Urban Hrodna - городская среда Гродно
991 subscribers
1.72K photos
22 videos
2 files
625 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
А таксама з 15 траўня цалкам перакрыюць скрыжаванне па вул. Старамалышчынскай у раёне чыгуначнага пераезду ⛔️🚆

Там будуць класці асфальт.

▫️Зараз новы асфальт укладваюць на дарозе ў бок Путрышак.

Таксама каля скрыжавання заменяць асфальт:
▫️на адрэзку ад пераезду да кальца ў Забалаці;
▫️на вул. Асфальтная ад скрыжавання каля пераезду да кальца на ўездзе ў Грандзічы;
▫️на ўчастку ад пераезду да збудаванага раней адрэзка вул. Старамалышчанская.

Акрамя таго ў гэтым раёне зараз будуюць працяг вуліцы Дзяржынскага да Зарыцы і Грандзічаў і чарговы ўчастак аб’язднога кальца вакол Гродна ад вул. Карскага да Азёрскай шашы.

Крыніца: newgrodno.by
За аўтавакзалам хочуць збудаваць новы будынак грамадскага прызначэння - гандлёвы, офісны цэнтр ці падобнае

Участак для будаўніцтва размешчаны ў раёне дома па вул. Чырвонаармейская, 33 - на пустыры паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту каля платформаў аўтавакзала.

▫️Плошча ўчастка - 0,2043 га.
▫️Тэрмін арэнды пад забудову - 50 гадоў
▫️Пачатковы кошт - 58 451 руб.

🗓Аўкцыён адбудзецца 30 траўня.

Гэта паўторная спроба прадаць участак. Пачатковы кошт не змяніўся.
На скрыжаванні вуліц Гагарына і Савецкіх пагранічнікаў абмежавалі паварот налева

З 7.00 да 20.00 у працоўныя дні з абодвух бакоў зараз дазволены толькі правы паварот

Гэта зрабілі, каб зменьшыць заторы, калі кіроўцы спрабуюць тут павярнуць налева і мусяць прапускаць плынь машын з абодвух кірункаў Савецкіх пагранічнікаў.
На ўсё лета - з 30 траўня па 31 жніўня - перакрыюць скрыжаванне Азёрскай шашы і будучага аб'язнога кальца (Праектаваная №2) - выезд у бок Путрышак

🏗Там будуць ісці будаўнічыя працы. Арганізуюць часовую схему абъезду.

Крыніца: @grodnoplus
Вул. Прытыцкага - а не Усходняя кальцавая 🚏

Так будзе называцца частка гродзенскай аб’язной (кальцавой ва ўсходняй частцы горада) ад вул. Карскага да Забалаці 🤔

Гэта рашэнне тапанімічнай камісіі, піша "Гродна Плюс", - бо інакш “сумнёўна” гучыць рускі варыянт назвы - “Всходняя кольцевая”. 🤦
Маўляў, паводле заканадаўства ўсе геаграфічныя назвы ў Беларусі пішуцца на беларускай мове, і на рускую яны не перакладаюцца, а пішуцца па правілах транслітарацыі.

А ў Баранавічах-11 сапраўды з’явіцца “рускі” квартал.
Там вуліцы назавуць у гонар гарадоў-пабрацімаў, 4 з 6 якіх - у Расіі, 1 у Ізраілі і 1 у Азербайджане:

▫️Пабрацімская (будзе цэнтральнай),
▫️Валагодская,
▫️завулак Валагодскі,
▫️вуліца Габалінская,
▫️завулак Габалінскі,
▫️Калінінградская,
▫️ Ашкелонская,
▫️Ухцінская,
▫️завулак Ухцінскі,
▫️Хімкінская.

Як вам, не сумнёўна?
Хоп-хоп - і гатова (амаль)🙈

Будоўлю на Савецкай, 2 пачалі ў верасні 2022 - са скандаламі, “губляннем” і “адшуканнем” культурнага слоя XV ст. і знішчэннем старых падвалаў.

Побач месцяцца гасцініца “Сямашка” (Калючынская, 23) і “Палац” (Калючынская, 21). Апошні Сямашка таксама збудаваў з нуля - за паўгады. І таксама са скажэннямі гістарычнага выгляду і стылю і знішчэннем падмуркаў камяніц, што былі на гэтым месцы.

Новы будынак стаў трэцім у шэрагу сямашкаўсіх будынкаў - можна казаць пра сямашкаўскі квартал як з’яву ў архітэктуры горада 💸

Ужо можна параўноўваць будынак з рэндэрамі - і з тым, што тут было👇

Апошняе фота - рэканструкцыя будынка, страчанага на гэтым месцы раней - на аснове абмернага малюнка і архіўнай інфармацыі (аўтар - Сяргей Шчукін, крыніца: supron-licvin.livejournal.com)
Зваротная сувязь канала: @Urban_to_you Заўважылі ў Гродне нешта цікавае ці важнае? Пішыце нам!✍️
Urban Hrodna - городская среда Гродно pinned «Зваротная сувязь канала: @Urban_to_you Заўважылі ў Гродне нешта цікавае ці важнае? Пішыце нам!✍️»
Адрэзак аб’язной ад Азёрскай шашы да Карскага мусіць быць гатовы ў лістападзе 2023

Яго даўжыня - 1 км 796 м

На адрэзку будуць:
▫️2 спараныя пуцеправоды над чыгуначным перагонам “Гродна-Аульс",
▫️1 тунэль над дарогай Р-145,
▫️1 падземны пешаходны пераход даўжынёй 38 м паміж “Гродна Азот" і Гродзенскім механічным заводам.
▫️уздоўж усёй трасы - пешаходная дарожка і веласцежка шырынёй 2,5 м.

Яна будзе называцца вул. Прытыцкага.