Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
👆Рэстаўрацыя на Міцкевіча👆

Дамы №9 (1907 г.п.) і №7 (пач. ХХ ст.) прадалі ў 2020 г. Яны ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра.

❗️Ва ўмовах продажу - забарона на знішчэнне, шкоду будынкам, пагаршэнне тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змена параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў.

Усяго годам раней гарадскія ўлады збіраліся іх зносіць, але іх адгаварылі.

Дамы купіла кампанія «Формула вады» і пастанавіла рэстаўраваць, захоўваючы гістарычнае аблічча. На 1-м паверсе Міцкевіча, 9 планавалі краму фермерскіх прадуктаў і кавярню ў стылі 1990-х. На 2-м паверсе - 5 апартамераў. Інвестары вывучалі гісторыю дома, вядомы ўнук яго былых гаспадароў. У 2021 г. пісалі, што інтэр'еры добра захаваліся.

Фота 1-2: стан зараз; 3-10: дамы №7 і №9 у красавіку 2023
У парку Жылібера будуюць новую фотазону 📸

На спуску да Гараднічанкі, у раёне другога фантана, складаюць бетонныя блокі. Пасля сцену дэкаруюць пад даўніну. Завяршыць мусяць да Дня горада.

🎹 Фотазона з’явіцца як раз на месцы злашчаснага раяля - аднаго з самых няўдалых “ЖЭС-артаў” Гродна. Гэта быў падарунак гораду ад меццеперапрацоўчага завода. Яго паставілі ў лютым 2020 і хутка прыбралі пасля скаргаў гарадзенцаў. Раяль быў укрыты штучным газонам і ў многіх выклікаў асацыяцыі з могілкамі. Пры набліжэнні да яго ён пачынаў граць Стаса Міхайлава🤦 Лавачка пры раялі, якую таксама крытыкавалі за “могілкавасць”, засталася дагэтуль.

Спадзяемся, новая фотазона не паўтарыць старых памылак 👀

Фота 1 - новая фотазона ў працэсе мантажу, 2 - той самы раяль у 2020
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Альтэрнатыўны мост праз Гараднічанку з'явіўся 3 чэрвеня а 19.00 - так улады адрэагавалі на званкі на гарачую лінію гарвыканкама, што няма як перайсці рэчку. А працы па дэмантажы старога моста на Рыбацкай ішлі яшчэ 31 траўня. Выходзіць, не было б званкоў…
Мост на Рыбацкай плануюць дарабіць да лістапада

▫️Зараз на месцы дэмантаванага старога моста ўзводзяць апоры для новага.
▫️Рэчышча Гараднічанкі пачысцілі і часткова ўмацавалі.

Мост у цэнтры закрылі праз аварыйнасць ў студзені 2022 - 1,5 гады таму! Працы пачалі ў траўні 2023.