Urban Hrodna - городская среда Гродно
1K subscribers
1.67K photos
22 videos
2 files
601 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Будынкі былой вайсковай часткі на Фолюшы ўсё яшчэ спрабуюць прадаць. Там будуюць новы мікрараён, але іх вырашылі захаваць

💰Зараз за тры з іх разам хочуць мінімум 353 675,17 руб. ($ 117 тыс.):
▫️камандны пункт - плошча 440,9 кв.м (вул. Яснапольская, 12, былы адрас: вул. Фолюш, 15/329),
▫️штаб - плошча 1300,2 кв.м (вул. Яснапольская, 12/1, былы адрас: вул. Фолюш, 15/51),
▫️штаб - плошча 1282,9 кв.м (вул. Яснапольская, 12/2, былы адрас: вул. Фолюш, 15/52).

💰За 3-павярховы будынак казармы (вул. Яснапольская, 12К/1, былы адрас: вул. Фолюш, 15/2) хочуць 107 127,18 руб. ($ 35 тыс.) - 1917 год пабудовы, агульная плошча 2478,7 кв.м.

Магчыма рэканструкцыя нерухомай маёмасці пад аб'ект грамадска-дзелавога прызначэння.

🗓 Аўкцыён пройдзе 25 ліпеня.

Фота: Гродзенскі цэнтр нерухомасці
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Гістарычную камяніцу на Замкавай, 5 (былы інтэрнат медуніверсітэта) прадаюць са зніжкай 40% Пачатковы кошт зараз выставілі 1 756 621 руб. ($600,5 тыс.) У яго ўваходзіць: ▪️нерухомасць са зніжкай 40% - 1 709 640 руб., ▪️абсталяванне (лінія электраперадачы…
Камяніца на Замкавай, 5 (былы інтэрнат медуніверсітэта) патаннела ўдвая.

💰Яе зноў выставілі на продаж з пачатковым коштам 1 471 681 руб. ($487 тыс.) - за будынак разам з абсталяваннем і арэндай 0,16 га зямлі пад ім на 50 гадоў.

У камяніцы можна будзе зрабіць аб'ект грамадскага прызначэння.

❗️Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

🗓Аўкцыён прызначылі на 17 жніўня.

Камяніцу з абсталяваннем спрабавали прадаць у чэрвені - за 1 756 621 руб.з паніжэннем цаны на нерухомасць на 40%. А да таго - у лютым з паніжэннем на 30% .

Першы раз яго паспрабавали прадаць у 2021 г. за 2 896 381 руб. Ахвотных не знайшлося. У жніўні будзе шостая спроба продажу 🫤
“Дарожныя знакі” аб правілах паводзінаў у парку і тым, што там можна рабіць і што чакае, паставілі ў мінскім парку 50-годдзя Кастрычніка.

Знакі з’явіліся там разам з зонай адпачынку на тэму бяспекі дарожнага руху 1 ліпеня. У ёй таксама паставілі адукацыйныя плакаты, арт-аб’екты ў выглядзе сабраных у “дрэва” светлафораў і гіганцкіх свісткоў.

Хацелі б бачыць такія ў Пышках ці іншым парку?
Так - 👍, не - 👎, можна іншыя - 🤔

Фота: “Путешествуй по Беларуси”

#ідэі_для_горада
У Гродне зрабілі Telegram-бот для вырашэння камунальных праблем «На связи»

Ён не замяняе кругласуткавую службу 115, а мусіць стаць яе “аператыўным дадаткам” для тых, “хто звык камунікаваць з дапамогай мэсэнджараў”.

Пасля запуску бот прапануе пакінуць паведамленне (пажадана, з фота) і абяцае, што пытанне будзе разгледжана ў бліжэйшы час.

💡Бот запусцілі гарадская ЖКГ і канал “Гродна Плюс" пры падтрымцы гарадской адміністрацыі.

Першы, пакуль неакрэслены, час бот будзе працаваць у тэставым рэжыме
З 17 па 21 ліпеня ў Гродне робяць рамонты

Вуліц:
▫️Пушкіна (заліўка);
▫️Савецкіх пагранічнікаў (ямачны рамонт) – каля дамоў 114-116;
▫️Індурская шаша (дублёр);
▫️Дамброўскага (дарога на КСМ);
▫️Урублеўскага (побач з паліклінікай №4);
▫️пр. Будаўнікоў (ўстаноўка дарожнага борта).

