Urban Hrodna - городская среда Гродно
955 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Такі мурал павінны з'явіцца ў двары дома па вул. Маркса, 11 🎨

▫️Яго плошча будзе больш за 430 кв.м.
▫️На ім гісторыю Гродна пакажуць у сцэнах на тэму палявання.

Замоўца - Анатоль Грышук, уласнік галерэі "Арсенал", якая знаходзіцца ў гэтым будынку.
Мастак - Уладзімір Качан.

Гарадскія ўлады згодныя, сценку пад мурал ужо рыхтуюць.

🗓Мурал зробяць у падарунак да Дня горада ў верасні.

Крыніца: newsgrodno.by
Драўляных альтанак ад сонца на Юбілейным больш няма.

Іх знеслі, магчыма, з прычыны старасці.

Закупкі на ўладкаванне новых навесаў замест знесеных мы пакуль не знайшлі🤷🏻‍♂️
Urban Hrodna - городская среда Гродно
​​Общежитие-дворец на Замковой, 5 продают, но уже дешевле. Его выставили на аукцион на 20 января 2022 с начальной ценой в $ 925 тыс. (2 326,5 тыс. р.) Общая площадь здания - 2200 кв. м. Его можно будет использовать под общественное назначение. Предыдущие…
Гістарычную камяніцу на Замкавай, 5 (былы інтэрнат медуніверсітэта) прадаюць са зніжкай 40%

Пачатковы кошт зараз выставілі 1 756 621 руб. ($600,5 тыс.) У яго ўваходзіць:
▪️нерухомасць са зніжкай 40% - 1 709 640 руб.,
▪️абсталяванне (лінія электраперадачы 0,4 кВ, пажарная сігналізацыя і сістэма абвесткі пры пажары) - 6 626 руб.,
▪️права на арэнду ўчастка 0,1582 га - 40 355 руб.

Купіць камяніцу XVIII ст. можна ў растэрміноўку. Восенню 2021 г. за яе хацелі $1 млн. 159 тыс.

🏠Будынак трохпавярховы, цагляны, з драўлянымі перакрыццямі і падвалам;
▫️плошча - 2200,9 кв.м, плошча падвала - 202 кв.м;
▫️да будынка належаць каваная брама і асфальтаваная пляцоўка плошчай 590,6 м.

Камяніцу дазволена рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння 👥
Рэканструяваць (адрамантаваць) і ўвесці ў эксплуатацыю яе трэба цягам 4 гадоў.

🗓Дата аўкцыёна - 22 чэрвеня.
Тэлевізар на Савецкай не знік назаўжды - "ён яшчэ вернецца, вернецца" (с)

Экран дэмантаваў «Горсвет», каб вызваліць месца пад новы.

У красавіку гродзенская фірма перавозкі пасажыраў выкупіла права размяшчэння рэкламы на гэтым экране аж на 7 гадоў!

💰Гэта каштавала 15 тыс. руб.

Але замест арэнды старага экрана фірма вырашыла паставіць свой, новы 🤷🏻‍♂️
На ім будуць круціць ролікі пра саму фірму і пра яе партнёраў.

Стары экран не паставяць у іншым месцы - да яго не хапае запчастак.
Вялікі новы мікрараён Паўднёвы-1 пачнуць будаваць пасля 2028 г.🏗🏗

Яго запланавалі каля Альшанкі - у межах вул. Вялікая Альшанка і Верхняя, вул. 8 Сакавіка, чыгуначных шляхоў каля «Хімвалакна» і прыватнай забудовы Малахавіч.

Мікрараён захопіць санітарную зону Гарадзенскай птушкафабрыкі. Яе вынясуць за межы горада раней - да 2025 г.

▪️Плошча мікрараёна - 138,67 га.
▪️У ім будзе 6 кварталаў, адзін з іх - цалкам пад грамадскую забудову.
▪️Збудуюць 9089 кватэр агульнай плошчай 632 757 кв.м.
👥Там змогуць жыць 22 282 чал.

Дамы будуць зменнай паверхавасці ў 8-10 пав. і 4 гмахі на 19 пав. (у квартале №1).
Двары - паўзамкнёныя і ўжо традыцыйна закрытыя для асабістага транспарту.

🚗Плануюць 6-павярховы і 7 9-павярховых паркінгаў і гаражы - агулам на 5454 крытыя м/месцы.
🚗У жылой забудове - паркоўкі агулам на 3635 м/месцаў. Паркоўкі каля аб’ектаў грамадскага прызначэння будуць з падвойным выкарыстаннем ў розны час сутак.

Таксама ў Паўднёвым-1 будзе:
▫️3 агульнаадукацыйныя школы з басейнамі: 2 на 1020 вучняў, 1 на 946 чал.;
▫️4 дзіцячыя садкі: 3 на 350 месцаў, 1 на 331 чал.;
▫️паліклініка на 602 наведванні/змену;
▫️3 крамы харчовых і нехарчовых тавараў па 800 кв.м з кафэ на 50 пасадачных месцаў і прыбіральнямі;
▫️крама на 8500 кв.м з кафэ на 203 месцы, прыёмны пункт, майстэрні, прыбіральня;
▫️крама на 2720 кв.м з кафэ на 150 месцаў;
▫️фізкультурна-аздараўленчы комплекс з спартзалай 1000 кв.м з басейнам 360 кв. м плошчы вады і кафэ на 50 месцаў;
▫️гасцініца на 134 месцы з лазнева-аздараўленчым комплексам на 50 месцаў, басейнам і кафэ на 50 месцаў;
▫️забаўляльны цэнтр з кінатэатрам на 300 месцаў і кафэ на 200 месцаў;
▫️клуб са спартзалай 540 кв.м на 300 наведвальнікаў з кафэ на 50 месцаў;
▫️ЖЭС, 2 аддзяленні сувязі, 7 аддзяленняў банкаў, цырульні, убудаваныя офісы.

