Urban Hrodna - городская среда Гродно
954 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Якія навіны ў цэнтры? 👀Сажалку ў Швейцарскай даліне чысцяць экскаватарамі. Для гэтага насыпалі часовы пад'езд. Бруд і глей будуць вывозіць грузавікамі. 🐟 Вада знікла блізу двух тыдняў таму. Яе спусцілі адмыслова, каб пачысціць сажалку. Гэтага не рабілі 10…
Вадаём з лебядзямі ў Швейцарскай даліне скончаць чысціць да 9 верасня - да Дня Гродна 🦆

Рэчышча Гараднічанкі вычысцілі, засталося ўласна дно сажалкі.

Яе кепскі стан заўважылі, калі спусцілі ваду: для рамонту маста на Рыбацкай адкрылі шлюзы.

Крыніца: "Гродна Плюс"
У канцы красавіка каля Дамініканскай, 3 з’явіўся шлагбаум. А зараз з’явілася заяўка на распрацоўку праекта для шлагбаума на Дамініканскай, 3 😳

💰На праектную дакументацыю па аб'екце «Добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да будынка па вул.Дамініканскай, 3 у г.Гродна, з устаноўкай аўтаматычнага шлагбаўма» выдаткуюць 3 185,99 руб. з гарадскога бюджэта.

Трэба будзе распрацаваць праектную дакументацыю на электразабеспячэнне,
сабраць дадатковыя зыходныя дадзеныя і ўзгадніць праект. Трэба ўлічыць:
▫️разборку асвальтабетоннага пакрыцця пліткі на ходніку,
▫️земляныя працы,
▫️пракладку 44 м кабеля,
▫️устаноўку аўтаматычнага шлагбаума,
▫️аднаўленне пакрыцця,
▫️уладкаванне электразабеспячэння і аўтаномную наладку шлагбаума.

🗓Нагода для праектавання - ліст з УВД УДАІ Гродзенскага аблвыканкама ажно ад 23 студзеня 2023 г. Дазвол ад Гродзенскага гарвыканкама на праектна-вышукавыя працы і будаўніцтва - ад 10 ліпеня 2023 г. Праект трэба падрыхтаваць з 14 жніўня да 29 верасня. Будаўнічыя працы паводле дакументаў запланаваныя на верасень.

❗️Але яшчэ адзін шлагбаум ставіць не збіраюцца❗️
Магчыма, закупка звязаная з рэканструкцыяй ці мадэрнізацыяй ужо існага шлагбаума, сказалі ў аддзеле добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской ЖКГ (арганізацыя-замоўца праекта).

А можа, вырашылі зрабіць праект на ўжо пастаўлены шлагбаум?🤷🏻‍♂️
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне з'явіцца калумбарый - яго размясцяць на могілках у Аульсе🪦 Могілкі не будуць пашыраць у бок Путрышак. З таго боку пабудуюць сажалку-асушальнік. Гэта павінна выключыць магчымасць траплення вады з пахаванняў праз лес у вёску. Будаўнічыя працы ўжо пачаліся.…
Могілкі “Аўльс” збіраюцца азеляніць на 35 256 руб. ($11 тыс.)

💰Сродкі возьмуць з гарадскога бюджэту.

За гэтыя грошы плануюць пасадзіць 242 саджанцы хвойных пародаў 🌲

🗓Азеляненне запланаванае на 30-31 жніўня

Працы выканаюць у межах 3-й чаргі будаўніцтва 1-га пускавога комплексу новай часткі могілак. Іх замаўляе Гродзенская гарадская ЖКГ.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Камяніца на Замкавай, 5 (былы інтэрнат медуніверсітэта) патаннела ўдвая. 💰Яе зноў выставілі на продаж з пачатковым коштам 1 471 681 руб. ($487 тыс.) - за будынак разам з абсталяваннем і арэндай 0,16 га зямлі пад ім на 50 гадоў. У камяніцы можна будзе зрабіць…
З шостай спробы былы інтэрнат (нібыта "палац Масальскіх") на Замкавай, 5 прадалі!

Пакупнік быў адзін - гродзенскі бізнесмен, які хавае сваё імя. І планы ў яго не надта канкрэтныя:

"Пры ідэальным развіцці падзей ён хацеў бы перабудаваць будынак у вялікі гасцінічны комплекс. Аднак калі ажыццявіць гэта па якіх-небудзь прычынах не атрымаецца, будзе задзейнічаны "план Б". У такім выпадку былы палац ператвораць у шматфункцыянальны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр", - піша "Вячэрні Гродна".

Станіслаў Людвігавіч, зноў вы? 🤔
❗️На выхадных закрыюць вул. Перамогі і Дзяржынскага. Транспарт паедзе ў аб'езд❗️

Вул. Перамогі перакрыюць з 00:00 19 жніўня да 00:00 20 жніўня (ад Гарнавых да Я.Купалы).

Вул. Дзяржынскага перакрыюць з 00:00 19 жніўня да 05:00 21 жніўня (ад 1 Мая да 17 Верасня).

👉
Вось, як зменяцца маршруты гарадскога транспарта👈
Калі пад Гародняй квітнеюць сланечнікі - гарадзенцы едуць на фотасесіі 🌻🤳🌻

А можна было б нікуды не ехаць!

