў нават нешта гарэла 🏚 Больш за месяц таму ўезд нарэшце абгарадзілі. Працоўныя пачалі з чысткі памяшканняў ад будаўнічага смецця і старай сталяркі. Гэта…
На грамадскае абмеркаванне ПАЎТОРНА выставілі справаздачу аб уплыве на навакольнае асяроддзе перабудовы казармаў XIX ст. на Шчорса 2 і 4. У новым праекце вырасла колькасць паверхаў і кватэр!

Былыя царскія казармы перарабляюць на клубны комплекс (элітнае жытло).

🧐Абодва будынкі хочуць перарабіць на трохсекцыйныя, трох- і чатырохпавярховыя (раней планавалі двухпавярховыя і мансардны паверх у адным з іх).

▪️на Шчорса, 2 будзе 39 кватэр і паркоўка на 58 месцаў;
▪️на Шчорса, 4 - 52 кватэры і паркоўка на 33 месцы
(было 30 і 45 кв. адпаведна і падземныя гаражы на 12 месцаў у кожным будынку).

У АУНА разглядалі безальтэрнатыўнае размяшчэнне пляцоўкі будаўніцтва і рэалізацыю праекта або поўную адмову ад яго.

🗓Новыя абмеркаванні адбудуцца ў кастрычніку-лістападзе (дакладных датаў пакуль няма). Папярэднія праходзілі вясной.
👥Збор для абмеркавання справаздачы АУНА правядуць толькі ў выпадку, калі будуць звароты ад грамадзян. У такім разе пры патрэбе на дапрацоўку АУНА дадуць яшчэ тыдзень.
🔎Дзяржаўную экспертызу справаздача па АУНА ў складзе праектнай дакументацыі пройдзе ў лістападзе. Яна зойме месяц.
✍️Рашэнне па планаванай дзейнасці мусяць прыняць у снежні 2023 г.

Забудоўшчык - “Палессежылбуд”. Раней продаж кватэр збіраліся адкрыць у канцы ліпеня 2023 г.

❗️Грамадскае абмеркаванне самога праекта ладзілі ў лістападзе 2022. Пасля яго праект амаль не змяніўся: ад няслушнага пашырэння вокнаў не адмовіліся. Такія змены моцна сказяць архітэктурны выгляд будынкаў XIX ст. Да перабудовы казармы захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява.
430-метровы малюнак па К. Маркса ўсё ж аднаўляюць.

Тры дні таму яго пашкодзіла навальніца: частка апаўзла на зямлю.

🤔Праўда, стала ясна, што найбольшым у краіне муралам яго называць некарэктна: гэта постэр-арт, наклееныя на мур і распісаныя палотны.

Таксама было б выдатна знайсці іншае месца для смеццевых бакаў, якія стаяць акурат па цэнтры пляцоўкі перад выявай і дапаўняюць любое фота👀

Фота 1 - "Вечерний Гродно", фота 2 - instagram.com/vid_grodno
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Будучы офіснік на Мядовай
У будоўлі офіснага цэнтра на Мядовай (каля скрыжавання Лермантава-Віленская) згубіўся тэрмін завяршэння.

Надзел выкупілі ў канцы 2019 г. Будоўлю пачалі ў канцы 2021 года. Завяршыць першапачаткова збіраліся ў канцы 2022. Зараз дайшлі толькі да трэцяга паверха. Тэрмін завяршэння будаўніцтва на пашпарце аб’екта сцёрты.

Замоўца праекта - ТАА «Фасадіндустрыя». Будуе ТАА “ОРРСА” (вядзе ў Гродне і іншыя праекты - Цітова, 14, Будзёнага, 28 і 30, офісны цэнтр на Віленскай і інш.)

Крыніца: “Вечерний Гродно”
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Яшчэ адзін будынак у цэнтры хочуць істотна пашырыць, дабудаваўшы 🏗 Перабудова чакае Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры на Захарава, 27, за аўтавакзалам. Да яго хочуць далучыць трохпавярховую частку з боку аўтавакзала. Таксама:…
Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры (БТІ) на Захарава пашыраюць.

З боку аўтавакзала з’явіцца трохпавярховая прыбудова агульнай плошчай блізу 500 кв.м. Падрыхтоўчыя працы ідуць са жніўня 2023. Тэрыторыю побач добраўпарадкуюць, з’явіцца стаянка. Абновяць фасад цяперашняга корпуса.

🗓Завяршыць працы мяркуюць да 20 чэрвеня 2024 г.

Крыніца: Newgrodno.by
Вільню і польскі Люблін злучае сапраўдны партал. Гэта два экраны, якія адлюстроўваюць іншы горад у рэжыме рэальнага часу.

"Партал" працуе ў выглядзе бязгучнай відэаканферэнцсувязі.

Канцэпцыю "партала" распрацоўвалі і ўдасканальвалі 5 гадоў. Усталявалі ў 2021 г. Пазней іх збіраліся перавезці ў Лондан і Рэйк'явік, але пакуль пакінулі на месцах.

Кожны з парталаў у канчатковым выглядзе важыць 11 тон. Кошт праекта - €111 тыс.

Фота 1 - Baltic Travel Group

#ідэі_для_горада
Гарадзенскі вечар такога доўгага лета 🥰

Фота: Ірына Варкулевіч
Urban Hrodna - городская среда Гродно
В микрорайоне «Вишневец-2», сразу за Triniti решили построить торговый центр поменьше. Общественные обсуждения пройдут с 26 апреля по 20 мая 2022 г. Каким он будет (и почему там)? https://telegra.ph/Za-Triniti-hotyat-postroit-eshche-odin-torgovyj-centr-Kakim…
Гандлёвы цэнтр каля Triniti і дома №35 па Кляцкова ўжо збудавалі і шукаюць арандатараў

▫️Першы паверх мае плошчу каля 640 кв.м, там будзе харчовая крама
▫️Другі - каля 1000 кв.м, ён навісае над першым у плане. Там будуць дробныя рэчавыя крамы.

▫️Побач будзе паркоўка на 31 месца.

Участак ужо часткова добраўпарадкавалі.

Завяршыць ГЦ збіраліся ў верасні, але крыху запозніліся. Яго здадуць да новага года.

Крыніца: "Вячэрні Гродна"
Пачалі рэканструкцыю ўнівермага “Нёман” - ён зменіць нават назву

Рамонт закранае менавіта “шкляную” частку.

❗️Пасля яго “Нёман” стане ЦУМам.

▫️Замест лесвіц плануюць эскалатары.
▫️Мадэрнізуюць столь, асвятленне, сцены.
▫️З’явяцца новыя крамы. На другім паверсе будзе крама буйнога фешэн-аператара ў 1000 кв.м. На трэцім - продаж беларускіх тавараў. На чацвёртым узроўні магчыма змесцяць фуд-корт і каворкінг.

🗓Працы плануюць скончыць у снежні 2023.

📖Гандлёвы дом тут працуе з 11 сакавіка 1947 г. як "Гродзенскі ўнівермаг". У 1995 г. ён стаў ААТ "Нёман". Новы ўласнік універмага з 2022 г. - група кампаній “Санта” (Брэст). Праект - таксама з Брэста.

Крыніца: Onliner