Праектная ўстанова - «Гроднаграмадзянпраект».
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Забудоўшчык з Брэста абвесціў конкурс на назву для новага жылога комплекса ў Гродне на Магістральнай 🙈Хочуць “даць гучную назву, якая запомніцца жыхарам і гасцям горада”. Варыянты брэсцкая фірма прапануе пісаць у каментары пад пастом у сваім канале. Вось…
Будучы жылы комплекс на Магістральнай вырашылі назваць “Бона” ў гонар каралевы Боны Сфорца👸🏻

“Тым самым мы звяртаем увагу на важную гістарычную асобу, якая кардынальна паўплывала на развіццё Гродна”, - пакаментаваў забудоўшчык.

А мог жа быць "Абрыкос"/"Прэстыж"/"Мальдзівы". Добрая тэндэнцыя! 👏
Сезон касьбы газонаў у Гродне ідзе поўным ходам - асабліва старанна косяць у цэнтры👀

Для вызначэння парадку касьбы Гродназелянбуд разбіў горад на 6 сектароў і асобна зону цэнтра (на фота👆)

Сёння (26.05) паводле плану косяць :
на Гарнавых, каля філармоніі, на Я. Купалы, у скверы Аўганцаў, на Горкага, Лермантава, Румлёўскім праспекце, на аб'язной, на Магістральнай.

27.05 косяць:
на Я. Купалы, Гая, Фамічова, Пестрака, Перамогі, Белуша, Панямуні, М-6, Магістральнай, Румлёўскім праспекцет, Кляцкова, аб'язной.

29.05 косяць:
Усходняя аб'язная, Румлёўскі праспект, Магістральная, Парк Жылібера, Панямуньская, Белуша, Я. Купалы, Фамічова, Перамогі, праезд Пестрака.

29.05-31.05 косяць:
▪️у цэнтры,
▪️на выездзе на М6
▪️на вул. Ткацкай,
▪️у сектары 3 (раён паміж Суворава, Соламавай і Нёманам): 29-30 траўня,
▪️у сектары 4 (амаль уся Пярэселка, Фарты, Дамброўскага-Багуцкага-Горкага): 31 траўня.

Як у вас, па графіку?🧐 Пішыце на @Urban_to_you
Telegram-канал Менскай урбаністычнай платформы рыхтуе серыю прамых эфіраў пра дэкаланізацыю беларускіх гарадоў. Першы адбудзецца ўжо 30 траўня. 

Тэма дэкаланізацыі беларускіх гарадскіх прастораў новая і невывучаная. За сваю гісторыю беларуская культура гарадскога планавання і архітэктуры не раз падпадала каланіяльнаму ўплыву, водгаласкі якога можна прасачыць дагэтуль.

У серыі з трох лайвстрымаў паспрабуюць разабрацца таксама і як можна ў будучыні спраўляцца з эфектамі каланізацыі. Падчас эфіру запішуць падкаст.

🎧«Паняцце каланізацыі» — тэма першага эфіра, дзе паразмаўляюць пра паняцце, гісторыю гэтай з’явы ў Беларусі і сувязь дэкаланізацыі з беларускімі гарадамі.

Можна паслухаць і задаць пытанні спікеркам 👉https://t.me/minskurban/1080
30 мая (аўторак) у 18.30 (па беларускім часе)
З 25 траўня на скрыжаванні вул. Горкага і Прамысловага праезду (выезд з рынка “Карона”) змянілі рух.

Зараз на вул. Горкага з “Кароны” можна выехаць толькі з правым паваротам.

Паварот налева і разварот для транспарту, які рухаецца па вул. Горкага, застаўся без зменаў.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Сезон касьбы газонаў у Гродне ідзе поўным ходам - асабліва старанна косяць у цэнтры👀 Для вызначэння парадку касьбы Гродназелянбуд разбіў горад на 6 сектароў і асобна зону цэнтра (на фота👆) Сёння (26.05) паводле плану косяць : на Гарнавых, каля філармоніі…
Пачынанне было добрым, але сілы хутка пакінулі...🤷🏻‍♀️

Замест графіка кашэння на год - скан прыблізнага графіка па зонах на травень, зацверджанага кіраўніком Гродзенскай гарадской ЖКГ - К.А.Касіла.

Больш падрабязны спіс вуліц публікавалі толькі на бліжэйшыя дні, і тое да канца месяца імпэту не хапіла
Urban Hrodna - городская среда Гродно
За аўтавакзалам хочуць збудаваць новы будынак грамадскага прызначэння - гандлёвы, офісны цэнтр ці падобнае Участак для будаўніцтва размешчаны ў раёне дома па вул. Чырвонаармейская, 33 - на пустыры паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту…
За аўтавакзалам збіраюцца збудаваць прадуктовую краму і, магчыма, кропку харчавання

Вышыня не мусіць перавышаць 10 м!

💰Надзел на Чырвонаармейскай прадалі 30 траўня. На аўкцыён зарэгістраваўся адзін удзельнік, таму кошт склаў каля 62 тыс. руб.

Уласнік будзе той жа, што ў ГЦ з “Капеечкай” ў Грандзічах (Саяпіна, 6).