Напрыклад, у Беластоку сланечнікі садзяць проста каля гарадскіх развязак. Канешне, ураджай там не надта збярэш, але розныя гатункі кветак у горадзе спрыяюць добраму настрою і біяразнастайнасці (больш кветак - больш насякомых - больш птушак)

На фота - адна з развязак Беластока

#ідэі_для_горада
У Мінску пачала з'яўляцца незвычайная для Беларусі дарожная разметка-вафельніца

Жоўтыя лініі разметкі перасякаюцца пад прамым вуглом, перакрываючы ўсё скрыжаванне.

Такую разметку заўважылі ўжо на двух скрыжаваннях. Яе плануюць наносіць і ў іншых месцах.

🔎У Правілах дарожнага руху ёсць абазначэнне такой разметкі — межы скрыжавання.

Звычайна на скрыжаваннях з "вафельнай" разметкай забараняецца прыпыняцца, у тым ліку туды забаронена выязджаць, калі наперадзе ўтварыўся затор, які можа прымусіць вадзіцеля спыніцца.

З цягам часу такая разметка можа дайсці і да Гродна. Як лічыце, варта?
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Адзіны ў Гродне памятны знак, прысвечаны паўстанцам 1863 г., прыбралі з чыгуначнага вакзала Замест яго з'явілася шыльда, прысвечаная іншаму змаганню - чыгуначнікам-падпольшчыкам 1941-1944 гг. 🔎Зніклы памятны знак быў прысвечаны бою на чыгуначным вакзале…
Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак аб тым, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на чыгуначным вакзале горада Гродна, з'яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва” 🙈

- адказала намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша аўтарам канала “Спадчына” на спробу высветліць лёс зніклага з вакзала памятнага знака.

❗️Але паводле заканадаўства, якое рэгулюе пытанні твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, памятны знак, прысвечаны важнай гістарычнай падзеі і размешчаны на адкрытай прасторы звонку будынка чыгуначнага вакзала менавіта такім творам і ёсць.

🟰Яго законная рэканструкцыя ці перанос магчымая толькі пры выкананні працэдур, апісаных у Палажэнні аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2008 № 1372.

На паўторны зварот з тлумачэннямі закону і пытаннем:
▫️куды знік памятны знак,
▫️хто дазволіў яго рэканструкцыю (перанос) і на якой падставе,
▫️патрабаваннем яго вярнуць,
- у гарвыканкаме адказалі, што “не маюць звестак аб аб’екце”. Такі ж адказ прыйшоў і на калектыўную электронную петыцыю.

Па ўсім відаць, што ў Гародні можа знікнуць што заўгодна, напрыклад Стары замак, але гарадскія ўлады нічога не заўважаць 🫣

Каб усё ж высветліць лёс памятнага знака, аўтары канала “Спадчына” вырашылі звярнуцца ў пракуратуру - у сувязі з выкраданем твору мастацтва.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ведалі, што ў Гродне расце метасеквоя? Зараз будзеце 🙂

Да метасеквоі, якую пасадзілі ў парку Жылібера ў траўні, паставілі адмысловую шкляную інфармацыйную таблічку - каб ніхто не падумаў, што гэта проста ялінка

💡Таблічка мусіць быць бачная і ў цёмны час сутак. На ёй - інфармацыя ад навукоўцаў пра дрэва і яго лацінская назва. А яшчэ qr-код Telegram-канала «Гроднаэнерга» - бо гэта яны садзілі дрэва і ставілі таблічку.

🌲Метасеквоя - равеснік дыназаўраў. З’яўленне гэтага віду на нашай планеце навукоўцы адносяць да крэйдавага перыяду - 145-66 млн. гадоў таму. Да 40-х гг. ХХ ст. дрэва наогул лічылі вымерлым. За апошнія 50 млн. год яно не змянілася.

Рэліктавае іглічнае дрэва дасягае 40 м вышыні, ствол - да 2,5 м шырыні. Дрэва расце больш за 600 гадоў.

Перад пасадкай метасеквоі ў гарадскім парку раіліся з навукоўцамі кафедры батанікі ГрДУ і спецыялістамі "Гродназелянбуда". Дагэтуль у Гродне і ваколіцах метасеквоі не было.
👆Рэстаўрацыя на Міцкевіча👆

Дамы №9 (1907 г.п.) і №7 (пач. ХХ ст.) прадалі ў 2020 г. Яны ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра.

❗️Ва ўмовах продажу - забарона на знішчэнне, шкоду будынкам, пагаршэнне тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змена параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў.

Усяго годам раней гарадскія ўлады збіраліся іх зносіць, але іх адгаварылі.

Дамы купіла кампанія «Формула вады» і пастанавіла рэстаўраваць, захоўваючы гістарычнае аблічча. На 1-м паверсе Міцкевіча, 9 планавалі краму фермерскіх прадуктаў і кавярню ў стылі 1990-х. На 2-м паверсе - 5 апартамераў. Інвестары вывучалі гісторыю дома, вядомы ўнук яго былых гаспадароў. У 2021 г. пісалі, што інтэр'еры добра захаваліся.

Фота 1-2: стан зараз; 3-10: дамы №7 і №9 у красавіку 2023