Двароў:
▫️Паповіча, 15, 17 ,19 (асфальтаванне ходнікаў і праездаў);
▫️Урублеўскага, 70, 72 (асфальтаванне двароў).

Адвечны ямачны рамонт будуць рабіць у дварах дамоў:
▫️пр. Кляцкова, 80, 82, 84;
▫️вул. Кабяка, 4/1;
▫️вул. Васілька, 14а;
▫️вул. Карбышава, 5;
▫️вул. Церашковай, 34.

Камунальнікі просяць не паркаваць машыны ў месцах рамонту.

Крыніца: "Гродна Плюс"
❗️З 9:00 20 ліпеня па 31 кастрычніка перакрываюць вул. Рэпіна
- ад вул. Лізы Чайкінай да заезду на АЗС “Беларуснафты" № 80.

Прычына - рэканструкцыя цеплатрасы.

🚌Аўтобусы паедуць па-іншаму:

▪️№ 6 "Вуліца Рэпіна - Гарадская клінічная бальніца № 3"
: прыпынак “Вуліца Рэпіна" – вул. Данілава – вул. Соламавай – вул. Лізы Чайкінай, далей па маршруце без зменаў, назад тым жа шляхам;
▪️№ 27 "Вуліца Рэпіна - завод "Белдругпалімер": прыпынак “Вуліца Рэпіна" – вул. Данілава – вул. Соламавай – вул. Лізы Чайкінай і далей па маршруце без зменаў, назад тым жа шляхам;
▪️№ 29 "Вуліца Рэпіна – вуліца Прыгарадная": прыпынак "Вуліца Рэпіна" – вул. Данілава – вул. Соламавай – вул. Лізы Чайкінай і далей па маршруце без зменаў, назад тым жа шляхам.
Адзіны ў Гродне памятны знак, прысвечаны паўстанцам 1863 г., прыбралі з чыгуначнага вакзала

Замест яго з'явілася шыльда, прысвечаная іншаму змаганню - чыгуначнікам-падпольшчыкам 1941-1944 гг.

🔎Зніклы памятны знак быў прысвечаны бою на чыгуначным вакзале паміж паўстанцмі, якія намагаліся паехаць у Парэчча, і царскімі ўладамі. Задума не ўдалася, большасць удзельнікаў арыштавалі і выслалі ў Сібір.

Памятны знак быў выкананы з дуба 30 гадоў таму, аўтар - скульптар Уладзімір Панцялееў.

Чаму б не змясціць побач абодва мемарыяльныя знакі?🤔

Крыніца фота: @hrodna1127
З кар’ера Зялёнка тэрмінова прыбіраюць смецце, якое капілася там гадамі 🧹🧹🧹

🕵🏻‍♂️На забруджанне затопленнага кар’ера ў пачатку ліпеня раптоўна звярнуў увагу Камітэт дзяржкантролю.
Зараз смецце прыбіраюць Гродзенская ЖКГ, МНС і іншыя арганізацыі. Другі кар’ер тэрмінова засыпаюць.
Аб праблеме праінфармавалі кіраўніцтва аблвыканкама.

❗️Смецце на крэйдавыя кар’еры звозілі гадамі. Прыносілі і людзі. Пасля завяршэння распрацоўкі кар’ер абавязаны былі рэкультываваць - можна было выраўняць дно і зрабіць берагі палогімі. Гэта зрабілі толькі паводле дакументаў, а не насамрэч. Там купаліся і танулі людзі. Некалькі гадоў таму пад’езды да кар’ераў перакапалі, а самі іх сталі засыпаць грунтам з будоўляў. Разам з ім прывозілі шмат будаўнічага і бытавога смецця 😢

У выніку кар’еры, якія прыцягвалі гараджан і прыезджых і маглі стаць выдатным месцам адпачынку, ператвараліся ў сметнік 🤷🏻‍♂️

Добра, што смецце нарэшце вывязуць. Праўда, засыпаць іх, падобна, не перадумалі...